Стах зноў не адказаў, а пагладзіў пляменніка, як сабачку, па галаве. Петрык даверліва падыйшоў блізка, прыціснуўся да дзядзькавага калена.
Бач, вялікі вырас. Калі ў школу?
На той год, адказала за Петрыка маці.
Пойдзеш у школу не бойся. Я памагу. У мяне сусед настаўнік. Лёня завуць. Лену маю вучыў, і цябе будзе вучыць.
Памажы, Стахвейка, паддобрывалася маці. Хто ж яму паможа, сіраце пры жывым бацьку?
То яшчэ бацька Пустазвон, перакаці-поле. Пустазелле. Колькі ён зарабляе? На білет хоць былі грошы? Ці ў вас прасіў?
Былі
А кулак не абяўляўся? спытаў Стах, маючы на ўвазе брата Стэфана.
Які ён табе кулак?! не вытрымлівала Домна. Ён табе родная кроў, а не кулак! А хто ж ён? Кулак. Адгарадзіўся ад усяго свету, знялюдзеў ужо, здзічэў нават палітыкай не цікавіцца Каб мог, дык неба закрыў бы купалам.
Схадзі, прашу цябе, да Стэфана, усё яшчэ не губляла надзеі Домна. Схадзі!
Стах задумаўся.
Гэта што там на падаконніку? памаўчаўшы, спытаў у маці. Памідор? Можна мне памідор? Яны, цяплічныя, смачней чым з грады. Колькі ты там на сваіх парніках зарабляеш?
Выпіў, закусіў памідорам, пасаліўшы яго перад тым, паведаміў, што гурок на 80 працэнтаў складаецца з вады, затое ў памідоры калорыяў як у мясе! З кожнай чаркай язык яго развязваўся. Ён дэманстратыўна звяртаўся толькі да маленькага пляменніка, называючы яго то Петрыкам, то Цішаю.
Ты ведаеш, як я жыву? Які я багаты? У мяне ў кватэры ў футбол гуляць можна! Ах, ты, мая Ціша! А грошай на браніроўцы зарабляю столькі, што мог бы засыпаць цябе з галавою, як лістамі з клёна ўвосень! І Петрыку зноў бачылася ў гэтым параўнанні грошай з кляновымі лістамі паэзія.
Маці з Домнай і гаварыць са Стэфанам перасталі, бо ўсё адно без толку, на пытанні ён не адказваў або рабіў выгляд, што не чуе, або бесцырымонна мяняў тэму і казаў: Ах-ха-ха. Дзе ж ты, мая Ціша! А той усё плавае Я ж табе паплаваю!
Баба Домна скрушна глядзела на яго.
Як ты такі дамоў заедзеш? Што Таня скажа?
Выводзілі Стаха да прыпынку маці пад адну руку, баба Домна пад другую. Пятрок ззаду нёс капялюш. Дзядзька Стах не хацеў ехаць, парываўся абняць Домну. Ад перапаўняючых яго пачуццяў, ад хмельнага захаплення жыццём ён раскідваў рукі (гальштук матляўся): Ты ляці ад Волгі да Ур-ра-а-а-а расцягваў, разгортваў грудзі і лёгкія, і так доўга цягнуў на а, нібы заклініла яму, і хацелася закончыць за яго, выгукнуць гэтае заключнае ла! Нарэшце ўсаджваўся ў аўтобус і з песняю адбываў.
Ледзь паспявалі перавесці дых, як у двары чуўся тупат. Цяжкай хадою праходзіў па сцежцы і ўзнікаў на парозе дзядзька Стэфан. Моўчкі здымаў кепку, азіраўся. Маці брала кепку і чапляла на той самы цвік, дзе нядаўна вісеў капялюш.
Гэта ж трэба! Як цікуюць адзін за адным! усплясквала рукамі баба Домна. Не каб разам сабрацца!
Дзядзька Стэфан пазіраў у падлогу. Так і чакалася, што зараз чалавек пачне каяцца, прасіць прабачэння, выкручвацца. Але ён не каяўся, а казаў толькі: Во-о-сь, і апускаўся на табурэтку.
Стэфан працаваў вартаўніком на аэрапорце, куды ездзіў веласіпедам. Калі яго брат Стах смакаваў слова браніроўшчык, дык Стэфан, падкрэсліваючы выгоднасць свайго вартаўніцтва, з няменшай важнасцю зазначаў, што ў яго праца: Суткі праз двое!
Жыў вельмі замкнута, аднаасобна, вёў амаль натуральную гаспадарку. Але імкнуўся да яшчэ большай незалежнасці, поўнай.
Ты не мог раней прыйсці? ужо на яго перакідвалася Домна. Далёка табе?
На што Стэфан зноў цягнуў глыбокадумна: Во-о-сь.
У яго быў выгляд суддзі, ці пракурора, які нарэшце заявіўся, каб сказаць сваё апошняе важкае слова і абвесціць прысуд. На Домну ён не звяртаў увагі, а ў братавай строга спытаў: Дык кім ён там у цябе робіць? Яго зразумееш? Ці то сплаўшчыкам, ці лоцманам, ці боцманам Як гэта правільна: лоцман ці боцман? Не ведаю і ведаць не хачу, адрэзваў Стэфан. Брэша ўсё жыццё. Абодва слова праўды не сказалі ніколі: што твой, што Медны
Які ён табе Медны?! не вытрымлівала, крычала Домна. Ён табе родны брат! Вы мірыцца калі-небудзь надумаеце?! Чаго вам не хапае?! Здаровыя, не калекі, не лядачыя, з рукамі-нагамі, багатыя Жывеце асобна, як у раі Што вы дзеліце?
Адказу не дачакалася, ды, было відаць, не надта і чакала яго, а проста так казала па завядзёнцы.
Дзядзька Стэфан таксама доўга сядзеў. Піў абрыкосаўку, закусваў, памаленьку чыхвосціў аднаго брата, другога, і ўсіх слабадчан за кампанію.
Дзядзька Стэфан таксама доўга сядзеў. Піў абрыкосаўку, закусваў, памаленьку чыхвосціў аднаго брата, другога, і ўсіх слабадчан за кампанію.
Калі ўсё канчалася, маці падлічвала страты і толькі рукамі разводзіла.
Але ж і сыны ў вас! Гэта ж трэба: трое мужчын перабыло, усе адчынялі веснічкі, бачылі, што клямка на адным цвіку вісіць і ніхто не паправіў! Прыдуць, як у шынок, паядзяць, папюць, пачэшуць языкі, а ты слухай ды кожнаму ківай Я думала, у мяне муж, ды свякруха, ды два дзеверы я з імі гора ведаць не буду! А тут абы-што!
Ох, твая праўда, донечка Я ўсё думаю, не яны я вінаватая! Мо я ім замінаю?..
Гэта была любімая бабіна тэма. Неаднойчы яна і раней казала, што, відаць, толькі яе смерць памірыць і абяднае братоў.
6
Аднойчы ў красавіку, пад вечар, Пятрусь з сябрам-аднагодкам Тамашам Капорам гулялі каля аўтобуснага прыпынку ў цір шпурлялі каменьчыкі ў шыльду Чэшская Слабада.
Выйшла з дому Галька, старэйшая Тамашава сястра, у белай спаднічцы, у белых калготках. Галя вучылася ў школе, ёй было ажно 9 гадоў. З імі, малымі, яна не цырымонілася. Любіла мерацца ростам, падцягвала за вуха блізка, праводзіла далонню па макаўцы і Тамаш, і Петрык даставалі ёй толькі да грудзей.
Галька агледзелася, пазяхнула. Ёй было сумна. Што вы тут робіце? Яшчэ вочы сабе не павыбівалі. Хадзем лепш пад грушу траву есці, загадала яна камандзірскім тонам.
І яны пайшлі вузкай сцяжынкай на поле пад грушу. Усё гэтае поле наш тата засеяў, як бы між іншым паказвала вакол рукой Галька.
Поле зелянела маладым жытам. Пасярод поля ўзвышаўся пагорак, парослы дзікай травой і жоўтымі дзьмухаўцамі у зялёным моры маленькі востраў, з пахіленай грушай замест пальмы.
Грушу хацелі спілаваць, але тата не даў.
Адсюль, з пагорка, на ўсе чатыры бакі адкрываўся іхні родны краявід. Зялёная рунь пагранічнай паласой аддзяляла горад ад Слабады. Там, адкуль яны прыйшлі, у Слабадзе, няспешна цякло сваё жыццё. А наперадзе поле ўпіралася ледзь не пад самыя вокны белых гарадскіх пяціпавярховак, новенькіх і яшчэ недабудаваных. Сонца заходзіла ў тым баку, адбівалася ў шыбах, свяціла ў вочы.
Цікава было вось так стаяць на мяжы горада і сяла, узвышацца над гэтым, ды яшчэ і мець волю: хочаш вяртайся дамоў, у Слабаду з яе домікамі, садамі, рэчкай, лесам, хочаш ідзі ў горад з яго спакусамі.
Ву-у-нь у тым доме, не прамінула пахваліцца Галька, мы будзем жыць. Татка кватэру там будуе.
Карл Капора быў майстар на ўсе рукі. І блізка нельга было ставіць Петрусёвага бацьку з механізатарам Карлам Капорам. Тое, што Марк толькі збіраўся зрабіць, дзядзька Карл ужо рабіў. Ён паспяваў зарабляць грошы, будаваць кватэру, на сваім трактары са зменным абсталяваннем араў поле, засяваў, жаў, малаціў; акрамя таго быў галоўны над чысцінёй у Слабадзе звозіў смецце з бакаў на прыпынку, узімку чысціў вуліцы ад снегу касым нажом-адвалам, а ўлетку адмятаў іх круглым жорсткім венікам-валам, прычэпленым ззаду да трактара. Што і казаць гэта табе не капітан дальняга плавання
А цяпер давайце есці траву. Без каманды не рабіць нічога! папярэдзіла Галя.
Елі лежачы на жыватах. Трава сакавітая, сціснеш у пальцах, аж пырскае з яе. Есці трэба было так, як вучыла Галя: асцярожна цягнуць, тады травінка з ледзь чутным прыемным скрыпам выходзіць з сустава кончык белы, і яго можна есці салодкі, смачны Калі ж падняліся выкачаныя, выпэцканыя ў жоўтыя і ў зялёныя плямы, Галька агледзела сваю спаднічку і калготкі і ледзь не заплакала. Але стрымалася. Будучы камандзіршай, бесклапотна сказала: А-а, памыюцца! Давайце далей ляжаць! і зноў плюхнулася на жывот; маўляў, мне ўсё роўна.
Ляжалі на цёплай траве ўкруг, цесненька, блізенька, галава да галавы, ногі ўраскід, падобныя на маленькіх маляроў, і шэпатам абмяркоўвалі важную, надзённую тэму: што будзе, калі Брэжнеў памрэ? І ці могуць такія людзі наогул паміраць?
Брэжнеў ніколі не памрэ, упэўнена сказаў Пятрок. Яму вучоныя дадуць такі ўкол, ад якога ён памаладзее. А потым пастарэе а яму зноў укол
Гальцы і без таго было прыкра за спаднічку і калготкі, а тут яшчэ так яўна забіралі яе камандзірскія паўнамоцтвы. А Леніну чаму не далі? Вучоных не было. Таму Леніна і не закопваюць у магілу. Ён ляжыць у маўзалеі і чакае, пакуль вучоныя прыдумаюць такі ўкол, і ён ажыве.
Усё ты ведаеш! Што ні спытай! І адкуль ты такі разумны ўзяўся? ветлівенька, салодзенькім, як трава, галаском пачала Галя.