Пакахай мяне, калі ласка (зборнік) - Коллектив авторов 6 стр.


Паступова мы абышлі ўсе суседнія мясціны, але, як правільна заўважылі Лорна і Кіран, тое, што мы шукаем, часта не пакідае ніякіх слядоў толькі прадчуванне сваёй блізкасці. Найлепшым месцам нам падалося курортнае мястэчка, якое, нягледзячы на папулярнасць сярод турыстаў, захоўвала дзікаватыя куткі. Трэба было толькі адысці некалькі кіламетраў ад упарадкаваных мясцінаў адпачынку, а таксама ад невялікіх пясчаных пляжаў і вакол цябе заставаліся толькі пашы ды стромкі скалісты бераг акіянскага заліва. Мы знайшлі маленькі маляўнічы схаваны ад нецікаўных людзей вадаспад з прэснай вадой і невялікую палоску камяністага нізкага берага. Недалёка ад гэтай райскай мясціны знайшлася таксама маленькая ўтульная пячора, у якую можна было трапіць толькі па вадзе ці паветры.

Ідучы сцежкай, абсаджанай суцэльным кустом ажыны, мы сустрэлі чалавека-авечку і спыталі ў яго напрамак. Ён прамармытаў нешта на дзіўным і, відаць, вельмі старажытным дыялекце, падобным да гельцкага і пакрочыў далей са сваім сівым і мудрым ад старасці сабакам. Пах авечай поўсці зачапіўся за нас і пацягнуўся ад чалавекаавечкі, як нітка за павучком. Я стала намотваць яго на далонь калі час будзе, зраблю файную фарбу.

Я ўладкавалася працаваць у кітайскім доме два разы на тыдзень. Распавядала замежнікам пра розныя гатункі гарбаты на тых мовах, якія ведала; а таксама ладзіла чайныя цырымоніі. Ты чакаў мяне дома, куды я прыязджала на старым фургончыку, які мне пазычылі на працы. Грошай хапала на кнігі, ежу, свечкі і дровы для каміна. Часам ты выпраўляўся ў горад разам са мной. Па дарозе ты заўсёды паглядаў у абодва бакі, каб не прапусціць нешта значнае. Ты ўглядаўся ў твары людзей, шукаў на іх адбітак дзіўных невытлумачальных здарэнняў, сведкамі якіх яны сталі. Але большасць твараў былі заклапочаныя і шэрыя твары людзей, якія даўно не бачылі нечага незвычайнага, прынамсі іх вочы не паказвалі сумневу ў правільнасці сённяшняга разумення сусвету.

У кітайскі дамок прыходзілі розныя людзі. Былі выпадковыя і сталыя наведнікі. Былі тыя, хто, даведаўшыся пра гэтае месца з якой-небудзь крыніцы, заходзілі пацікавіцца і больш ніколі не вярталіся, а хтосьці рабіўся заўсёднікам. Былі людзі, дасведчаныя ў каштоўнасцях гарбаты, але большасць падчас цырымоніі сачылі і слухалі з непадробнай увагай і даверлівасцю. Адзін чалавек часта завітваў сюды. Звычайна ён замаўляў жоўты чай з карой японскага кедра, якая мела галюцынагенныя ўласцівасці, і сядаў за самы непрыкметны столік, адкуль бачна было тое, што адбываецца ў зале.

Вікторыя Герасімчук

Я

Я плачу.

Колькі дзён таму я нырнула ў раку пад назовам Дэпрэсія і дагэтуль не магу з яе выбрацца. Адбылося гэта менавіта ў той дзень сакавіка, калі горад паплыў у акіян расталага снегу і дажджоў. Вось і мяне знесла той плынню. Што рабіць не ведаю Махаю рукамі і крычу, але ніхто мяне не бачыць і не чуе, ніхто не ратуе. Калі б ведаць, што хутка прыйдзе Вясна, бачыць яе хоць здалёк, было б лягчэй. А яна, мабыць, такая ж, як і я, песімістка і ніколі ўжо не прыйдзе, не вернецца Што з яе возьмеш?

Я плачу ўвесь час. Плачу ад таго, што скончыліся ўсе грошы, што няма чаго апрануць (ды і няма куды), што ў дзяўчыны ў люстэрку прышчык на носе, што ў мяне дрэнныя адзнакі па хіміі (ды і не разумею я яе!), што няма каму патэлефанаваць, што няма натхнення і новых малюнкаў Плачу аб тым, што планета тоне ў брудзе, што дзеткам дзесьці няма чаго есці, што ўсе наўкол па чарзе паміраюць Плачу з-за дзвюхмоўя ў Беларусі!!!

Маім блізкім не хочацца мяне слухаць, і таму я плачу ад таго, што ўсе вакол аглухлі. Магчыма, і аслеплі. Ах, як жа шкада іх усіх і, найперш, сябе!

І мне хочацца крычаць і тупаць нагамі, біць посуд і рваць паперу. Дурныя і бессэнсоўныя памкненні, але ж Лепш так, чым нерухома ляжаць і глядзець застылымі вачамі на сцяну, бачыць, як

Мой партрэт плача. Сумныя вочы, вусны, нават нос. Зніштожыць яго (на)? Шкада: не стане яго, дык з кім жа я буду плакаць? Разам весялей. Ай, усё адно гэта бяздарны малюнак. Вось вазьму аловак і накрэмзаю ўсмешку, падмалюю бляск у вачах. Ха! Здаецца так лепей. Вось дзіва! Так і пакінем. Панясу гэты партрэт на выставу. Не возьмуць? Дык тады павешу яго ў метро на самым бачным месцы. Людзі будуць ісці і дзівіцца на такую дурніцу. А раптам і ён будзе ісці міма і заўважыць сярод натоўпу мае вочы, і тады Так лепей

Тэлефануй. Ужо чакаю я.

* * *

У цябе такія прыгожыя вочы

Мой партрэт плача. Сумныя вочы, вусны, нават нос. Зніштожыць яго (на)? Шкада: не стане яго, дык з кім жа я буду плакаць? Разам весялей. Ай, усё адно гэта бяздарны малюнак. Вось вазьму аловак і накрэмзаю ўсмешку, падмалюю бляск у вачах. Ха! Здаецца так лепей. Вось дзіва! Так і пакінем. Панясу гэты партрэт на выставу. Не возьмуць? Дык тады павешу яго ў метро на самым бачным месцы. Людзі будуць ісці і дзівіцца на такую дурніцу. А раптам і ён будзе ісці міма і заўважыць сярод натоўпу мае вочы, і тады Так лепей

Тэлефануй. Ужо чакаю я.

* * *

У цябе такія прыгожыя вочы

Мне хочацца выкалупнуць

гэтае чорнае круглае семя,

аблізаць яго і выплюнуць

Застанецца толькі льдзінка

Празрыстая і слізкая.

Калі ты плачаш

Не плач больш ніколі, а то

я не стрымаюся і зраблю гэта.

Хіба мы выжывем?


З. В. на дзень св. В.

Кахання тут няма

Яна стаіць побач з табою і паліць. Хто ЯНА? Табе і самому цікава.

Язык заблытаўся між зубоў, пакрыўдзіўся

Шэрыя людзі без твараў (і без твораў) нясуць у руках свае гумовыя і папяровыя сэрцы. Смех ды і толькі! Гэта ж няправільна паказваць вось так усім свае сэрцы, ды яшчэ пісаць на іх «Я тебя люблю»! Нават сорамна за іх. Не магу больш трываць!..

У тваіх руках сэрца не бачу. Я нідзе яго не бачу! Ау-у, ты дзе? Мае вочы (і я ўвогуле) не прызначаныя для таго, каб, зняўшы з цябе чорную вопратку, разадраць цела і разглядзець там тваё сэрца, гарачае і слізкае, што бясконца тухкае, бецца і захлынаецца, а ўсё прагне жыцця і славы.

У вачах тваіх бачу маскітаў. Вось яны, гады! Хаця для цябе яны не гады каханкі.

Я баюся. Дябал, я ж нічога не баюся! Усё ж баюся. Баюся. Дзяўчынка-правінцыялка з вялікімі вачыма. Архітэктура-журфак! Ха-ха!

Заўсёды хочацца таго, чаго ў цябе няма. А калі ёсць, то абавязкова павінна быць лепшым. Не за ўсіх астатніх, а за самую сябе. Максімалістка?.. Проста дурніца, чарговая дурніца, што падышла да цябе, каб зазірнуць у гэтыя глыбокія чорныя вочы (з маскітамі).

Будзем лічыць, што гэта ты мяне ўзнагародзіў (за адвагу) гэтай агіднай хваробай. Арыгінальна, як заўсёды. Але

Кахання тут няма. Ша!

* * *

Яна падымае рукі да неба, раскідвае іх, як крылы. Яе мяккія спрытныя ногі лёгка рухаюцца. У яе дзіўным танцы яе цела звіваецца, як змяя, у яго быццам ужо няма шкілету, яно амаль ужо нематэрыяльнае і хутка разляціцца на дробныя рознакаляровыя рэшткі. Разліваючыся гучным смехам, яна як быццам аддае сябе ўсяму свету.

Яна кружыцца ў сваім шаманскім танцы. То прыпадае да зямлі, то зноў імкнецца ўвышыню, як полымя. Яе доўгія бліскучыя валасы разлятаюцца ад ветру і ад яе няспыннага руху. Яе рукі апісваюць у паветры дзіўныя фігуры.

У сваім варяцкім танцы яна ўсміхаецца Сонцу, заплюшчвае вочы ад ягонага святла, гіганцкай любові да яе і ад моцнага пачуцця З яе вуснаў вырываюцца словы незразумелай песні. Яна зноў уздымае рукі да Сонца Глядзі, яна зараз паляціць! Але ты не можаш быць проста назіральнікам, ты дакранаешся да яе І ад гэтага музыка яе душы сціхае, яна, бяссільная, падае на зямлю, сцішваецца і губляецца ў снах. Slеер

Хто яна была, ужо не важна, і дурань той, каму гэта яшчэ цікава. Яе ўжо няма! Не бачыш? Яна памерла!!!

Ты будзеш проста пустой клеткай, дзяўчына, калі забеш птушку.

Кася Дземянчук

Такой восені больш не будзе

Імпрэсіі

Лісце пад нагамі

Божа, падаруй мне верасень! Я з задавальненнем прыму твой дарунак. Ты маеш рацыю сказаўшы, што я не заслужыла яго. Але ж кожны мае права на шчасце! Простае чалавечае шчасце

Сяджу на прыступках у восеньскім парку, сціскаю ў руках сухі жоўты кляновы лісток з чырвонымі прожылкамі. А дрэвы не перастаюць губляць лісты, якія засыпалі ўжо ўвесь дол мяккай разнаколернай коўдрай. Хочацца доўга-доўга глядзець на сумнае восеньскае неба, да якога ўжо не заходзіць у гасціну сонца, але яно яшчэ прыгажэйшае, чым улетку: здаецца, глядзіць на цябе сваімі сумнымі вачыма-хмарамі. Такое самотнае і ў той жа час мілае і прывабнае.

Надворе стаіць вельмі цёплае. Цёплыя нават прыступкі, на якіх сяджу ў задуменні. Вакол шумяць восеньскія дрэвы. Пад маімі нагамі ляжыць безліч лісточкаў. Яны ўсе аднолькавыя і ў той жа час такія розныя: жоўтыя, чырвоныя, радзей зялёныя і самыя, на мой погляд, цікавыя лісточкі колеру моцнай кавы. Гэта яны толькі з выгляду такія сухія ды цёмныя Мне здаецца, яны самыя прыгожыя з усіх лістоў у гэтым парку. Чаму? Таму, што яны адны такія.

Назад Дальше