на лаўках узбоч плошчы сядзелі некалькі парачак з бутэлькамі піва. яны бесперапынна палілі. часам моцна прысмоктваючыся адзін да аднаго вуснамі. сядзелі і нейкія з выгляду дэграданты. рукі ў іх трэсліся, калі яны разлівалі таннае віно ў адзіную пластыкавую шклянку. па-гаспадарску размясціліся ў зацененым месцы купкі жаўтаскурых. і якіясьці ўсходнікі з крыклівымі, мурзатымі дзецьмі. дзеці калі-нікалі ўскараскваліся на падмурак помніка. да азіяцкіх ботаў псеўдакнязя. акупанта, злосна думаў валовіч. і адтуль пераможна вішчэлі і гергеталі па-свойму. яшчэ далей месціўся рынак, на які ўвесь час заходзілі і выходзілі тлустыя бабы. ад некаторых з іх моцна несла здушаючымі дэзадарантамі.
сонца, між тым, пераходзіла ў зеніт. і спёка ўзмацнілася. мухі апантана гудзелі вакол. асабліва шмат іх лётала над шлюмперамі-дэградантамі. якія на іх аніяк не зважалі.
у чалавека на прозвішча андруш валовіч раптам зявілася пачуццё, што за ім сочаць. пачуццё мела невыразнае адценне. але валовіч звярнуў на гэта ўвагу. падсвядомасць, лічыў ён, нас не падманвае. сачыць маглі хіба што з адной з машын, бо некалькі іх прыбартавалася ля вузла сувязі. у адной, са спушчаным шклом кабіны, сядзелі двое: мужчына і жанчына. валовіч не мог вызначыць іх узрост. але тыя яўна назіралі за ім. валовіч зірнуў на гадзіннік. плюс-мінус пяць хвілін. болей не чакаць. такое было ў яго правіла. ён падняўся з лаўкі, і адразу дзверы кабіны расчыніліся. і з машыны вылез мажны чалавек. ён узняў руку ўгору. і валовіч здагадаўся, што гэта заказчык. валовіч зноў сеў на лаўку. заказчык вызначыў яго і, пэўна, сачыў, каб скласці адпаведнае меркаванне. да таго ж, доўгі час плавала ў сеціве PORTFOLIO. якое колькі дзён таму беспрацоўны андруш валовіч размясціў у выглядзе разгорнутай абявы. заказчык падышоў. гэта быў даволі моцнага складу чалавек. у дарагім спартовым касцюме. плебейскі твар яго ільсніўся ад поту. заказчык перакінуў ключы ад запальвання з правай рукі ў левую. і пасля секунднай паўзы працягнуў яе валовічу. далей паміж імі пачаўся наступны дыялог:
дык гэта вы выканаўца? спытаў заказчык. валовіч кіўнуў у адказ.
на сваім блозе вы абмовіліся неяк, што ведаеце айца віталя, экзарсіста з карэлічаў? магчыма і так, сказаў валовіч. ён злёгку здзівіўся.
мяне завуць кірыла. кірыла віж.
вам пасуе, вырвалася ў валовіча. і ён дадаў:
вы сачылі за мной. хто з вамі ў машыне?
заказчык сеў на лаўку побач. яго бледная, незагарэлая лысіна матава блішчэла.
у мяне да вас далікатная справа. «мачылава» не прапаноўваць, праз кароткую паўзу папярэдзіў валовіч.
і давайце адразу па тэме, прадоўжыў ён жа.
згода. у мяне ў машыне дачка. яе зваць канстанцыя. прасцей каня. ёй дваццаць сем гадоў. яна не замужам. вучылася ў тэатральна-мастацкай акадэміі. але не скончыла. часам яна бывае не зусім здаровая, скажам так. лячылася ў псіхіятрычнай лякарні. амаль месяц. мы я і мая сямя хочам, каб яна наведала экзарсіста. айца віталя ў карэлічах. ведаю, што ён там практыкуе ў мясцовым прыходзе. нам яго параілі дасведчаныя людзі. і што з таго? спытаў валовіч. з вашага блога я вычытаў, што вы цікавіцеся парапсіхалогіяй. да таго ж, вынікала, быццам знаёмыя з айцом віталем.
я не лекар, а ўсяго толькі выканаўца. заказчык віж кіўнуў, але стаяў на сваім:
да святара чарга, бо хворых усё больш. гэта нават дзіўна. я б хацеў, каб вы праводзілі дачку ў карэлічы. і там каб яе прыняў экзарсіст віталь. пасля таго даставілі дамоў. за адпаведнае ўзнагароджанне. памеры якога мы вызначым. я не бедны. чаму вы самі не адвязеце? спытаў валовіч. яна не жадае ехаць са мной ці з кім-небудзь са сваякоў. можа, саромеецца. з чужым ёй больш спрыяльна. так яна сама вырашыла. зрэшты, яна адэкватная. ну, хіба што часам здараюцца адхіленні. неспадзяваныя, так бы мовіць. ёй ставілі дыягназ? пацікавіўся валовіч.
так. эмдэпэ. але, але. яны там часта перабольшваюць. па ўсім звычайная эпілепсія.
валовіч падумаў крыху:
усё-такі, чаму вы звярнуліся менавіта да мяне? зноў пацікавіўся ён.
скажу як ёсць. бо ведаю, за што вас выціснулі з фірмы. вы не злодзей. не мах
ляр. не падманшчык. значыць, мы можам прыйсці да згоды. і, галоўнае, вы знаёмы з айцом віталем. так, мы разам вучыліся ў школе, пацвердзіў валовіч.
але гэта ў наш час амаль нічога не вырашае. заказчык кірыла віж згодна кіўнуў:
мяркую, мы паразумеемся. я «пасунуся», да слова, на столькі, на колькі вы скажаце.
так. эмдэпэ. але, але. яны там часта перабольшваюць. па ўсім звычайная эпілепсія.
валовіч падумаў крыху:
усё-такі, чаму вы звярнуліся менавіта да мяне? зноў пацікавіўся ён.
скажу як ёсць. бо ведаю, за што вас выціснулі з фірмы. вы не злодзей. не мах
ляр. не падманшчык. значыць, мы можам прыйсці да згоды. і, галоўнае, вы знаёмы з айцом віталем. так, мы разам вучыліся ў школе, пацвердзіў валовіч.
але гэта ў наш час амаль нічога не вырашае. заказчык кірыла віж згодна кіўнуў:
мяркую, мы паразумеемся. я «пасунуся», да слова, на столькі, на колькі вы скажаце.
вы самі лічыце вашу дачку канстанцыю апантанай? спытаў андруш валовіч.
я не ведаю. але хіба дябальская сутнасць не можа ўвайсці ў чалавека? у кожнага з нас?
валовіч выслухаў. а потым заўважыў:
цалкам верагодна, што вы чыталі альбо даведаліся на словах гісторыю яе хваробы. як яна, прыкладам, паводзіла сябе ў апошні час? у прыватнасці, у лякарні?
зрэдку адмахваючыся ад мух, чалавек на прозвішча кірыла віж папрасіў трымаць размову і ўсё ў цэлым у тайне. а потым пачаў расказваць. справа ў тым, гаварыў ён, што дачка канстанцыя расла нармальнай, як усе дзеці. але гадоў да дваццаці. потым у яе зявіўся ўнутраны, так бы мовіць, суразмоўца. далей болей. яна часам пачынала размаўляць з намі. але быццам з чужога голасу. а потым і той суразмоўца калі-нікалі пачаў гаварыць. так. так. яна мусіла кінуць вучобу. неяк рэзала сабе скуру на жываце, аднойчы вены. хоць, па праўдзе, у лякарні ёй стала лепей. па выпісцы яна нават завяршыла перадапошні курс. пакуль усё не пачалося зноў. лекар казаў, што шанц ёсць. але малы. яшчэ казаў яна там выявіла дзіўную хітрасць і вынаходлівасць. аднойчы сцягнула ў медсястры дакументы. пасведчанне. пропуск. набыць халат ёй было зусім проста. яна ўцякла ў горад. дакументы медсястры так і прапалі. цяпер, пакуль яна яшчэ ў здавальняючым стане
ну што за мутняк ты вярзеш? га, папуня? раптам спытаў за спінай дзявочы голас.
абодва суразмоўцы азірнуліся. валовіч адзначыў, што кірыла віж быццам спалохаўся. бо нават уздрыгнуў. у кроку ад валовіча стаяла і ўсміхалася маладая жанчына. высокая. дзесьці каля ста васьмідзесяці, прыкінуў валовіч. твар тонкіх рысаў. прыгожая. стрыжка па сучаснай модзе. вочы зялёныя.
пра якія дакументы ты ўспамінаеш, папуня? каму яны трэба? а які стан мой то мая справа. вось я зараз і вырашу. паеду з ім, яна кіўнула на валовіча,
ці не. і яна зноў белазуба ўсміхнулася. гледзячы на таго ва ўпор. андруш валовіч узняўся з лаўкі.
а я яшчэ не даваў згоды, сказаў ён, па магчымасці, ветліва.
мяне завуць канстанцыя. можна каня. націск на «а». каня па-нашаму кнігаўка,
машынальна вырвалася ў валовіча,
птушка такая.
люблю птушак, сказала канстанцыя віж,
бо яны вольныя.
андруш валовіч назваў сваё імя. у думках ён прыгадаў пра тое, што дзяўчына здольная падкрадацца так незаўважна. нібы здань. але ў той жа час адзначыў, што рашэнне ў ім выспела. бо выбіраць яму не выпадала. заставалася дамовіцца пра цану за паслугу. тэрміны. транспарт. іншыя дробязі, якія маглі быць важнымі. нават вельмі. але, як пашанцуе.
дзяўчына працягнула яму далонь. я ведаю, пра што вы падумалі, сказала яна. і дадала праз паўзу:
мы едзем. разам. няхай так.
канстанцыя віж стаяла перад ім, залітая сонцам з галавы да ледзь крываватых ног. апошняе ёй нават пасавала. лёгкая сукенка адкрывала прамыя, загарэлыя плечы. позірк зялёных вачэй быў спакойны. мухі ігнаравалі яе заўважыў пра сябе валовіч.
яшчэ не ўсё вырашана, сказаў ён, больш звяртаючыся да кірылы віжа. але адказала дзяўчына:
вырашайце без мяне. я пакуль пашпацырую побач. не скупіся, папуля. а то перадумаю. ха-ха.
кірыла віж выцер успацелы твар насоўкай. плебейская яго знешнасць магла падманваць так меркаваў андруш валовіч. безумоўна, той быў па-свойму вынаходлівы і разліковы. правінцыйны дзялок, якога закранула даволі складаная праблема. без праблем не бывае.
я «прабіў» тэлефон айца віталя, паведаміў віж.
гэта было складана. вельмі. але я яму не тэлефанаваў. пакінуў тое для вас. па выніку
я заплачу вам утрая. ад таго, што вы скажаце.
айца віталя андруш валовіч памятаў са школы. той быў даволі спакойны. нават ціхі і непрыкметны. скончыў будаўнічы каледж у сталіцы. валовіч тады часта ездзіў з ім у цягніку. абодва жылі ў інтэрнатах. пераўтварэнне з ім было нечаканасцю для многіх. і для валовіча таксама. але, меркаваў ён, такое часта здараецца. асабліва ў неспакойны час.