У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава 2 стр.


Горад нейкі час вабліва захоўваў выгляд старадаўняй гравюры, што набыла колер. Потым паволі набліжаўся нібыта наязджала на яго кінакамера. І ўрэшце набягаў знаёмымі вулкамі яны спяшаліся ад цэнтральнага пляца на шляхі: Гродзенская, Слонімская, Мінская.

Тое даўняе жыццё ішло пэўным, зададзеным нібыта самой натурай рытмам. Лета доўжылася некалькі месяцаў, не праскоквала гарачым бензінавым пеклам. Былі канікулы: бясконцыя, бесклапотныя. Можна было рабіць усё, што зажадаецца. Сноўдацца бясконца па парку і ваколіцах, чытаць кніжкі, сядзець на ўлюбёнай лаўцы пад касцёлам, хадзіць да касцёла, ляцець стрымгалоў на Замкавую гару. Стаяць доўга-доўга ў праёме вежы і адчуваць вецер, які ляцеў здалёк і тут увачавідкі даводзіў, што ён рух паветра. Рух быў заўсёды імклівы, свавольны і нібыта даказваў няўмольна, што жыццё таксама рух. І яна адчувала тое фізічна, усёй істотай. Нібыта існаванне вось у гэтыя хвіліны набывала свой сутнасны сэнс, а сутнасць кандэнсавалася ў моманце.

Пасля таго бязмежна доўгага лета надыходзіла восень непаспешліва, спакваля. І шкаленне здавалася разумнай зменай, натуральнай, патрэбнай. Пачыналі выбіраць бульбу, лістота спакойна ўбіралася ў вераснёвакастрычніцкі цвет, на гарышчы пахла штрыфелем і грабштэйнам, над печчу падвісалі вязкі цыбулі. Ваколле поўнілася злагадай, паспакайнелым сонечным святлом. Ставілі другія рамы, мылі аконныя шыбы, варылі журавіны з ігрушамі, сушылі грыбы. Журавы зацягвалі сваю шчымліва-развітальную коду. Ва ўсім было адчуванне законапарадку прыроды. Дзень не драбніўся мітуснёй, поўніўся зменшанай даўжынёй сваёй. Саступаў месца доўгай ночы. А спакойная цеплыня ліставею. Прымаразкам.

Зіма таксама не абрыналася знянацку, а прыходзіла чаканая, светлая, снежная. Снег полуднем на гасцінцы заўсёды падтаваў, але горы, пагоркі меліся быць густа заснежанымі, парк стаяў нечапана-белы, а клёны, што звісалі насупраць іх дома над студняй і дарогай, набывалі суцэльна казачны выгляд. Каляды і Новы год, а вясной Вялікдзень, надыходзілі пад канец чвэрці, кантрольныя зазвычай ужо адбыліся, адзнакі выстаўленыя, усе рыхтуюцца да святаў: ладзяць яліны, фарбуюць яйкі, пякуць, смажаць, вэндзяць. Рыхтуюць маскарадныя строі. Розрыўка канікул. Бібліятэкі. Кнігі. Санкі. Лыжы. Драмгурток. Вечары Усе былі занятыя сваёй справай. Маці хадзіла на працу, Ніна, а пазней Зося, паліла ў печы і гатавала. Дана хадзіла ў школу. Зіма, лета, восень кругазварот адбываўся ў тэмпе і рытме, зададзеных адвеку, упэўнена і цвёрда. Аднастайнасць была адзнакай жыццёвага парадку. Не ператвараючыся ў сумоту. Яна, гэтая аднастайнасць, нібыта нагадвала пра той вобраз, што мы трымаем у сваім усведамленні, ідылію. І неяк зводзіла на нішто крыўды, няўладзіцы, боль.

Ці гэта ружовы падман памяці? Салодкае мроіва з-пад завесі гадоў? А быў звычайны распарадак правінцыі? І для Даны ён выдаваў прыдатным пачаткам жыцця. І яна яшчэ ўспрымала гэты кругабег як адну са шматлікіх фігур жыццёвай дыстанцыі, уяўляючы, што сваім намаганнем зможа выбіраць варыянты простую лінію і актаэдр, трыкутнік і спіраль. Гармонія адзіна магчымая выява светапарадку, лічыла яна. Апакаліпсіс, катастрофы гэта адбываецца на біблейскім, гістарычным прасцягу. Адно чалавечае жыццё можа і прамінуць тыя катаклізмы. Вайна была. У раннім маленстве. Усявышні не можа дадаваць зашмат выпрабаванняў на адно жыццё.

Маці хутчэй за ўсё гэтай гармоніі не адчувала. Для яе той кругабег, мабыць, быў калаўротам дзён.

Душа рэчаў

З ранку да вечара маці была ў судзе. А людзі па звычцы заходнікаў ішлі любым часам і дахаты. «Пані адвакат, маю да Вас інтэрас». З таго «інтэрасу» маці рана займела гіпертанію. «Святар, лекар і адвакат не маюць права адмовіць, калі іх просяць»,  прамаўляла яна. Грошы ад таго таксама не вяліся. Што? Яна?! Па-за працай будзе браць ганарар? З каго? Маці прыгадвала які выпадак з практыкі. Як хлопчык ухапіў бохан хлеба са стала гаспадыні, дзе рабіла яго маці: у сваёй хаце з голаду заходзіліся плачам тры малодшыя дзяўчынкі.

«Грамадзяне-суддзі, пашкадуйце мяне, як я пашкадаваў сваіх сястрычак»,  даводзіў ён у сваім «апошнім слове».

Маці абуралася: «І я буду браць грошы?» І ехала з апеляцыямі ў абласны суд і ў Мінск у Вярхоўны суд. «Паводле 55-га» быў такі артыкул у кодэксе. У перакладзе на мову звычайную гэта мела на ўвазе: без грошай, без ганарару.

Да працэсаў маці рыхтавалася, як да экзамену,  не, як да прэмеры, бенефісу. Штудыявала матэрыялы справы, чытала прамовы Цыцэрона, Коні, Плевака, Спасовіча, Аляксандрава, Карабчэўскага Згадвала вершы паэзію вельмі любіла, да прозы ставілася досыць прахалодна. Пакрыёма цытавала Біблію.

Да працэсаў маці рыхтавалася, як да экзамену,  не, як да прэмеры, бенефісу. Штудыявала матэрыялы справы, чытала прамовы Цыцэрона, Коні, Плевака, Спасовіча, Аляксандрава, Карабчэўскага Згадвала вершы паэзію вельмі любіла, да прозы ставілася досыць прахалодна. Пакрыёма цытавала Біблію.

Маці мела поспех і кліентуру. Ездзіла і ў Баранавічы, і ў Ліду, і ў Дзятлава, і ў Гродна. Тамтэйшыя юрысты меркавалі, што па справах непаўналетніх у іх калегіі адвакатаў ёй не было роўных. Тое ж пацвярджаў Яша Найман з суседняга класа. Яго меліся судзіць за крадзеж зброі і Яша скрушна згадваў: «Ледзь было не расказаў усё. Ну, умее»

Адзетак быў на маці заўсёды што з голкі зняты. Чорная спадніца, белая шыфонавая блузка з нейкімі выштукаванымі складкамі. Або строгая ліловая сукня з крап-саціну. І яшчэ нейкія строгія бэжавыя, шэрыя, белыя, бэзавыя заўсёды аднакалёрныя строі. І самы прыгожы, на погляд Даны, гарнітур: шыфонавая чорная сукенка з набіўнымі, далікатнага абрысу кветкамі і белае паўпаліто з воўны. Паліто называлася труакар. Заўсёды высокі абцас, панчохі, нават калі ўсе млелі ад спёкі. «Суд установа сурёзная»,  мелася тлумачыць маці. Учасанне ў яе было не падобнае ні да кога. Як на здымках і карцінах канца пачатку стагоддзя: высока паднятыя, забраныя з усіх бакоў валасы, адзін да аднаго. Божа барані, аніякіх свавольных кудзерцаў.

Дану маці прымушала плесці косы, каб аж валасы трашчалі, ніякіх гарэзлівых пасмачкаў; на патыліцы снежна-белыя банты.

Усё павінна было, паводле ўяўленняў Вольгі Станіславаўны, блішчаць і зіхацець вопратка, хата, бялізна. Маці не давала фарбаваць падлогу яе мылі гарачай вадой з мылам і драцяной шчоткай. Чатырнаццаць вёдраў на другі паверх, чатырнаццаць назад. Бялізну, абрусы, сурвэткі маці мыла сама, устаючы гадзіны ў чатыры раніцы. Была ў іх хатняя гаспадыня. Але Ніна глядзела на патрабаванні абсалюту як на дзівацтва пані а хай яна спрахне, тая бялізна. Калі толькі надыходзіла пара мыць, Ніна пачынала, як цяпер кажуць, гнаць карцінку прыгнечанай істоты. «Увесь свет насілля мы разбурым» Ніна ляпала дзвярыма, грукацела вёдрамі, у яе псаваўся настрой, і яна з пакрыўджаным выглядам пазірала, як яе пані ўвіхаецца каля балеі і падкідвае ў печ дровы. Няхай гаспадыня сама таго шыку дабірае. І калі пані, засопшыся, прасавала сукенку і прыбірала ліхаманкава валасы, каб паспець у суд, Ніна касавурылася і чакала яе адыходу. І калі ўрэшце пані адвакат бегма бегла ў суд, Ніна здымала бак з бялізнай з печы, падкідвала дровы хай сабе гараць, вунь колькі бярозы назапашана і клалася падрамаць на сваю канапку. Потым шла «правіць візіт» да Палонскіх, што жылі насупраць. Потым варыла дзень пры дні, лета, восень, зіму, весну кіслую капусту. І, прыйшоўшы з працы, маці пачынала з таго, на чым прыпынілася а палове на восьмую. Пра дапамогу Даны пакуль што і гаворкі не было. «Рукі як граблі»,  Нінчын прысуд быў канчатковы і безапеляцыйны. А маці проста шкадавала дачушку.

Стомленая, спрацаваная, маці рабіла пад добрую ноч. Назаўтра, недзе як паласкаць бялізну рабілі гэта каля студні, на вуліцы, у Ніны выпраўляўся настрой, і яна ўсчынала такую энергічную беганіну, што памосціны лесвіцы стагналі, нібыта выконваў практыкаванні звяз салдат. Паласкаць, развешваць, пільнаваць бялізну о, тут аказваўся непадробны імпэт. А яшчэ большы энтузіязм граў у жылах Ніны, калі яна пякла пірагі і булкі. Асабліва як гаспадыня была дзе-небудзь у камандзіроўцы. Пірагі ў Ніны былі смачныя тут яна і гаспадыні не саступіла б, у яе вучылася. І цэлая лаганка печыва вандравала праз дарогу да Палонскіх. Ніне падабалася заскочыць да іх, перакінуцца словам, да таго ж да іх часам наязджаў пляменнік з Рыгі, і Ніна мела на свае мыслі пэўную надзею. Валік з Брацянкі называў сябе на тамтэйшы балцкі лад Валдысам, печыва цаніў, але зехаў ні пылу, ні следу. А Ніна доўга яшчэ бегала з булкамі да суседзяў. І дзьмулася, як толькі надыходзіў дзень мыць бялізну. Ці парадкаваць хату.

А хата кватэра была для маці яе крэпасцю, яе кастэляй, яе рэальным апірышчам, набыткам, гонарам, прытулкам не толькі целу, а і душы. Тры светлыя, прыгожыя пакоі. Напачатку і маці, і Дана спадзяваліся, што адзін, асобны, будзе або кабінетам маці, або пакоем Даны. Але такія вольнасці былі не ў пашане, і маці аддала гэты асобны пакой удаве Луізе Генрыхаўне. І засталіся два сумежныя і кухня агульная, але метраў пад трыццаць, з двума вокнамі, з вялізнай печчу і гэткай духавой шафай хоць ты сам у яе садзіся. І пакоі святліцы, з тым самым відам на замак. Два акны і гаўбец у адным, шырокае акно у другім. Прыгожыя кафлянкіпечы. Шафы для кніг, дубовая шафа для адзення. І гонар Вольгі Станіславаўны, гасцінны гарнітур дзве вузенечкія высокія шафы, між імі зялёная канапка, а над ёю авальнае люстра. І высознае, пад самую столь, люстра ў аздобе з чырвонага дрэва. Яны знайшліся недзе на хутары. Легенда, а не мэбля.

Назад Дальше