Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля 4 стр.

Вера верыла ў сяброўства. У яе было шмат сяброў. Прыветлівая і спагадлівая, яна прываблівала да сябе людзей. Каб заглушыць горыч разрыву з мужам і адзіноту, яна стала часцей запрашаць знаёмых і сяброў да сябе ў госці. І яны прыходзілі, весела бавілі час, звычайна з пустымі рукамі. Вера накорміць. Беспардонна лазілі ў халадзільнік. Яны ж сябры, сябрам можна.

Шукалі, што там смачнага прызапашана. А Вера не шкадавала. Для сяброў нічога не шкада. Некаторым так спадабалася Верына гасціннасць, што і нанач заставаліся, і пажыць на некалькі дзён. Вера і камізэлька, каб паплакацца, паліць кракадзілавы слёзы пра няшчасную долю, Вера і запасны аэрадром: «Вяруня, выручай! Трэба хата. Дай ключы, пакуль ты на працы, мы заскочым на кватэру з маім хлопцам». «Ой! Вяруня! А давай гулянку ў цябе зладзім. Павесялімся!» Сябры яе не пакідалі адну ні на хвіліну. Цяпер яна не ведала, як іх выперці.

Вера патэлефанавала Лідзе сама, запрасіла:

 Прыязджай, у мяне кампанія збіраецца, даўно з табой не бачыліся. Чакаю.

У нядзелю пасля палудня Ліда прыехала з тортам і шампанскім строга ў дамоўлены час. У кватэры ўжо галдзела астаграмленая разняволеная тусоўка, хто калі захацеў тады і прыпёрся.

З пярэдняй праз расчыненыя дзверы Ліда ўбачыла ў пакоі край застаўленага закускамі стала і Лёнчыка. Лёнчык ссутулены сядзеў на канапе ля дачкі, нязграбна заціснуўшы далоні між каленяў, быццам прыгавораны. Дачка дакладная бацькава копія, гэткі ж востры нос і высокі лоб, зачаравана разглядала новенькую ляльку з белымі бліскучымі валасамі, клапатліва гладзіла ляльчыны косы з уплеценымі ружовымі стужкамі.

Ліда прайшла на кухню. Кухонны стол быў застаўлены талеркамі. У рондалі на дне барвавелі рэшткі вінегрэту. З краю стала ўзвышаўся пачаты трохлітровы слоік марынаваных агуркоў. Агуркі адгадаваны да велічэзных памераў, закінутыя у сярэдзіну шэсць-сем доўбняў запаўнялі ўвесь няхітры шкляны сасуд. Made in Belarus. Горла слоіка прыкрывала пагнутая адкрывалкай бляшаная накрыўка. Ліда адсунула талеркі і на вызваленым месцы прыладзіла шампанскае з тортам. Следам з пярэдняй увайшла Вера і прычыніла за сабой дзверы.

 Ты што, з Лёнчыкам памірылася? спытала Ліда.

 З чаго ты ўзяла?

 Я бачыла яго ў зале, сядзеў з дачкой на канапе.

 Ладна, так і быць, табе раскажу. Я яго наўмысна запрасіла, каб Насця тату пабачыла. Ляльку сама купіла, яму дала ў рукі, каб падарыў і сказаў, што ад яго Разумееш, дзіцяці патрэбен тата. Я сама без бацькі вырасла. Ты ж ведаеш А менавіта сёння яго запрасіла, таму што кампанія сабралася, сам насам я з ім не магу. Ён мяне раздражняе.

 Ой, Вера. Думаеш, з гэтага будзе нейкі толк? скептычна зірнула Ліда і склала вусны ўхмылкай.

 Ды які толк? Нічога з гэтага не будзе. Проста зрабіла дзіцяці радасць. А ён мне абыякавы.

Ліда ўзяла за горла бутэльку шампанскага і кінуўшы кароткае: Пайшлі, выйшла з кухні, Вера следам.

У зале гаманіла занятая сабой тусоўка.

Лёнчык пасядзеў гадзіну, чужы і нікому не цікавы. Выканаўшы місію добрага таты, што дорыць дочкам лялькі, незаўважна змыўся

Вечарам Ліда адыходзіла дадому. Вера правяла яе ў пярэднюю:

 А народ разгуляўся, са скрухай сказала Ліда, зашпіляючы маланку на ботах. Паглядзі якая весялуха! Дамоў не збіраюцца. Дзіця спаць хоча, а ім хоць бы хны.

 Я, па шчырасці, і не ведаю, як іх выперці. Я стамілася А сябры мае так любяць сябраваць, што проста гатовыя жыць застацца ў маёй кватэры, паўшэптам прамовіла Вера і ціха ўздыхнула.

З пакоя далятаў вясёлы рогат, падпітыя галасы. Брынькнула гітарная струна звон бакалаў раздаваўся.

 Гаспада, плясніце мне шампанскага, пяна цягнуў дзявочы голас з застолля.

«Гаспада» загыгыкалі, шампанскае палілося ў бакал і, узняўшыся пенай, з шыпам выкацілася праз край на абрус.

 Ва-аў, стол залілі! весяліўся дзявочы голас.

 Трэба табе, Вера, паціху культурна кампанію выпіраць, параіла Ліда.

Вера згодна кіўнула галавой. Яны ніколі не былі занадта блізкімі сяброўкамі, хутчэй прыяцелькі, але выдатна разумелі адна адну.

 Буду выпіраць, шапнула Вера.

3

Мінула некалькі гадоў. Прытупіліся старыя крыўды, пабляклі ўспаміны аб няўдалым першым каханні Вера сышлася з Вікторам. Ён быў на тры гады за яе старэйшы, самастойны і ўпэўнены ў сабе. Раман іх склаўся хуткаплынна: захапіла, закруціла, панесла. Віктор прапанаваў Веры жыць разам на наёмнай кватэры. Яна нічога не губляла, акрамя адзіноты. У нейкі момант ёй нават здалося, што Віктор яе кахае. Вера ахвотна згадзілася і пераехала разам з дачкой да Віктора. Яна называла яго Вікторам на замежны манер з націскам на літару «О». Рыхлы з буйным млявым целам офіснага планктону, з глыбокімі лобнымі залысінамі над невыразнымі брывамі, ён глядзеў на людзей непрыемнымі вачамі гандляра-ацэншчыка. Віктор працаваў у сферы прыватнага бізнесу. Схема бізнесу была нескладаная: як мага танней купіць і як мага даражэй прадаць. Віктор разам з кампаньёнам Сашам перапрадаваў невялікія партыі прадуктаў. За вышэйшы пілатаж лічылася ўцюхаць спажыўцам партыю падпсаванага пратэрмінаванага беларускага сыру па завышаным кошце. А потым гулліва перакідвацца з кампаньёнам фразачкамі:

 Сырочак добра зайшоў па дарагой цане.

 Дык ён жа аналаг французскага, з плесняй.

Віктор наняў кватэру і Вера з дачкой пераехала да яго. Разлік гандляра быў просты як пяць капеек: жанчына з «прычэпам» нікуды ад яго не дзенецца, будзе паслухмянай і стараннай, куды ёй з дзіцём рыпацца, а яму зручна.

«Памыць, прыбраць, есці згатаваць не мужыцкая гэта справа. Вера зоймецца хатняй гаспадаркай. А то сучасныя цёлкі на выданні лёгка давядуць да шаленства, разважаў Віктор. Усё чакаюць, каб мужыкі да іх з букетам на балкон лазілі ды дэманстравалі незгасаючую жарсць, а самі кабеняцца, маўляў, заваюй мяне, я ўся такая недасяжная і такая рамантычная. Рамантычныя, узвышаныя а посуд памыць няма каму». У Віктора на любоўныя жарсці не хапала ні часу, ні жадання. Трэба было тэрмінова ўцюхваць чарговую партыю прадуктаў. Дамовы, транспартныя накладныя, справаздачы ў падатковай замудохалі, ажно сківіцы зводзіць. А Вера, Вера яго разумее. І выглядае файна. Модніца. Не сорамна сябрам паказаць такую ляльку. І для душы паразмаўляць адно задавальненне, і для цела у гэтым сэнсе Віктора асабліва ахінала пяшчота Жаніцца ён не збіраўся.

Кватэру Віктор наняў далёка ад цэнтра у мікрараёне Уручча і не першай свежасці, пацёрханую, але поўнасцю абсталяваную. Усё неабходнае, акрамя пральнай машыны. На гэты конт Віктор не парыўся Вера памые бялізну рукамі. Кватэрная гаспадыня забяспечыла нават посудам. На кухоннай пліце стаялі рондалі, у верхняй шуфлядзе лыжкі і відэльцы. У відэльцах трапляліся гнутыя зубы. Талерак хапала з каптуром. Частка прымасцілася ў шафцы для сушкі посуду, пастаўленая разнавялікімі дыскамі на рабро, астатнія стосам на паліцы. Вера гэта не задаволіла, яна цягнулася да эстэтыкі і прытарабаніла з сабой на здымную кватэру французскі посуд. Шэсць шырокіх талерак з паўпразрыстага ружаватага шкла. Яны занялі месца ў сушцы, прэтэнцыёзна адсунуўшы ў кут гаспадарскія незамыславатыя талеркі, упрыгожаныя дробнымі сціплымі кветкамі. Вера хутка асвоілася на новым месцы. Рэчы з чамадана разляцеліся ў шафу на плечыкі і паліцы, тапкі у пярэднюю. Пасцельная бялізна на коўдры і падушкі. Бліжэй да вечара Вера ўзялася за бліны. Віктор неяк мімаходзь у размове паведаміў, што любіць блінчыкаў паесці. Вера запомніла. Сёння яна шчыравала з блінамі. Каханне мужчыны праходзіць праз страўнік. У рондаль з надрэзанай дзіркі ў вуглу малочнага пакета струменем палілося малако, Вера паціснула пакет, падганяючы струмень. Услед плюхнулася з разбітай шкарлупіны жоўтым вокам яйка і патанула ў малацэ, зверху белым пылам пасыпалася мука вышэйшага гатунку, соль, цукар на смак. Вера замалаціла лыжкай у цесце, разбівала камякі, яны па-здрадніцку ўцякалі зпад лыжкі, Вера даганяла і раструшчвала іх аб сценкі рондаля. Размалаціўшы камякі, пусціла з узнятай лыжкі вадкае цеста ў рондаль, яно палілося роўна. Прыспешвала разагрэтая патэльня, накаленая на агні газавай канфоркі. Кінуты відэльцам кавалак сметанковага масла зашыпеў і расплыўся, змазваючы дно патэльні. З чарпака палілося цеста. Адзін за адным падрумяненыя бліны саскоквалі з патэльні, клаліся на французскую талерку. Блінны водар, лунаючы ў паветры, з кухні паляцеў па кватэры. У зале перад тэлевізарам, па-барску разваліўшыся на канапе, у махровым халаце пасля душа сядзеў Віктор. Ён глядзеў перадачу пра развіццё эканомікі краіны: новыя шляхі і магчымасці, крокі наперад, сумленнасць усіх субектаў гаспадарання перад дзяржавай. Карацей заплаці падаткі і жыві спакойна. «Фіг вам!.. Вам колькі ні заплаці усё мала!» рэзонна выказаўся Віктор па сутнасці пытання, і ў той жа момант яго нос адчуў прыемны водар. Пах бліноў з кухні адарваў яго ад прагляду тэлеперадачы і пацвердзіў дакладнасць Вікторавых разлікаў на Веру можна павесіць хатнюю гаспадарку.

Назад Дальше