Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) - Наталка М. Харытанюк 3 стр.


Калі тайне паглядзець у вочы, можна спустошыцца. Я гэта разумею. Разумее гэта і Гары.

Паліць Оскар. Паліць Гары. Палю і я. Даслухаўшы гісторыю, мы маўчым і напружана падбіраем словы.

 І што далей?  нарэшце пытаю я.

 Дзяўчына памерла. Тайна засталася тайнай. Я напісаў сваё апавяданне,  паціснуў Оскар плячыма: маўляў, гэта яшчэ не ўсё. Ці: хіба важна, што было далей, галоўнае я ўжо расказаў. Альбо: раскажыце вы мне, што было далей.

Гары, уважліва гледзячы на Оскара, расхінае дым ледзь заўважным гэстам. Ён рыхтуецца і вось ён ужо гатовы расказаць нам, што было далей. Я прадчуваю, што зараз здарыцца непапраўнае зараз Гары разгадае загадку сфінкса, за якую так чапляецца Оскар. Бязлітасны Гары ён не трывае, калі чапляюцца. Усё роўна за што. Яго гэта бянтэжыць і тады ён смяецца. Тады ён варяцее тады ў ім прачынаюцца сірэны. Оскар,  шапчу я, пачуўшы першыя ноткі сірэн у смеху Гары незваротныя ноткі якія звабяць і ніколі не адпусцяць,  пакуль не позна пакуль Гары нічога табе не сказаў бяжы, альбо заляпі вушы воскам, прывяжы сябе да мачты!

Але Гары так пяшчотна трымае яго за плечы. Нібы прыкуты позіркам Гары, Оскар не варушыцца, калі той скрозь смех працінае яго: Загадка твайго сфінкса ў тым, што ніякай загадкі не было,  шэпча Гары. І ўжо грамчэй: Дзяўчыне хацелася тайны яна яе прыдумала. У загадкавы дом, які яна здымала, каб пагуляцца ў тайну, яна і прыходзіла, толькі каб там праседзець свае дзве загадкавыя гадзіны,  кажа Гары і змаўкае. І больш нічога. Цяпер Гары нібыта і не займае гэтая гісторыя. Ён адварочваецца да вакна у якім ужо пачынае віднець і кажа мне, што наступнае сваё апавяданне я мушу напісаць пра гэта. Пра што гэта? не разумею я, гледзячы, як разгублены Оскар выкрэслівае радок за радком загадку са сваёй гісторыі.

Здаецца, Оскар яшчэ нешта ўзважвае, а пасля сядае за сшытак і закрэслівае апавяданне. На верх гісторыі пра загадкі ён запісвае словы, якія толькі што яму сказаў Гары. Ён ловіць іх як птушкі ловяць лёгка і цёпла.

* * *

Калі за вокнамі пачне прачынацца горад пойдуць першыя трамваі, зацокаюць коні, мы нібы абудзімся ад свайго здранцвення. Оскар працягне Гары свой перапісаны рукапіс ад апавядання амаль нічога не застанецца. Толькі назва, выведзеная ўпэўненай рукой: Сфінкс без загадак. Бязлітасны Гары, падумаю я, гледзячы, як задаволена ён будзе рукацца на развітанне з Оскарам. Мілы Гары, скажа Оскар.

Я буду ўважліва прыглядацца да Гары ў гэты момант: нешта іх ужо звязвала, нейкая гісторыя была да мяне, задоўга да майго зяўлення Оскар і Гары ужо тут сядзелі і пра нешта дамаўляліся. Напэўна, мяне занадта доўга тут не было. Альбо я занадта доўга ўглядалася ў Гары роспачна, думаючы пра тыя часы, часы багоў, калі мяне не было, таму што ён нарэшце сам здзіўлена спытае мяне, калі мы ўжо будзем ісці па свежым ранішнім горадзе: Ты мяне раўнуеш?  і ўжо зусім разгублена: Але да каго?  рассмяецца ён, расхінаючы рукамі ранішні туман.

На вуліцы над намі праляцяць шпакі і нагадаюць мне, што ўжо пачынаецца вясна. Вось толькі якая гэта была вясна, Гары? Вясна якога году гэтага я не помню. Я шчыльней захіну свой тонкі аметыставы шалік, які ўсё яшчэ будзе пахнуць учорашнімі густымі, вечаровымі духамі. Але гэта не дапаможа шалік зусім не будзе грэць. Не будзе грэць і ранішняе сонца, якое халодна прабіваецца праз аблокі і слепіць нашыя стомленыя вочы. Як у забытым сне, мы будзем ісці па халоднай і чыстай вуліцы. Толькі на такой вуліцы, падумаю я,  халоднай і чыстай і можна аднойчы сустрэць багоў. Чыстае і халоднае такім мусіць быць іх жытло,  скажаш ты мне аднойчы.

Мы будзем ісці па ранішняй вуліцы і мерзнуць. Я падумаю, што вясну якраз тады і адчуваеш, калі мерзнеш. Калі не паспяваеш захінуцца ў яе, калі яшчэ памятаеш, адкуль ты вяртаешся, пакуль не патанаеш у цеплыні. Вось як цяпер калі халадно, і толькі ад адкрытай шыі Гары безабароннай, такой блізкай шыі патыхае цеплынёй. Як абяцаннем. Вясны. Забыцця. Сонца.

Тады, каб не маўчаць, я прызнаюся Гары, што напраўду раўную яго.

Гары рассмяецца і скажа, што гэтым я не мушу пераймацца.

* * *

Калі мы ішлі з Гары па ранішняй веснавой вуліцы калі мы вярталіся ад Оскара,  я прызналася Гары, што мяне засмучаюць усе яго словы. Мяне засмуціла тое, што ён сказаў Оскару на развітанне. Я сказала, што мне не хочацца такога заканчэння для гісторыі Оскара. Што нарэшце нада мною вісіць такая ж небяспека разгадаць усе загадкі, не толькі не дапісаўшы апавядання нават не прыдумаўшы яму назвы. А што можа быць горш, Гары?  спытала я яго, але Гары не спяшаўся адказваць.

Тады, каб не маўчаць, я прызнаюся Гары, што напраўду раўную яго.

Гары рассмяецца і скажа, што гэтым я не мушу пераймацца.

* * *

Калі мы ішлі з Гары па ранішняй веснавой вуліцы калі мы вярталіся ад Оскара,  я прызналася Гары, што мяне засмучаюць усе яго словы. Мяне засмуціла тое, што ён сказаў Оскару на развітанне. Я сказала, што мне не хочацца такога заканчэння для гісторыі Оскара. Што нарэшце нада мною вісіць такая ж небяспека разгадаць усе загадкі, не толькі не дапісаўшы апавядання нават не прыдумаўшы яму назвы. А што можа быць горш, Гары?  спытала я яго, але Гары не спяшаўся адказваць.

Я ўявіла, як Оскар ужо зусім пяны на гэта шчасліва ўсміхнуўся і, не вагаючыся, запатрабаваў бы: Пакуль не позна. Пакуль Гары не паспеў раскрыць вам самую галоўную таямніцу без якой і гульня не гульня  але так і не скончыў думку: на мяне ўрачыста і страшна глядзеў Гары і ўяўны Оскар асёкся.

 Мілы Гары,  прашаптала я, зусім заблытаная і па-дзіцячы рагубленая.

Гары адказаў толькі, што і гэтым мне пераймацца не варта.

І яшчэ, сказаў ён, маё наступнае апавяданне так і мусіць называцца Мілы Гары.

Вось яно другі раз прамоўленае Мілы Гары. Прагучала са смехам лёгка і няўлоўна. Настолькі няўлоўна прагучала яно, што я доўга яшчэ не буду ведаць, як ухапіць тую гісторыю, назву для якой толькі што прыдумаў Гары. Я паспрабую паўтарыць гэст, з якога ўсё пачалося. Але ў мяне не атрымаецца.

І не прыгадаю я гэту гісторыю, нават калі наш цягнік павязе нас дадому. Толькі адчую, што ў ёй мае быць: залатая платформа і абавязкова халодныя аблокі, даўна забытая дарога ў забытае мейсца (я так і не прыгадаю ў апавяданні, куды менавіта мы едзем ці вяртаемся з Гары) і тры кроплі віскі. Гісторыю Мілы Гары я пачну менавіта ў дарозе, азіраючыся з пытаннем у вачах: Мілы Гары? Няўпэўненая. Разгубленая.

* * *

 Гары?  маўкліва запыталася я, калі мы ўжо сядзелі ў купэ і раскрылі гісторыю Оскара.  Кім былі мы ва ўсёй гэтай гісторыі?

 Сірэнамі.

 Але чаму ён нас адпускае? Чаму ён, згубіўшы ўсё, калі не можа нават пісаць больш, такі шчаслівы?

 А пра што, ты думаеш, было яго апавяданне?

 Пра загадкі, якіх як высветлілася няма і не будзе,  сумна прыпадняла я бровы.

 Не, зусім не пра гэта,  сказаў Гары, захінаючы фіранку.

Гары толькі ўсміхаўся і не спяшаўся мне нічога тлумачыць. Галоўнае не куды яна сыходзіла, пачаў Гары, але тут жа змоўк.

На пероне ён пабачыў Оскара. Гары выскачыў, каб развітацца, за пяць хвілін да адпраўлення. Шчаслівыя і тонкія, яны стаялі на пероне залатым пероне невядомага гораду, ці забытага сну, і спрабавалі развітацца. Але не змаглі нават зварухнуцца толькі нахіліліся адзін да аднаго.

І раптам гэты іх гэст яны не абняліся, а злёгку штурханулі адзін аднаго ў плячо, лёгка-лёгка патлумачыў мне, пра што была гісторыя Оскара. Я глядзела на Гары і з жахам думала: няўжо? Я не заўважыла, як абняла Гары, калі ён вярнуўся ў купэ, і ўжо шаптала яму на вуха як мантру, як заклён, як малітву: Гары,  шаптала я,  мой мілы Гары, мой цудоўны Гары, мой мёртвы кот

А пасля: Гісторыя была пра тое, што нічога немагчыма ўтрымаць? Так, Гары?  апускала я вочы, але прымушала сябе прамовіць гэта: Пра тое, што нічога-нічога Каля сябе? У гэтым жыцці? і яшчэ мацней сціскала яго ў абдымках. Нібы зваряцелая.

Цягнік стаіць яшчэ на мейсцы, Гары так нічога і не адказвае спачатку.

 Нічога немагчыма ўтрымаць,  шапчу я Гары.  І таму ён адпускае нас?  я шукаю ў вачах Гары адказ, але ён іх заплюшчвае і хітае галавой: не. Ён хітае галавой нібы гатовы сказаць мне самае важнае і тады я адчуваю, што нешта недагаворанае, нешта незразумелае, тое, што ведаюць і Гары і Оскар, яшчэ з тых залатых часоў з часоў багоў зараз пачую і я.

Я нахіляюся бліжэй да Гары. Я вагаюся. Я няўпэўненая, што хачу ведаць гэта. У галаве гучаць словы перасцярогі Оскара: пакуль не позна, пакуль Гары не расказаў усіх таямніцаў Вось толькі немагчыма нікуды сысці. Я прыкутая яго позіркам. Яго рукі на маіх плячах, вусны варушацца ля майго вуха і падбіраюць словы. Ён вагаецца на імгненне, пасля нарэшце шэпча: Гісторыя была пра тое, што і згубіць таксама нічога немагчыма.

Цягнік павольна кранаецца з мейсца.

Я моўчкі гляджу на залітую сонцам залатую платформу, па якой яшчэ робіць некалькі крокаў за цягніком Оскар. Ён усміхаецца нам апошнія імгненні і нарэшце знікае.

Назад Дальше