Проста фантастыка - Уладзімір Садоўскі 2 стр.


 Заходзьце ў тыя дзверы,  паказваў дарогу адміністратар,  кабіна нумар шэсць.

 Дзякуй.

Шырокія шкляныя створкі бясшумна разехаліся прама перад Сяргеем, прапускаючы таго ў доўгі калідор, па абодва бакі якога цягнуліся дзверы, падпісаныя нумарамі. Сяргей накіраваўся да шасцёркі, каля якой ужо стаяў малады чалавек у касцюме з бэйджам на лацкане.

 Я аператар віртуальнага вылічальнага цэнтра, я буду праводзіць з вамі сеанс ВС,  адрапартаваў малады чалавек, які хутчэй паходзіў на вышыбалу ў модным клубе, чым на тэхніка-аператара.

Сяргей працягнуў яму картку. Бамбіза ўзяў пласцінку, павярнуўся, засунуў яе ў шчыліну замка і дзверы адчыніліся. Аператар жэстам запрасіў Сяргея ўвайсці. За дзвярыма знаходзіўся невялікі пакой, напоўнены прытушаным святлом. У цэнтры пакоя стаяла крэсла, падобнае на стаматалагічнае, у якім чалавек знаходзіцца ў напаўляжачым стане. Аператар зачыніў дзверы і падышоў да Сяргея.

 Пачнем!  бадзёра сказаў ён голасам маладога стаматолага, якому ўпершыню давялося вырываць зуб у жывога чалавека.

Сяргею раптам стала не па сабе. Боязь незразумелай тэхнікі, якая нагадвала пра зубны боль, дапаўнялася страхам перад самой віртуальнасцю.

 Які чорт мяне тузануў пайсці на гэта?  думаў ён.

 Сядайце,  аператар падвёў Сяргея да крэсла.

Розныя невясёлыя думкі раіліся ў галаве Сяргея, калі ён апускаўся ў «стаматалагічнае» крэсла, якое аказалася, дарэчы, вельмі зручным.

Аператар падышоў ззаду, пачакаў, пакуль Сяргей уладкуецца на месцы зручней, і надзеў яму на галаву шлем. Шлем быў глухім і закрываў амаль усю галаву. Нічога са звыклых стэрэа-экранчыкаў перад вачыма або навушнікаў каля вушэй у ім не было. Толькі нешта стала лёгка паколваць віскі і патыліцу пасля таго як аператар запусціў машыну.

«Інфармацыя падаецца непасрэдна на зоны мозгу, якія ўспрымаюць пачуцці» успомнілася Сяргею фраза з ранішняй тэлеперадачы,  «і не трэба свідраваць дзірку на патыліцы».

 Ну як, нармальна? Не цісне?  спытаў аператар.

 Усё добра.

 Тады пачнем. Якую смерць вам загрузіць?

 Што вы звычайна ставіце пачаткоўцам?

 Крушэнне трансатлантычнага лайнера.

 Давайце,  сказаў Сяргей і міжволі сцепануўся, узгадаўшы «Тытанік».

 Выдатна. Ляжыце спакойна. Усё хутка пачнецца.

Па-за шлемам чуўся ціхі гуд вылічальнай тэхнікі. Цела раптоўна ахапіла лёгкасць, вочы сталі закрывацца, а думкі прыйшлі ў дзіўны спакой. Сяргей заплюшчыў вочы і заснуў.

Ачухаўся Сяргей у прасторным пакоі на велізарным двухмесным ложку. Вакол усё ззяла раскошай: разьбяныя крэслы з шаўковымі падушкамі, канапа насупраць ложка, элегантныя столікі з гнутымі ножкамі, залачоныя кандэлябры на іх, жырандоля з электрычнымі лямпамі і вялікае, ва ўсю сцяну, люстэрка, рама якога была сапраўдным творам мастацтва.

Ён не адразу зразумеў, дзе знаходзіцца. Толькі ўбачыўшы характэрнае круглае акно, Сяргей ўсвядоміў, што ляжыць у каюце карабля. Раптам патушылася і зноў запалілася святло. Сяргей убачыў, што падлога пачала прыкметна хіліцца налева, а рэчы на століках пачалі зязджаць да краю. Ён устаў з ложка і паглядзеў уніз. Так і ёсць ножкі ложка і століка, які стаяў побач, былі прыкручаныя да падлогі.

Святло зноў згасла і доўга не запальвалася. Аднекуль пацягнула холадам. Сяргея прабралі дрыжыкі. Аказалася, што адзенне на ім тое ж самае, у якім ён прыйшоў на сеанс: лёгкія штаны, кашуля і гальштук, куртку ён пакінуў у машыне.

Сяргей захацеў падысці да дзвярэй, але карабель моцна скаланула і хлопец паваліўся на падлогу. Падняўшыся з каленяў, ён усё ж дайшоў да дзвярэй і тузануў ручку. У туфлі хлынула ледзяная вада. Сяргей ускочыў як апараны і адбег назад, але было ўжо позна. Вада пакрыла ўсю падлогу, і ўзровень яе імкліва ўздымалася. Калі вада дайшла яму да каленяў, Сяргей запанікаваў.

Ён выбег у калідор і агледзеўся. Калідор быў вельмі доўгім, Сяргей не змог убачыць яго канец ні злева ні справа. Усюды былі драўляныя дзверы з нумарамі, а на сценах ўздоўж калідора віселі электрычныя свяцільні. Сяргей не ведаў, што рабіць і куды бегчы. Думкі аб віртуальнасці вылецелі ў яго з галавы. Адзінае, чаго ён хацеў, гэта выратаваць сваё жыццё.

Вада дабралася Сяргею да пояса. У вадзе цяжка было знаходзіцца, яна была жудасна халодная. Сяргею ж здавалася, што ён стаіць у плыні палаючай вадкай лавы. Ногі, нібы сколатыя тысячамі голак, балелі пры кожным яго руху.

Хлопец не мог больш стаяць на адным месцы і чакаць канца. Ён пабег. Пабег, што было сіл, прабіваючыся скрозь тоўшчу ледзяной вады, пабег, перамагаючы нясцерпны боль. Сяргей бег, а вада падымалася ўсё вышэй і вышэй. Ён стаў трымацца за сцяну, каб не ўпасці, але ўсё роўна страціў раўнавагу і пагрузіўся ў ваду з галавой. Цела звяло моцнай курчай, павекі зліпліся і не жадалі расплюшчвацца, дыханне перахапіла так, што немагчыма было выдыхнуць. Сяргей перастаў адчуваць ногі і рукі. Ён на імгненне страціў прытомнасць.

Хлопец не мог больш стаяць на адным месцы і чакаць канца. Ён пабег. Пабег, што было сіл, прабіваючыся скрозь тоўшчу ледзяной вады, пабег, перамагаючы нясцерпны боль. Сяргей бег, а вада падымалася ўсё вышэй і вышэй. Ён стаў трымацца за сцяну, каб не ўпасці, але ўсё роўна страціў раўнавагу і пагрузіўся ў ваду з галавой. Цела звяло моцнай курчай, павекі зліпліся і не жадалі расплюшчвацца, дыханне перахапіла так, што немагчыма было выдыхнуць. Сяргей перастаў адчуваць ногі і рукі. Ён на імгненне страціў прытомнасць.

Хлопец ачуняў, з сілай адштурхнуўся рукой ад сцяны і, нарэшце, вырваўся з вады. Было цёмна, Сяргей расплюшчыў вочы, але нічога не змянілася. Рукой ён адчуваў сцяну, а галавой столь. Хлопец на імгненне спалохаўся, што аслеп, і стаў шалёна круціць галавой і церці вочы, думаючы, што гэта дапаможа вярнуць яму зрок. Але раптам ён заўважыў чырвоны агеньчык далёка наперадзе. Сяргей прыгледзеўся і зразумеў, што гэта гарыць аварыйная лямпа. Але праз імгненне і яна патухла, на караблі канчаткова знікла электрычнасць.

Дзіўны спакой ахапіў Сяргея. Вада даходзіла да падбароддзя, але яму было ўжо ўсё роўна. Ён не адчуваў ані рук ані ног, ён у прынцыпе дрэнна адчуваў сваё цела, хоць і ведаў, што яго ногі цяпер апантана малоцяць ваду, імкнучыся вынесці хлопца бліжэй да паветра, а яго рукі хапаюцца за згаслую свяцільню, імкнучыся трымаць раўнавагу. Самому Сяргею было ўсё адно.

Вада дайшла да ўзроўню вачэй, але Сяргей ужо не стараўся ёй перашкаджаць. Ён зрабіў маленькі ўдых вада ўвайшла ў ноздры. Ён закашляў, вызваляючы лёгкія ад рэшткаў паветра. Ногі перасталі працаваць, рука адпусціла свяцільню, цела пагрузілася на падлогу, на «дно» калідора. Сяргею было ўжо ўсё роўна. Ён чакаў. Цела не хацела паміраць, але розум ведаў, што ўсё скончана. Сяргей адчуваў, як слёзы нямоглай лютасці выцякаюць з яго вачэй і тут жа распушчаюцца ў спакойнай, саланаватай і нясцерпна халоднай вадзе. Сяргею было ўжо ўсё роўна. Цела не хацела, але хлопец усё ж зрабіў свой апошні глыбокі ўдых. У лёгкія ўварвалася вада, руйнуючы тканіну, раздзіраючы плоць на часткі. Сэрца яшчэ стукала, яшчэ гнала літры крыві, ужо нежывой крыві па целе. Розум патухаў. Сяргею было ўжо ўсё роўна. Сяргей ужо памёр.

Маленькі пакой з нязыркім асвятленнем, нізкая столь і чалавек у гарнітуры з бэйджам гэта ўсё, што ўбачыў Сяргей пасля смерці. Цьфу, якой яшчэ да чорта смерці!? Праз некалькі імгненняў Сяргей узгадаў, дзе знаходзіцца.

 Ну як? Усё ў парадку?  спытаў малады аператар.

 Так, халера пабяры,  перад вачыма Сяргея яшчэ стаяла перадсмяротная цемра, але ў целе не было ніякага болю і дыханне было роўным і спакойным. Усё было ў поўным парадку.

Засталося толькі пачуццё нездаволенасці. Як калі б цябе адарвалі ад любімай справы ў самы непадыходзячы момант. Дзіўнае пачуццё.

 Як адчуванні?  са стандартнай усмешкай спытаў малады чалавек.

 Жудасна,  з абурэннем адказаў Сяргей. Ён узгадаў ледзяную ваду і лёгкія, якія разрываюцца ад болю. І яшчэ ён успомніў сваю абыякавасць да ўласнай смерці і яму стала прыкра.

Але што цікава, Сяргею захацелася ўсё гэта выпрабаваць нанова. Толькі ён не хацеў сабе ў гэтым прызнавацца. Сяргей стараўся забыцца пра гэта пачуццё, схаваць яго пад маскай абурэння.

 Гэта было маё першае і апошнія наведванне вашай канторы,  Сяргей груба адштурхнуў руку, працягнутую яму ў дапамогу аператарам.

 Навошта ж так,  пакрыўдзіўся аператар і затым шэптам, сабе пад нос, дадаў: Усе ў пачатку так кажуць.

Сяргей зрабіў выгляд, што не пачуў гэтага і хуткім крокам накіраваўся да дзвярэй. Ён быў злы на сябе, злы на аператара, у прынцыпе, нядрэннага хлопца, ён быў злы на ўсё, што было каля яго.

 Да новых сустрэч!  ветліва развітаўся адміністратар.

Сяргей не адказаў. Ён ударыў далонню па кнопцы ліфта. Спусціўся, дайшоў да машыны і з сілай націснуў вялікім пальцам на сэнсарны замок дзверцы. Рэзка крануўся з месца і хутка выехаў з гаража, ледзь не заехаўшы на сустрэчную паласу. На што бартавы кампутар зрабіў яму заўвагу. Сяргей паслаў кампутар падалей. Ён адязджаў хутка і не азіраючыся. Але ў глыбіні душы Сяргей ведаў, што яшчэ вернецца сюды. Яго нутро прагнула смерці. Сваёй уласнай смерці.

* * *

Ішоў час, Сяргей пастаянна завісаў на працы, часу не заставалася ні на адпачынак, ні на асабістае жыццё. Праца адымала ўвесь вольны час. Сяргей паступова звярэў, ён пачаў грубіць калегам, часта выходзіў з сябе і наогул стаў невыносным ў зносінах. Хлопец агрэсіўна паводзіў сябе за стырном, настолькі, што бартавы кампутар заблакаваў яму права кіравання на тры месяцы. Дырэктар, які заўважыў такія паводзіны супрацоўніка, аднойчы выклікаў яго да сябе.

Назад Дальше