Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка 10 стр.


Дарэчы, у пасланні «І мертвим, і живим» ён высмейвае рабскае капіраванне «нямецкага паказу» нашай гісторыі ў кантэксце мовы менавіта пра славянафілаў. Ці выпадкова гэта? Насмешкі з немца далі нагоду вінаваціць Шаўчэнку калі не ў ксенафобіі, дык у нечым блізкім да яе. У такім духу часам выказваўся Драгаманаў. Пэўна, гэта не так; можна казаць хіба што пра некаторую недакладнасць асобных Шаўчэнкавых выказванняў на гэты прадмет. І трэба нагадаць, што пасля 40-х гадоў філіпікі такога роду знікаюць з паэзіі Шаўчэнкі раз і назаўжды, саступаючы месца іншым матывам. А ў аповесці «Художник» чытаем: «Вы заўважаеце, што ўсе мае знаёмыя немцы. Але якія выдатныя немцы! Я проста закаханы ў гэтых немцаў».[15]

Драгаманаў (а пад яго ўплывам часткова і Франко) іранізаваў з нагоды вядомых яго слоў пра «сваю мудрасць» («Калі б вучыліся, як трэба, і мудрасць бы была свая»). Уласна, больш за ўсё менавіта тут ён і бачыў адыходжанне, хоць і эпізадычнае, ад агульначалавечага ідэалу. Але самі па сабе словы Шаўчэнкі не даюць падставы для такога тлумачэння. Толькі ўспрымаючы іх не ва ўласным сэнсе, а ў агульным патоку славянафільскіх фраз супраць чужой навукі, змешваючы адно з іншым, можна зразумець іх як адмаўленне еўрапейскай адукацыі і апалогію дамаросласці. Паэт жа сцвярджаў неабходнасць самастойнага мыслення, падрыхтаванага сапраўдным навучаннем,  як альтэрнатыву верхаглядству і капіраванню, пустапарожняй модзе.

Гэтак жа як Шаўчэнкава «свая мудрасць», і яго ж «свая праўда» (геніяльная формула: «У сваім доме свая праўда, і сіла, і воля») таксама сустракала ў розныя часы неразуменне. Часам яе тлумачылі ў славянафільскім духу, часам успрымалі як адмаўленне агульначалавечага грамадскага ідэалу і крытэрыю, ставячы ў віну Шаўчэнку адасобленасць. Але зусім не хутаранскую адасобленасць ад сусветнай цывілізацыі і агульначалавечых паняццяў меў на ўвазе Шаўчэнка! Наадварот, ён казаў аб раўнапраўным дачыненні кожнага народа да свету чалавецтва.

Няма сумневу: кажучы пра «сваю волю», Шаўчэнка меў на ўвазе традыцыі казацкай рэспублікі.

Нарэшце, Шаўчэнка вельмі выразна і вычарпальна сфармуляваў сваё стаўленне да гэтага пытання пра «сваё» і «чужое» у іншым сваім знакамітым паэтычным афарызме: «Не дурыце самі сябе. Вучыцеся, чытайце, Чужое спрымайце, Й свайго не губляйце».

Шаўчэнка зыходзіў з агульначалавечай меры і жыў агульначалавечым ідэалам ва ўсім. Таму й турбаваўся, каб і ўкраінцы, і іншыя славяне сталі ўпоравень з усімі перадавымі народамі.

Гэтае апошняе ён і мысліў мэтай адраджэння і вызвалення славянскіх народаў, іх добраахвотнага абяднання,  а зусім не нейкую гегемонію славянства, яго асаблівую місію ў свеце, тым больш пад кіраўніцтвам царызму. Славянская тэма ў яго паэзіі 40-х гадоў развіваецца ў трох асноўных матывах: перажыванне гістарычных пакут славянскіх народаў; прыкры боль за іх разлад; мара пра братэрскае супольнае жыццё ў свеце вольным і справядлівым. У чым ёсць некаторая сугучнасць са славянафільскімі матывамі, дык гэта ў тлумачэнні прычын славянскага разладу: пасеялі яго «ксяндзы, езуіты» Але і тут ёсць істотная розніца: Шаўчэнка асуджае экспансію Ватыкана, таксама каварства і жорсткасць ягоных слуг, але яго зусім не цікавіць у адрозненне ад славянафілаў, для якіх менавіта гэта было галоўным,  проціпастаўленне каталіцызму і праваслаўя з пункту гледжання, што першы не адпавядае славянскаму духу, а другое якраз адпавядае і зяўляецца натуральнаю для славян і ва ўсіх адносінах больш годнай рэлігіяй. Але што характэрна для Шаўчэнкі: услед за «ксяндзамі, езуітамі» ў яго ідзе панства: гэта дзве варожыя народу сілы, звязаныя адною класавай цікавасцю. Пасля, у першыя гады ссылкі, ён у вершы «Палякам» выкажа гэтую думку з крайняй выразнасцю: «Нясытыя ксяндзы, магнаты Нас разядналі, развялі».

Калі ж казаць пра славянскае пытанне ў больш шырокім плане, то пасланне «І мертвим, і живим» паказала карэннае адрозненне Шаўчэнкавага разумення ад славянафільскага.

Калі Шаўчэнка казаў пра крывавыя звады паміж братамі-славянамі, ён меў на ўвазе гістарычныя канфлікты, выкліканыя захопніцкімі замахамі польскай шляхты на Украіне і звязаную з гэтым рэлігійную варожасць.

Разам з тым Шаўчэнка з глыбокай павагай ставіўся да польскага народа, а да палякаў-рэвалюцыянераў з захапленнем. Вядома, што ў ссылцы ён сардэчна пасябраваў з многімі з іх, і з гэтым даследчыкі справядліва звязваюць і глыбокія змены ў гучанні «польскіх матываў» шаўчэнкаўскай паэзіі, у асэнсаванні польскай тэмы наогул: у цэнтры ўвагі аказваецца ўжо не мінулае, а агульнасць інтарэсаў сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, шуканні платформы для адзінства дзеянняў у будучыні. І гэта так. Але ёсць, здаецца, яшчэ адзін істотны момант. Бо заклік да згоды, тон браталюбнага прымірэння гучаў і ў ранніх творах Шаўчэнкі, у прыватнасці ў «Гайдамаках». Ці не адбілася ў гэтым таксама і народнае пачуццё? Бо ўкраінскі народ пры ўсёй непрыязнасці да лютай шляхты і ксяндзоў не меў гневу на паляка як такога, на паляка як чалавека; быў гістарычны вопыт мірнага суіснавання з палякамі, была і міралюбнасць і памяркоўнасць, была і звычайная чалавечая міласэрнасць і спагада да таго ж шляхціца, калі ён не выступаў у ролі пана-гвалтаўніка, сам трапляў у бяду.

Разам з тым Шаўчэнка з глыбокай павагай ставіўся да польскага народа, а да палякаў-рэвалюцыянераў з захапленнем. Вядома, што ў ссылцы ён сардэчна пасябраваў з многімі з іх, і з гэтым даследчыкі справядліва звязваюць і глыбокія змены ў гучанні «польскіх матываў» шаўчэнкаўскай паэзіі, у асэнсаванні польскай тэмы наогул: у цэнтры ўвагі аказваецца ўжо не мінулае, а агульнасць інтарэсаў сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, шуканні платформы для адзінства дзеянняў у будучыні. І гэта так. Але ёсць, здаецца, яшчэ адзін істотны момант. Бо заклік да згоды, тон браталюбнага прымірэння гучаў і ў ранніх творах Шаўчэнкі, у прыватнасці ў «Гайдамаках». Ці не адбілася ў гэтым таксама і народнае пачуццё? Бо ўкраінскі народ пры ўсёй непрыязнасці да лютай шляхты і ксяндзоў не меў гневу на паляка як такога, на паляка як чалавека; быў гістарычны вопыт мірнага суіснавання з палякамі, была і міралюбнасць і памяркоўнасць, была і звычайная чалавечая міласэрнасць і спагада да таго ж шляхціца, калі ён не выступаў у ролі пана-гвалтаўніка, сам трапляў у бяду.

Шаўчэнкавае славянскае пачуццё можна назваць народным у адрозненне ад славянафільскага і панславісцкага, у якіх большменш прыкметны элемент кніжнасці, тэарэтычнай сканструяванасці, палітычнай наўмыснасці і перабольшанасці (і часта панскасці, панскай прыхамаці). Гэтая народнасць славянскага пачуцця і народны погляд на рэчы адгадваюцца і тады, калі Шаўчэнка кажа пра цяжкія старонкі мінулага:

Вось такое было бедства
Па ўсёй Украіне!
Горай пекла А завошта,
За што людзі гінуць?
Таго ж бацькі, тыя ж дзеці
Жыць бы ды братацца.
Не, не ўмелі, не хацелі,
Трэба разяднацца!
Дабра брата! Крыві брата!
Падзяліся, браце! 
У цябе ўсяго багата
І весела ў хаце
. . . .
Баліць сэрца, як успомніш 

(дарэчы, пазней, у «Прогулке с удовольствием и не без морали» Шаўчэнка назаве крывавыя падзеі мінулага «недостойными памяти человека»).

Угадваюцца яны і тады, калі марыць ён пра магчымае будучае ў згодзе і братэрстве: «А ўсё-ткі скажаш: «Дзякуй Богу, што прайшло»,  асабліва калі ўспомніш, што мы адной маці дзеці, усе мы славяне. Сэрца баліць, а распавядаць трэба: няхай бачаць сыны і ўнукі, што бацькі іхнія памыляліся, хай братаюцца зноў са сваімі ворагамі. Няхай жытам-пшаніцай, як золатам, пакрытай, не размежаванай застанецца навекі ад мора і да мора славянская зямля».

У Шаўчэнкі не раз сустрэнем папулярны і ў славянафілаў, і ў тагачаснай паэзіі наогул вобраз славянскіх рэк, якія зліваюцца ў адным моры,  але не ў рускім моры, а моры славянскім! І гэты вобраз гучыць па-іншаму: у ім дух свабоды і роўнасці, у ім няма пагрозы страты сябе:

І пацяклі ў адно мора
Славянскія рэкі!
Слава табе, любамудры
Чэшскі славяніне!
Што не даў ты захлынуцца
Ў нямецкім дрыгвінні
Нашай праўдзе. Тваім морам
Славянскім, шматмоўным,
Паплывём мы, збыўшы гора,
Сеўшы ў новым чоўне
З шырокімі ветразямі
І з добрым правілам,
Паплывём па вольным моры,
Паляцім на крылах.
Слава табе, Шафарыча,
Навекі-навекі!
Што зяднаў ты ў адно мора
Славянскія рэкі!

Для Шаўчэнкі зліццё славянскіх рэк у славянскім моры гэта паэтычны вобраз іх раўнапраўнага абяднання на глебе ўсведамлення этнічнай і культурнай, духоўнай супольнасці. Гэта сумеснае духоўнае развіццё ў будучыні пад знакам такога ўсведамлення.

Але цікава, што з часам у паэзіі Шаўчэнкі тэма славянскага яднання гучыць менш прыкметна, а пасля вяртання са ссылкі амаль не прасочваецца, хоць сама праблема славян цікавіла яго да апошніх гадоў жыцця, пра што сведчаць, у прыватнасці, і дзённікавыя запісы.

Адным з эпізодаў канчатковага разрыву Шаўчэнкі са славянафіламі была яго адмова друкавацца ў іх газеце «Парус», першы нумар якой выйшаў 3 студзеня 1859 года. У саркастычным (у адрас славянафілаў), поўным глыбокіх алюзій лісце-адказе М. Максімовічу (менавіта ён ад імя рэдакцыі славянафільскай «Русской беседы» звяртаўся з адпаведнай прапановай) Шаўчэнка 22 лістапада 1858 года паказаў на два галоўныя моманты, якія раздзялялі яго са славянафіламі. Першы: іх нежаданне прызнаць украінскі народ асобным, самастойным народам, як і мову і літаратуру гэтага народа, спробы растварыць іх у «общерусскости», што цалкам супадала і з афіцыйнай палітыкай «обрусения», хоць і падавалася ў некалькі іншым славесным адзенні. (Шаўчэнка быў вельмі талерантны да нацыянальных пачуццяў кожнага чалавека, нават «перабольшанае» выяўлення патрыятызму ён успрымаў з разуменнем, пра што сведчаць яго водгукі аб некаторых тагачасных вершах А. Хамякова і Ф. Цютчава,  але на любую нацыянальную несправядлівасць, непавагу да іншай нацыі, у тым ліку і сваёй, рэагаваў востра.) Другі: грамадскае рэтраградства, якое ў абстаноўцы актывізацыі грамадскага жыцця і наспявання рэвалюцыйных настрояў пачало выяўляцца ў многіх са славянафілаў больш рэзка, чым раней. Менавіта Шаўчэнка меў на ўвазе, як вядома, скандальную гісторыю з артыкулам князя В. А. Чаркаскага «Некоторые общие черты будущего сельского управления» (часопіс «Сельское благоустройство». 1858. Ч. 9), дзе абаранялася права сельскай адміністрацыі на цялесныя пакаранні сялян; артыкул выклікаў абурэнне перадавой грамадскасці; І. Аксакаў жа, выдавец «Паруса», стаў на абарону свайго аднадумца-славянафіла.

Назад Дальше