Праспект Незалежнасці (зборнік) - Яўген Ф. Шунейка 2 стр.


У 1898 г. Ф. Рушчыц стварае, мабыць, свой самы эпічны твор Зямля (Нацыянальны музей у Варшаве). Увага гледача канцэнтруецца на пагорку раллі, які надае далягляду сферычны выгляд. Тут быццам адлюстравана ўся зямная куля, на якой пракладае свае глыбокія барозны першы ў свеце араты з быкамі. Здаецца, што ў адвечнай сялянскай працы мастак адчуў жывую повязь з архаікай, калі на нашай зямлі, згодна з легендамі, жылі і працавалі магутныя волаты. У творы надзвычай блізка сыходзяцца зямля і неба. Ніхто так не маляваў яшчэ велічных аблокаў, якія амаль апусціліся на плечы аратаму. Такую ношу ў стане трымаць толькі Асілак. Вера мастака ў сваю Зямлю і Народ у гэтай працы выключная і пераканаўчая. Аўтар напружанакантраснымі жывапіснымі сродкамі ілюструе біблейскую выснову пра плён зерня, кінутага ў глебу.

Ідэю нацыянальнага адраджэння Ф. Рушчыц звязвае з пачаткам веснавога абуджэння прыроды ў творах Лясны ручай, 18981900 (Нацыянальны музей у Варшаве), Веснавы краявід, 1900 (Нацыянальны музей у Кракаве) і інш. Да гэтай тэмы можна далучыць і жывапісныя адлюстраванні драўлянай культавай архітэктуры ў Багданаве, якая гуртуе людзей у іх лепшых духоўных памкненнях. Жывапісны твор Ф. Рушчыца Ля касцёла, 1899 унікальная аздоба калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску (адзіны твор мастака, які знаходзіцца ў Беларусі). На жаль, Багданаўскі драўляны касцёл з асобна пастаўленай побач з ім званіцай быў знішчаны падчас Другой сусветнай вайны. На яго падмурку ў савецкі час пабудавалі з цэглы калгасны клуб, які ў 1990-х гг. прыстасавалі для культавых патрэб. Як бачым, не згубіліся сярод нашчадкаў багданаўскіх аратых духоўныя традыцыі.

Але мастака напачатку новага стагоддзя ўжо трывожылі драматычныя прадчуванні. Ён стварае вельмі запамінальны твор Пустка, 1901 (Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе). Неўтаймаваныя віхуры будучых падзей, як бы прадказвае краявід, змятуць усё трывалае, дагледжанае, упарадкаванае. Ад парыву восеньскага вятрыскі, здаецца, нахіляюцца не толькі гнуткія, маладыя дрэвы, але і стары шляхетны дом. На жаль, месца, дзе была сядзіба мастака, цяпер уяўляе сапраўдную пустку. Толькі дзе-нідзе выступаюць з зямлі рэшткі цагляных муроў. Але трэба верыць, што старое гняздоўе дачакаецца сваёй мемарыялізацыі і стане цэнтрам сучаснай мастацкай творчасці.

Мастак перажываў не толькі за будучыню свайго ўласнага падворку, але і за лёсы ўсяго гаротнага люду, які змушаны быў пакідаць родныя сядзібы і шукаць лепшай долі на чужыне. Пра гэта сведчаць яго тэматычныя краявіды У свет, 1901 (Мастацкая галерэя ў Львове) і асабліва Эмігранты, 1902 (Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе). Немагчыма знайсці ў пейзажным еўрапейскім жывапісе нешта падобнае па драматычнасці і скрусе. Па багданаўскай бярозавай алеі ў позні восеньскі час крочаць з клункамі за плячыма дзясяткі адарваных ад зямлі сваіх продкаў перасяленцаў. Іх, як пажоўклыя лісткі з высокіх бяроз, што шумяць над іх галовамі смутную мелодыю развітання, гоніць па зямлі халодны, бязлітасны вецер. І кожны з іх хоць на імгненне спыняе сваю хаду і пазірае ў бок пакінутых родных хацінак, што цямнеюць на даляглядзе, за зялёнымі палямі азімай збажыны. І застаецца, не знікае вера ў вяртанне, хоць доўгі шлях наперадзе.

Мастак не проста перажываў за чалавека, але не губляў веры ў яго. Так нарадзіўся яго непаўторны фантастычны краявід Зімовая казка, 1904 (Нацыянальны музей у Кракаве). Здаецца, усё ў студзеньскім лясным гушчары замецена снегам, пакрыта шэранню і скавана марозам. Ніякіх прыкмет жыцця. Але застаецца незамярзаючым маленькае возерца, якое жывяць, мабыць, нейкія глыбінныя цёплаводныя крынічкі. І перад гэтай загадкавай глыбінёй схіляюць свае заснежаныя галінкі прыбярэжныя вербы.

У 19041906 гг. Ф. Рушчыц стварае своеасаблівы вобразна-сімвалічны пейзаж-маніфест, які добра пасуе для актывізацыі дзейнасці адраджэнцаў. Неаднойчы рабіліся спробы вобразнага прачытання таямнічага жывапіснага паслaння. На фоне зорнага неба, на высокіх хвалях узрушанай марской стыхіі велічна плыве пад ветразямі каравэла з мінулых стагоддзяў, асветленая ліхтарамі. Пад парывамі марскога вятрыскі яна крыху нахілілася, і, здаецца, чуваць, як трывожна рыпяць яе мачты. Ці вытрымае буру стары карабель, што перажыў не адно гістарычнае выпрабаванне? Нібы на шалях сумнення і надзеі завісла сімвалічная каравэла, але ўсе думкі аўтара палатна скіраваны на лепшае. Аб гэтым сведчыць і лацінская назва твора Nec mergitur (Не затапляецца), які знайшоў сваё пачэснае месца ў экспазіцыі Музея літоўскага мастацтва ў Вільнюсе. Непатапляльная каравэла Ф. Рушчыца (калі так можна назваць гэты твор у беларускім адвольным перакладзе) у розныя часы выстаўлялася ў Кракаве і Варшаве як сімвалічны заклік да сучаснікаў уздымаць творчы статус слаўных сваёй гісторыяй гарадоў.

У 19041906 гг. Ф. Рушчыц стварае своеасаблівы вобразна-сімвалічны пейзаж-маніфест, які добра пасуе для актывізацыі дзейнасці адраджэнцаў. Неаднойчы рабіліся спробы вобразнага прачытання таямнічага жывапіснага паслaння. На фоне зорнага неба, на высокіх хвалях узрушанай марской стыхіі велічна плыве пад ветразямі каравэла з мінулых стагоддзяў, асветленая ліхтарамі. Пад парывамі марскога вятрыскі яна крыху нахілілася, і, здаецца, чуваць, як трывожна рыпяць яе мачты. Ці вытрымае буру стары карабель, што перажыў не адно гістарычнае выпрабаванне? Нібы на шалях сумнення і надзеі завісла сімвалічная каравэла, але ўсе думкі аўтара палатна скіраваны на лепшае. Аб гэтым сведчыць і лацінская назва твора Nec mergitur (Не затапляецца), які знайшоў сваё пачэснае месца ў экспазіцыі Музея літоўскага мастацтва ў Вільнюсе. Непатапляльная каравэла Ф. Рушчыца (калі так можна назваць гэты твор у беларускім адвольным перакладзе) у розныя часы выстаўлялася ў Кракаве і Варшаве як сімвалічны заклік да сучаснікаў уздымаць творчы статус слаўных сваёй гісторыяй гарадоў.

У сакавіку 1911 г. у клубе Вогнішча яе ўпершыню пабачылі мінчане на мастацкай выставе, якая далучыла губернскі горад на Свіслачы да больш актыўнага міжнароднага творчага жыцця. У арганізацыі выставы дапамагалі мясцовыя мастакі Язэп Янушкевіч, Генрых Вейсенгоф, Багуслаў Адамовіч, Антон Краснапольскі. Упершыню ў Мінску свае працы дэманстравалі вядомыя кракавяне Ян Станіслаўскі, Юзаф Віткевіч, Ксаверы Дунікоўскі і інш. Адкрыццё выставы ператварылася ў сапраўднае культурнае свята, якое прадвяшчала, па словах мінскага скульптара Яна Багушэўскага, вялікае абуджэнне з жаданнем тварэння ў грудзях.

З 1909 г. Ф. Рушчыц перастае займацца станкавым жывапісам, які патрабуе ад яго забыцца на ўсё астатняе. Ён прысвячае сябе асветніцкай, арганізатарскай, грамадскай дзейнасці, эпіцэнтрам якой становіцца горад Вільня, які перажывае з другой паловы 1900-х гг. перыяд сапраўднага інтэрнацыянальнага адраджэння. Ф. Рушчыц становіцца жывой паходняй віленскага творчага жыцця. Свой жывапісны талент ён скіроўвае на стварэнне дэкарацый і тэатральных касцюмаў для пастановак заснаванага ў 1906 г. па ініцыятыве актрысы Ніны Младзеёўскай-Шчуркевіч польскага віленскага тэатра (Лілія Венеда Ю. Славацкага (1909), Арляня Э. Растанда (1912) і інш.). Надзвычай каштоўнымі зяўляюцца яго эскізы і праекты касцюмаў і рэквізітаў для Балядыны Ю. Славацкага (1914). Яны заклалі выдатную метадалагічную аснову для тэатралізаванага ўваскрашэння айчыннай даўніны сродкамі сучаснага сцэнічнага мастацтва.

Мастаку-асветніку хапала часу і натхнення на стварэнне шматлікіх і разнастайных вокладак для праграм, запрашальных білетаў, для афармлення часопісаў і кніг. У 19101911 гг. ён стаў ініцыятарам стварэння незалежнага выдання на польскай мове Віленскі тыднёвік (Tygodnik Wіleński), які, на яго думку, павінен быў зрабіцца ўзорам сінтэзу краёвага мастацтва і прыгожага пісьменства. На жаль, царская цэнзура хутка забараніла гэтае прагрэсіўнае выданне. У 1912 г. Рушчыц адметна аформіў у Вільні нумар штомесячніка Літва і Русь, цалкам прысвечанага памяці Уладзіслава Сыракомлі. Вялікую ўвагу ён надае таксама куратарству над развіццём народнай творчасці Заходняй Беларусі і Літвы. Мастак бярэ на сябе арганізацыю краёвых выстаў саматужнай вытворчасці і народнай творчасці, дзе апякуецца выяўленнем найбольш чыстых і традыцыйных форм ды ўзораў народнага мастацтва (штукарства, як тады яго называлі). Непараўнальна вобразным вырашэннем ад віленскія розніваецца яго плакат Першай краёвай выставы дробнага промыслу і народнай творчасці ў Вільні 1913 г., дзе разам з гістарычнай геральдыкай скампанаваныя народныя паясы, велікодныя віленскія пальмы з сухіх кветак (з прыватных збораў мастака), прасніца. На плакаце ўпершыню ў практыцы еўрапейскай ужытковай графікі зявіўся подпіс кірылічнымі літарамі на сучаснай беларускай мове. Апрача ўсяго, на выставе была шырока прадстаўлена народная творчасць Мінскай губерніі, яшчэ так мала вядомая тады ў шырокім культурным кантэксце. І гэтыя адметнасці адразу выклікалі станоўчы водгук у беларускамоўных і польскамоўных выданнях Наша Ніва, Ziemia ды інш.

У 1913 г. адбыліся шчаслівыя перамены і ў прыватным жыцці сталага мастака. Ён узяў шлюб з маладой дзяўчынай з Вільні, Рэгінай Рук (18921939), дачкой дырэктара Віленскага аддзялення таварыства страхавання, і праз пэўны час стаў бацькам шасці дзетак: дачушкі Яніна, Ева, Барбара, сыны Эдуард, Аскар, Андрэй.

Назад Дальше