Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка 4 стр.


 Паэзіі няма ў душах. Палёту думкі. Паэзія, каханне, прыгажосць для іх пустыя гукі. Сыночак,  пачынала прасіць Домна,  памірыцеся! Няможна так жыць, сорамна. Пра сына падумай, як яму жыць, як такое слухаць? У школу пойдзе, дражніць будуць, хто за яго заступіцца?

 За яго?  бацька прысеў, паклаў сыну далоні на плечы.  Вось за гэтага?

Петрык аддана глядзеў яму ў вочы.  Думаеш, яму прыемна будзе слухаць, што вас братамі Карамазамі дражняць?

 А ці ведаеш ты, што такое браты Карамазавы?  спытаў Марк у сына.

Петрусёк ведаў: па-мясцоваму карамазы азначала стракаты, рознакаляровы, а яшчэ нягеглы, абы-які. Бацька засмяяўся, лёгка пстрыкнуў яму па носе.

 Глыбока памыляешся! Гэта твор найвялікшага пісьменніка, ураджэнца нашай шчодрай на таленты непаўторнай матухны-радзімы Беларусі. Вось так. Каб ведаў. Твор, браце мой, настолькі геніяльны і тоўсты, што ніводзін чалавек пакуль не адужаў дачытаць яго да канца. Так што калі пойдзеш у школу, будзеш добра вучыцца можа, ты дасягнеш такіх вышынь, што дачытаеш. Так і запомні!

На другі дзень пасля абеду бацька павёз Петрыка купляць яму новую кашулю і сандалі. Зайшлі ў парк. Быў выхадны, працавала чортава кола, арэлі, карусель у выглядзе звяроў. Пакуль Петрык катаўся на шыі лебедзя, бацька купіў білет на экскурсійна-прагулачны цеплаходзік па Сожы.  Не забывай любавацца краявідамі, нагадаў бацька сыну перад тым, як ступіць на палубу.  Больш запамінай малюнкаў прыроды.

А краявіды і праўда былі прыгожыя. Вачам адкрываліся такія далі, што дух займала. Цеплаходзік плыў па сярэдзіне Сожа, левы бераг быў нізкі, роўны, бы засланы зялёным шаўкавістым абрусам, а правы адвесны, стромкі, магутныя дрэвы стаялі на самых кручах і трымаліся на адным толькі карэнні! Бацька перыядычна спускаўся з верхняй палубы на ніжнюю, дзе быў буфет, прыносіў сыну цукеркі, шакалад ці марожанае, і з кожным разам усё мацней любаваўся роднымі мясцінамі, голасна, на ўсю палубу прапаноўваў тое самае рабіць сыну і незнаёмым пасажырам.

 Якая багатая нашая матухна-радзіма! Што там твая Сібір, што Швейцарыя!  і Пятрусь бачыў, што пасажырам таксама перадаецца яго ўзнёслы настрой, яны часцей усміхаюцца і з падзякай, прыязна глядзяць на бацьку. І сам Петрык міжволі пачынаў адчуваць гонар за бацьку, і шчымлівую радасць, што нарадзіўся ў такіх чароўных мясцінах.

А бацька падміргваў сыну, складваў рупарам далоні, аддаваў каманды нябачнаму капітану: Кінь права! Мель па курсе!

Нарэшце супакоіўся, яны прыселі на лаўку. Петрык даведаўся многа цікавага; напрыклад, што звычайны бакен паказвае мель, а паласаты бела-чорны ці бела-чырвоны, азначае рэзкі паварот фарватэру; што розніца паміж прагулачным цеплаходзікам і Ракетай у тым, што Ракета ляціць на крылах амаль у паветры, а наш ціхаход мае асадку , але калі Ракета спыніцца, асадка ў яе.

Калі на беразе траплялася маленькая прыстань, бацька ўсклткваў: О, яшчэ дэбаркадэр!

Таксама сын папоўніў свае веды наконт таго, што дызель Ракеты турбіна заводзіцца сціснутым паветрам, 3 балоны па 150 атмасфер, а пасля матор пераходзіць на самаабслугоўванне: паветра ў цыліндры пампуе турбіна, а яе круцяць выхлапныя газы.

Петрыку надзьмула ветрам вочы і нос, ён абеўся марожаным, аж горла аблажыла, але ўсё адно быў шчаслівы і мог бы так плаваць цэлы дзень. Каля ўніверсама бацька зноў таямніча падміргнуў сыну, знік. Увечары, на пытанне маці: А дзе кашуля? Сандалі купіў? бацька зрабіў вінаваты і разам з тым хітры твар.  Не, не сандалі. Вось!

Урачыста падаў маці прадаўгаваты футарал.  Што гэта?  Паглядзі.

У футарале аказаўся залаты гадзіннік у форме сэрца на ланцужку.

 Вешаюць на грудзі, патлумачыў бацька.

 Тры,  сказала маці. Трэці гадзіннік дорыш. Куды мне іх чапляць? Куды я спяшаюся, што мне трэба пазіраць на іх? І так ты хочаш зэканоміць, назбіраць, накапіць грошай? Што толку ад тваіх заробкаў? Чацвёрты год, чацвёрты сезон Сын без цябе вырас, а ты без сына і жонкі Дома седзячы, больш зарабіў бы. Тут жа горад, працы хапае. Хоць бы ў нас у парніках Ці на аэрапорце, як Стэфан Ці як Карл Капора, на трактары І ездзіць нікуды не трэба, ні на якія заробкі, ні ў якую Сібір сядзіць дома, а ўжо кааператыў гатовы, ды які харомы, палацы!

Бацька хмурыўся.

 Капора А што ён ведае, акрамя свайго трактара? Хіба ён бачыў калі, як усход ружавее? Як распускаецца першая кветка? Дыхаў водарам тайгі? Начаваў каля начнога вогнішча з рыбакамі? Жыве кратом і памрэ як крот.

Бацька хмурыўся.

 Капора А што ён ведае, акрамя свайго трактара? Хіба ён бачыў калі, як усход ружавее? Як распускаецца першая кветка? Дыхаў водарам тайгі? Начаваў каля начнога вогнішча з рыбакамі? Жыве кратом і памрэ як крот.

 Хай крот, а багацейшы за нас.

 У матэрыяльным плане але не ў духоўным! І ўсё ж бацька скіс.

 А можа і праўда Не йдуць грошы да рук Можа і праўда тут, на зямліцы роднай Я ж што хочаш умею, я табе не Капора! Магу хоць бы капітанам на цеплаходзе прагулачным Па рацэ Лёгка і грашова, і, галоўнае, прырода

 Прырода,  уздыхала маці.

Потым бацька выпіў ад засмучэння. Плакаў, цалаваў маці рукі і ўсё паўтараў: Я сваё шчасце, лепшыя гады праплаваў! Нічога лепшага не бачыў за гэта вось, за нашу Слабодку, нікога лепш за цябе І я за цябе лепшага не бачыла. І я цябе кахаю і шкадую.

Бацька станавіўся на калені перад маці і цалаваў ёй рукі.

 Як правільна!  усклікваў ён.  Машыну купім, кватэру ў цэнтры З братамі паміруся, у мяне цудоўныя браты! А то што ж гэта, на самай справе! Жывем нядружна, як няродныя Нельга так! Трэба ўсё мяняць, усё ў волі чалавека Хопіць! Вось толькі грошай каб падкапіць Мне абяцалі Да зімы

Назаўтра раніцаю не было ні чамадана, ні бацькі.

 Але ж і сын у вас!  толькі круціла галавою маці. Ты мне ўжо, донечка, даруй Я ж сама думала, ён перабесіцца, перакруціцца ды прыбяжыць дамоў. А ён чым далей, тым горай. Гэта людзі такія. Пасадзі яго на адно месца счэзне, захварэе, ссохне, прападзе, памрэ Такі ўжо характар. Няма ў чалавека прывязкі. Хіба што паміраць сюды прыпаўзе, як прыцісне Такія ўсе паўзуць дамоў. Цябе вось толькі шкода! Сэрца збалелася Хіба ты такога вартая? Такая маладая, спрытная, ладная Кідай ты яго, не мучся!..  а сама запытальна і разам з тым умольна глядзела на нявестку.

 Кідай,  уздыхала маці.

Тады і Домна таксама ўздыхала з палёгкай, з непрыхаванай радасцю.  Не кідай, донечка! Прападзе ён без цябе! А ў яго душа добрая, чыстая Хоць і без цара ў галаве

 Я ведаю.

Ведаў і малы Петрык бачыў, як маці ажывае, харашэе, дабрэе пасля бацькавых наездаў.

І ён пачынаў здагадвацца, што справа тут, відаць, не ў мяху з грашыма, а ў тым, што мужчына, які не саромеецца плакаць перад жанчынай, станавіцца на калені і цалаваць ёй рукі, хутчэй за ўсё сапраўды валодае нейкім, можа быць, яшчэ большым за грошы, багаццем.

5

Не паспяваў знікнуць Марк, як з Ікаруса на прыпынку каля дома ўжо выходзіў Стахвей, ці, скарочана, Стах.

Звычайна калі дзядзька Стах прыязджаў, дык першыя яго словы былі не добры дзень, не як жывеце, а хто памёр? у сэнсе, з жыхароў Чэшскай Слабодкі. Калі размова заходзіла пра чужога чалавека, першай справаю цікавіўся: Колькі ён зарабляе?

Пра сябе з гонарам паведамляў, што працуе браніроўшчыкам.  Адзін метр пагонны рубель! Памнож і пабачыш!

У Петруся слова браніроўшчык асацыіравалася з бранёй танкаў, слова пагонны з пагонамі на плячах, а ўсё разам з ваенным сакрэтным заводам, на якім, мабыць, дзядзька Стах выплаўляе для танкаў браню. Праўда, на ваеннага ён быў зусім непадобны. Нізкага росту. Увесь у вяснушках, у рабацінні. Лысінка з кучаравым вяночкам валасоў, адліваючых меддзю. І за гэта меў некалькі мянушак: Руды, Рыжы, Рабы, а самая распаўсюджаная Медны.

Дзядзька Стах Медны заходзіў у дом, пачынаў шукаць вачыма, куды павесіць капялюш. Маці хапала капяляюш у яго з рук, увогуле пачынала мітусіцца. Петруся дзівіла гэта нібыта завітаў дарагі госць. Затое баба Домна накідвалася на сына.

 Табе далёка было падехаць? Цяжка было брата абняць? Чаму вы не мірыцеся?

 Ах, ха, ха,  адказваў на гэта Стах. Прысаджваўся за стол.  Я ж вас паміру! Ах ты, мая Ціша!

Петрык, калі быў малы, думаў, што дзядзька Стах, як і бацька, летуценнік (а яго падсвядома цягнула да паэтычных натур), і пад словам ціша мае на ўвазе навакольную цішыню, ёю захапляецца пасля гарадскога тлуму, калі ўскліквае: Ах, ты, мая ціша!

Але цяпер ён ведаў, што Ціша гэта сучачка дэкаратыўнай пароды, той-тэрерчык, дзядзька Стах з жонкай цёткай Таняю надта любяць яе, выгульваюць, мыюць у ванне шампунем, яна нават мае ўласную канапку, хоць і спіць з імі у адным ложку.

 Ты чуеш, што я пытаю, ці ты не чуеш?  не ўнімалася баба Домна, пакуль маці ладзіла закуску.

Стах зноў не адказаў, а пагладзіў пляменніка, як сабачку, па галаве. Петрык даверліва падыйшоў блізка, прыціснуўся да дзядзькавага калена.

Назад Дальше