Галасы (зборнік) - Макс Шчур 7 стр.


 Халера Маёмасць хоць застрахаваная была?

 Гаўна! Ён быў вінаваты якраз страхавой кампаніі, бо за страхоўку маёмасці два гады не плаціў, дык яму страхоўку скасавалі й справу нам перадалі Іці тваю, гэта называецца як яго іронія лёсу. Скажы? Ну, налі мне яшчэ адзін

З галерэі вясковых варятаў

а калі ён вярнуўся ў сваю вёску на ўзбярэжжы, то добрыя людзі ўладкавалі яго мясцовым прыдуркам

Ё. Янда, «Гаротны лёс»

Псіх

З усіх вясковых варятаў рэальны псіх гэта Псіх. Таму яго так і клічуць. Ён гэта нешта накшталт нон плюс ультра. Гэткі варяцкі фундаменталіст і радыкал. Таму яго астатнія й баяцца, не толькі нармалёвыя, але й варяты, апошнія нават болей, нягледзячы на тое (ці, можа, якраз таму), што Псіх іхны непераабіральны галава. Калі ўжо ў нармалёвых таксама ёсць свой галава, то-бок вясковы стараста, павінен ён быць і ў варятаў, хто б сумняваўся. Вось і маюць яны за галаву Псіха.

Псіх ён, уласна, толькі вялікае дзіця. У яго двухметровы рост, і ўжо шэраг доўгіх гадоў яму васямнаццаць. Яму ўласцівыя хісткая хада хулігана (адчуванне, што рук ён з кішэняў не вымае) і даволі міралюбны характар. Гэтае ўражанне псуюць толькі перыядычныя гучныя выкрыкі накшталт тых, што свомыя людзям з сіндромам Турэта. Цалкам магчыма, што сваімі выкрыкамі Псіх склікае да сябе іншых навакольных псіхаў. Пакуль яшчэ на ягоны покліч ніводны з іх не адгукнуўся. Хаця аднойчы здарылася так, што Псіх паехаў цягніком у Прагу. Зайшоў у вагон і рыхтаваўся ехаць, як усе нармальныя людзі, крышку высунуўшы галаву з адчыненай форткі. Але толькі за акном паспеў як след разагнацца краявід, як Псіх ужо быў няздольны стрымаць свайго захаплення і пачаў голасна склікаць сваіх аднадумцаў з вакольных палёў і лясоў. На наступны прыпынак яны яшчэ не збегліся, толькі на пазанаступны. У іх былі паліцэйскія ўніформы і на ўсякі выпадак яшчэ сабака. Той быў між імі і Псіхам кшталту перакладчыка. Увесь час, цягам якога Псіх з дапамогай сабакі шукаў паразумення з паліцыянтамі, цягнік стаяў. Напэўна, Псіх нешта паліцыянтам тлумачыў, хаця выглядала, што ён раздае ім заданні. Урэшце ён загадаў ім завезці яго ў Прагу на паліцэйскай машыне. Хвілін праз пяць яны адсвісцелі прэч з вецярком. Замест сірэны з вакна машыны якатаў шчаслівы Псіх. «Не такі ўжо і дурань», сказаў нехта з нармалёвых пасажыраў цягніка, які надалей стаяў. Хутчэй за ўсё, гэта сказаў той, які выклікаў на Псіха паліцыю. Усе ў той дзень спазніліся на працу, а некаторыя нават яе страцілі.

Вярнуўшыся дамоў з Прагі пасля непрацяглага адпачынку ў варятні, Псіх бавіць на вёсцы час так, як і заўжды. Гэта значыць, што раз на тыдзень ён рэгулярна абыходзіць вёску, акурат як ягоныя cябры-паліцыянты. Сустрэўшы некага, хто з першага погляду здаецца яму благім чалавекам, Псіх плюе яму ў морду. Наадварот, сустрэўшы некага, хто яму з першага погляду падабаецца, ён паказвае яму свае геніталіі (гэтага паліцыянты не робяць). У Псіха на абодва кшталты людзей асаблівае чуццё. Дзіўна, аднак, тое, што часцяком на працягу дня яму трапляюцца адны нягоднікі, якім ён нястомна плюе ў морду, тым часам як цягам наступнага дня ён сустракае ўжо адных анёлкаў, якім паказвае геніталіі, прычым збольшага анёлкі  тыя самыя ўчорашнія нягоднікі. Напэўна, на наступны дзень Псіх прыходзіць да высновы, што яны ўжо выправіліся.

Псіх, уласна, не вінаваты ў тым, што ён псіх. Астатнія варяты любяць свайго галаву перадусім за тое, што побач з ім здаюцца нармалёвым нармалёвымі. Аднойчы Псіха сустрэў Акулярнік і прывітаў яго словамі «Дай бог здароўя», на што, як ні дзіўна, замест пляўка ў морду атрымаў ветлы адказ: «Бога няма, боўдзіла!» Відаць, Псіх і насамрэч не такі ўжо і дурань.

Вынаходнік

Вынаходнік вам ніякі не Псіх, каб хадзіць па вёсцы і пляваць на людзей. Яму на іх ад душы пляваць у сябе дома, адкуль ён ніколі не выходзіць. Там жа ён без усякага спеху разглядае свае геніталіі. Я пра гэта ведаю таму, што ў Вынаходніка на вокнах няма фіранак, бо яму няма чаго хаваць ад аднавяскоўцаў. Ён імі занадта пагарджае, каб іх саромецца. Карацей, Вынаходнік жыве ў гэткім шкляным доме, таму вокны ягонага дома ёсць адначасова вокнамі ў Вынаходнікаў свет і наадварот.

На тых жа вокнах, дакладней на шыбах, Вынаходнік расклейвае паведамленні пра свае вынаходкі, якімі ёсць пераважна галаваломкі. Чытаць іх па-любому нашмат цікавей, чым абвесткі на дошцы вясковых уладаў, дзе пішуць у асноўным пра тое, хто дзе памёр. Вынаходнікавы паведамленні пачынаюцца гэтак: «Калі Вы не хочаце, каб з Вашага дзіцяці вырас такі ж даўбб, як Вы самі, купіце яму галаваломку! Вядзецца пра маю ўласную вынаходку ўсяго за тысячу крон». Далей ідзе апісанне галаваломкі, дзе даўббам тлумачыцца яе прынцып. Яго я яшчэ ні разу не зразумеў, хаця дарогаю ў карчму Вынаходнікавы абвесткі заўжды чытаю. Ані дарогаю назад я яго не разумею, хаця тады звычайна прынцып здаецца мне ў чымсьці яснейшы.

На тых жа вокнах, дакладней на шыбах, Вынаходнік расклейвае паведамленні пра свае вынаходкі, якімі ёсць пераважна галаваломкі. Чытаць іх па-любому нашмат цікавей, чым абвесткі на дошцы вясковых уладаў, дзе пішуць у асноўным пра тое, хто дзе памёр. Вынаходнікавы паведамленні пачынаюцца гэтак: «Калі Вы не хочаце, каб з Вашага дзіцяці вырас такі ж даўбб, як Вы самі, купіце яму галаваломку! Вядзецца пра маю ўласную вынаходку ўсяго за тысячу крон». Далей ідзе апісанне галаваломкі, дзе даўббам тлумачыцца яе прынцып. Яго я яшчэ ні разу не зразумеў, хаця дарогаю ў карчму Вынаходнікавы абвесткі заўжды чытаю. Ані дарогаю назад я яго не разумею, хаця тады звычайна прынцып здаецца мне ў чымсьці яснейшы.

Вынаходнік вынаходзіць галаваломкі як на транспарцёры. Чаму ўласна «як»: ён іх і вынаходзіць на транспарцёры, то-бок на трэнажоры для бегу, якім карыстаецца досыць часта, каб падтрымліваць форму. Што яму яшчэ рабіць цягам бегання на трэнажоры, як не вынаходзіць, калі ў яго, у адрозненне ад рэшты вяскоўцаў, няма нават тэлевізара? А няма яго ў яго таму, што ён яго яшчэ не вынайшаў. То ж бо ўсё абсталяванне свайго дому ён прыдумаў сам і змайстраваў уласнымі рукамі, наколькі я магу пра гэта меркаваць з вуліцы. Напрыклад, электрычнага імбрыка ён не мае, гэта пэўна іначай не кіпяціў бы ваду адразу ў конаўцы, засунуўшы ў яе драты ад стольнай люстры. Цыбулю ці капусту ён шынкуе проста на падлозе, гушкаючыся ў фатэлі, у якога замест палазоў  дзве навостраныя турэцкія шаблі, накшталт каўзалёў. Пасткі на мышэй ён вырабіў са штучных сківіцаў, таксама навостраных. Мяркуючы паводле таго, як часта Вынаходнік бегае на сваім трэнажоры, я маю падазрэнне, што той адначасова выконвае ролю электрычнага генератара. Ну і гэтак далей.

Дзякуючы сваёй геніяльнасці Вынаходнік хутка дапяў, што стаць галавой мясцовых варятаў у яго няма шансаў, як што ў іх ужо ёсць галава Псіх. Таму ён наважыўся вылучыць сваю кандыдатуру на галаву нармалёвых, то-бок на вясковага старасту. Гэтак у ягоным акне зявіўся перадвыбарчы плакат: «Галасуйце за праф. доктара такога й такога, інжынера, кандыдата навук, месца жыхарства тут, працую вынаходнікам. Абяцаю прадстаўляць інтарэсы ўсіх грамадзянаў з IQ >150 і ачысціць вёску ад даўббаў і паразітаў. Кожны, хто за мяне прагаласуе, у выпадку майго абрання атрымае ў падарунак галаваломку». Пакуль яшчэ Вынаходніка старастам ні разу не абралі, таму ніводнай з ягоных галаваломак я не маю.

Пенсіянерка

А вось калі б на пасаду старасты вылучылася Пенсіянерка, то баюся, што яе б і абралі, магчыма нават адзінагалосна. Бо пра яе ніхто ў вёсцы не ведае, што яна ёутая. Не разумею, як ёй гэта ўдаецца так па-майстэрску затойваць. Што яна ёутая, ведаюць толькі ейныя суседзі па падездзе. Да нас яна пераехала адносна нядаўна уцякла ад сваякоў, якія збіраліся яе замардаваць. Неўзабаве я зразумеў, за што. Адчыніўшы аднойчы раніцай, ці, хутчэй, пасля абеду, дзверы на калідор, я ўбачыў там Пенсіянерку ў майтках і станіку: тая мыла лесвіцу. Я рэзка зачыніў дзверы і сказаў сабе, што ў бар пайду пазней, каб не патаптаць новай суседцы яе працу і пазбегнуць абавязку заводзіць гутарку. Мінулі дзве гадзіны. Я паспрабаваў зноў  марна, Пенсіянерка ўсё яшчэ мыла лесвіцу. Мала таго, яна пачала пры гэтым нешта напяваць. Я дапусціў памылку й выйшаў з кватэры. Тут жа выявілася, што Пенсіянерцы толькі гэтага было і трэба, каб нехта з жыхароў урэшце вылез на калідор і яна магла з ім пазнаёміцца. «Нуууу нарэшце, каго бог нясе, у самую пару Я такая-й-такая, новенькая А дзе жонка дома? Што, вы не жанаты? Бач ты яго Слухайце, яечка ў вас ёсць прынамсі? Я тут збіраюся спячы пару булак, толькі вось нешта не магу ўключыць духоўку Вы часам не ў курсе, як гэта робіцца? Во духата, га? А яшчэ й вада не цячэ І даўно вы тут жывяце? Можа, ведаеце якога вопытнага сантэхніка? Тады прынамсі грузчыка? Адным словам, сапраўднага мужыка Мне трэба мэблю сюды перавезці. У мяне надзвычай выгодная канапа Вось толькі ці ўвойдзе яна сюды, неяк тут завузка Каб не давялося праз акно засоўваць А вы куды? На працу, га? А не пазнавата? Я дык ужо на пенсіі, але калі яшчэ працавала, то хадзіла на шостую раніцы А, на шпацыр То давайце я з вамі! На ўлонні прыроды, калі пагода ну такая асалода Што, у бар? Нішто сабе шпацыр Вы, здаецца, не надта любіце прыроду? Ну што ж, тады бывайце Пакуль што»

Прызнайцеся, што і вам яна здаецца амаль нармалёвай, праўда? Калі не лічыць майтак Гэта таму, што вы яшчэ не ведаеце пра яе галоўнага. Цымус у тым, што Пенсіянерка не столькі любіць сапраўдных мужыкоў ці прыборку, колькі краскі. Кветкі. Ужо ўвечары таго ж дня, калі я ўсё-ткі прымусіў сябе вярнуцца з бара дамоў, на Пенсіянерчыных дзвярах красаваў уласнаручна ёю сплецены вянок. Назаўтра па ўсім калідоры ўжо віселі карціны з выявай сланечнікаў  карцін было дзесяць, і ўсе яны былі аднолькавыя, прасцей кажучы, гэта была адная й тая ж карціна ў дзесяці асобніках. Не работы Ван Гога, не падумайце самыя звычайныя сланечнікі, па-мойму, гэта была нават фотка. Тады ўжо мне стала ясна, што кепска будзе. На наступны дзень на балконе выстраіўся шэраг гаршчкоў з чымсьці чырвоным, а ў кутку на калідоры зявіўся кактус, усяго толькі на галаву вышэйшы за мяне. На працягу месяца Пенсіянерка паваліла наўкол дома ўсе дрэвы, каб тыя не засцілі яе кветкам сонейка, а на іхным месцы разбіла клумбы, на якіх з таго часу сядзіць, што курыца на яйках. У дадатак яна пачала аплятаць падезд нейкай лазою, у якую па-майстэрску ўпляла нейкую паўзучую квітнеючую брыдоту. Калі адзін бабыль-алергік паспрабаваў супраць гэтага пратэставаць, на яго чыста выпадкова ўпаў з балкону гаршчок. Магілу алергіка Пенсіянерка пачала даглядаць настолькі самааддана, што тая зрабілася найпрыгажэйшай на цвінтары: ад кветак там літаральна не засталося жывога месца, і магіла стала нагадваць наш дом на Каляды ці іншыя святы

Назад Дальше