Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка 9 стр.


Гэта саркастычны перыфраз версіі афіцыёзнай і наогул імперска-патрыятычнай гістарыяграфіі, для якой Украіна была ўсяго толькі «ўскраінай» царскай Расіі, часова саступленай татарам і палякам.

Многавяковае самабытнае гістарычнае і культурнае жыццё Украіны, яе барацьба за свабоду ігнараваліся. Пры гэтым звярталіся, у прыватнасці, да хітрага маніпулявання этнонімамі «Украіна» і «Маларосія». І «дзяржаўнікі», і славянафілы не прымалі слоў «украінец» і «Украіна» як саманазвы прадстаўніка народа і назвы краіны, таму адмаўлялі і народ, і тую краіну ва ўласнай якасці.

Гэта не былі нявінныя лінгвістычныя практыкаванні, лексічныя адрозненні гэта было прынцыповае пытанне, асабліва для Шаўчэнкі, паколькі і яго намаганнямі слова «Украіна» аднаўлялася і канчаткова сцвярджалася як саманазва народа і зямлі (у той час як разнамасныя ўкраінафобы дружна высмейвалі гэтую саманазву ці скажалі яе значэнне). Па славянафільскай жа тэрміналогіі стаяла ўхілістасць і няшчырасць усёй іх пазіцыі адносна Украіны: велікадушна пахвальваючы «паўднёвае племя рускага народа», яны фактычна адмаўлялі яму ў праве на ўласнае нацыянальна-палітычнае і культурнае развіццё (і нават на ўласнае імя!), што асабліва выявілася ў канцы 50-х гадоў і стала адной з галоўных прычын канчатковага разрыву Шаўчэнкі са славянафіламі.

У мікалаеўскую эпоху, калі адным з найважнейшых догматаў унутранай палітыкі была абвешчана так званая «народнасць», нараджаецца, па сутнасці, ідэалогія, якая пазней аформілася ў дзяржаўна падтрымліваны рускі нацыяналізм. Для Украіны гэты «перыяд» абярнуўся ўзмацненнем нацыянальнага прыгнёту і русіфікацыі, паліцэйскай падазронасцю да «ўкраінафільства», новымі перашкодамі на шляху развіцця ўкраінскай літаратуры. Уласна, мікалаеўская палітыка «нацыянальнасці» была гістарычным звяном паміж палітыкай Кацярыны ІІ, якая ставіла сваёй мэтай «выкараніць» ва ўкраінцаў і іншых народаў імперыі «розніцу» і «развратное мнение, по коему почитают себя народом, от здешнего отличным» (а галоўнае «легчайшими способами привести к тому, чтоб оне обрусели и перестали бы глядеть, как волки в лесу»[13]),  і палітыкай трох апошніх расійскіх манархаў з іх няспыннай барацьбой супраць партыкулярызму, месніцтва, сепаратызму і мазепінства, як называўся ўсялякі ўкраінскі рух.

У гісторыі падаўлення царызмам украінскіх рухаў выкрыццё і разгром Кірыла-Мяфодзіеўскага брацтва адна з найважнейшых падзей, з найаддаленымі наступствамі. Была спынена хваля нацыянальнага адраджэння, што абяцала стаць высокай і магутнай. Была ў зародку прыдушана, пакарана і рассеяна маладая таленавітая нацыянальная інтэлігенцыя і на дзесяцігоддзі затрымана яе фарміраванне ў далейшым.

Шаўчэнка «сочинял стихи на малороссийском языке самого возмутительного содержания,  пісаў у сваіх вывадах Мікалаю І шэф жандармаў, начальнік ІІІ аддзялення граф А. Ф. Арлоў. В них он выражал плач о мнимом порабощении и бедствиях Украины, то возглашал о славе гетманского правления и прежней вольнице козачества, то с невероятной дерзостью изливал клеветы и желчь на особ императорского дома () Шевченко приобрел между друзьями своими славу знаменитого малороссийского писателя, а потому стихи его вдвойне вредны и опасны. С любимыми стихами в Малороссии могли посеяться и впоследствии укорениться мысли о мнимом блаженстве времен гетьманщины, о счастии возвратить эти времена и о возможности Украйне существовать в виде отдельного государства».[14]

Як вядома, следства не даказала членства Шаўчэнкі ў КірылаМяфодзіеўскім брацтве. Але арэол яго паэзіі асвятляў і дзейнасць братоў, і само імя брацтва, а таксама павялічваў яго небяспечнасць у вачах урада.

5 красавіка 1847 года Шаўчэнка быў арыштаваны. Знаходзячыся ў каземаце ІІІ аддзялення, паміж допытамі, паэт напісаў 13 вершаў, якія пасля абяднаў назвай «В казематі». 30 мая кірыла-мефодзіеўцам абвясцілі прысуд. На рашэнні ІІІ аддзялення, якое тычылася Шаўчэнкі, Мікалай І уласнаручна вывеў: «Под строжайший надзор и с запрещением писать и рисовать». Паэт быў адпраўлены ў Арэнбург. Там і пачалася ссылка ўкраінскага генія. Гэта была не дзесяцігадовая палітычная эміграцыя, як, скажам, у Гюго, а салдацкая катарга.

Казарма, бязводная прыкаспійская пустыня, салдацкая муштра і эпізадычныя запісы алоўкам употай: паколькі ж забарона пісаць і маляваць, адчуванне поўнай забытасці, цяжкія пакуты душы ад немагчымасці абудзіць заснулую, здавалася, радзіму. Не, не параўнаць Шаўчэнкавую катаргу ні з выгнанніцтвам Гюго, ні са ссылкай Авідзія, хоць і тое і другое таксама трагедыя. То-бок: іх не выпадае не параўноўваць, але з гэтага параўнання, нікому не ў папрок, відаць, наколькі цяжэй быў лёс украінскага паэта, і шмат у чым менавіта таму, што ён быў украінскі паэт і караўся не толькі за сябе, а і за свой народ, за «віну» свайго народа перад чужой імперыяй. Адсюль і большы драматызм яго выгнанніцкай, катаржанскай паэзіі, разчэйшы боль і глыбейшы адчай і нараканні на лёс, на няпамятлівасць грамадства, на няўдзячнасць Украіны, і сумнеў у ёй, і вера ў яе: немагчымасць не жыць ёю.

Казарма, бязводная прыкаспійская пустыня, салдацкая муштра і эпізадычныя запісы алоўкам употай: паколькі ж забарона пісаць і маляваць, адчуванне поўнай забытасці, цяжкія пакуты душы ад немагчымасці абудзіць заснулую, здавалася, радзіму. Не, не параўнаць Шаўчэнкавую катаргу ні з выгнанніцтвам Гюго, ні са ссылкай Авідзія, хоць і тое і другое таксама трагедыя. То-бок: іх не выпадае не параўноўваць, але з гэтага параўнання, нікому не ў папрок, відаць, наколькі цяжэй быў лёс украінскага паэта, і шмат у чым менавіта таму, што ён быў украінскі паэт і караўся не толькі за сябе, а і за свой народ, за «віну» свайго народа перад чужой імперыяй. Адсюль і большы драматызм яго выгнанніцкай, катаржанскай паэзіі, разчэйшы боль і глыбейшы адчай і нараканні на лёс, на няпамятлівасць грамадства, на няўдзячнасць Украіны, і сумнеў у ёй, і вера ў яе: немагчымасць не жыць ёю.

Нягледзячы ні на што, хаваючыся ад старонняга вока, Шаўчэнка піша паэмы «Княжна», «Москалева криниця», «Варнак» ды «Чернець», шэраг лірычных твораў, у прыватнасці, «N. N.» («Сонце заходить, гори чорніють»), «N. N.» («Мені тринадцятий минало»), «Не гріє сонце на чужині», «Сон» («Гори мої високії»). Падчас зімоўкі 18481849 гадоў на Косарале Шаўчэнка стварыў такія шэдэўры, як «Царі», «Марина» Нявольніцкую паэзію запісваў у маленькіх самаробных сшытках (іх набралася 27), якія і склалі знакамітую «Малу книжку».

Самыя цяжкія часы для Шаўчэнкі надышлі, калі яго адправілі ў Новапятроўскае ўмацаванне, размешчанае на паўвостраве Мангышлак. За два першыя гады фактычна поўнай ізаляцыі ад свету паэт не напісаў ні радка. Толькі ў 1853 годзе дзякуючы дружалюбным адносінам з новым камендантам умацавання І. А. Усковым Шаўчэнка ўпотай аднавіў літаратурную творчасць напісаў «дзясяткаў каля двух» (з ліста 1858 года) аповесцяў на рускай мове. Захаваліся дзевяць: «Наймичка», «Варнак», «Княгиня», «Музыкант», «Несчастный», «Капитанша», «Близнецы», «Художник» ды «Прогулка с удовольствием и не без морали» (другая частка была завершана ў 1858 годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе).

Усе аповесці маюць вялікае сацыяльнае, пазнавальнае і мастацкае значэнне. Асаблівае месца сярод іх займае «Художник» найбуйнейшы празаічны твор Шаўчэнкі. У гэтай аповесці-ўспаміне (першая яе частка выразна аўтабіяграфічная) раскрыліся невычэрпны духоўны свет Шаўчэнкі, яго інтэлект, эрудыцыя, глыбокая любоў да мастацтва, культуры.

Успамінаючы сваё жыццё, Шаўчэнка не мог не думаць аб кардынальных праблемах: быць або не быць яго народу. Гаворка ішла аб яго праве жыць, дыхаць паветрам сваёй зямлі і гаварыць на сваёй мове аб праве быць сабой і развівацца нароўні з іншымі.

І місію сваю, свайго слова Шаўчэнка бачыў не ў тым, каб навесці на розум іншыя народы, звяртаць іх з «памылковага напрамку» і далучаць да праваслаўнай ісціны,  а ў тым, каб адрадзіць, перарадзіць уласны народ, паставіць яго да бою за волю, за самога сябе.

Здавалася б, пры такіх гістарычных абставінах,  калі гаворка ішла не пра пагрозу страты тых ці іншых элементаў самабытнасці, нарэшце мінучых, а пра пагрозу страты самога нацыянальнага быцця,  Шаўчэнка мусіў бы дакараць усякую «чужыну». На самай справе ўсё наадварот: у Шаўчэнкі толькі ў раннюю пару знойдзем вострыя выпады супраць «немцаў», ды і то ў зусім іншым кантэксце: так бы мовіць, у ахоўным, абаронным значэнні, а не ў наступальным, агрэсіўным. Ён зусім не збіраецца павучаць «немцаў», Захад, папракаць іх тым, што яны ідуць «памылковым» шляхам, або хваліцца перавагамі сваёй большай, праваслаўнай, жыватворнай крыніцы. Шаўчэнка толькі (верагодна, не без уплыву Шафарыка і наогул чэшскіх і славацкіх славістаў і панславістаў, а можа, і рускіх славянафілаў) у 40-я гады падкрэслівае прыкрую ролю германскай экспансіі ў гісторыі славянства, кажа пра яе з горыччу, часам атаясамліваючы «немца» з чужынцам наогул (у Расіі на працягу стагоддзяў «немцамі» называлі ўсякага замежніка і іншамоўца; збольшага такое словаўжыванне прыжылося і ва Украіне), далучаючы эмоцыі, звязаныя з антыславянскай дзейнасцю езуітаў, Ватыкан З другога ж боку, Шаўчэнкаў сарказм супраць «дробнага немца», «мудрага немца» і інш. абумоўлены таксама прывілеяваным становішчам, якое аказвалася рускімі царамі нямецкаму элементу ў Расіі і Украіне («І на Сечы мудры немец ужо бульбу садзіць»), нямецкім у значнай ступені характарам расійскай бюракратыі, нарэшце, празмерным захапленнем «землякоў» нямецкай ідэалістычнай філасофіяй, схільнасцю трактаваць сваю гісторыю і свой народ на яе манер.

Назад Дальше