Надбярэзінцы - Фларыян Чарнышэвіч 10 стр.


І з кожным тыднем хлопчык усё больш падаў духам, увесь час сядзеў сумны і задуменны. Часта, прыгнечана гарбеючы на кватэры над кніжкамі, ён утаропліваўся ў нейкі прадмет на сцяне і бяздумна сядзеў так гадзінамі.

На пытанні апекуноў пра прычыну смутку заўсёды адказваў, што тужыць па Рагах.

 Ды ты чаго, карапуз,  суцяшаў Садоўскі, вось дачакаемся Масленіцы, зноў тыдзень вакацыяў у цябе будзе, і зездзіш дадому.

«Калі Бог дасць таго дачакацца,  казаў сам сабе Стах,  то я ўжо такім баязлівым і дурным не буду. Лепш гадзіну адпакутаваць, чым палову зімы. Калі б вось цяпер бацька заехаў ці які з дзядзькоў, я б адразу тут прызнаўся, каб толькі мукі гэтыя сышлі як хутчэй».

І здзіўляўся, што яго так доўга ніхто не адведвае.

Потым надышла чаканая Масленіца. Вакацыі пачыналіся ў суботні полудзень і доўжыліся восем дзён.

Раніцай у суботу настаўнік на трэцім уроку раздаваў вакацыйныя заданні. Хлопцы нецярпліва тупалі нагамі, рыхтык коні на стайні.

Нечакана адчыніліся дзверы, і ў клас зайшоў нейкі вельмі ўжо важны барын. У доўгім, аж да костачак, футры з раскошным куніцавым каўняром і ў дарагой каракулевай шапцы. Меў вострую бародку і прыгожа падкручаныя вусы. Зняў шапку а там плёх.

Настаўнік ліхаманкава ўскочыў.

 Устаць!  крыкнуў ён дзецям і ціхенька дадаў: Інспектар.

 Здравствуйте, дети,  сказаў інспектар.

 Здраствуйце, гаспадзін! Здравствуйце, гаспадзін інспектар!  бязладна замармыталі знянацку заспетыя вучні.

Павітаўшыся з настаўнікам, інспектар выказаў здзіўленне такой вялікай колькасці дзяцей у школе. Зняў з руплівай дапамогай настаўніка футра, склаў яго на крэсла, пацёр рукі, некалькі разоў прайшоўся па пакоі, таго-сяго пагладзіў па галаве, спытаў, які аддзел дзе сядзіць, і пачаў праверку. Пытаў двух-трох з кожнага аддзела, спачатку чытанне, потым пісьмо, зазіраў у сшыткі. Пад канец перайшоў да вусных пытанняў некалькі па кожным прадмеце. Пачаў з першага аддзела, дзе наймалодшыя мелі дзесяць гадоў, а збольшага сядзелі хлопцы дужыя, гадоў па трынаццаць і болей, некаторыя ўжо нават за плугам хадзілі і з касой упраўляліся.

 Слухайце, дзеці, казаў інспектар.  У бацькі было чатыры сыны і тры дачкі. Колькі ўсіх дзяцей?

 Сем!  загучаў хор галасоў.

 Вот малайцы!  пахваліў інспектар.  Сядайце. Колькі фунтаў у пудзе?  звярнуўся ён да другакласніка.

 Сорак!  адказаў клас у адзін голас.

 Добра. А што цяжэйшае, дрэва ці пух?

 Дрэва!  зноў разам адказалі дзеці.

 Добра. А што больш заважыць: пуд дрэва, пуд пуху ці пуд жалеза?

 Жалеза!

 Аслы якія! А можа, хто іначай думае?

Некалькі вучняў разам са Стахам паднялі рукі.

 Што цяжэйшае?  выклікаў інспектар хлопца, што сядзеў сама блізка ад яго.

 Дрэва!  быў адказ.

 Яшчэ большы асёл.

Астатнія рукі спуджана апусціліся. Засталася толькі Стахава.

 А ты як думаеш?

 Пуд пуху, пуд дрэва і пуд жалеза заважаць аднолькава.

 Як такое можа быць? Жалеза ж цяжэйшае.

 Так, але на пуд маленькі кавалак спатрэбіцца.

 Вось ты адзін і маладзец. Як зваць?

 Станіслаў Балашэвіч.

 Вельмі добра. Сядай.

Ад хвалявання ў Стаха дух заняло. Ён зірнуў на Галіну, якая заўжды была да яго зычлівая: яна падавала яму знакі, каб скарыстаўся выпадкам і пажаліўся інспектару. Ён зразумеў, але паколькі інспектар, занатаваўшы яго прозвішча, перайшоў ужо да трэцяга аддзела, адклаў скаргу на потым.

 Хто з вас быў у горадзе, у такім вялікім, губернскім, падыміце рукі, загадаў інспектар.

Двое трэцякласнікаў паднялі рукі.

 У якім горадзе ты быў?  спытаў інспектар аднаго з іх.

 У Магілёве быў.

 Так, Магілёў вялікі губернскі горад. А ведаеш сталіцу Расіі?

 Санкт-Пецярбург!

 А чаму яна так называецца?

 Бо яе заснаваў Пётр Вялікі.

 Добра. А ў якім годзе заснаваў, ведаеш?

Той не ведаў.

 Хто ведае? Ніхто? А вы?  убачыўшы, што трэцякласнікі не адказваюць, звярнуўся інспектар да чацвёртага аддзела.

У чацвёртым усе хацелі адказваць. Інспектар выбраў Галіну.

 У 1703-м,  сказала яна.

 Добра. А да цара Пятра Вялікага Расія ўжо існавала?

 Так, доўга ўжо існавала.

 А хто быў першым уладаром Расіі і ў якім годзе ўладу прыняў?

 Рурык. Здаецца, у 862-м.

 Правільна. Вось як доўга Расія стаіць больш за тысячу гадоў. А перад Расіяй свет доўга быў?

 Так, вельмі доўга.

 А ў якім годзе свет пачаўся?

 Добра. А ў якім годзе заснаваў, ведаеш?

Той не ведаў.

 Хто ведае? Ніхто? А вы?  убачыўшы, што трэцякласнікі не адказваюць, звярнуўся інспектар да чацвёртага аддзела.

У чацвёртым усе хацелі адказваць. Інспектар выбраў Галіну.

 У 1703-м,  сказала яна.

 Добра. А да цара Пятра Вялікага Расія ўжо існавала?

 Так, доўга ўжо існавала.

 А хто быў першым уладаром Расіі і ў якім годзе ўладу прыняў?

 Рурык. Здаецца, у 862-м.

 Правільна. Вось як доўга Расія стаіць больш за тысячу гадоў. А перад Расіяй свет доўга быў?

 Так, вельмі доўга.

 А ў якім годзе свет пачаўся?

Гэтага Галіна не ведала.

 Хто можа адказаць? Ну, дзеткі, падумайце. Ніхто? Хто адкажа, у якім годзе пачаўся свет,  звярнуўся інспектар да ўсіх,  атрымае ўзнагароду.

 У першым, гаспадзін інспектар,  прамовіў Стах.

 Чаму ў першым? У якой кнізе ты гэта бачыў, хто табе расказаў?

 Не ведаю, у якой кнізе пра тое пішуць, але, па-мойму, калі свет пачаўся, то і гады пачацца мусілі.

 Вот, Станіслаў, ты ў мяне яшчэ раз маладзец!  пахваліў інспектар, падышоў да хлопчыка, загадаў пачытаць, а потым паказаць сшытак.

 А чаму не правераны?  адразу спытаў ён.  Міхаіл Іванавіч?

 Не правяраў яму сшытак некалькі тыдняў, бо пакараны ён. Вучань кемлівы, але свавольны і наравісты,  адрапартаваў настаўнік.

 Ну вот,  сказаў Стаху інспектар.  Я цябе тут хвалю, а ты, аказваецца, гарэза і свавольнік. Трэба паслухмяным быць, пакорным, ціхім. Можа, выправішся?

 Я буду заўжды пакорным, гаспадзін інспектар, але хацеў бы

 Вы яму даруйце пакуль, Міхаіл Іванавіч,  перарваў інспектар.  Ён выправіцца.

 Дарую, пане інспектар.

 І, думаю, ён тут без усялякай карысці сядзіць. Перавядзіце яго ў трэці аддзел.

 Так, перавяду, пане інспектар.

 І яшчэ. З тых кніжак, што я для вашай бібліятэкі прывёз, прашу яму «Тараса Бульбу» аддаць ва ўласнасць.

IX. Друг

Масленічныя вакацыі Стах прабавіў надзвычай весела. Калі хатнія даведаліся, як яго адзначыў інспектар, то літаральна на руках малога насілі.

Трэцюю чвэрць навучальнага года хлопец праседзеў у трэцім аддзеле. Вучыўся старанна, паводзіўся ўзорна, паслухмяна, як і абяцаў інспектару, увесну быў пераведзены ў чацвёрты аддзел і радасны вярнуўся ў Рагі.

Але восенню ён зноў зязджаў неахвотна, і прычынай гэтага было набрынялае нянавісцю стаўленне да яго вучняў-іншаверцаў і зедлівыя водгукі пра яго саміх настаўнікаў.

Ён прыехаў у другім тыдні верасня, акурат да пачатку заняткаў. Большасць лаваў зеўрала пустатой, але чацвёрты аддзел у першы ж дзень зявіўся ў поўным складзе. Цяпер у ім вучыліся Стах, адзін з братоў Паўловічаў, Барух Салавейчык, сын рэзніка з мястэчка, і пяцёра беларусаў. Настаўнік застаўся той самы.

Каля месяца вучняў у школу хадзіла вобмаль, а потым пачалі збірацца. Шмат запісалася навічкоў. Стах у новапрыбылых палякаў з цікавасцю пытаўся пра прозвішча, мясцовасць, паходжанне і сваякоў, прагнучы знайсці крэўных, якія цалкам маглі адшукацца ў Балашэвічаў у ваколіцах Вончы.

Аднойчы раніцай ў сярэдзіне кастрычніка разам з купкай беларусаў у парцянках і лапцях у школе зявіўся адметны хлопец невыразнага паходжання. Быў ён у заечай шапцы, сівой світцы такія носяць у беларускіх вёсках, штанах з даматканага сукна і прыгожых чорных ботах вышэй за калена. Не тое паляк з рускай вёскі, не тое русін з заможных купчанскіх хутаран. Найбольш усіх зацікавілі боты: такіх ніхто ў школе не тое што не меў нават не бачыў ніколі. Гадоў прыбыш меў пятнаццаць ці нават болей, бо дужы быў і крэпкі, а на твар мілы і прывабны. Стах з першага погляду адчуў да яго вялікую сімпатыю. Яму нават здалося, што недзе гэтага хлопца ён ужо бачыў.

Навічка адразу абступілі сталыя вучні, уважліва да яго прыглядаючыся. Некаторыя нават абмацваць пачалі.

 Зваць як?  падступіў Кірпаты, найвялікшы ў школе задзіра і насмешнік.

 А табе навошта?  даў адлуп гаспадар доўгіх ботаў, мераючы нахабу позіркам.

 Мне навошта?!  закрычаў Кірпаты.  Я настаўніка замяняю! А ну кажы, як зваць!

 Так, ён настаўніка замяняе,  пацвердзілі ўсе.

 Зваць мяне Косцік,  паведаміў навічок, убачыўшы вакол толькі сурёзныя міны.

Смех выбухнуў разам з мянушкамі:

 Косцік! Хвосцік! Мосцік!

Косцік пачырванеў як бурак.

 А па фаміліі як?  пытаў Кірпаты далей.

 Не адказвай яму, ён звычайны дурань, два гады ў адным класе сядзіць!  выкрыкнуў аднекуль ззаду Стах.

Назад Дальше