Праспект Незалежнасці (зборнік) - Яўген Ф. Шунейка 5 стр.


Ф. Рушчыц не спыніўся на дасягнутым. Апроч наступных тэатральных пастановак, ён пачаў уводзіць сцэнаграфічныя сродкі выразнасці ў аздабленні розных літаратурных вечарын, маладзёжных баляў-маскарадаў і іншых масавых мерапрыемстваў, дзе часта быў і мастаком, і рэжысёрам, і выступоўцам у адной асобе. Гэтыя творчыя здабыткі славутага мастака патрабуюць асобных публікацый, паколькі яны насычаныя невычэрпным культам хараства і мастацкай вобразнасці.

Вялікае з адлегласці бачыцца яшчэ больш значна, як святло зоркі. З кожным годам усё больш выразна праяўляецца вялікі сцэнаграфічны талент нашага земляка Фердынанда Рушчыца. Думаецца, што яго спадчына стане каштоўнейшым скарбам не толькі для даследчыкаў жывапісу, але і для шматлікіх тэатразнаўцаў, якія даследуюць нашу спадчыну.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. Дробаў, Л.М. Беларускія мастакі ХІХ стагоддзя.  Мінск: Беларусь, 1971.

2. Шунейка, Я. Непатапляльная каравэла // Мастацтва.  2001.  2. С. 3539

3. Шунейка, Я. Зямля і Неба Фердынанда Рушчыца // Беларускі гістарычны часопіс.  2007.  10. С. 2936

4. Ruszczyc F. Dziennik. Ku Wilnu. 18941919. Warszawa: Secesija, 1994.

5. Станіслаў Выспянскі (18691907), вялікі польскі драматург, паэт, мастак, тэатральны дзеяч. У 18981905 гг. мастак-дэкаратар і рэжысёр Кракаўскага тэатра, прафесар Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Ф. Рушчыц менавіта ў свой кракаўскі перыяд напружанай творчай і педагагічнай дзейнасці (19071908) як кіраўнік мастацкага таварыства Sztuka (сябрам якога быў і С. Выспянскі), як прафесар Кракаўскай акадэміі мастацтваў меў самыя непасрэдныя магчымасці азнаёміцца з творчымі дасягненнямі аднаго з самых славутых мастакоў кракаўскага асяроддзя.

6. Шунейка, Я. Мастацтвазнаўчая спадчына Элізы Ажэшкі // Актуальные проблемы мировой художественной культуры. Материалы Международной научной конференции 2324 марта 2006 г. В 2 частях. Часть 2. Гродно: ГГУ им. Я.Купалы, 2006. С. 116119

7. Ruszczyc Ferdynand, 18701936. życie i dzielo: Katałog wystawy.  Kraków: Muzeum Narodowe, 2002.

8. Juliusz Słowacki. Wiersze i poematy.  Warszawa: PIW, 1976.

9. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 190, Т 187, Т 188, Т 189, Т 191, Т 193

10. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 86, Т 92

11. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 105, Т 79, Т 87

Кветкавы мадэрн у Панямонні

Многае значнае, што нараджаецца ў творчасці, па-сапраўднаму бачыцца з далёкай часовай адлегласці ці нават праз перыяд забыцця. Мастацтва мадэрна канца ХІХ пачатку ХХ ст. перажывае ў наш час новае прызнанне. Прыгадваюцца ўсё новыя імёны творцаў, культывуюцца іх здабыткі і ў дэкаратыўнапрыкладным мастацтве. Аддамо належнае і мы пачынальніцы мадэрн-стылю ў галіне фларыстычных кампазіцый, якая прысвяціла гэтай справе амаль дваццаць гадоў жыцця. Адна з галоўных вуліц Гродна носіць імя Элізы Ажэшкі (18411910), вялікай пісьменніцы і грамадскай дзеячкі. Пра выключную асобу, што ўвасабляе сваёй творчасцю нацыянальнае адраджэнне Гродзеншчыны, можна даведацца на згаданай вуліцы ў яе доме-музеі, што быў пры жыцці пані Элізы сапраўдным асяродкам культурнага гуртавання, а цяпер выконвае функцыі гарадской бібліятэкі. Там захоўваюцца і даследуюцца шматлікія выданні пісьменніцы: раманы, аповесці, апавяданні, публіцыстыка і г. д. Менш за ўсё, як ні дзіўна, асэнсавана яе эпісталярная і мастацкая спадчына, нягледзячы на тое, што шматлікія тамы лістоў Э. Ажэшкі займаюць прыкметнае месца на бібліятэчных паліцах, а яе арыгінальныя дэкаратыўныя кампазіцыі ў стылі мадэрн аздабляюць мемарыяльныя музейныя памяшканні.

Між тым, у лістах Ажэшка шчыра выказвае сваё стаўленне да мастацтва кветак і дае прафесійныя парады, як трэба яго развіваць. Найбольш даверліва апісвае пісьменніца свае адносіны да мясцовых зёлак у карэспандэнцыі 1880-х 1890-х гг. з мастаком Э. Паўловічам, навукоўцам Е. Александровічам, жыхаркай Навагрудка З. Макрэцкай. Паводле гэтай інфармацыі, што называецца, з першых вуснаў, можна зразумець, з чаго пачынаецца захопленасць Э. Ажэшкі фларыстыкай і як яна прыводзіць таленавітую асобу да стварэння новага кірунку ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Аўтарка нацыянальнага літаратурнага шэдэўра Над Нёманам (1888) не магла не надзівіцца таму, што просты народ не толькі ведае ўсе карысныя і лекавыя якасці кветак, раслін, зёлак роднага наваколля, але і памятае іх традыцыйныя назвы. Яна збірае на берагах Нёмана, у гродзенскіх ваколіцах, падчас вандровак усе мілыя яе воку духмяныя цуды прыроды. Найперш Э. Ажэшка ставіла за мэту даведацца ў вясковых жанчын пра назвы і асаблівасці розных раслін, каб узбагаціць гэтай інфармацыяй старонкі сваіх літаратурных твораў. Як падлічылі даследчыкі яе друкаванай спадчыны, пісьменніца апісвае ў розных кантэкстах сваіх твораў больш як 150 відаў роднай флоры. Разам з тым, яна развівала сваю эстэтычную назіральнасць і пачуццё хараства не раўнуючы, як выпускнікі мастацкіх акадэмій. Збіраючы свае шматлікія зельнікі з гербарыямі, каб запісваць іх назвы і асаблівасці, мастачка ад Прыроды неўзабаве заўважыла, што змешчаныя на папяровых аркушах засушаныя кветкі ўтвараюць самыя адмысловыя і вобразна выразныя кампазіцыі. З канца 1880-х гг. яна ўжо цалкам мэтанакіравана шукае раслінныя матэрыялы для стварэння дэкаратыўных твораў на альбомных старонках ці ў выглядзе асобных кампазіцый у рамах пад шклом. Такі неардынарны від мастацкай творчасці, як тлумачыла сама аўтарка, вяртаў ёй духоўную раўнавагу, дапамагаў адсланіцца ад жыццёвых нягодаў і перажываць станоўчыя пачуцці. Э. Ажэшка хутка знайшла і іншыя задачы для свайго дэкаратыўнага наватарства. У 1890 г. яна прадае адзін са сваіх лепшых фларыстычных альбомаў, каб атрыманыя грошы перадаць гаротным жыхарам Львоўшчыны, што перажывалі тады страшэнны голад. У тым жа годзе фларыстычныя веды Э. Ажэшкі вельмі спатрэбіліся патрыётам Гродзеншчыны, каб давезці ў Кракаў без пашкоджання сімвалічныя вянкі з нагоды перанясення праха А. Міцкевіча ў Вавэльскую катэдру. Яе лісты сталі сапраўднымі метадычнымі даведнікамі па збіранні, засушванні кветак і раслін з захаваннем іх натуральных абёмных форм, колераў, трываласці. Іх можна не толькі, як лічыць мастачка, падвешваць пучкамі, звязкамі, букецікамі, але і засыпаць драбнюткім пясочкам у шкляныя ці драўляныя пудэлкі. Эфектыўным метадам хуткай тэрмічнай апрацоўкі зяўляецца таксама прасаванне раслін, закладзеных між кавалкамі паперы. У кампазіцыйнай фазе стварэння букетаў прапаноўвалася размяшчэнне іх на каркаснай аснове з тонкага дроту. Такія дэкаратыўныя творы можна лічыць вяршыняй фларыстычнага мастацтва, якое пакідае непараўнальна ўзвышанае ўражанне летняга квітнення. Ідэя кветак з радзімы ў сувязі з ушанаваннем памяці нацыянальнага генія дапамагла Э. Ажэшцы шырокай апрабацыі новага стылю мадэрн, які тады толькі нараджаўся і ў кожнай еўрапейскай краіне меў свае спецыфічныя асаблівасці. Яна, па сутнасці, становіцца яго пачынальніцай на Гродзеншчыне, а шырэй у Беларусі, Літве і Польшчы, паколькі з горада над Нёманам ва ўсе канцы вялікага еўрапейскага рэгіёну разыходзяцца не толькі яе лісты, але і дэкаратыўныя кампазіцыі, створаныя ў суаўтарстве з роднай прыродай. З пачатку 1890-х гг. мастачка прысвячае ўвесь вольны час стварэнню разнастайных фларыстычных альбомаў, пано, закладак для кніг, розных пудэлак для ўжытковых рэчаў, падносаў для цукерак, заслонаў на лямпы, сумачак для святочных сукенак у сваім аўтарскім стылі. Яго ў наш час можна беспамылкова акрэсліць як вытанчаны мадэрн Панямоння 1890-х1900-х гг. Вынаходлівая мадэрністка здолела надаваць крохкім раслінным формам трываласць, змяшчаючы засушаныя кветкі, лісточкі і да т. п. на цвёрдую кардонную аснову. Вялікую ролю адыгрываў у кожнай кампазіцыі кантрасны фон з паперы ці тканіны. Э. Ажэшка часта выкарыстоўвала чорны, карычневы, зялёны, серабрыста-шэры атлас, пурпурны аксаміт і іншыя адценні колераў ды фактур тканін. Пры дапамозе мучнога і гумовага клею яна замацоўвала сцяблінкі і лісткі, а далікатныя пялёсткі пераносіла на патрэбнае месца тонкай шпількай. Калі чарговая кампазіцыя была завершана, яна перадавала яе гродзенскаму майстру па вокладках і рамах А. Крамкоўскаму, якога лічыла самым лепшым у гэтай нестандартнай спецыялізацыі.

Мінула ўжо больш стагоддзя з часоў стварэння гэтых самых далікатных твораў мадэрна. Многае ў мастацкай творчасці, што рабілася на вякі з металу і каменю, не вытрымала ваенных ліхалеццяў, ваяўнічага нігілізму і знікла назаўсёды. А фларыстычныя кампазіцыі Э. Ажэшкі цудоўна захаваліся, як быццам толькі ўчора створаныя. Непараўнальна глыбокае вобразнае ўражанне пакідаюць расліны, што калісьці даўно квітнелі на абшарах Панямоння. Сапраўднымі сівабародымі ўладарамі сярод сваіх шляхетных палявых і лясных суродзічаў выглядаюць галоўкі калючага асоту, з якіх ужо распускаецца белы восеньскі пух. А побач: канюшына, мятлічка, папараць, жасмін, бэз, акацыя, лебяда, шчавель, каліна, клён, жытнёвыя каласы, бессмяротнікі і інш.

Як можна зразумець на падставе захаваных арыгіналаў, асаблівай адметнасцю кампазіцыйных матываў таленавітай мастачкі зяўляецца іх вобразная шматзначнасць. Раслінныя формы ўтвараюць між сабой такія дзівосныя спалучэнні, што выглядаюць зусім інакш, чым на звычайным лузе, і ўвесь час прачытваюцца па-новаму, у нечаканых рытмічных і фармальных канфігурацыях. Яны сімвалізуюць пераход да свабоднага светабачання, у якім знікаюць межы натуралізму і эстэтычнай зацуглянасці. У гэтым праявіўся непараўнальны творчы дар Элізы Ажэшкі узвысіць кожную раслінку, кветачку роднай зямлі да наватарскага сімвала красы і дасканаласці.

Ад Смілавіч да Парыжа

Да 100-годдзя Хаіма Суціна

За апошнія гады сталася відавочным, што нашае мастацтва ўжо не замыкаецца ў лакальных геаграфічных межах. Раней за беларускае афіцыйна прызнавалася толькі існуючае ў рэспубліцы ды адпаведнае патрабаванням так званага сацыялістычнага рэалізму, з усталяванай іерархіяй, сваімі патрыярхамі і класікамі. Але нечакана гэтыя межы зніклі, і сёння мы спрабуем выпрацаваць крытэрыі, якія ўжо не дазваляюць абысці ўвагай усё тое, што па многіх прыкметах да беларускага мастацтва таксама мае самае непасрэднае дачыненне. Таму цяпер мы назіраем працэс адкрыцця імёнаў класікаў сучаснага мастацтва, беларусаў з месца паходжання, якія нарэшце вяртаюцца да нас, слынныя і даўно прызнаныя ў свеце. Але найважнейшае прызнанне заўсёды вядомасць на радзіме. Бо ці не тут фармуюцца першыя ўражанні, што потым насычаюць творчасць скразной настальгічнай прыгажосцю. Як пісаў Скарына: люди игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають. Хоць лічаныя гады дзяцінства жыў тут чалавек, але ж ці можна яго адлучыць ад беларускага паходжання? А калі вучыўся ў Мінску ці Вільні, пачаў тут маляваць свае першыя карціны? Не нам пазбаўляць мастака яго творчага грамадзянства. Але чаму энцыклапедыі сусветнага мастацтва, не абмінаючы імёны выдатных творцаў, якія паходзілі з беларускіх зямляў, называюць іх радзіму, напрыклад, Расіяй? Мы ўсё ніяк не адважваемся казаць сабе і свету пра свае правы і абавязкі стасоўна землякоў, за якіх нашай радзіме гонар між народамі?

Адметнасцю беларускага мастацтва ёсць шматканфесійнасць і шматнацыянальнасць. Больш за 600 гадоў жывуць з намі татары, габрэі, жамойты і іншыя этнічныя супольнасці з агульнымі ўжо культурнымі здабыткамі, прасякнутымі духам беларушчыны. Натуральна, што, напрыклад, мастак-габрэй будзе ўносіць у агульную панараму настроі і формы драматычнай змрочнасці ці гратэскавай іранічнасці, уласцівыя яго псіхалагічнаму светаўспрыманню, а мастак-татарын акцэнтуе свае эмацыянальныя перажыванні праз кантраснасць, сакавітасць колераў, дынаміку вобразных адлюстраванняў і да т. п. Але гэта ніяк не супярэчыць іх беларускасці, толькі ўзбагачае, паліфаніруе, развівае, дадае беларускаму мастацтву адметнасці і разнастайнасці.

Усе гэта сказана, каб падвесці чытача да гутаркі пра творчасць класіка авангарда, выхадца з Беларусі, жывапісца парыжскай школы Хаіма Суціна. Як і ў іншых дзеячаў беларускай культуры габрэйскага паходжання з местачковых семяў, цяжка цяпер дакладна аднавіць месяц і дзень яго нараджэння. Пэўна, згубіліся метрычныя запісы пры сінагозе, а сам мастак не меў дакладных сведчанняў пра свае народзіны. Таму пачатак яго жыцця звязваюць з канцом 1893 ці 1894 г. Якраз цяпер мы адзначаем яго 100-гадовы юбілей.

Няма сэнсу паўтараць ужо вядомыя старонкі біяграфіі творцы, пісаныя і перапісаныя ў капітальных выданнях на французскай і англійскай мовах, а тым больш на рускай, дзе па стандартнай завядзёнцы аўтары фарбуюць у самых змрочных колерах і радзіму мастака, і цемрашальства местачковага габрэйскага жыцця. Хоць даўно вядома з абектыўных гістарычных крыніц, што жыццё габрэяў на Беларусі на пачатку ХХ ст. па многіх крытэрыях было ўзорнаталерантным у параўнанні з внутренними губерниями.

Назад Дальше