Шал (зборнік) - Юры Станкевіч 11 стр.


 я «прабіў» тэлефон айца віталя,  паведаміў віж.

 гэта было складана. вельмі. але я яму не тэлефанаваў. пакінуў тое для вас. па выніку

 я заплачу вам утрая. ад таго, што вы скажаце.

айца віталя андруш валовіч памятаў са школы. той быў даволі спакойны. нават ціхі і непрыкметны. скончыў будаўнічы каледж у сталіцы. валовіч тады часта ездзіў з ім у цягніку. абодва жылі ў інтэрнатах. пераўтварэнне з ім было нечаканасцю для многіх. і для валовіча таксама. але, меркаваў ён, такое часта здараецца. асабліва ў неспакойны час.

валовіч ведаў, што выгнаннем так званых дябальскіх сутнасцяў традыцыйна займаецца царква. і не толькі хрысціянская. гэта робяць святары, мулы, жрацы, равіны, сярэднеазіяцкія шаманы. часта паспяхова. урэшце, ён меў на тое і сваю асабістую думку. бо лічыў сябе дастатковым матэрыялістам. нават эмпірыкам.

* * *

ужо назаўтра валовіч дазваніўся да адрасата. ён коратка абмаляваў сітуацыю. спачатку пра сябе. потым пра дзяўчыну. паведаміў і пра яе верагодны дыягназ. пастаўлены ў псіхіятрычнай лякарні. гаварыў без маны. айцец віталь у сваю чаргу быў шчыры.

 да мяне едуць шмат хворых,  паведаміў ён.

 не ўсе з іх апантаныя. але значная большасць менавіта такія. бывае, што сілы маёй недастаткова, каб даць рады дябальскай сутнасці. якая авалодвае душой няшчаснага. але раз-пораз вынік бывае пазітыўны. заўтра ў мяне перабор. а вось праз дзень буду чакаць. і буду рады цябе пабачыць, дружа.

пасля чаго валовічу заставалася паведаміць пра размову заказчыку віжу. і папрасіць таго падрыхтаваць на дарогу дачку канстанцыю.

сам ён узяў з сабой у рыбацкую сумку самае неабходнае. апрануўся прасцей. бо, хто ведае, як будзе паводзіць сябе дзяўчына. калі ў яе эпілепсія, то прыступ магчымы. у любы час. дня і ночы. і ў гэты час ён павінен быць падрыхтаваны. бо адказвае і за тую няшчасную каню. хоць на першы погляд яна такой не выглядае.

 едзем паслязаўтра,  канчаткова ўдакладніў ён з заказчыкам. і толькі папрасіў давезці іх абодвух раніцай на вакзал. пасля чаго яны нейкі час дамаўляліся па дэталях.

2

апакаліпсіс,  меркаваў валовіч,  рухаючыся ў чарзе па білеты,  можа быць зусім ціхі. без анёлаў. трубных гукаў. цмокаў і драконаў. прыкладам, канец свету ў адной асобна ўзятай хаце, дзе дэгенерат і псіхапат гвалціць сваё дзіця. інцэст. дарэчы, пра гэта днямі расказаў знаёмы лекар з «хуткай дапамогі». ці канец свету ў адной вёсцы, напрыклад. ці ў абласным горадзе альбо краіне. колькасць псіхапатаў узрасла ў дваццаць пяць разоў. нядаўна пра гэта валовіч выпадкова пачуў па радыё. і цяпер ён раптам успомніў лічбу. а прычыны?  думаў ён.  у чым яны? у чарнобылі? вядома не зусім. у геннамадыфікаванай ежы? малаверагодна. але ўплыў ёсць у свабодзе поглядаў? так. гэта ўжо цяплей. адзіны садаміцкі фільм, пэўна, наплодзіць столькі секс-варятаў. што імі можна загрузіць цэлы караван «караблёў ёлупаў». і лепш за ўсё утапіць іх потым дзе-небудзь пасярод ціхага акіяна. які ўсё роўна ўжо амаль мёртвы. ад колькасці пустой пластыкавай тары. зубных шчотак. нафты. ва ўседазволенасці любых поглядаў? амаль горача. але, навошта тады розум? і само жыццё. хіба чалавек памылка? пісьменніка з сусветным імем залічваюць ў псіхічна хворыя. і топяць яго кнігі ў моры. гэта нармальна? і чаму ўтрымліваюць напаўгнілы труп дзесяцігоддзямі нармальна? а народу застаецца выплачваць у выглядзе падаткаў астранамічныя сумы. на тое ж утрыманне трупа. не,  меркаваў ён,  нішто ў прыродзе не статычна.

раз-пораз валовіч кідаў насцярожаны позірк на канстанцыю віж. дзяўчына стаяла ў баку ля табло. выгляд у яе быў даволі вялы. ціхая, быццам стомленая. і што за дябла дрэмле ў гэтым прывабным целе?  згадваў ён,  і ці дябла ўвогуле?

валовіч, як і многія інтраверты, не выносіў чэргаў. якія толькі думкі не прыходзяць у галаву ў гэты час,  меркаваў ён. і не толькі ў чэргах. а і ў крэсле дантыста. у цырульні. за сталом у час вяселля. на гарадскім пляжы. перад экранам тэлевізара. дзе з раніцы да позняй ночы танчаць дураплясы, завываючы папсу. на грамадскіх маніфестацыях. юбілейных парадах. у лазні. у кабінеце муніцыпальнага чыноўніка. на вакзале. як цяпер.

* * *

урэшце ён прасунуў грошы ў акенца касы. і ўзяў два білеты да карэлічаў. але з перасадкай у сталіцы на іншую электрычку. а калі выкараскаўся з чаргі, то канстанцыі віж не было. ну і справы,  падумаў ён. валовіч агледзеўся навокал. летняя раніца дыхала цяплом. сонца ўзыходзіла. самыя розныя людзі віравалі вакол яго і на пероне. валовіч зазірнуў у буфет. потым пастаяў ля туалетаў. да цягніка заставаліся лічаныя хвіліны. і ён вылаяўся амаль уголас. пасля чаго скіраваў у занядбаны скверык. побач. дзе ля засмечаных лавак варушыліся цьмяныя постаці. бразгалі ў пакетах пустыя бутэлькі. у купцы дрэнна апранутых жанчын нешта дзялілі. і нервова палілі, азіраючыся па баках. на іх тварах чыталася пустата.

 ціха сонейка ўстае,  раптам пачуў андруш валовіч шэпт у патыліцу.

 спаць кузуркам не дае

ён рэзка азірнуўся. дзяўчына на прозвішча канстанцыя віж усміхалася яму з-за спіны. побач з ёй упэўнена глядзеў на яго заплыўшымі вочкамі даволі малады хлопец. у засаленым трэніровачным касцюме. сліна сцякала ў яго з вугла роту тонкай пісягай на няголены падбародак. азіяцкі скуласты твар не меў аніякага выразу.

 а гэта марык,  ужо ў поўны голас сказала канстанцыя,  мясцовы факер.  і дадала, па-змоўніцку:

 ён хоча са мной ажаніцца. праўда, марык? хлопец у адказ плямкнуў губатым ротам.

 я б не супраць.  і спытаў, звяртаючыся ўжо да валовіча:

 а ты хто?

 конь у паліто,  звыкла сказаў валовіч. каб адвязацца. і ўзяў дзяўчыну за руку.

 гумар разумею, але нам на цягнік,

дадаў ён. дзяўчына згодна кіўнула. і хіхікнула:

 бывай, марык!

але хлопец нечакана заўпарціўся. яго тупы твар сказіла зласлівая грымаса. вочы закаціліся ўгору. ён схапіў валовіча за крысо вятроўкі.

 да ты чё? і пачаў застрашваць. саўгануў рукой у кішэню.

 пысу папішу. парву цябе!

на што валовіч коратка і не вельмі моцна торкнуў таму кулаком у падбародак. марык рохкнуў па-свінячы. і паваліўся за куст. і больш не падняўся. ляжаў ціха. жанчыны дзялілі бутэльку піва. і амаль не звярнулі на гэта ўвагі. адна з іх зайшла за дрэвы. і там прысела.

цягнік якраз падышоў. абодва рушылі на перон. валовіч прапусціў канстанцыю наперад. і ўвайшоў у вагон следам. няблага пачалося, змрочна думаў ён. вось толькі, як яно скончыцца? і адзначыў, што настрой і паводзіны дзяўчыны неяк імкліва змяніліся. не ў лепшы бок.  прыгадаў валовіч. ва ўсялякім разе такая сацыяльная гуллівасць яму не ў масць.

у вагоне было шмат людзей. заходзілі яшчэ. нягледзячы на сонечнае надворе, вокны былі зачынены. і ў спёку так будуць ехаць,  меркаваў валовіч. і адчыніў са свайго боку. падзьмула свежым паветрам.

 паслухай, канстанцыя,  па магчымасці ветліва сказаў ён,

 «прыколаў» не трэба. больш. напрыколваешся па прыездзе. з айцом віталем на пару.

дзяўчына нібы страпянулася. цень трывогі прабег па яе твары. але праз секунду да яе зноў вярнуўся ранейшы стан. быццам лёгкага сцёбу.

 а які ён, айцец віталь? сталага веку? малады? прыгожы? а барада ў яго ёсць? люблю, каб з барадой.

валовіч адказаў у яе манеры.

 высокі, чарнабровы. выліты бюль-бюльаглы.

 хто, хто?

 спявак быў такі. дурапляс.

 ты жартуеш, андруш? о-о, як добра! расказаў бы мне пра святара. больш падрабязна. а то я пачынаю, да слова, трымцець. яго баюся. нават больш за «дурку»

апошнія словы яна вымавіла ў поўны голас. наўмысна. нягледзячы на тое, што месцы на лаўках побач ужо даўно занялі. і з затоенай цікаўнасцю прыслухоўваліся. злева ад валовіча сядзеў надзьмуты зморшчаны чалавечак. сталага веку. каля сваіх ног ён паставіў плоскую драўляную скрыню. з расадай. за ім размясцілася жанчына. з густа падведзенымі бровамі чорнага колеру. у руках яна трымала слоік. запоўнены амаль да краёў зямлёй.  едуць на лецішчы,  адзначыў пра сябе валовіч. усё гэта машынальна. яшчэ насупраць, справа ад канстанцыі, сеў малады вайсковец. у званні маёра. ён зняў з галавы фуражку з высокай туліяй. і адразу пераўтварыўся ў стомленага камандзіровачнага. а каб зняць з яго і кіцель з пагонамі то ў звычайнага вясковага цесляра.  мільганула ў галаве валовіча. на другой лаўцы сядзелі некалькі рабочых у спецоўках. якія адразу пачалі гуляць у карты.

цягнік таргануўся. дзверы зачыніліся. потым расчыніліся і адразу зноў зачыніліся. вакзал паплыў назад.

 раскажу пасля,  асцярожна паабяцаў валовіч,

 як прыедзем. а лепш няхай сам табе раскажа. ён, мяркую, валодае словам памайстэрску. бо такая ў яго служба.

канстанцыя віж незадаволена пакрывіла вусны.

 няўжо ты настолькі наіўны. быццам думаеш, што кожнае слова належыць разумець літаральна?

пасля дадала:

 мне сумна. і звярнулася да жанчыны. з ненатуральна чорнымі бровамі:

 а што гэта вы вязеце ў слоіку? можа,

чарвячкоў? жанчына захвалявалася.

 а як вы здагадаліся? яны ж у зямлю

пазаточваліся. іх і не бачна зусім. канстанцыя ўсміхнулася. даволі саркастычна.

 я шмат на што здагадваюся. а навошта вам чарвякі? вы з іх настой зробіце? каб вылечыць катаракту?

жанчына стрымана не згадзілася.

 я вязу іх у кампост. бо ў горадзе ім дрэнна.

канстанцыя красамоўна памаўчала з паўхвіліны. і звярнулася. да маёра.

Назад Дальше