На стук у дзверы зноў ніхто не азваўся. Хаця нібыта пачулася асцярожнае пагрукванне Ці не Корвус там трывожна прыслухоўваецца да нашых рухаў?
Ключ паварочвацца ў замку не захацеў. Таму што дзверы не былі замкнутыя. Варта павярнуць металёвую ручку, падобную да наверша састарэлай у бойках булавы
Так магло пахнуць у старой аптэцы і адначасова бібліятэцы. Калі вочы прывыклі да цемры, высветлілася, што пад драўлянай столлю доўгай вітальні прымацаваны шост, на якім павіслі кветкамі ўніз букеты зёлак, ссохлыя, сівыя, брунатныя Быццам назапасілі іх яшчэ ў тыя часы, калі ў кожнай аптэцы мусіла вісець чучала кракадзіла. Уздоўж сцен старасвецкія этажэркі, заваленыя стосамі пажаўцелых часопісаў і кніг І адчуваецца выразна, як поўха на шчацэ, нечая прысутнасць
На наша галёканне штось зноў грукнула ў глыбіні дома Рыпнулі дзверы, у прастакутніку святла нясмела вымалявалася незразумелая, застрашлівая постаць. Цяжкія крокі, як людзі не ходзяць
Не, гэта быў не Корвус. Нават пасля зомбі-апакаліпсісу ён не змог бы так выглядаць.
Як я не закрычала, не плітанула прэч не ведаю. Істота, што выходзіла да нас з прыцемку старасвецкага дома, пагрукваючы мыліцамі, абрыньвала ў сярэднявечныя жахі.
У ашалелых мазгах круціўся вершык-«парашок», дасланы адным з маіх аўтараў, які парадзіраваў вядомы фільм пра мушкецёраў. Памятаеце, герой таго мюзікла ўвесь час бадзёра пытаўся таварышаў: «А колькі ў нас шпаг? Чатыры! А колькі ў нас мушкетаў? Чатыры! А колькі ў нас бутэлек бургундскага? Чатыры!» «Парашок», напісаны, як належыць, без знакаў прыпынку, выглядаў так:
а колькі шпаг у нас чатыры
а сцёгнаў сем а пальцаў сто
давайце з самага пачатку
мы хто
У свой час я здорава рагатала. Вось толькі цяпер мне ні разу не было весела. Дзве галавы, прыціснутыя адна да адной, чатыры, здаецца, рукі, тры нагі, адна сукенка
Істота, цяжка абапіраючыся на мыліцы, наблізілася. З-пад прыполу сукенкі ў дробны гарошак паказваліся сапраўды тры нагі ў бясформных пантофлях. Яны перасоўваліся з цяжкасцю, нібыта блыталіся, якой чарга хадзіць. Сівыя валасы, укладзеныя акуратнымі косамі, маршчыністыя бледныя твары, трохі прыплюснутыя з бакоў, вялікія пукатыя светлыя вочы А ў вачах спалох. Што надало мне моцы папытацца Дакладней, прапішчэць апошні радок вершыка-парашка:
Вы хто?!
А вы? прамовіла скажам так, левая галава.
Звычайны насцярожаны голас немаладой жанчыны.
Што змусіла мяне ўсё-ткі ачомацца Я ж дзіця інтэрнэту, саламяная ўдава, нават дзесьці феміністка і спецыялістка па віртуальных монстрах. А перада мной проста чалавек Дакладней, два чалавекі. Сіямскія блізнюкі. Зява прыроды. Вунь расказвалі мне пра аднаго паэта Калі ён нарадзіўся, у яго ў грудзіне апынуўся яго брат-блізнюк, які не развіўся з зародка І паэт так і жыў доўгія гады, ніхто не ведаў пра ягоны «бонус» І ён доўга не ведаў. Я сама бачыла: мужык як мужык, лысаваты, сціплы
Мацей ачомаўся хутчэй за мяне. Пасля ягоных тлумачэнняў кабеты, што дзялілі тры нагі на дзвюх, як антычныя багіні паркі на траіх адно вока, цяжка ўздыхнулі і паспрабавалі перазірнуцца адна з адной, для чаго ім давялося скасавурыць пукатыя вочы, якія ў адной былі зусім ужо на розных узроўнях, як на малюнку сюррэаліста.
Што ж, Люба, перабярэмся назад, да сястры мармытнула левая блізнючка, нервова шкрабануўшы мыліцай па падлозе.
Яна тут, за сценкай жыве, сястра наша Маруся, у драўлянай прыбудове, патлумачыла правая блізнючка, з перасунутымі вачыма. Мы ў яе і прапісаныя. Проста доктар Люцыян Корвус, упакой Гасподзь яго светлую душаньку, перад смерцю казаў, каб мы карысталіся ягонай паловай дома. За камунальныя паслугі плацім
Мы ўсяго адзін пакой займаем, у кабінеце толькі пыл выціраем. Як доктар пакінуў, так усё і стаіць, запэўніла левая, падобна, з больш мяккім характарам, яе голас жаласна задрыжэў. У мяне ажно шчокі запалалі: выглядала, нібыта я збіраюся выганяць няшчасных пажылых калек з дому, на які мае правы па-чалавечы вельмі няпэўныя. А тут яшчэ з боку дзвярэй пачуўся ўладны жаночы голас:
Як не сорамна толькі! Хто дазволіў турбаваць інвалідаў? Чаго ўваліліся? Не людзі пайшлі звяры! Адны вокны бюць, другія падаткі вымагаюць
Ваяўнічая старая ў блакітнай балонневай куртцы, напэўна, тая самая сястра Маруся, настаўляла на нас складзены мокры парасон з вострай металёвай «дзюбай».
Як не сорамна толькі! Хто дазволіў турбаваць інвалідаў? Чаго ўваліліся? Не людзі пайшлі звяры! Адны вокны бюць, другія падаткі вымагаюць
Ваяўнічая старая ў блакітнай балонневай куртцы, напэўна, тая самая сястра Маруся, настаўляла на нас складзены мокры парасон з вострай металёвай «дзюбай».
Крыжа на вас няма!
Дарчая Віталя Корвуса ўражання на кабету, падобную да зрослых сёстраў хіба светлымі пукатымі вачыма, не зрабіла.
Круцялі вы ўсе! Не было ў Люцыяна Станіслававіча ніякіх пляменнікаў, ні родных, ні ўнучатых. Як жонка памерла, адзін дажываў. Толькі круціліся ўсялякія пройды. Ён іх на ганак не пускаў.
Мацей ад націску кабеты ледзь не паваліўся на этажэрку з падшыўкамі старых газет.
Даша і Люба нікому не замінаюць! І сябе могуць пракарміць. Яны швачкі, працуюць на камбінат Вышываюць для царквы А ў краму і я для іх магу схадзіць! Не аддам у інтэрнат! Досыць, што яны там усё дзяцінства правялі, а я і не ведала! кабета паставіла на падлогу накрыты кавалкам цыраты кошык, адкуль чуўся вохкі пах свежага хлеба, які пякуць толькі на раёне. Бог ведае што робіцца То нікому не трэба былі, задушыцеся на свае капейкі інвалідскія, а з пачатку гэтага года Любку з Дашкай ажно тры разы ў шпіталь клалі на абследаванне. Якое абследаванне? Што, іх раздзяліць хтось возьмецца? Каб мяне з імі там не было, ні памыцца бедным, ні апрануцца Хамуйлы лупяцца, пальцамі паказваюць, каб ім пальцы тыя павыкручвала
Я старалася не глядзець на Дашку з Любкай.
Чакайце Хіба спадчыннік, Віталь Корвус, тут ні разу не зяўляўся? Ён мой муж Знік сем год таму Мацей, пакажы!
Айцішнік паслухмяна ўключыў планшэт і адкрыў на экране выяву Корвуса. Пакуль цёткі вывучалі аблічча доўгавалосага маладога чалавека з фанабэрыстым ротам і вясёлымі зялёнымі вачыма, я працягвала ліхаманкавую прамову.
Калі ласка Мне не дом трэба, мне хоць што пачуць пра Віталя трэба! Бачылі вы яго? Высокі такі Калісь насіў доўгія чорныя валасы А можа, нядаўна хтось заходзіў? Падобны да яго, толькі з паголенай галавой і рудой барадой?
Мусіць, у маім голасе дастаткова адчувалася хвалявання, таму што сястра Маруся адказала больш лагодна:
Пасля смерці Люцыяна Станіслававіча хто тут не швэндаў Можа, і твой доўгавалосы быў. Хату апячатвалі Потым пячаткі зрывалі Перавярнулі ўсё. Доктар жа вучоны быў. Кніжкі пісаў.
Твар старой прасвятлеў ад успамінаў пра Корвусава сваяка.
Мог варята нармальным зрабіць размовамі ды зёлкамі. Такіх вылечваў, ад якіх усе дактары іншыя адмаўляліся Нават з-за мяжы да яго прыязджалі. А ён грошай не браў. Усё жыццё ў тубдыспансеры Намеснікам дырэктара У цэнтр колькі разоў звалі не паехаў. Любу і Дашу выратаваў.
Сіямскія блізнючкі, каб маглі, заківалі б галовамі. Левая, больш рашучая Даша, пацвердзіла:
Каб не доктар, мы б у бальніцы памерлі. Як два качаны капусты, згнілі б. Ён нас і гаварыць навучыў, і свет бачыць.
Правая сястра, Люба, нясмела працягнула мне назад планшэт, з якога ўсміхаўся Віталь. «Сярэднія» рукі сясцёр былі кароткія, недаразвітыя, бо плечы ж зрасліся, мне ледзь удалося здушыць дрыготку агіды пры поглядзе на бледныя пальчыкі без пазногцяў, што трымалі Корвусаў гаджат.
Мы табе, Маруся, не казалі, але тут хтось бываў, дакладна. Калі пасля бальніцы вярталіся, рэчы паперасунуты, пыл павыціраны.
Сястра Маруся захвалявалася.
Знікла што?
Люба вінавата скасавурылася на сваю палову.
Наадварот Гэта Дашка заўважыла. Кніг прыбавілася, сшыткаў у кабінеце.
У шыбы між тым зноў лупянуў дождж, як у шаманскі бубен. Апошні аўтобус на Мінск сышоў І гэта была выдатная падстава застацца нанач. Вядома, я збіралася адшукаць хоць штось пра Корвуса Майго, вядома. Ну і пра старога даведацца. Мацею было ўжо ўсё адно, што воля, што няволя.
Сёстры павесялелі, калі я запэўніла: выганяць іх ніхто не стане, жыць збіраюся ў сваёй кватэры ў Мінску. Сіямскія блізняты паведамілі, што на гэтую ноч пяройдуць назад да сястры, каб гаспадарам не замінаць. Цётка Маруся нават дэкляравала пакарміць вячэрай А, яшчэ мне падалося, што ўсе трое неяк дзіўна ў мяне ўглядаліся. Вышуквалі ў спадчынніцы падабенства з гаспадаром дома, ці што?
А для начлегу цалкам падыдзе кабінет таямнічага доктара: там і зручная канапа, абцягнутая чорнай патрэсканай скурай, і раскладное крэсла.
У прапахлай зёлкамі і старымі газетамі хаце, куды мяне занесла, як пацерку з разарваных караляў у выёміну падлогі, я прытулілася плячом да чалавека побач і адчайна захацела, каб гэта быў хтось іншы. І каб ён меў прозвішча Корвус.