Тарас Шаўчэнка
Мастак
Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі
© Стралко В., укладанне, пераклад, 2014
© ПУП «Кнігазбор», 2014
© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016
На вечным шляху да Шаўчэнкі
Для многіх пакаленняў украінцаў і не толькі ўкраінцаў Шаўчэнка азначае так шмат, што сама па сабе ствараецца ілюзія, быццам мы ўсё пра яго ведаем, усё ў ім разумеем і ён заўсёды з намі, у нас. Але гэта толькі ілюзія. Шаўчэнка як зява вялікая і вечная невычэрпны і бясконцы. Воляй гісторыі ён атаясамлены з Украінай і разам з быццём роднай дзяржавы працягваецца ёю, убіраючы ў сябе новыя дні і новы вопыт народа, адгукаючыся на новыя болі і думы, далучаючыся да новых скрыжаляў лёсу. Ён расце і развіваецца ў часе, у гісторыі, і нам яшчэ ісці і ісці да яго спасціжэння. Мы на вечным шляху да Шаўчэнкі
Для многіх пакаленняў украінцаў і не толькі ўкраінцаў Шаўчэнка азначае так шмат, што сама па сабе ствараецца ілюзія, быццам мы ўсё пра яго ведаем, усё ў ім разумеем і ён заўсёды з намі, у нас. Але гэта толькі ілюзія. Шаўчэнка як зява вялікая і вечная невычэрпны і бясконцы. Воляй гісторыі ён атаясамлены з Украінай і разам з быццём роднай дзяржавы працягваецца ёю, убіраючы ў сябе новыя дні і новы вопыт народа, адгукаючыся на новыя болі і думы, далучаючыся да новых скрыжаляў лёсу. Ён расце і развіваецца ў часе, у гісторыі, і нам яшчэ ісці і ісці да яго спасціжэння. Мы на вечным шляху да Шаўчэнкі
Тараса Шаўчэнку разумеем настолькі, наколькі разумеем сябе свой час і Украіну ў ім. Але каб лепш зразумець яго як нашага сучасніка, трэба цалкам зразумець яго як сучасніка людзей, праблем, грамадства XІX стагоддзя. Ён сам прыходзіць у наш дзень. Але і мы павінны ісці ў яго час. Толькі так паміж намі і ім будзе глыбейшае паразуменне.
Мы шчыра захапляемся высокім вобразам Кабзара, яго грамадзянскай прынцыповасцю і маральнай чысцінёй, пачуццём сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасці, адданасцю праўдзе і свабодзе. Але ці можам цалкам уявіць сабе, што за гэтым стаяла, колькі гэта патрабавала душэўных сіл і барацьбы, колькі гэта каштавала пакут і болю, колькі для гэтага трэба было прасвятлення думкі і вышыні духу?
Каб гэта ўявіць, трэба добра ведаць не толькі самога Шаўчэнку, але й яго эпоху, атмасферу жыцця грамадства, увесь шырокі спектр поглядаў, інтарэсаў і настрояў таго часу, што ў сваёй сукупнасці і стваралі тую гістарычную рэальнасць, у якой геніяльны паэт быў самім сабой.
Тарас Шаўчэнка нарадзіўся 9 сакавіка (па новым стылі) 1814 года ў сяле Морынцы Кіеўскай (цяпер Чаркаскай вобл.) у сямі прыгоннага. Праз два гады сямя перабралася ў сяло Кірылаўка, дзе спачатку памерла маці, а затым і бацька. Тарас, рана застаўшыся сіратою, спазнаў і гора, і знявагі, і пакуты, аднак яны не прытушылі прагі да ведаў і вялікага імкнення да волі.
Праходзячы навучанне ў дзякоў Паўла Рубана і Пятра Багорскага, хлопец авалодаў букваром, Псалтырам і Часасловам, пазнаёміўся з некаторымі творамі ўкраінскай літаратуры. З маленства адчуваючы непераадольную цягу да малявання, шукаў навукі ў мясцовых «мастакоў», збіраў лубачныя малюнкі, якія тады распаўсюджваліся сярод народа. Бываючы ў навакольных вёсках, слухаў вандроўных кабзароў і лірнікаў жывых носьбітаў украінскай гістарычнай памяці. Уражлівая душа хлопца прагна ўбірала прыгажосць маляўнічай прыроды. Так складваўся той унутраны дзіцячы свет, у якім ужо была іскра Божага дару.
У 1828 годзе чатырнаццацігадовага юнака бярэ да сваёй абслугі «казачком» ягоны гаспадар Павел Энгельгарт. Роля хлопчыка на пабягушках цяжка прыгнятала Тараса, у якога ўжо фарміравалася пачуццё ўласнай годнасці і прызначэння, і, можа, менавіта тады выспявала тое непрыманне любых формаў падпарадкаванасці і рабства, якім будзе прасякнутая Шаўчэнкава паэзія.
У пачатку 1829 года Павел Энгельгарт з вялікім абозам адпраўляецца на службу ў Вільню. Тут Тарас мае магчымасць убачыць помнікі культуры, пазнаёміцца з творчасцю выдатнага літоўскага жывапісца Ёнаса Рустэмаса. Тут жа становіцца сведкам падзей паўстання 1830 года, што напэўна не засталіся без водгуку ў яго бунтарскай натуры.
Ад лютага 1831 года пачынаецца пецярбургскі перыяд у жыцці Тараса Шаўчэнкі. Энгельгарт, які хацеў мець свайго прыдворнага жывапісца, аддае яго ў навучанне да майстра Васіля Шыраева. Тарас упарта вучыцца, але марыць аб свабодзе. Нарэшце атрымлівае яе дзякуючы ўкраінскім і расійскім сябрам, якія ацанілі яго талент і знайшлі высокіх апекуноў. Пісаць вершы Тарас пачаў яшчэ да выкупу з прыгону, які адбыўся 25 красавіка 1838 года, калі ў пецярбургскай майстэрні К. Брулова В. Жукоўскі ўручыў Шаўчэнку адпускную. Наступілі шчаслівыя дні творчасці і навучання ў Акадэміі мастацтваў, у коле выдатных майстроў, у атмасферы высокіх духоўных імкненняў.
Малады Шаўчэнка трапіў у культурнае асяроддзе Санкт-Пецярбурга, поўны вялікіх надзеяў на творчую самарэалізацыю як у выяўленчым мастацтве, так і ў мастацтве слова. Вядома, рэалізавацца ў славесным мастацтве можна было пры ўмове засваення літаратурнай рускай мовы, што і пасведчыў трыумф прэмеры драмы Н. Кукальніка «Рука Всевышнего отечество спасла».
Можна было выбіраць свой шлях да славы. Можна было тварыць на рускай мове рамансы іх, можа, паклаў бы на музыку М. Глінка, як гэта ён рабіў для свайго сябра нежынца Н. Кукальніка. Можна было пісаць рускамоўныя гістарычныя драмы і атрымліваць, як той жа Н. Кукальнік, з манаршай міласці славу і каштоўныя пярсцёнкі.
Спакушэнне вялікае. Пасля ж з іншых меркаванняў Шаўчэнка паспрабуе раскрыць свой паэтычны дар на рускай мове напіша паэму «Слепая», і ў лісце да Я. Кухарэнкі 30 верасня 1842 года прызнаецца з горыччу: «Перапісаў «Слепую» і плачу над ёй. Які мяне чорт напаткаў і за які грэх я вось спавядаюся кацапам чэрствым кацапскім словам! Бяда, браце атамане! Далібог, бяда! Такі праўда, што акрамя Бога і чорта ў душы нашай ёсць нешта такое страшнае, што нават холад ідзе па сэрцы, як хоць трохі яго раскрыеш»
Гэтае «страшнае» адступніцтва ад роднай мовы, ад радзімы, ад нацыянальнага абавязку ў ілюзорным чаканні творча «адбыцца», рэалізавацца ў мове, у культуры іншага народа. Шаўчэнка адважыўся на своеасаблівы творчы эксперымент і ў лісце да Рыгора Тарноўскага так патлумачыў напісанне паэмы «Тризна» на рускай мове: «Каб не казалі маскалі, што я іхняга языка не ведаю».
Што ж, пішы на мове чужой у чужым краі, дагаджай і будзеш прыласканы, сагрэты славай
Калі хочаш грошай,
Яшчэ й славы мора,
Спявай пра Матрошу,
Пра Парашу, радасць нашу,
Султан, паркет, шпоры,
Вось табе і слава!
з іроніяй пісаў Шаўчэнка ў паэме «Гайдамакі». Але такой славы ён не жадаў. Хоць і бачыў, што не адзін украінец зрабіў літаратурную кареру ў Пецярбургу дзякуючы рускай мове, служэнню рускай славеснасці. Украінская літаратурна-мастацкая эліта Санкт-Пецярбурга і Масквы без асаблівых ваганняў прыняла ідэалагічныя «правілы гульні», заснаваныя на вялікадзяржаўніцкай канцэпцыі «афіцыйнай народнасці», а да любых спробаў «сваіх», то-бок выхадцаў з Украіны, пісаць на ўкраінскай мове ставілася перадузята. Пісьменнікі ўкраінскага паходжання В. Капніст, А. Сомаў (псеўданім Парфірый Байскі), А. Пяроўскі (псеўданім Антоній Пагарэльскі), І. Кульжынскі апрацоўвалі ўкраінскія тэмы, але лічылі, што пісаць пра Украіну варта толькі на рускай мове. У імперскіх сталіцах Санкт-Пецярбургу і Маскве дамінавала адна думка: украінская мова гэта дыялект, які мае ўзбагачваць рускую мову. М. Надзеждзін у часопісе «Телескоп» выказаў афіцыйную пазіцыю і расійскай літаратурнай эліты: «Нядаўна зявіліся ў нас удалыя спробы літаратурнай апрацоўкі маларасійскага дыялекту. Некаторым гэтыя спробы здаюцца пустой, непатрэбнай цацкай. Але я думаю наадварот. Маларасійскі дыялект можа таксама паслужыць і ўзбагачэнню нашай мовы. Хай украінцы знаёмяць нас з ім у сваіх паэтычных думках, у сваіх лагодных «казках». Мы павінны быць ім удзячныя».[1]
Што ўжо казаць пра рускіх, калі знакаміты М. Максімовіч хоць і адстойваў незалежны статус украінскай мовы, аднак таксама падзяляў меркаванне аб яе функцыі нарошчвання лексічнага патэнцыялу рускай мовы і лічыў прыдатнай толькі для народнай паэзіі, а ўраджэнец Харкава М. Качаноўскі, рэдактар уплывовага часопіса «Вестник Европы», на старонках якога публікаваліся ўкраінскія творы П. Гулака-Артэмоўскага, Л. Баравікоўскага, А. Шпігоцкага, артыкулы таго ж М. Максімовіча, глядзеў на ўкраінскую мову як на своеасаблівы лінгвістычны феномен і пераконваў, што яна «ў цяперашнім сваім стане здольная толькі на «жартоўныя творы», як тая ж пераніцаваная «Энеіда», і ўзняцце яе да ўзроўню літаратурнай павязаны з непераадольнымі цяжкасцямі».[2]
Няма падставаў не верыць Г. Данілеўскаму, які ўспамінае размову В. Бадзянскага з М. Гогалем восенню 1851 года. На пытанне В. Бадзянскага, як Гогаль ацэньвае талент, паэзію Шаўчэнкі, той адказаў: «Нам, Восіп Максімавіч, трэба пісаць па-руску, трэба імкнуцца да падтрымкі і ўмацавання адной, пануючай мовы для ўсіх родных нам плямёнаў. Дамінантай для рускіх, чэхаў, украінцаў і сербаў павінна быць адзіная святыня мова Пушкіна».[3]