Ужо на двары, ідучы паўз сваё акно, скасіў вочы. З дарожкі з адлегласці трох метраў не было відаць нічога падазронага. Хіба калі ўжо добра прыгледзецца, маленькая шчылінка
Ён ехаў дамоў тралейбусам і думаў, што каля фінскай запраўкі яго ўжо чакаюць, каб арыштаваць, і трэба, як расказваў Стэльмах, ці пераехаць, ці недаехаць. Але сіл ужо не было ніякіх. Ніхто яго, вядома, не чакаў.
Дома ён запіхнуў нагою «дыпламат» пад ложак і бухнуўся ў любімае крэсла. Ён адчуваў сябе цяпер самым большым у свеце дурнем. Божа мой, ды нават калі дапусціць самае шчаслівае, самае неверагоднае што ўсё абыдзецца: заўтра ён прыходзіць на працу, Стэльмаха не было і яшчэ няма, прыбіральшчыца ўжо выклікала міліцыю («забыў паставіць на месца крэсла! забыў зачыніць дзверцы антрэсоляў!»), тут прыходзіць Стэльмах, расказвае пра грошы, паказвае на Вінярскага; ён, Вінярскі, і слухаць не хоча і яму вераць, што гэта не ён украў, а Стэльмаху не вераць адкуль у цябе столькі грошай? Хто твае грошы бачыў? Чаму хаваў у кабінеце, а не ў банку, не дома? А калі хаваў, нашто расказаў пра гэта Вінярскаму, потым спакойна аставіў столькі грошай і пайшоў?..
Дык вось, калі нават дапусціць гэтае самае шчаслівае дык будуць жа і допыты, і павесткі, завядзецца справа, узнікнуць следчыя, пачнуцца вочныя стаўкі, вобыск За ім пачнуць сачыць. А галоўнае, хіба ён не ведае нашай міліцыі?! Не чытаў кніг, не глядзеў фільмаў? Ды ім варта толькі захацець, і яны дакажуць, што ён не толькі злодзей, а і забойца, маньяк, і так дакажуць, што ён сам паверыць і прызнаецца!
Галава проста трашчала, свярбелі скроні і шыя. Ён устаў, выйшаў у залю бацькі толькі што павячэралі і глядзелі тэлевізар, дастаў з аптэчкі ўпакоўку мепрабамата, вярнуўся і выпіў таблетку, пасядзеў трохі і выпіў другую. Каб лепш падзейнічала, пачаў чытаць на ўпакоўцы: «Здымае пачуццё страху, трывогі, супакойвае Рэкамендуецца перад аперацыямі»
«Дачцэ Стэльмаха патрэбна аперацыя», падумаў ён і пачаў лічыць марудна, заплюшчыўшы вочы: раз два Далічыў да 60, глянуў на гадзіннік адна хвіліна прайшла. Такіх 60, і будзе гадзіна. А ўсіх гадзін дваццаць чатыры. 60 памножыць на 24
Раптам ясна падумалася, што ніколі не выбрацца яму ні за якую мяжу, а будзе ён проста хадзіць і ездзіць з дня ў дзень, з месяца ў месяц у сваю клініку, будзе не любіць сваіх пацыентаў і ўсіх вакол, слухаць Стэльмаха і злавацца на яго, будзе да канца жыцця марыць пра свой домік, гарадок з чарапічнымі дахамі, клумбы з ружамі, з часам зробіцца такім, як Стэльмах Але вось жа! Цяпер такая перспектыва не толькі не спалохала яго, а здалася раптам проста шчасцем ціхім, спакойным
V
Белы, з сінімі плямамі на шчоках, трымаючыся за сэрца, Іван Змітравіч паўтараў і паўтараў сваімі адвіслымі дрыготкімі губамі:
Ай-яй, што ж гэта я?.. Нашто ж я так?..
Яны з Вінярскім сядзелі побач на крэслах каля сцяны. За акном ізноў было цемнавата, церусіў дождж, у кабінеце ізноў гарэла лямпачка. Следчы малады, прылізаны, ветліва-жорсткі капітан сядзеў за сталом Вінярскага і пісаў. Тоўсты, як бочка, міліцыянер у фуражцы аглядаў падаконнік. Маленькі, спалоханы загадчык аддзялення Сцяпанаў стаяў каля дзвярэй, трымаючы рукі ў кішэнях халата, а за Сцяпанавым, у самым парозе, санітарка, яшчэ ніжэйшая ростам за галоўнага хірурга. Пазіраючы на іх, асабліва на Сцяпанава, заўсёды такога ветлівага, ціхага, Вінярскі падумаў, што вось-вось не вытрымае ўсяго гэтага і прызнаецца не ад таго, што так страшна бегала па паперы рука следчага, не ад рухаў каля акна тоўстага міліцыянера і нават не ад таго, што Стэльмах толькі што пры ўсіх расказаў сваю гісторыю і яму, безумоўна, паверылі, Вінярскаму захацелася прызнацца ад жалю і скрухі, якія ён бачыў у вачах Сцяпанава і санітаркі, калі тыя на яго глядзелі
Вы можаце ісці, сказаў капітан, не падымаючы галавы, але ўсе зразумелі, каго гэта тычыцца, і санітарка выйшла, а следам, спатыкнуўшыся, бокам вылез Сцяпанаў.
Міліцыянер скончыў агляд і павярнуў да следчага свой пляскаты, бы аладка, абыякавы твар.
Што, з кабінета ламалі? спытаў следчы.
Адсюль. З сярэдзіны ўсё вывернута. На падаконніку нават следу няма.
Міліцыянер зняў фуражку, абапёрся шырокай задніцай на падаконнік.
Стэльмах (Іван Змітравіч зрабіў спробу ўстаць, капітан кіўком далоні паказаў, што можна сядзець), я буду зараз чытаць, а вы папраўляйце. I так, сёння, каля сямі нуль-нуль гадзін раніцы, вы адначасова з санітаркай Зінько Марыяй Зыгмундаўнай, полькай, 37-га года нараджэння, беспартыйнай, несудзімай, зайшлі ў свой кабінет і ўбачылі, што акно прачыненае
Міліцыянер зняў фуражку, абапёрся шырокай задніцай на падаконнік.
Стэльмах (Іван Змітравіч зрабіў спробу ўстаць, капітан кіўком далоні паказаў, што можна сядзець), я буду зараз чытаць, а вы папраўляйце. I так, сёння, каля сямі нуль-нуль гадзін раніцы, вы адначасова з санітаркай Зінько Марыяй Зыгмундаўнай, полькай, 37-га года нараджэння, беспартыйнай, несудзімай, зайшлі ў свой кабінет і ўбачылі, што акно прачыненае
Так. Я яшчэ з двара ўбачыў, што нешта не тое, сэрца торгнулася. Я ж тут кожную трэшчынку ў сцяне ведаю, кожнае акенца усё ж трыццаць гадоў, як хаджу гэтым дваром
Вы падышлі да падаконніка і ўбачылі, што выламаныя шпінгалеты. У кабінеце вы хавалі грошы у якой колькасці?
Я называў ужо
Паўтарыце яшчэ раз. Якімі купюрамі і ў якой колькасці?
Амерыканскімі далярамі.
У якой колькасці?
Стэльмах чамусьці зірнуў на Вінярскага і другі раз за сённяшні ранак назваў суму. Вінярскі сядзеў, не ведаючы, на якім ён свеце. Галава балела і кружылася. Міліцыянер, пачуўшы суму, прысвіснуў.
Перад гэтым вы расказвалі пра грошы Вінярскаму, хірургу-асістэнту, больш пра месца знаходжання грошай ніхто не ведаў.
Ніхто
I ў вас ёсць падазрэнне, што грошы ўзяў менавіта Вінярскі. Вы хочаце ўзбудзіць супраць яго крымінальную справу?
Так, прашаптаў Стэльмах.
Напішыце ўнізе «з маіх слоў запісана правільна», і пастаўце аўтограф.
Рука ў Стэльмаха так дрыжэла, што следчы прамовіў:
Спакойней, не вы ж укралі, а ў вас. Цудоўна Вінярскі імя, імя па бацьку. Год нараджэння, дата, месца. Нацыянальнасць. Хатні адрас. Ці былі судзімасці? Прыводы ў міліцыю?
Атрымаўшы адказы, запісаў і, ні пра што больш не пытаючыся, падняўся з-за стала.
Пойдзеце з намі.
Вінярскі торгнуўся назад, да сцяны, і міліцыянер адразу ж зрэагаваў: выпраміўся, прайшоў і стаў каля дзвярэй, насмешліва пазіраючы на яго.
Я прашу вас, таварыш (абвостраная прага ратунку падказала Вінярскаму, што трэба спадабацца капітану) таварыш палкоўнік!.. Выслухайце мяне!
Дзеля гэтага мы вас і забіраем. У нас будзе дастаткова часу, следчы зрабіў паўзу, каб выслухаць вас.
Паслухайце цяпер, я прашу! замаліўся Вінярскі, жадаючы толькі аднаго: каб не ў гэтую вось хвіліну, яго павялі праз увесь калідор. Так, учора Іван Змітравіч расказваў мне пра нейкія грошы!.. Але я не слухаў яго, ніколі не слухаю, я не зразумеў нічога!..
Ну? суха сказаў капітан.
Але чаму вы не пытаецеся, адкуль у такога чалавека такая сума? Паглядзіце на яго! Чаму вы яму верыце на слова?
Ай-яй, што ж я нарабіў казаў Стэльмах, закрываючы далонямі вочы і нахіляючыся разам з крэслам наперад, нібы вось-вось збіраўся ўпасці.
Таварыш палкоўнік, я прыпамінаю учора Стэльмах казаў, што гатоў пайсці на любую подласць украсці, абрабаваць каб толькі зарабіць грошы!.. Было такое, Іван Змітравіч?
Ай-я-яй казаў Стэльмах.
Таварыш следчы гэта звычайная правакацыя! горача даказваў Вінярскі. У ім загарэлася надзея. Выдумаць міфічную гісторыю пра даляры, падстроіць іхні крадзеж, зваліць на таго, каму гісторыя была расказана
Хадзем, хадзем, сказаў капітан, гледзячы на гадзіннік.
Міліцыянер ступіў да Вінярскага.
Але я не краў нічога!.. Іван Змітравіч, прызнайцеся хоць вы, скажыце, што ніякіх грошай не было!..
Што ж я нарабіў як заведзены, паўтараў Стэль-мах.
Тады забірайце і яго! крычаў ужо абы-што Вінярскі: нашто яму трэба было, каб забіралі і Стэльмаха?
Вінярскі з усіх сіл ірвануўся з наручнікаў, якія невядома адкуль узяліся на яго руках, і прачнуўся ён спаў апрануты, у крэсле, галавою на часопісным століку. Шыя і рукі пазацякалі і балелі.
Прачнуўшыся, яму захацелася прачнуцца яшчэ раз, каб і цяперашняе аказалася толькі страшным сном. Але зразумела было усё, больш прачынацца няма куды.
Была гадзіна ночы. Сон не прынёс палёгкі, мепрабамат не зменшыў страх. Усё яго наркатычнае дзеянне пайшло на тое, каб у сне змадэляваць рэальную сітуацыю, якую перад гэтым абдумваў Вінярскім на яве. Наперадзе была цэлая ноч са сваімі секундамі, хвілінамі і гадзінамі.
VI
Вінярскі выцягнуў «дыпламат», глядзеў на яго, гладзіў прабіты бок, і слёзы цяклі ў яго па шчоках. Потым апрануў плашч, не забыў парасон, ціхенька выслізнуў з кватэры, прытрымаўшы замок, і подбегам кінуўся з двароў на вуліцу, да запраўкі. «Дыпламат» ён захапіў з сабою.
Таксіст, нахабны, як і ўсе яны начным часам, назваў проста неверагодна вялікую суму. Вінярскі моўчкі адлічыў грошы і адразу расплаціўся.