Гэта твая каханая? прыглушаным голасам спытаў Нічыпор.
Так, яна! з гонарам адказаў госць. Ну што, прызнайся, стары, бачыў хоць калісьці падобную прыгажосць?
Не, ніколі не бачыў я такой красуні, павольна адказаў Нічыпор. А я шмат бачыў прыгажунь на сваім вяку і не толькі з гэтага свету. I яшчэ скажу. Не для цябе яна, пане.
Што ты вярзеш?!! абурыўся наведнік. Я сюды прыйшоў не за тваімі павучаннямі! Не для мяне такая краля, бачыце А для каго? Для гэтага лайдака Янкі?
Ні для цябе, ні для яго, пагрозна прагаварыў Нічыпор. А для мяне. Так што забудзься і на кавалёву дачку, і на дарогу да майго дому.
Чым настрашыў Нічыпор госця невядома. Але ехаў пан з нашага лесу так хутка, што ледзь з карэты не вываліўся. I адразу за мяжу з'ехаў. А ў наступную нядзелю адбылося дзіва у вёсцы з'явіўся Нічыпор, якога там не бачылі, мусіць, гадоў трыццаць.
Але ж як і не было тых трыццацці гадоў! Выглядаў Нічыпор маладзец малайцом, гадоў не болын саракоўкі. Плячысты, дужы, на чорных кудзерах атласная шапка, падбітая собалем, світка панская, боты дык не ў кожнага пана такія. I нібыта сам увесь змяніўся. Усміхаецца, вітаецца, у карчму пайшоў, частуе ўсіх, усялякае цікавае расказвае пра дзівосы, што на свеце дзеюцца. Памяць у людзей кароткая хутка Нічыпор быў ужо лепшы сябрам у грамадзе. А як увечары выйшлі на вуліцу дзяўчаты, заспявалі песні, апынуўся чараўнік перад хатай Агаткі. А вось і сама дзяўчына як месячны праменьчык, стройная, гнуткая, беласкурая Наблізіўся да Агаткі Нічыпор, сказаў нешта вясёлае, ласкавае, кветку дзівоснай прыгожосці падарыў ды і пайшоў сабе. А Агатка тую кветку да твару паднесла, водар нетутэйшы ўдыхнула
Тут і скончылася шчасце лясніка Янкі, ды і Агаткі таксама. Бо перастала дзяўчына спяваць вясёлыя песні, толькі сумавала ўсё. Глядзіць перад сабою і нібыта нічога не заўважае. Нават вернага Янку. Толькі і вяртаецца да яе весялосць, як убачыць ведзьмака Нічыпора. А той ужо часты госць у хаце. Падарункі носіць уся вёска збягаецца паглядзець на такое багацце. Кажуць, ужо і зямлі Нічыпор прыкупіў на ўзлессі. I новы дом будаваць збіраецца дзеля маладой жонкі Бо справа, няйначай, да вяселля. I дарэмна маркоціцца Янка, дарэмна пераймае сваю прыгажуню ля веснічак не глядзіць яна, не гаворыць, як зачараваная
А мо і сапраўды зачараваная? Але як тады справіцца з праклятым ведзьмаком? Таму варта зірнуць і чалавек быццам камянее. Нават Янка не змог абысціся з Нічыпорам, як з іншымі агаткінымі залётнікамі пагляд у ведзьмака нібыта вастрыё дзіды, упрэцца табе ў грудзі, і далей ні кроку не зробіш, нібы сэрца працінае
Толькі старая зельніца Франя змагла парадзіць Янку. Вядома, тая Франя была маёй пра-пра-прабабуляй. Але я не маю і дзесятай долі ейных ведаў. Дык вось, прыйшоў Янка да Франі са сваім горам. Заварыла зельніца госцю духмянай гарбаты, такой жа, як я заварваю вам. I сказала, што Нічыпор, няйначай, завалодаў нейкай рэччу Агаткі, і цяпер чаруе бедную дзяўчыну, засціць ёй вочы. Рэч тую Нічыпор пэўна носіць заўсёды з сабою. I калі яе адабраць, то Агатка выйдзе з-пад ведзьмаковых чараў.
Задумаўся Янка, стаў назіраць за супернікам. I сапраўды той увесь час нешта хавае на грудзях, за пазухай кашулі. Нейкі скрутачак нібыта.
Вось і запоіны ў кавалёвай хаце. Жаніх прыехаў на фурманцы, два кані вараныя іскры з воч. Куфры с падарункамі, прысмакі да стала заморскія. Сядзіць Нічыпор толькі вочы з-пад чорных брывоў бліскаюць, а побач Агатка бледная, як веснавая кветачка, прыхвачаная марозам, глядзіць на Нічыпора, нібыта позірку адвесці не можа. Вось ужо віншуюць усе заручоных, падыходзяць з прыветнымі словамі
Падыйшоў і Янка. Сціпла гэтак, нават з усмешкай нібыта змірыўся, што не яму шчасце дастаецца. Пакланіўся нявесце, вачэй не ўзняўшы. Працягнуў руку жаніху А другой рукой як шмаргане з ягонае шыі матузок, а на тым скрутачак
Як ён наважыўся, як вытрываў супрацьсілы ведзьмаковай адно каханне ягонае ведае. Во застаўся на далоні Янкі шнар як ад распаленага жалеза. А са скрутачка дастаў Янка пурпуровую хустку тую самую, што калісьці сам каханай сваёй падарыў, а пасля Агатка ці то згубіла, ці скраў нехта.
Ускрыкнула Агатка, нібыта лацугі з яе цяжкія спалі, кінулася да Янкі свайго, словы кахання прамаўляючы. I Нічыпор закрычаў. Страшна, як звер лясны. Ды ў хустку ўчапіўся але позна: толькі маленькі пунсовы лапік застаўся ў ягоных скурчаных пальцах. На вачах ва ўсіх пачаў вядзьмак рабіцца старым, нямоглым, нібыта ўсыхаў, і ўрэшце ўпаў на падлогу чорным сухім карэньчыкам з пунсовым пялёсткам.
Ускрыкнула Агатка, нібыта лацугі з яе цяжкія спалі, кінулася да Янкі свайго, словы кахання прамаўляючы. I Нічыпор закрычаў. Страшна, як звер лясны. Ды ў хустку ўчапіўся але позна: толькі маленькі пунсовы лапік застаўся ў ягоных скурчаных пальцах. На вачах ва ўсіх пачаў вядзьмак рабіцца старым, нямоглым, нібыта ўсыхаў, і ўрэшце ўпаў на падлогу чорным сухім карэньчыкам з пунсовым пялёсткам.
Узяў нехта з гасцей чорны корань ды выкінуў за плот, на сметнік.
А на наступную вясну, калі Агатка з Янкам былі ўжо шчаслівай сямейнай парай, на сметніку ля кавалёвае хаты вырасла высокая дзіўная кветка. Зусім непрыгожая, непаглядная, але валодала яна вялікай лекавай моцай. Асабліва яе карэньчыкі. Нібыта выкупляла зло, утворанае колісь Нічыпорам.
Але ля хат усё-такі не прыжылася кветка, паступова перабралася ў лес, у хмызнякі. Там і цяпер можна яе сустрэць.
I назвалі тую расліну чарнакорань пурпуровы.
Апошняя песня скрыпкі, альбо Валяр'ян Двухдомны
Нездарма кажуць, што толькі той можа зразумець чужую бяду, хто сам такога пакаштаваў.
Нарадзіўся аднойчы ў звычайнай вясковай сям"і незвычайны хлопчык. Было яго сэрца адкрытае навакольнай прыродзе. Кажуць, умеў ён чуць не толькі спевы птушак, але і размовы дрэў, і гуд надземных крыніцаў. I пяці год не было Валяр'яну, як зрабіў ён сабе першую дудачку, а колькі рабіў такіх пасля! А як паслухаў у карчме музыкаў, дык зладзіў сам сабе скрыпачку з ліповае драўніны ды жылак. I ўжо як хораша ён на сваёй скрыпачцы граў!
Вёска ў той час не заўсёды мела досыць хлеба. Таму на дзівакоў, якія лічылі аблокі і выразалі замест патрэбнага ў гаспадарцы начыння дудачкі, глядзелі непрыхільна, і горкі быў лёс адораных мастацкім талентам беднякоў. Але маленькаму Валяр'яну пашанцавала. Хаця не была яго сям'я заможнай, але маці і бацька любаваліся сваім пястунчыкам, і яго гранне на самаробных інструментах здавалася ім прыгажэйшым за гранне ўсіх на свеце музыкаў у якіх бы вялікіх гарадах свету тыя ні навучаліся.
Вось з такога вялікага горада і прыехала аднойчы ў вёску пані. I вёска, дзе жылі Валяр'янавы бацькі, і самі бацькі, і Валяр'ян належалі пані, як і багаты маёнтак, што колісь стаяў па той бераг рэчкі. Пані магла рабіць са сваёй маёмасцю, жывой і нежывой, што ён заманецца прадаць, абмяняць, пакарацьАле пані рэдка бывала тут, дзе ўсё здавалася ёй дзікім і нецікавым.
Але калі праязджала пані праз вёску, пачула яна незвычайныя гукі нехта граў на скрыпцы, ды так міла, так хораша. Гранне нагадала пані тую краіну, у якой яна любіла жыць на беразе цёплага мора, дзе растуць між развалінаў мармуровых храмаў кіпарысы і аліўкі, і дзе кожны сялянскі пастух ведае напамяць арыі з опер.
Пані загадала пад" ехаць да беднай мужыцкай хаты, адкуль даносілася музыка. I якое ж было ейнае здзіўленне, калі пабачыла, што граў на скрыпцы маленькі хлопчык, неверагодна падобны на скульптуру Амурчыка, прывезеную пані з далячыні светлыя кудзеркі, вялікія вочы, гарэзныя і мройлівыя, ружовыя шчочкі, мілая усмешка. А на прызбе сядзелі і з замілаваннем слухалі гранне ліповай скрыпачкі бацька, маці і малодшая сястра хлопчыка, і спрацаваныя, чорныя рукі маці, не ў змозе заставацца без занятку, церабілі ў кошыку струкі фасолі.
Ды ці такое чароўнае дзіця можа заставацца ў гэтай жабрацкай хаце, сярод цёмных людзей, не здольных нават навучыць яго разумець літары?
Пані не зведала шчасця мець сваіх дзяцей, і прыхінулася яе сэрца да цуда-дзіцёнка з сялянскага двара. А тое, што мужык і мужычка слязьмі заліваюцца, не разумеючы шчасця свайго сына дык ці варта і зважаць
I з'ехаў Валяр'ян з пані далёка-далёка, да цёплага мора, дзе ў пані таксама быў вялікі маёнтак. Кажуць, яшчэ большы і прыгажэйшы, чым тут. I доўгімі зімовым вечарамі ліла Валяр'янава маці слёзы, прыціскаючы да грудзей самаробную ліповую скрыпачку.
Прайшлі гады. I вось аднойчы на гразкую вясковую дарогу выпраставала прыгожая карэта і спынілася перад адной з хацінак. 3 карэты выйшаў малады пан у нетутэйшай вопратцы, і каўнер яго кашулі нагадваў белую пену марскога прыбоя. Прыгожы быў пан вачэй не адарваць, але бледны і ўсхваляваны. Дарэмна стукаўся ён рукою ў пальчатцы ў нізенькія дзверы ніхто не адчыніў яму. 3 сілаю штурхануў і ўвайшоў у цёмны пакой. На ложку ляжала хворая кабета, і слязінка, што блішчэла ў куце вока, здавалася на яе твары адзінай адзнакай жыцця.
Мама! пан упаў на калені перад кабетай і пацалаваў яе спрацаваныя халодныя рукі.