Сяргей увайшоў у кабінет хмурны, бухнуўся ў крэсла для наведвальнікаў і ўтаропіўся ў цэнтр падлогі.
Што з табой такое стала? пачаў размову дырэктар.
Нічога, усё як заўжды, буркнуў Сяргей.
Вось, што Сяргей, ты гэта кінь. Зрабі сабе выходны, я дазваляю. Адпачні пару дзянькоў, супакойся, працягваў начальнік мяккім заспакаяльным голасам. Не ведаю, схадзі, напрыклад у «Watch», там, кажуць, шмат што памянялася. Там зрабілі цэлы парк віртуальных атракцыёнаў.
Яшчэ чаго, прабурчаў Сяргей, з агідай прыгадаўшы сваё адзінае наведванне гэтай канторы.
Увогуле, ты мне ў такім стане не патрэбны. Вяртайся калі адпачнеш. Усё, вольны! сказаў дырэктар і адвярнуўся да манітора.
І вось яшчэ што, кінуў начальнік у спіну Сяргею, калі той стаяў у дзвярах, Калі хочаш, можаш узяць маю машыну. Твая ж яшчэ заблакаваная, так? Сяргей кіўнуў, Лаві ключы.
Сяргей злавіў звязку і, здзіўлены шчодрасцю начальніка, накіраваўся ў гараж. Ён сеў у дырэктарскі аўтамабіль, пасядзеў некалькі секунд, каб крэсла прыняло зручную для яго цела форму, завёў рухавік і паехаў наўпрост да офіса «Watch».
Ужо здаля Сяргей зразумеў, што тут шмат што памянялася. Офіс «Watch» ўжо не быў проста офісам, на яго месцы размяшчаўся вялікі забаўляльны комплекс, які расцягнуўся на цэлы квартал. Фірма выкупіла ўсе дамы ў акрузе, абяднала іх у адзін вялікі корпус і паставіла над гэтай плошчай велізарную шкляную піраміду. Усе стракацела агнямі і паветранай 3D рэкламай. Вялізныя зялёныя стрэлкі, што віселі ў паветры, паказвалі месца бліжэйшай паркоўкі.
Сяргей заехаў у падземны гараж. Стаянка была, як і раней, бясплатная, так што свабоднае месца зноў прыйшлося доўга шукаць. Ліфт з падземнага паверху падняў хлопца ў самы цэнтр прасторнага хола, наўпрост пад вяршыняй велізарнай шкляной піраміды-купала. На гэты раз комплекс быў запоўнены людзьмі пад завязку. Сотні людзей хадзілі навокал, запісваліся на сеансы, падсілкоўваліся ў вялікім фуд-корце, гулялі на старых прыстаўках, пастаўленых паўсюль фірмай для бясплатнага карыстання. Сяргей рушыў да бліжэйшага інфармацыйнага стэнду і стаў у канец невялікай чаргі.
Я вас слухаю, адміністратар ўсміхаўся пастаянна ўсім і кожнаму.
Я хацеў бы запісацца на сеанс віртуальнай смерці, хмурна сказаў Сяргей.
Выдатна. Цяпер як раз свабодна 3 кабіны, адміністратар адвёў позірк ад манітора, Вам новага тыпу або старога.
Давайце новага. Колькі з мяне?
Трыццаць рублёў.
У думках параўнаўшы гэтую суму са старой, Сяргей зразумеў, што кошты тут прыкметна знізіліся.
Дзякуй, што наведалі нас, сказаў адміністратар, беручы картку, Праходзьце вось у тыя дзверы, вас там ужо чакаюць.
Сустрэў Сяргея усё той жа малады аператар падобны на вышыбалу ў нязменна строгім касцюме з бэйджам.
Добры дзень, праходзьце сюды, сказаў ён, адкрываючы дзверы.
Прывітанне, Сяргею стала цікава, ці пазнаў хлопец яго. Хаця з таго часу калі Сяргей быў тут у першы раз, сеансамі скарысталася ўжо сотні людзей, хіба ўсіх запомніш?
Пакой змяніўся мала, хіба што сцены памянялі колер, дый неонавага асвятлення стала трохі больш.
Значыць, ВС новага тыпу. Што менавіта вы хочаце? пацікавіўся аператар.
Стаў тое, што цяпер бяруць больш за ўсё.
Выдатна, сказаў ён і пачаў падключаць Сяргея да сістэмы.
Сяргею стала цікава, якой смерці аддаюць перавагу наведвальнікі ў гэтым сезоне. Ён у думках пачаў перабіраць варыянты, але машына пачала працаваць і ўсе думкі зніклі. Вочы заплюшчыліся самі сабой і Сяргей праваліўся ў глыбокі сон.
Ачуняў ён на беразе мора. Толькі гэта быў не звычайны пляж, запоўнены турыстамі. Гэта быў пляж, завалены металічнымі супрацьтанкавымі яжамі, калючым дротам, заліты жалезабетонам і перакапаны варонкамі выбухаў. Гэты пляж быў полем бітвы.
Сяргей стаяў на лініі прыбою. На бераг накатваліся нізкія хвалі, але ён не чуў іх шуму. Сяргей адразу аглух ад стрэлаў, выбухаў, свісту куль і крыкаў, якія шчыльна запаўнялі паветра. Ён убачыў у сваіх руках вінтоўку, загорнутую ў пластыкавы пакет. Ён убачыў дзясяткі людзей у зялёнай уніформе, якія беглі па пляжы, і дзясяткі тых, што ляжалі на пяску ў нехарактэрных для чалавечага цела позах. Ён убачыў грамады жалезабетонных дотаў, што навісалі над пляжам, нібы скалы.
Сяргей ўспомніў, што гэта за вайна. Ён нават прыгадаў, што ўжо недзе бачыў усё гэта. Ён усё зразумеў і хацеў ужо зрабіць першы крок, як нешта ўдарыла яго ў жывот з такой сілай, што Сяргей не выстаяў і ўпаў на пясок наўпрост у новую хвалю прыбоя. Сяргей здзівіўся і не адразу зразумеў, што з ім адбылося. Ён паспрабаваў устаць. Але тут прыйшоў боль. Жудасны боль у жываце. Яго вантробы гарэлі агнём, нібы хтосьці абліў іх бензінам і падпаліў. Сяргея ўсяго скруціла. Ён чуў, як трашчаць яго зубы, сціснутыя дзікім болем. Сяргей не адразу адчуў, што адкусіў сабе кавалак языка. Боль быў жахлівым. У вачах пацямнела, ён амаль нічога не бачыў. І толькі надарваны хрыплы голас проста над яго вухам, захоўваў сувязь з рэальнасцю.
Сяргей ўспомніў, што гэта за вайна. Ён нават прыгадаў, што ўжо недзе бачыў усё гэта. Ён усё зразумеў і хацеў ужо зрабіць першы крок, як нешта ўдарыла яго ў жывот з такой сілай, што Сяргей не выстаяў і ўпаў на пясок наўпрост у новую хвалю прыбоя. Сяргей здзівіўся і не адразу зразумеў, што з ім адбылося. Ён паспрабаваў устаць. Але тут прыйшоў боль. Жудасны боль у жываце. Яго вантробы гарэлі агнём, нібы хтосьці абліў іх бензінам і падпаліў. Сяргея ўсяго скруціла. Ён чуў, як трашчаць яго зубы, сціснутыя дзікім болем. Сяргей не адразу адчуў, што адкусіў сабе кавалак языка. Боль быў жахлівым. У вачах пацямнела, ён амаль нічога не бачыў. І толькі надарваны хрыплы голас проста над яго вухам, захоўваў сувязь з рэальнасцю.
Доктара, хутчэй лекара сюды!
Перамагаючы боль, Сяргей павярнуў галаву і ўбачыў малады твар. Мокрае, бруднае, але неймаверна сурёзнае аблічча. Салдат нешта засяроджана шукаў у сумачцы на поясе. Праз імгненне ён дастаў з яе пластмасавую ампулу з іголкай на канцы. Ён зняў з яе каўпачок і нагнуўся над левай рукой Сяргея. Момант уколу Сяргей не заўважыў, усё цела скаваў новы прыступ жудаснага болю. Толькі калі боль крыху аслаб, хлопец адчуў, як па левай руцэ расцякаецца цеплыня. Ён адчуваў, як яна даходзіць да грудзей, ўліваецца ў галаву, запаўняе жывот. Сяргею стала лягчэй. Ён ужо нічога не бачыў і амаль нічога не чуў, але адчуваў, як боль сыходзіць. Не, не сыходзіць, адступае на другі план. Сяргей адчуў незвычайную лёгкасць ва ўсім целе. Хлопец раскінуў рукі і ўзняўся ў неба.
Грубы, але ўжо ледзь чутны голас на імгненне перабіў асалоду.
Не, гэтаму ўжо не дапаможаш. Хадзем далей.
Сяргей застаўся ў адзіноце. У шчаслівай адзіноце. Ён не адчуваў цела, не адчуваў больш ніякага болю, ён ляцеў і яму было добра. Настолькі добра, што Сяргей адчуў сапраўднае Шчасце. Не тое эфемернае шчасце, што вечна маячыць наперадзе, нібы гарызонт. І як ні стараешся, як ні спрабуеш яго дамагчыся, яно ўвесь час сыходзіць наперад і хвіліны не пабыўшы з табой. А гэта Шчасце было сапраўдным, і Сяргей ведаў, што яно будзе доўжыцца вечна.
Кволае святло маленькага пакоя абпаліла Сяргею вочы.
Што за бздура, прашыпеў ён у абурэнні.
Ну як? Усё ў парадку? прыемны голас аператара раптам стаў жудасна агідным.
Так, абадай цябе, Сяргей быў жудасна незадаволены, тым, што яго адарвалі ад чагосьці ўзнёслага, вечнага і бясконца прыемнага.
Як адчуванні? спытаў тэхнік, здымаючы шлем.
Жахліва, агрызнуўся Сяргей і выскачыў з крэсла. Хуткім крокам ён выйшаў з пакоя.
Яму пакутліва хацелася падоўжыць адчуванні ад сеансу і ён з змагаўся з сабой, каб не кінуцца зноў да стойкі адміністратара і не замовіць яшчэ адну ВС. Дома Сяргей адразу лёг спаць і амаль імгненна пагрузіўся ў глыбокі сон.
З наступнага дня ўсё пайшло наперакос. Усё падала з рук. Усё, што Сяргей пачынаў, не атрымлівалася. Па дарозе да офіса Сяргей ледзь не трапіў у аварыю. Хлопец пакінуў дырэктарскую машыну на стаянцы каля офіса і на метро паехаў у цэнтр «Watch».
Замовіўшы дзве смерці запар больш было нельга Сяргей трохі супакоіўся. Віртуальнасць прынесла тыя жаданыя хвіліны асалоды, дзеля якіх варта жыць. Але гэта была толькі кропля радасці ў моры штодзённасці.
Так стала паўтарацца кожны дзень. Віртуальная смерць стала сэнсам яго існавання. Сяргей не мог пражыць і дня, не памёршы. На працы ён больш не зяўляўся, на званкі таварышаў па службе не адказваў, стаў весці затворніцкі лад жыцця, выбіраўся з дома толькі для таго, каб у чарговы раз памерці. Калі ў хлопца здарыўся прыступ, у прэсе ўжо пачалі зяўляцца першыя артыкулы пра згубны ўплыў віртуальнай смерці на псіхіку. У той дзень аператар як заўжды зняў шлем з Сяргея, але хлопец не ачухаўся і ўвогуле не падаваў прыкметаў жыцця. Аператар спалохаўся, выклікаў начальства, штатны доктар фірмы праверыў стан хлопца. Пульс прысутнічаў, Сяргей слаба дыхаў, але ў прытомнасць не прыходзіў. Кіраўніцтва «Watch» вырашыла накіраваць беспрытомнага кліента на абследванне ў прыватную клініку за свой кошт. Прысуд лекараў быў суравы: глыбокае паражэнне мозгу, адключэнне ўсіх разумовых і рухальных функцый. Патрабавалася тэрміновая шпіталізацыя, але шанцаў на выздараўленне было мала. Праўда, хутка кіраўніцтва мінскага філіяла фірмы перастаў цікавіць лёс Сяргея, новыя выпадкі пашкоджанняў мозгу ад віртуальнай смерці сталі адбывацца па ўсім свеце.
* * *Крэсла-каталка павольна ехала па калідоры. Санітар, шчуплы хлопец у зялёным халаце, напяваў сабе пад нос нейкую вясёлую песеньку. Пацыент у каталцы невідушчымі вачыма ўтаропіўся на свой левы тапак. Каля пакоя адпачынку санітар спыніўся, каб паглядзець, што там адбываецца. Некалькі пацыентаў глядзелі нейкую навуковую праграму.