Шал (зборнік) - Юры Станкевіч 2 стр.


Месяц зноў на кароткі час выбег з-за хмары, і святла ў акне хаты-падманкі паменела, а потым месяц знік, і тая хата па-ранейшаму была як невялічкі маяк. Маяк-падманшчык.

Ён стаў слухаць, як звініць у вышыні, недзе пад столлю камар, сціхае і зноў звініць.

Цеплыня пяшчотна ахутала яго грэла ватоўка, колькі ўжо часу прайшло,  падумаў ён,  і тут пачуў крокі за дзвярыма, дарэчы, зачыніў ён іх ці не? І чаму не спрацавала сігналізацыя? Але позна ўжо было бегчы, і ён толькі глядзеў, як дзверы адчыніліся і не, гэта было немагчыма, неверагодна Лідка нерашуча ступіла праз парог і агледзела яго сваім неспакойным позіркам. Ён бачыў яе стомлены, нервовы твар.

Ён падхапіўся з ложка і памкнуўся да яе, але дзяўчына спыніла:

 Не падыходзь, не трэба. І ён здзівіўся сам сабе, што трымціць ад радасці.

 Лідка! Ну, скажы хутчэй усё няпраўда?

Але яна адмоўна пахітала галавой і сказала зноў сваё:

 Ну, бачу, што чакаеш, не падыходзь. І ён мусіў спытаць пра зусім неістотнае:

 А як ты дзверы адчыніла? Я ж кручок накінуў.

Але дзяўчына адказала:

 Ну што ты, як малы, пытаеш, бачыш жа дзверы не зачыненыя, але ж у мяне мала часу, я табе хачу сказаць, што яны прыйшлі, ты чуеш?

 Але ж мы так даўно не бачыліся, давай сядзем, пагаворым, я сумаваў без цябе, чуеш, я сумую без цябе,  сказаў ён.

Яна быццам адразу зачапілася за гэтую яго думку і спытала:

 А ты кахаў мяне, ну хоць трохі, бо казаў, што не?

І ён адказаў тую праўду, якая жыла ў яго падсвядомасці.

 Так, раней сапраўды не кахаў, бо мне нельга, сама разумееш. Тады Лідка сказала супакоена:

 Дзякуй, які ты харошы, а зараз бывай. Ён хацеў схапіць яе за руку, каб спыніць, але схапіў пустату і прачнуўся.

Чалавек па імені Антон Лашкевіч, як і раней, ляжаў у цемры, на ложку, і за шклом цягнулася ноч, свяціўся прастакутнік акна ў хаце-падманцы, а кручок на дзвярах быў накінуты на прабой, ён добра бачыў гэта са свайго кута. Ён доўга так ляжаў, не варушачыся і адчуваючы, як паступова адплывае і раствараецца пачуццё пяшчоты моцнай і кранальнай, якой, магчыма, даўно не адчуваў ні да кога, так, ні да кога. Ён аблізаў перасохлыя вусны і сказаў у цемру:

 Ну дзякуй, Лідка, што прыйшла, папярэдзіла, бо я тут зусім адзін і на Пераходзе

І зусім ачуняўшы, знайшоў і схапіў чаравікі, сунуў у іх ногі, акуратна зашнураваў, бо гэта таксама важна,  прамільгнула ў яго галаве,  потым не будзе часу, а дробязь можа іншым разам вырашыць усё. Значыць, яны прыйшлі, калі Лідка папярэдзіла. Дзякуй, Лідка. Цяпер пачнецца невялічкае паляванне, і я вельмі заняты, Лідка, але ўсё роўна дзякуй за тое, што лёс нас звёў.

Ён таропка распіхаў па кішэнях патроны, усе, якія ляжалі на стале і ў пачку, пераламаў ружжо і ўпэўніўся, што яно зараджана.

Гэта была дубальтовая «тулка» «ТОЗ-54» са звычайным драўляным прыкладам, з двума куркамі, якія, праўда, узводзіліся без шчоўкання, што ён лічыў вялікім плюсам у сваіх абставінах; гільзы былі «папкавыя» і латунныя, а куля «спадарожнік» круглая, з моцным рыкашэтам, і далечыня паражэння ўсяго толькі да сямідзесяці метраў. Са зброяй увогуле было складана, і гэтае «блатное» ружжо, канфіскаванае ў браканьераў, ён купіў раней за невялікія грошы.

 Ціша.

Ён прыслухаўся: звінеў камар, ці, можа, яму падалося, можа звягнула сігналізацыя? Лідка прыснілася не дарэмна: сёння яны павінны прыйсці. На іх думку, ён тут сядзіць, як мянтуз пад карчом. Толькі б прыйшлі, бо горш за ўсё чакаць. У нас і так краіна суцэльнага чакання. Але Лідка ж ніколі не снілася яму, нават пасля таго, што здарылася,  значыць, яны прыйдуць.

Чалавек прыслухаўся і зірнуў на гадзіннік. Стрэлкі спыніліся на першай гадзіне. У роце было суха і хацелася піць, але піць цяпер не выпадае. Акно ў хаце-падманцы праз вуліцу роўна струменіла святло. Ён лёг на ложак, ужо ў чаравіках, і зноў пачаў глядзець.

Усё было быццам тое ж самае, але ўжо і не тое, бо нешта змянілася, ці яму нагадалася, хіліла ў сон, ён пазяхнуў, вочы самкнуліся, думкі пачалі блытацца, але неспадзявана ўздрыгнуў і сэрца яго закалацілася звягнула пустая бляшанка, значыць, спрацавала сігналізацыя, і тут жа ўбачыў, як да асветленага акна хаты-падманкі крадзецца цень.

Ён намацаў ружжо і бязгучна выслізнуў за дзверы, прабег у цемры па вуліцы і ўбачыў постаць незнаёмага, які, хаваючыся, зазіраў у асветленае акно; ціха скараціў адлегласць, не выпускаючы таго з поля зроку: незнаёмец стаў бокам і зноў зазірнуў у акно. У святле месяца, што выбег з-за хмары, Антон Лашкевіч убачыў у яго руцэ пісталет.

Ён намацаў ружжо і бязгучна выслізнуў за дзверы, прабег у цемры па вуліцы і ўбачыў постаць незнаёмага, які, хаваючыся, зазіраў у асветленае акно; ціха скараціў адлегласць, не выпускаючы таго з поля зроку: незнаёмец стаў бокам і зноў зазірнуў у акно. У святле месяца, што выбег з-за хмары, Антон Лашкевіч убачыў у яго руцэ пісталет.

Мінула хвіліна, другая. Незнаёмец нырнуў пад акном і, крадучыся, падышоў да дзвярэй. Зразумелыя былі яго думкі: калі ў хаце гарыць святло, значыць, там нехта ёсць, і трэба паспрабаваць ціхенька адчыніць дзверы. Незнаёмец сапраўды абмацаў клямку на верандзе і пацягнуў на сябе. Дзверы нават не рыпнулі, і ён,  а цяпер Антон Лашкевіч не сумняваўся, што гэта быў «магіла», іх цяперашні выканаўца прысуду,  праслізнуў унутр. Зараз ён адчыніць дзверы ў хату і трапіць у святло. Антон Лашкевіч перабег паласу травы, апынуўшыся ў цені хлеўчука, убачыў, як дзверы пачалі ціха расчыняцца, і постаць незнаёмца трапіла ў святло, і тады скамандаваў:

 Кідай ствол, ну, хутка!

І адступіў убок, і правільна зрабіў, бо незнаёмец крутануўся і стрэліў на голас. Антон Лашкевіч адначасова націснуў на курок «тулка» выбухнула полымем, незнаёмец дзіка крыкнуў і зваліўся ў дзвярах.

Незнаёмец ляжаў на падлозе, сціскаючы рукамі жывот, газавы пісталет, перароблены на баявы, валяўся побач. Антон Лашкевіч нагой адкінуў яго, нахіліўся і ўбачыў хлопца гадоў дваццаці пяці з гожым тварам, які глядзеў на яго чорнымі, варяцкімі вачыма. Ён пазнаў яго.

 Ты адзін? Выцягнуў з яго кішэні нож і дадаў:

 Гавары, ну.

 Не забівай!  прахрыпеў хлопец.

 Адзін прыйшоў? А хлопец выдыхнуў:

 Перавяжы, я жыць хачу, не забівай!

Антон Лашкевіч расхінуў хлопцу куртку, кашуля была ў крыві, на жываце пульсавала рана, ён закрыў яе, а хлопец спяшаўся, прасіў:

 Дапамажы!

 Дзяўчыну ты апусціў?  спытаў Антон Лашкевіч.  Ты і ёсць так званы Разак? Ну, вось і сустрэліся.

Хлопец засоўгаў рукамі.

 Баліць, ай як баліць. Ён ікнуў, твар у яго бляднеў.

 Яны прыйдуць сюды разам, і табе гамон.

 Мне і трэба, каб усе,  сказаў чалавек на прозвішча Антон Лашкевіч. Хлопец зноў залямантаваў:

 Памажы! Але раптам асунуўся долу і крыкнуў хрыпла:

 Ну, страляй, сука! Страляй!

Але Антон Лашкевіч забраў пісталет і выглянуў за дзверы веранды. На панадворку было ціха, толькі з хаты несліся стогны і енк, а потым ён вярнуўся і ўбачыў, што ў хлопца пачалася агонія, ён шкроб рукамі падлогу, а неўзабаве выцягнуўся і заціх. Антон Лашкевіч падняў яго, падцягнуў да крэсла і пасадзіў, рукі і галава мёртвага ўпалі на стол, са спіны здавалася, што ён спіць седзячы. Чалавек па імені Антон Лашкевіч праверыў лямпу, кнот гарэў добра, і выйшаў з хаты.

Ён у цемры дабрыў да свайго двара, знайшоў бочку з вадой і памыў у ёй рукі, потым зайшоў у хату, зачыніў дзверы, паклаў ружжо на стол і зноў лёг на ложак.

2

Лічыцца, што тыя, хто ўваходзіць у жыццёвы перыяд з сарака да сарака васьмі гадоў, пражываюць гэты тэрмін як пераломны і лёсавы. У сорак год адбываецца перабудова фізічнага плана чалавека, а таксама адной формы свядомасці ў іншую час так званага Пераходу. За гэты перыяд чалавек уваходзіць у новую стадыю развіцця, альбо, што часта адбываецца, не завяршае змену. Да сарака фартуна нам быццам усміхаецца, а пасля ўжо крывая смяротнікаў раз-пораз імпэтна ўзнімаецца ў вышыню.

У сорак год не прынята нават спраўляць дзень народзінаў. Гэты дзень некаторыя свядомыя людзі калі-нікалі імкнуцца правесці ціха, без шуму і ні ў якім разе не завастраць на ім увагу.

Свае сорак пяць год паспяховы армейскі афіцэр Антон Лашкевіч сустракаў на прыродзе з сябрамі. У лесе на беразе возера распалілі вогнішча, насмажылі шашлыкі і зварылі юшку з некалькіх злоўленых карасёў. Жонка і дванаццацігадовая дачка яго заставаліся дома, у трохпакаёўцы непадалёку ад цэнтра горада. З імі было дамоўлена пасядзець за сталом пазней.

Чалавек па імені Антон Лашкевіч нарадзіўся ў беднай сямі ў адным з пасёлкаў у паўночнай частцы рэспублікі. Хлопец рос кемлівым, здаровым фізічна, і адзіным сродкам неяк уладкавацца ў бязлітасным жыцці стала для яго, як і для многіх падобных на яго аднагодкаў, армія. Паэтапна былі вайсковае вучылішча, служба ў аддаленых гарнізонах, баявыя дзеянні ў Афганістане, раненне, шпіталь і, урэшце, перад самым звальненнем, перавод у родныя мясціны аб чым апантана марыў і чаго дамагаўся ўвесь апошні час.

Назад Дальше