Я раскажу вам, як памёр Морстэн, працягваў ён. Доўгія гады ён пакутаваў на слабае сэрца, але хаваў сваю хваробу ад усіх. Толькі я пра яе і ведаў. Калісьці ў Індыі дзякуючы цудоўнаму збегу абставінаў мы з ім завалодалі багатым скарбам. Я прывёз яго ў Англію, і адразу пасля свайго вяртання Морстэн адправіўся да мяне і запатрабаваў сваю долю. Ён прыйшоў пехам са станцыі, і яго пусціў мой стары верны Лал Чоўдар, які цяпер ужо нябожчык. Мы з Морстэнам разышліся ў меркаваннях, як падзяліць скарб, і моцна пасварыліся. У параксізме гневу капітан ускочыў з крэсла і тут нечакана прыціснуў руку да грудзей, смяротна збялеў і паваліўся на спіну, разбіўшы галаву аб вугал куфра са скарбам. Падбегшы да яго, я з жахам зразумеў, што ён мёртвы.
Доўгі час я стаяў разгублены і думаў, што рабіць. Маім першым памкненнем было, безумоўна, паклікаць на дапамогу, але я не мог не разумець, што мяне тут жа абвінавацяць у забойстве. Гэтая смерць падчас сваркі і параненая галава будуць сведчыць супраць мяне. Да таго ж падчас афіцыйнага следства абавязкова ўсплывуць нейкія факты пра скарб, а я вельмі трывожыўся за гэты сакрэт. Морстэн сказаў мне, што ніводная душа не ведае, куды ён адправіўся. І я пачаў думаць, што ніхто пра гэта дазнацца не павінен.
Так я ўзважваў усе «за» і «супраць», як раптам падняў вочы і ўбачыў ля дзвярэй свайго слугу, Лала Чоўдара. Ён праслізнуў у пакой і замкнуў за сабой дзверы.
Не бойцеся, сахіб, сказаў ён, ніхто не даведаецца, што вы яго забілі. Давайце схаваем цела гэта будзе самы разумны выхад.
Але я не забіваў яго, сказаў я.
Лал Чоўдар пакачаў галавой і ўсміхнуўся.
Я ўсё чуў, сахіб, сказаў ён. І вашую спрэчку, і гук удару. Але на мае вусны ляжа пячатка маўчання. Давайце вынесем яго адсюль.
Гэтага было дастаткова, каб прыняць рашэнне. Калі ў маю невінаватасць не верыць нават мой слуга, як я змагу апраўдацца перад дванаццаццю дурнымі гандлярамі на лаве прысяжных? Той жа ноччу мы з Лалам Чоўдарам пазбавіліся ад цела, і неўзабаве ўсе лонданскія газеты поўніліся згадкамі пра таямнічае знікненне капітана Морстэна. Як бачыце, мяне наўрад ці можна папракнуць. Але я вінаваты, што схаваў не толькі цела, але і скарб, завалодаўшы не толькі сваёй доляй, але яшчэ і той, што належала Морстэну. І таму я хачу, каб вы ўзнавілі справядлівасць. Цяпер нахіліцеся бліжэй. Скарб схаваны ў»
У той жа момант выраз яго твару страшэнна змяніўся: вочы рэзка пашырыліся, сківіца адвісла, і пранізлівым голасам, якога я ніколі не забуду, ён закрычаў: «Выганіце яго! Богам малю, выганіце яго!». Мы абодва азірнуліся на акно за нашымі спінамі, куды быў скіраваны позірк бацькі. З цемры на нас нехта глядзеў. Мы ўбачылі пабялелы нос, прыціснуты да шкла. У незнаёмца, твар якога скрывіла грымаса неадольнае злосці, была ўскудлачаная барада і дзікія жорсткія вочы. Мы з братам кінуліся да акна, але твар знік. Калі мы вярнуліся да бацькі, яго галава адкінулася на падушкі, а пульсу не было.
У тую ж ноч мы прачасалі ўвесь сад, але нязваны госць не пакінуў і следу толькі на клумбе пад акном мы знайшлі адзін адбітак падэшвы. Калі б не ён, мы палічылі б гэты страшны, скажоны гневам твар усяго толькі гульнёй нашага ўяўлення. Але хутка мы атрымалі яшчэ адно, больш незвычайнае пацверджанне таго, што вакол нас шныпарыць нямала сакрэтных выведнікаў. Ранкам мы заўважылі, што акно ў бацькавым пакоі адчыненае, і хтосьці пакорпаўся ў яго буфеце і шуфлядах, а на куфры ляжыць накрэмзаная на абрыўку паперы цыдулка: «Знак чатырох». Мы так і не дазналіся, што значыла гэтая фраза і хто быў нашым таямнічым наведнікам. Як мы маглі меркаваць, ніводную бацькаву рэч не скралі, затое ўсё было перавернутае дагары нагамі. Натуральна, мы звязалі гэты выпадак са страхам, які не даваў бацьку спакою пры жыцці, але ўся гісторыя дагэтуль застаецца для нас неразгаданай таямніцай.
Тут нізенькі чалавек спыніўся, каб распаліць кальян наноў і колькі хвілінаў задуменна папыхкаць дымам. Яго неверагодны аповед цалкам паглынуў нашую ўвагу. Слухаючы яго, міс Морстэн зусім збялела, і я нават пачаў хвалявацца, што яна страціць прытомнасць. Але выпіўшы шклянку вады, якую я наліў ёй з графіна з венецыянскага шкла, што стаяў на маленькім століку, яна ўзяла сябе ў рукі. Шэрлак Холмс задуменна адкінуўся на спінку крэсла і прымружыў бліскучыя вочы. Зірнуўшы на яго, я не змог не прыгадаць, як яшчэ нядаўна ён горка жаліўся на нуднае існаванне. Цяпер ён атрымаў загадку, якая патрабуе ад яго розуму самай напружанай працы. Містэр Тадэвуш Шолта пераводзіў позірк то на аднаго з нас, то на іншага і відавочна ганарыўся ўражаннем, якое зрабіла яго гісторыя. Час ад часу папыхкваючы дымам з даўжэзнае піпкі, ён працягваў:
Тут нізенькі чалавек спыніўся, каб распаліць кальян наноў і колькі хвілінаў задуменна папыхкаць дымам. Яго неверагодны аповед цалкам паглынуў нашую ўвагу. Слухаючы яго, міс Морстэн зусім збялела, і я нават пачаў хвалявацца, што яна страціць прытомнасць. Але выпіўшы шклянку вады, якую я наліў ёй з графіна з венецыянскага шкла, што стаяў на маленькім століку, яна ўзяла сябе ў рукі. Шэрлак Холмс задуменна адкінуўся на спінку крэсла і прымружыў бліскучыя вочы. Зірнуўшы на яго, я не змог не прыгадаць, як яшчэ нядаўна ён горка жаліўся на нуднае існаванне. Цяпер ён атрымаў загадку, якая патрабуе ад яго розуму самай напружанай працы. Містэр Тадэвуш Шолта пераводзіў позірк то на аднаго з нас, то на іншага і відавочна ганарыўся ўражаннем, якое зрабіла яго гісторыя. Час ад часу папыхкваючы дымам з даўжэзнае піпкі, ён працягваў:
Уявіце, як захапілі нас з братам бацькавы словы пра скарб. У наступныя тыдні і месяцы мы старанна абследавалі і перакопвалі ўвесь наш сад, але так нічога і не знайшлі. Мы варяцелі ад думкі, што таямніца скарбу памерла на вуснах бацькі разам з ім самім. Пра раскошнасць страчанага багацця мы маглі меркаваць з ружанца, які ён прынёс у свой пакой. Дарэчы, гэты ружанец стаўся прычынай нашых з братам Барталамю невялікіх непаразуменняў. Перлы, відавочна, мелі вялізную каштоўнасць, і брат не хацеў з імі расставацца, у нейкім сэнсе атрымаўшы ў спадчыну, кажучы паміж намі, бацькаў недахоп. Да таго ж ён хваляваўся, што калі мы аддамо ружанец, абавязкова папаўзуць плёткі, і аднойчы гэта давядзе да бяды. Аднак я ўгаварыў яго знайсці адрас міс Морстэн і праз пэўныя прамежкі часу дасылаць ёй асобныя перліны, каб яна, прынамсі, не адчувала сябе пакінутай.
Гэта было вельмі высакароднае памкненне, горача сказала нашая спадарожніца, надзвычай ласкава з вашага боку.
Нізкі чалавечак нядбайна махнуў рукой.
У гэтай справе мы былі проста вашымі даверанымі асобамі, сказаў ён. Так, прынамсі, думаў я, аднак брат Барталамю не зусім падзяляў маё меркаванне. У нас было шмат грошай. Большага я не жадаў. І, дарэчы, гэта вульгарна абыходзіцца з маладой дзяўчынай так подла. Le mauvais goût mène au crime[2]. Французы ўмеюць фармуляваць такія думкі вельмі вытанчана. Нашыя з братам меркаванні разышліся так сурёзна, што я палічыў за лепшае пераехаць на іншую кватэру і пакінуў Пандычэры-Лодж, узяўшы старога кітматгара і Ўільямса. Аднак учора я даведаўся, што здарылася падзея надзвычайнае важнасці. Скарб урэшце знайшоўся. Я неадкладна звязаўся з міс Морстэн, а таму нам засталося толькі паехаць у Норвуд і запатрабаваць сваю долю. Мінулае ночы я расказаў Барталамю, што напісаў вам, а таму мы будзем калі не жаданымі, то прынамсі чаканымі гасцямі.
Містэр Шолта замоўк і, седзячы на шыкоўнай канапе, працягваў пацепвацца. Мы таксама маўчалі, задумаўшыся над новым паваротам гэтай неверагоднай гісторыі. Першым ускочыў на ногі Холмс.
Вы ўсё зрабілі правільна, сэр, ад пачатку да канца, сказаў ён. Мы, магчыма, зможам вам аддзячыць, праліўшы трохі святла на ўсё, што здаецца вам поўнай цемраддзю. Але, як нам нядаўна нагадала міс Морстэн, ужо звечарэла, а таму давайце неадкладна возьмемся за справу.
Наш новы знаёмец акуратна скруціў трубку ад кальяна і выцягнуў з-за гардзіны вельмі доўгае паліто, упрыгожанае тасьмой, з каракулевым каўняром і закаўрашамі. Нягледзячы на тое, што вечар быў задушлівы, містэр Шолта зашпіліўся на ўсе гузікі і завяршыў зборы, начапіўшы вушанку з трусінага футра, якая хавала яго вушы так, што быў відаць толькі рухавы і востры твар.
Здароўе ў мяне слабаватае, зазначыў ён, ідучы калідорам. Адсюль і іпахондрыя.
Звонку нас чакаў кэб. План дзеянняў фурман, відавочна, атрымаў загадзя, бо коні адразу ж рушылі хуткім крокам. Тадэвуш Шолта ўвесь час балбатаў, спрабуючы перакрычаць грукат колаў.
Барталамю хлопец разумны, казаў ён. Вам цікава, як ён знайшоў скарб? Дык вось, ён прыйшоў да высновы, што каштоўнасці захоўваюцца дзесьці ў доме, а таму старанна агледзеў кожны метр нашага жытла і перамераў усе пакоі, не пакінуўшы без увагі ні цалі. Так, напрыклад, ён вызначыў, што вышыня будынка складае семдзесят чатыры футы, але калі скласці вышыні пакояў і накінуць таўшчыню перакрыццяў, вылічаных з дапамогай прасвідраваных адтулінаў, агульная вышыня аказваецца не большай за семдзесят футаў. Куды падзеліся яшчэ чатыры? Шукаць іх трэба было дзесьці наверсе. Тады брат прабіў дзірку ў столі апошняга паверха і там, як і варта было чакаць, знайшоў патаемнае гарышча, замураванае і нікому не вядомае. Усярэдзіне на дзвюх бэльках стаяў куфар са скарбам. Брат выцягнуў яго праз дзірку цяпер куфар з каштоўнасцямі ў яго. Паводле яго ацэнак, іх кошт не менш за паўмільёна стэрлінгаў.