Мама! пан упаў на калені перад кабетай і пацалаваў яе спрацаваныя халодныя рукі.
Так, гэта быў Валяр'ян. Жыў ён у далёкай краіне з міласці пані вельмі добра, навучыўся і чытаць, і пісаць. А самае галоўнае граць на розных музычных інструментах так, што людзі дзіваваліся.
А ў той краіне людзей цяжка здзівіць добрым граннем, бо там усе музыкі. I пані прымушала свайго выхаванца часта выступаць перад гасцямі, якіх збірала спецыяльна каб пахваліцца, які талент выратавала ад забыцця. I забараняла свайму музыку нават успамінаць пра неадукаваных бацькоў. Тым болын паслаць вестку аб сабе або наведаць. Валяр'ян павінен быў назаўсёды забыцца пра вясковае мінулае.
Але чалавек, надзелены талентам, звычайна надзелены і чуйнай душой. I душа тая ў Валяр'яна балела, бо не мог ён забыцца на родных, і нават праз многа гадоў выган з рамонкамі і званочкамі, хуткая рэчка, у якой палошча косы віхла, заснежанае поле, ружовае на золку здаваліся яму прыгажэйшымі за кіпарысавыя гаі і сінія горы. А дотык ласкавых матчыных рук сніўся яму па начах. I як толькі надарылася такая магчымасць пані мусіла зноў наведаць маёнтак, дзе ўпраўляючы надта ж заблытаў справы, Валяр'ян прыімчаўся да бацькоўскае хаты. Але вёска за адсутнасць пані зусім заняпала, збяднела. Валяр'янаў бацька памёр. Не стала і сястрычкі. Маці ведала, што хутка сустрэнецца з імі. I дзякавала Богу, што даў ёй магчымасць перш, чым адысці ў лепшы свет, сустрэцца на гэтым са страчаным калісьці, але не забытым сыночкам.
Дарэмна Валя'ян горача шаптаў маці, што цяпер усё будзе добра, і ў маці будзе добрая ежа, і цёплая вопратка, і лекі з апошнім уздыхам адляцела душа беднай сялянкі.
I Валяр'ян, складаючы ёй рукі на грудзях, як загадвае звычай, убачыў пад коўдрай самаробную ліповую скрыпачку.
Калі слугі прыехалі па Валяр'яна (іх паслала раззлаваная пані, здагадаўшыся, што выхаванец без ейнага дазволу адправіўся ў вёску), то пачулі, што з мужыцкае хаты даносіцца дзівоснай прыгажосці мелодыя. I такая яна была тужлівая, столькі было моцы ў ёй, што слугі, скамянеўшы, стаялі і слухалі, і нават самыя чэрствыя сэрцы ў гэты час спазнавалі шкадобу і ўладу чыстае красы.
Доўга гучала мелодыя, і раптам абарвалася. Слугі ўвайшлі ў хату і ўбачылі, што перед ложкам з мёртвай сялянкай упаў малады пан, і ягоная скрыпка разбілася на трэсачкі.
Доктар сказаў, што ў маладога чалавека было слабое сэрца. Пані тут жа з'ехала, не пажадаўшы развітацца з няўдзячным музыкам, і Валяр'яна разам з маці пахавалі на вясковых могілках. Над магілай Валяр'яна не было ніякага помніка. Не было каму прыносіць туды букеты. Паны, што захапляліся граннем юнага талента ў багатых залах, і не падумалі б шукаць яго апошні прытулак, каб аддзячыць за дакрананне да прыгажосці.
Але нязвыклым моцным во дарам. I няма і пасёння ў прыродзе лепшага лякарства ад сардэчнай хваробы, як валяр'ян двухдомны.
Чужыя ветразі, альбо Ладдзян трохнадрэзаны
Калісьці па нашай рэчцы пралягаў гандлёвы шлях. Плавалі па ёй купцы на сваіх вялікіх чоўнах ладдзях, і горда надзімаліся ветразі, быццам лебедзі Хаця гэта не зусім дакладнае параўнанне. I ведаеш, чаму? Лебедзь белы, і ветразь, думаеш ты, абавязкова белы. Але даўней гэта было не так. Ветразі з цяжкіх ільняных тканін прыкрашалі, хто як мог і жадаў, і плылі яны над хвалямі, нібыта дзівосныя каляровыя кветкі або крылы матылёў.
Але ля нашай вёскі купецкія ладдзі не спыняліся. Яны кіравалі ў вялікія гарады, у багатыя краіны. Юнак па імені Ясь, які жыў у вёсцы, падоўгу глядзеў услед кожнаму караблю, нібыта спадзяваўся, што позірк прымусіць таго вярнуцца. Яська марыў пра далёкія краіны, мог бясконца слухаць расповеды выпадковых вандроўнікаў, і насіў пры сабе, як найвялікшую каштоўнасць, кавалак сапраўднай марской карты. На пажаўцелай шчыльнай паперы з абрысамі невядомага вострава, пасярод хвалістых рысачак, якія пазначалі мора, зялёным атрамантам была намаляваная жанчына-рыба. I Яська з такой цікаўнасцю раглядаў малюнак, што іншыя хлопцы жартавалі мусіць, лёс яму ажаніцца з русалкай. А Яськава маці на такія жарты злавалася, і толькі ў ціхіх бяседах з сяброўкамі наракала, што ўсё ад таго, што нарадзіўся сынок на Граным, русалчыным, тыдні, і нарадзіла яго не ў ложку, а на беразе рэчкі, пад бярозай русалчыным дрэвам, і абмылі немаўля не ў прынесенай з калодзежа, гатаванай вадзе, а ў рачных хвалях. Нездарма ў малога гэткае ўмельства плаваць.
Падросшы, змайстраваў Яська човен, і цяпер амаль не бачылі яго дома. Праўда, сямейнікі на гэта асабліва не наракалі столькі рыбы прывозіў Яська, нібыта самі русалкі зганялі яе ў нерат.
Падросшы, змайстраваў Яська човен, і цяпер амаль не бачылі яго дома. Праўда, сямейнікі на гэта асабліва не наракалі столькі рыбы прывозіў Яська, нібыта самі русалкі зганялі яе ў нерат.
I толькі адна дзяўчына з тых, што заглядаліся на плячыстага, яснавокага Яську, магла пахваліцца, што плавала ў яго чоўне ціхмяная Ганулька, зусім не падобная на гарэзную русалку, а хутчэй на стройную пышна-косую бярозку.
Неяк надарыўся адзін з рэдкіх выпадкаў вялікі карабель пад чырвоным ветразем з намаляваным на ім вокам кінуў якар насупраць вёскі, і чарнабароды купец пракрычаў з палубы на ламанай мове просьбу не ведаю, у чым адчулася нястача, але Яська на сваім чоўне хуценька прывёз купцам патрэбнае, і падняўся на палубу-упершыню ў жыцці. I, вядома, толькі смерць магла яго цяпер з тае палубы сагнаць.
Яська сплыў на чужой ладззі, нават не развітаўшыся з бацькамі. Расказвалі, што капітан, які быў менавіта болын капітанам, чымся купцом, і любіў мора болын, чым грошы і чырвоны тавар, зразумеў тугу і апантанасць беларускага хлапчыны.
Дарэмна ціхмяная Ганулька праседжвала вечары над рэчкай, гледзячы ў той бок, куды назаўсёды сплыло яе шчасце.
Апошні раз аднавяскоўцы там і бачылі Ганульку над глыбокім вірам, пад сумнай бярозкай.
Паплылі купальскія вяночкі па рацэ, а за імі гады, і патанулі ў віры адзін за другім. На нашу зямлю ў чарговы раз напалі ворагі. Палалі замкі, гарады і вёскі, не луналі над ракой вясёлкавыя ветразі купецкіх караблёў страшныя знаходкі выкідвалі на бераг рачныя хвалі. I калі паказваўся нечы ветразь вялікая трывога распачыналася між людзей, бо невядома было, ці гэта свае, ці ворагі. Адойчы праплыла ладдзя пад сцягам, на якім лунаў срэбны вершнік, сцягам нашага князя. Ветразь ладдзі быў прапалены, і сярод вояў мелася шмат параненых. Карабель не затрымаўся, але з яго паспелі папярэдзіць мясцовых людзей, што следам плывуць варожыя караблі, і на іх шмат вояў. Многа караблёў яны патапілі, многа нарабавалі дабра, і пабралі палонных, і ўсё ім яшчэ мала. I заўтра, як даплывуць, спаляць яны вялікі горад, у якім зараз хаваецца шмат людзей.
Жыхары вёскі зрабілі, што маглі увагналі ў дно ракі завостраныя ствалы соснаў, там, дзе з аднаго боку вір, з другога каменні. Тады наша рака была магутная і шырокая яшчэ болын, чым цяпер. Зусім перагарадзіць яе немагчыма. Але цяпер праплысці па ёй мог толькі дасведчаны чалавек. Жанчыны і дзеці схаваліся ў лесе, мужчыны падрыхтавалі паляўнічыя лукі і стрэлы, абматаныя прасмоленай кудзеляй, і схаваліся ў прыбярэжным кустоўі, у спадзеве, што караблі трапяцца ў пастку і ворагі наблізяцца на адлегласць стрэлу.
Пад вечар паказалася ладдзя пад чорным ветразем, за ёй яшчэ дзве. У дно стукнулася вострая вершаліна
Заваёўнікі былі сапраўднымі воямі яны не разгубіліся, змаглі развярнуць свае караблі і ўратавацца. Аднак плыць далей было немагчыма. I правадыр загадаў ісці ў бліжняе паселішча і прымусіць жыхароў правесці караблі праз пасткі. I калі спатрэбіцца то яны, тутэйшыя, усцелюць дно ракі сваімі целамі і аддадуць яе хвалям сваю кроў.
Што менавіта так і адбудзецца, ніхто не сумняваўся. I тады адзін з палонных, што сядзелі звязанымі на палубе, паважаны барадаты купец яго не забілі ў спадзеве на багаты выкуп крыкнуў, што гатовы правесці караблі па рацэ. Ён сцвярджаў, што добра ведае гэтае месца, бо сам нарадзіўся тут і знаёмы з кожнай водмеллю і з кожным вірам. Узамен купец прасіў, каб яго адпусцілі і вярнулі частку адабраных у яго тавараў.
Правадыр чужакоў згадзіўся, купца развязалі, ён стаў ля стырна і паказваў шлях. Вось праплыла першая ладдзя паўз вострыя калы Другая Трэцяя Палонны ўпэўнена аддаваў каманды звыклым да гучання ў штармах голасам. Направа Яшчэ правей Раптам першая ладдзя здрыганулася, дно яе праламалася, за ёй пахіснулася другая ладзя, трэцяя. Караблі выплылі проста на каменную водмель. I тут у чорным ветразі западала вогненная страла.
Стрэлы сыпаліся і сыпаліся на караблі, але палонны гэтага ўжо не бачыў. Як толькі ладдзі апынуліся на камянях, ён скочыў у ваду і паплыў да супрацьлеглага берага. Даўно не люлялі яго гэтыя хвалі! Так, калісьці ён пагарджаў гэтай зямлёй. Яна здавалася яму нецікавай. I сапраўды, яму ўдалося пабачыць шмат дзівосаў і пабываць пад такімі нябёсамі, дзе зоркі як кляновыя лісты, а матылі большыя за птушак. Але загінуць пашчасціць яму за родную зямлю, а гэта самая добрая смерць, і ён ні хвілі не вагаўся. Ён неаднойчы бачыў са свайго карабля, як лятуць над морам журавы назад, да гэтых бяроз. Лятуць, знемагаючы, падаюць у бурлівыя хвалі Але ніколі не застануцца на чужыне.