«Не веру!», а потым возьмуць ды ўцякуць, пакінуўшы аўтара сам-насам з чыстай паперай.
І мае героі таксама пачалі выкідваць фінты вушамі ды рабіць хады канём. Яны ўсё сапсавалі! Яны парушылі такую цудоўную гармонію!
У іх праявіліся звычайныя чалавечыя заганы: яны ўзялі ды закахаліся адно ў аднаго!
Божа, ну хто ж мог сабе ўявіць: А-Гуру-Уок, дарэмна што выракся кахання ды шлюбу, пачынаў трымцець, як нейкі падлетак, калі бачыў Трыстану! Ну знайшоў у каго закахацца у Трыстану! Яна і бачыць нікога не жадае, апрача сваіх намаляваных каханкаў, а А-ГуруУок яе пераследуе, робіць ёй усялякія падаруначкі ды чытае мантры! Аднойчы падарыў ёй шаманскі бубен, які Трыстана аддала Анёлку, і той за два дні грукату так усіх дапёк, што давялося яго выкінуць у ваду. (Не Анёлка бубен.)
Акварыус перабраўся жыць да Касіяпеі, і ўсё насельніцтва ўздыхнула з палёгкаю: нарэшце на кухні пачала гаспадарыць жанчына! Да таго ж каштаваць стравы ўсіх часоў ды народаў было вельмі пазнавальна. Здаецца, гэта было адзінае шчаслівае каханне ў Замку.
Але што натварылі іншыя!
Яны нібыта выхваляліся адно перад адным, хто ўчыніць большую шкоду.
Кароль у Выгнанні ў пошуках кароны выпадкова зазірнуў да Музы, і пошукі зацягнуліся. Рыхтык у гэтыя хвіліны да Музы вырашыў завітаць Паэт. Завітаўшы, ён умомант спазнаў, што такое крызіс у прыватным жыцці. Гора ягонае не мела межаў. Усчаўся жахлівы, гідкі скандал, у перспектыве якога бачылася бойка. Дарэчы, у часе гэтага скандалу з абяцаннямі забіцца ды забіць каго-небудзь, жаночым віскатаннем ды кіданнем цяжкіх прадметаў інтэрера, у Караля прарэзаўся голас. Сапраўдны каралеўскі голас, ад якога затрымцела шкло ў шыбах, а разам з голасам выявілася і каралеўская моц, вынікам скарыстання якой стаў палёт Паэта па сходах уніз.
У абражанага, зняважанага, пакрыўджанага Паэта таксама прачнуўся голас, ды такі, што поўны збор ягоных твораў дапоўніў замкавую бібліятэку трыма сотнямі тамоў. Паэт, страціўшы ўсякую цікавасць да вонкавага свету, блукаў, прыгнечаны, па калідорах, не выпускаючы з рук сшытка з алоўкам. Насамрэч выдавала на тое, што гэта свет страціў цікавасць да Паэта: такую разгубленасць, такую нетутэйшасць адчуваў кожны ў самотнай постаці Паэта, калі бачыў, як той у скурчанай паставе туліўся да любой паверхні, нешта няспынна занатоўваючы на паперках.
Каму-каму, а вось Музе не належала быць няшчаснай, прыдбаўшы сабе ў каханкі Караля. Але яна таксама збялела, ссунулася ды прыціхла за каменнай каралеўскай спінай. Пэўна, яна ўжо марыла вярнуцца да Паэта. А вось Кароль, той захоўваў каралеўскі спакой. То бок маўчаў.
Фата-Мантана з Чорным ды Белым склалі класічны трыкутнік. Як кажуць, гісторыя гэтая бярэ пачатак ад шпацыру па Зімовым Садзе. Фата-Мантана з братамі сядзелі пад Дрэвам Спазнання Дабра і Зла ды частаваліся яблыкамі, калі браты адначасова звярнуліся да лялечніцы з прамовай: «Я цябе кахаю». ФатаМантана была кранутая шчырасцю аднаго ды абражаная непрыстойнымі намерамі другога. Падаецца, выбар між Добрым ды Кепскім зрабіць было няцяжка, але ж ніхто дакладна не ведаў, хто з братоў Белы, а хто Чорны.
Наступствы былі зразумелыя: Фата-Мантана замкнулася ў сваім пакоі ды гадзінамі гутарыла з лялькамі, спрабуючы ўпарадкаваць свае думкі ды пачуцці. І ніяк не магла ўсвядоміць: чые словы былі шчырыя, а чые хавалі небяспеку? І галоўнае: у чым палягае небяспека? А можа, шчасце таксама вельмі небяспечная зява?
Шчасце ў замкавай прасторы тым часам прымала дзіўныя формы.
Тое самае Шчасце, увасобленае ў Анёлку. Ён змяніўся, і непазнавальна.
Анёлак абраў абектам сваіх пачуццяў Каго б вы думалі? Дзяўчынку з Мячыкам. Ён выцягнуў яе з цёмных калідораў на святло ды ператварыўся ў знямелага слухача музыкі. Гадзіны ён праводзіў пад раялем Дзяўчынкі, і на твары ягоным не было ані адбітку мінулага шчасця. Затое праступілі абрысы шчасця новага прасветленага і сумнага. На пытанні і кпіны Анёлак-Галубочак, гэты блазен з німбам, абсалютна сурёзна ды спакойна тлумачыў, што Дзяўчынка геній і што ён нікому не дазволіць яе крыўдзіць ды называць дзяўчынкай-даўнам. Анёлак на вачах ператвараўся ў Анёла.
Але які вытанчаны здзек з сябе саміх учынілі Харон з Беладоннай!
Замкаўцы даўно адзначылі, што між імі існуе нейкая прыхаваная, незразумелая повязь. Але толькі на хвалі агульнага шалу ўва ўсіх расплюшчыліся вочы: Харон з Беладоннаю кахалі адно аднога!
Але які вытанчаны здзек з сябе саміх учынілі Харон з Беладоннай!
Замкаўцы даўно адзначылі, што між імі існуе нейкая прыхаваная, незразумелая повязь. Але толькі на хвалі агульнага шалу ўва ўсіх расплюшчыліся вочы: Харон з Беладоннаю кахалі адно аднога!
Але ні Харон, ні Беладонна не дазвалялі сабе адкрыцца адно адному. Ды што там: яны не хацелі прызнавацца ў існаванні гэтага пачуцця кожны сам сабе. Таму кожнае іх сутыкненне на нейтральнай тэрыторыі ператваралася ў супрацьстаянне для іх, і ў камедыю для ўсіх іншых. І Беладонна, і Харон рабілі выгляд, што яны адно для аднога не існуюць.
Асабліва цікавыя формы гэты двубой набываў у часе ежы. Соль, патрэбная Беладонне, стаяла пад рукой у Харона. Адбываўся дыялог, на забаву, як кажуць, публіцы. Беладонна прасіла:
Касіяпея, перадай мне солі, калі ласка!
Касіяпея, якую ад солі аддзялялі два метры, казала:
Харон! Перадай соль Беладонне!
Харон, не мяняючы змрочнага выразу твару, перадаваў соль Каралю, які сядзеў праваруч, Кароль Музе, Муза, не гледзячы, тыкала яе Паэту, Паэт рабіў выгляд, што не бачыць працягнутай рукі з сальніцаю ды засяроджана апераваў нажом з відэльцам. Нарэшце, падымаўся, дэманстратыўна хмыкнуўшы, Акварыус, забіраў соль ды адносіў яе на іншы канец стала Беладонне, якая ў гэты момант ужо была дарэшты знерваваная.
Натуральна, што гэтыя нервы, скандалы ды трагедыі не памнажалі шчасця ды спакою. Над замкавым суладдзем навісла пагроза.
Першымі сканалі філасафічныя вечаровыя гутаркі. Кожнаму рупіла толькі ягоная бздура, ці, як яны гэта называлі, каханне. Замак ператварыўся ў нейкае соннае каралеўства. Жыццё ў ім нібыта прыпынілася. Выпадковы госць пабачыў бы толькі самотныя нерухомыя постаці гаспадароў Замка, нібыта намаляваныя адным мастаком: усе яны сядзелі, утаропіўшыся ў невідочную кропку, і было такое ўражанне, што кожны гатовы расплакацца ў любы момант. Ці падхапіцца ды пачаць шпурляць цяжкія прадметы інтэрера.
Паэт толькі і рабіў, што нешта крэмзаў, пакусваючы зрэдчас аловак, безуважны да ўсяго; Анёлак назаўжды знерухомеў ля ног свайго маўклівага музычнага Генія; А-Гуру-Уок пагойдваўся ў лотасе, мармычучы мантры, а Трыстана, якая нібыта сядзела побач, насамрэч была далёка-далёка. Муза назаўсёды ўтаропіла вочы ў неба, нібыта яе нехта прыклеіў да падаконня; Кароль моўчкі паліў ды круціў у руках карону. Фата-Мантана, роўна як і браты, нікому не траплялася на вочы. Беладонна кінула ўсялякае шуканне сэнсу ды бесперапынна пазірала з вежы, як Харон наразае кругі вакол Замка, праз аднолькавыя прамежкі часу, як машына, штурхаючы свой човен.
Адважны Змагар увогуле кудысьці знік з далягляду, чамусьці не пажадаўшы пацвярджаць сваё права на каханне.
Адзінымі жывымі персанажамі ў Замку засталіся Акварыус з Касіяпеяй, без якіх жыхары памерлі б ад голаду. Ды яшчэ і лялькі стваралі хоць нейкі рух у апусцелых калідорах.
Ну што, дарагія, любімыя мае героі? Што вы нарабілі? Чаго вы дасягнулі?
Натуральна, што казачная рэальнасць не здолела трываць у сваім улонні вашу выспу непаразумення, няшчасця ды недаверу. І ў мяне таксама няма ніякага жадання займацца вашымі праблемамі, выцягваць вас за валасы з гэтае багны ды ставіць вас на шлях выпраўлення на шлях, які як мага далей адвёў бы вас ад разбуральнай ды самазнішчальнай зявы неўзаемнага кахання.
І пачалася навальніца. Маланкі бліскалі штосекунды, пагражаючы знішчыць Замак. А што я магла зрабіць? Навальніца была апошняй магчымасцю злучыць вас, абяднаўшы перад пагрозай сапраўднай трагедыі.
І вось адразу пяць маланак працягнулі свае тонкія блакітныя рукі да замкавае вежы. Яна адразу ж загарэлася, і напалоханая Беладонна скочыла ў ваду. Харон выцягнуў яе, і яны паплылі выратоўваць замкаўцаў. Тыя, пераляканыя, ужо чакалі чоўна.
Мае героі ўдала пераправіліся на Вялікую Зямлю, нічога з сабою не захапіўшы. А што яны маглі з сабою ўзяць? Крылы? Карону? Хіба што. Нават ФатаМантана адразу ўпэўнілася ў няіснасці сваіх лялек.
Мае героі стаялі, нерухомыя, ды моўчкі глядзелі, як гіне ахоплены блакітна-ружовым полымем Замак, гіне разам з Лабірынтам, Зімовым Садам ды троннай залай, і на вачох ператвараліся ў звычайных людзей.
І тут я звярнулася да іх.