Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка 8 стр.


 Што ж ты ўцёк, Вінярскі?  вельмі развязна, на беларускай мове, сказаў малады чалавек, падыходзячы.  Я ж табе казаў пачакай. Дай закурыць.

Вінярскі хуценька дастаў з кішэні цыгарэты, малады чалавек працягнуў руку і забраў увесь пачак.

 Калі просяць закурыць, ніколі не тыркайся,  павучальна сказаў ён,  не даставай па адной. У чужой кампаніі такія рэчы заўважаюцца. Дзякую На!  ён закурыў і аддаў пачак.

Тут Вінярскі зусім усё ўспомніў. Недзе год назад, сапраўды, гэты белы ляжаў у чацвёртай палаце,  здаецца, пяны ўпаў з балкона, зламаў нагу Тое, што пяны, добра помніў Вінярскі, бо былі нейкія замарочкі з выпіскай бальнічнай даведкі. Дык вось якога жаніха для сваёй дачкі знайшоў Стэльмах!..

Вінярскі глянуў на яго больш уважліва і зразумеў ці не галоўную прычыну яго развязнасці той і цяпер быў яўна на падпітку.

 Вінярскі, ты  звузіўшы бровы, пянаватымі сінімі вачыма (у бялявых заўсёды сінія альбо блакітныя вочы) зіркнуў на Вінярскага хлопец, хацеў штосьці сказаць, але не сказаў, толькі раптам ні з таго ні з сяго панібрацкі ляпнуў Вінярскага па плячы: Добра, потым Ты ж не йдзеш на памінкі?

Іншым разам Вінярскі анямеў бы ад такой фамільярнасці. Але цяпер не звярнуў ніякай увагі. Хлопец быў гадоў на пяць маладзейшы за яго, але, невядома чаму, Вінярскаму хацелася слухацца яго і падпарадкоўвацца яму, як старэйшаму.

 Не, не йду. А ты?

Ты ж бачыш  I бялявы шчоўкнуў сабе па шыі і крутнуў указальным пальцам каля скроні, што, відаць, абазначала: пяны дурны.  Раз мы абодва не йдзем, паехалі, Вінярскі, са мною.

Куды?  «Удава навяла, сказала, што грошы ў мяне. Што ж, так, можа, і лепш. Аддам, і ўсё»,  вырашыў Вінярскі. Можна і тут разабрацца,  сказаў ён, хоць хлопец пакуль і не прапаноўваў яму ніякіх разборак.

Паехалі, не бойся. Тут недалёка. Я проста хачу з табою выпіць і пагаварыць.

 Паехалі дык паехалі

У аўтобусе, што вёз іх у цэнтр, Вінярскаму было ніякавата. Ён пабойваўся, што ў аўтобусе бялявы будзе гучна гаварыць сваёй беларускай моваю, з пянаватай смеласцю, і на іх пачнуць азірацца. Усё амаль так і выйшла. Праўда, хлопец не гаварыў ён спяваў. Глядзеў у акно, думаў пра сваё, потым даволі прыемным голасам, але гучна так, што, сапраў-ды, людзі азіраліся, пачынаў:

Ці помніш ты, Жана, шчаслівы мамэнт
Колькі хвілін маўчаў, і зноў:
Як граў раз у дудку нябожчык Вінцэнт
I яшчэ праз колькі хвілін, думаючы пра сваё:
А Нёман спакойна, спакойна дрыжа-аў,
I месячык ясны на нас пазіраў.

Хвілін праз колькі ўсё паўтаралася. Ён і ў аўтобусе, як і на могілках, трымаў сябе свабодна, і, было відаць, што яму ўсё роўна глядзяць на яго ці не.

Урэшце аўтобус спыніўся каля цырка; Вінярскі з хлопцам перабеглі на чырвонае святло праспект і пайшлі ўверх, да Дома афіцэраў. Не даходзячы да метро, бялявы павярнуў на прыступкі, што вялі да прыгожага невялікага доміка з вежай-шпілем над дахам па адзін бок і з купалам па другі. Вінярскі, які ўвогуле ніколі не быў ахвотнікам цягацца па розных кавярнях і барах, не ведаў, што тут; думаў, калі глядзеў на гэты домік з акна тралейбуса, што гэта нейкая старая царква, пераробленая, відаць, у музей.

 Гэта што: царква ці музей?  спытаў ён, калі бялявы ўжо браўся за ручку дзвярэй.

 «Мутнае вока»,  коратка адказаў той.

Бялявы і ў гэтым «мутным воку», як і паўсюль, аказаўся чалавекам сваім. Пагаварыў з вахцёркаю, спытаў, ці працуе Тамара, куды знік нейкі Раман, урэшце кіўнуў Вінярскаму пайшлі, туды, адкуль з-за дзвярэй чуўся гоман галасоў.

Пачакай,  прытрымаў яго за руку Вінярскі. Я доўга не буду. Можна тут не скідаць куртку?

Як хочаш. Табе ж горш тут душна. А тое, што свіснуць могуць дык гэта запраста

У невялікай прадаўгаватай зале з маленькімі паўкруглымі акенцамі гарэла святло. Народу было шмат, некаторыя курылі, а гаварылі, здавалася, адразу ўсе, хто тут быў. Бялявы гаспадарскім вокам прабег па століках.

 Васіль!  пачуўся з кутка радасны, хрыплаваты голас.  Сюды!

З-за століка ў глухім кутку падняўся мужчына і шырока раскінуў рукі, нібы падрыхтаваўся для абдымкаў.

 А, Сымон,  сказаў бялявы, падышоў, але ў абдымкі не палез, проста падаў мужчыну руку.

Вінярскаму нічога не заставалася, як падысці і зрабіць тое ж самае. Мужчына, моцна сціскаючы яго пальцы, пільна і строга гледзячы яму прама ў вочы, робячы пасля кожнага слова паўзы, з паважнай урачыстасцю назваў сваё імя, імя па бацьку і прозвішча (Вінярскі запомніў толькі імя Сымон; як і потым, згадваючы гэты дзіўны вечар, колькі ні сіліўся, так і не змог успомніць ні прозвішча, ні імя па бацьку гэтага чалавека).

 Васіль!  пачуўся з кутка радасны, хрыплаваты голас.  Сюды!

З-за століка ў глухім кутку падняўся мужчына і шырока раскінуў рукі, нібы падрыхтаваўся для абдымкаў.

 А, Сымон,  сказаў бялявы, падышоў, але ў абдымкі не палез, проста падаў мужчыну руку.

Вінярскаму нічога не заставалася, як падысці і зрабіць тое ж самае. Мужчына, моцна сціскаючы яго пальцы, пільна і строга гледзячы яму прама ў вочы, робячы пасля кожнага слова паўзы, з паважнай урачыстасцю назваў сваё імя, імя па бацьку і прозвішча (Вінярскі запомніў толькі імя Сымон; як і потым, згадваючы гэты дзіўны вечар, колькі ні сіліўся, так і не змог успомніць ні прозвішча, ні імя па бацьку гэтага чалавека).

Калі Вінярскі прамаўчаў, мужчына, усё не выпускаючы яго рукі, дадаў:

 Празаік, паэт, крытык. Магу эпіграмы і пародыі. Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.

 Не хваліся,  сказаў бялявы, які стаяў побач і пералічваў грошы.

Не дачакаўшыся ад Вінярскага ніякай рэакцыі, мужчына выпусціў яго змакрэлую далонь, сеў за столік і пакрыўджана сказаў:

Магу паказаць пасведчанне.

Я веру, што вы!  хуценька адказаў Вінярскі. Яму было няёмка ад таго, што ён не змог нечым дагадзіць чалавеку.

Бялявы пералічыў грошы, падняў вочы ў столь, падумаў і пабег да стойкі.

VIII

 З кім маю гонар сядзець за адным столікам?  з той жа строгай важнасцю, быццам кожнае яго слова мела надзвычайную вагу, спытаў мужчына, калі Вінярскі прысеў.

З хірургам Доктарам,  адказаў Вінярскі, здзіўлены і такім высокім стылем, ды і ўвогуле беларускай мовай, якую яму нязвыкла было чуць з вуснаў звычайных людзей. Ён спадцішка агледзеў мужчыну. Яшчэ з парога, калі мужчына паклікаў Васіля, ён падаўся Вінярскаму маладым недзе сваім аднагодкам, ну, можа, гадоў пад трыццаць; цяпер ён бачыў, што мужчыну, бадай, удвая больш. На ім быў паношаны касцюмчык, кашуля ў блакітны гарошак, расшпіленая на два верхнія гузікі; і шыя, і худыя далоні з доўгімі пальцамі, у якіх Сымон круціў пустую шклянку, і круглы, змаршчыністы, бы спечаны яблык, твар былі пакрыты цёмна-бурым загарам, быццам стары толькі што вярнуўся з паўднёвых пляжаў.

Што ж, прыемна, калі і медыцына далучаецца да такой важнай справы, як культурны адпачынак,  пажартаваў Сымон і шчоўкнуў пальцам па вострым загарэлым кадыку акурат як Васіль нядаўна, на могілках.

На стале стаяла пустая шклянка і ляжаў акрайчык хлеба, а на сурвэтцы шчопаць солі. Сымон перахапіў позірк Вінярскага, уздыхнуў:

 Не ў пашане цяпер пісьменнікі А калісь і я гудзеў. На адзін ганарар мог купіць паўмашыны або паўкватэры. А цяпер паў-шклянкі гэтай вось гадасці, ён падманіў Вінярскага пальцам, і, калі той нагнуўся, прашаптаў яму ў вуха, дыхаючы гарэлкаю, паказваючы на бялявага, які каля стойкі гаварыў з барменам: Васіль во хто! Талент на мяжы з геніяльнасцю. Во хто верне нашай роднай літаратуры яе былую пашану і веліч! Я хоць намнога старэйшы, але я яму самы блізкі сябар

Вінярскаму ўспомніўся нябожчык Стэльмах, які таксама яго, маладзейшага за сябе, лічыў самым блізкім сябрам, і на душы зрабілася неяк нудна, абыякава; захацелася хутчэй аддаць бяляваму гэтыя грошы і сысці адсюль

Васіль між тым вярнуўся, паставіў на стол графін з гарэлкаю, талерку бутэрбродаў, пабег зноў, прынёс шклянкі, колу, мінералку Стары хуценька ўхапіўся памагаць: разліў па шклянках гарэлку, расклаў перад кожным бутэрброд на сурвэтцы Вочы ў яго адразу ж засвяціліся.

Прапаную тост!  сказаў ён, высока падняўшы руку са шклянкаю, з захапленнем гледзячы на Васіля.  За будучы гонар нашай роднай літаратуры!..

Перастань,  Васіль прафесійна выпіў, дастаў з пачкі цыгарэту і закурыў; цыгарэты навучаны Вінярскі адразу ж, як сеў, выклаў перад сабою на стол.

Сціпласць адзнака таленту,  сказаў стары, выцадзіў сваю порцыю паволі, урачыста; тады скалануўся ўвесь, уздыхнуў, узяў з бутэр-брода кавалачак салёнага агурка і з асалодай пачаў жаваць. Закусіўшы, звярнуўся зноў да Васіля:

 Як твая другая кніжка?

Бялявы скрывіўся і пацягнуў бокам рота паветра, быццам яму балеў зуб. Відаць, стары закрануў штосьці не вельмі прыемнае, але важнае для іх. Дакурыўшы, Васіль прытушыў аб сподак недакурак і пачаў гаварыць старому хутка, так, што Вінярскі не разбіраў і палавіны слоў нешта пра паперу, мільёны, тыражы Стары з усім згаджаўся.

Вінярскі глядзеў на іх і слухаў, ледзь не раскрыўшы рот. Гарэлка адразу расслабіла яго, усё вакол успрымалася як нейкая нерэальнасць; вельмі ўжо хутка і нечакана ён патрапіў з карабля на баль з могілак у гэтае кафэ, у кампанію дзіўных людзей, якія Вінярскі ўпершыню ў жыцці сутыкаўся з гэтым і ў побыце, і ў час выпіўкі, і, відаць, паўсюль і заўсёды гаварылі па-беларуску. На яго вялікае здзіўленне, гэтая мова і людзі, што на ёй размаўлялі, ніколькі не раздражнялі яго. Ён прыслухоўваўся да свайго ўнутранага голасу, звыкла чакаў, калі голас скажа яму, што гэтыя людзі «ніжэйшая раса», такія ж, як і любыя пяніцы, і імі трэба пагарджаць; але нечакана голас сказаў яму, што людзі гэтыя на дзесяць галоў вышэйшыя за яго, супермэна, чыстаплюя Вінярскага, што ёсць у іх за душою нешта такое, пра што Вінярскаму і не здагадацца, каля чаго ён не стаяў і блізка, і не пагарджаць яму імі трэба, а, самае разумнае, рабіць тое, што ён і робіць: слухаць, раскрыўшы рот, і старацца нешта зразумець.

Назад Дальше