Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля 5 стр.

 Віктор, Насця, ідзіце вячэраць, зазыўна прыляцеў з кухні Верын голас.

Віктор выключыў тэлевізар і, мацней падперазаўшы пояс на махровым халаце, уразвалачку пайшоў на кухню. У дзіцячым пакоі Насця ў разгорнутым альбоме спяшаючыся дамалёўвала сонца ў небе над домам.

Віктор бачыў Насцю з пярэдняй, але не сказаў, каб яна сканчала маляваць і ішла вячэраць. Ён быў раўнадушны да дзяцей увогуле, а тым больш да чужых. Верына дачка, няхай Вера сама і займаецца выхаваннем, яму галаўны боль зусім не патрэбны.

На кухні Віктор вальяжна ўсеўся на табурэтку. Па баках стала ружавелі французскія талеркі, ў сярэдзіне ўзвышаўся стос бліноў і дзве кісюшкі. У адной бялела смятана, а другая чырванела варэннем з працёртых клубніц. Вера з паслужлівасцю клапатлівай жонкі паклала Віктору ў талерку пару блінцоў і, павярнуўшы галаву да дзвярэй, гукнула:

 Насця, дзе ты згубілася, хуценька кідай свае малюнкі. Гарбата стыне

Жыццё пайшло сваім парадкам. Віктор ездзіў кожны дзень у офіс, Вера на працу ў вясельны салон. Дабірацца было нязручна. З перасадкамі яна губляла на дарогу амаль гадзіну. Дачка вучылася ў школе у другім класе. Дні цяклі за днямі. У якасці каго Вера пражывала пад адным дахам з Вікторам, яна пытання не задавала. Мужчына сам павінен прапанаваць выйсці замуж. Яна ж навязвацца не збіралася

Справы гандлёвага бізнесу ў Віктора ішлі нядрэнна. Ён спрытна ўцюхваў партыі тавараў і абмываў з сябрамі ўдалыя буйныя здзелкі ў рэстаране. Здаралася, для разнастайнасці яны гудзелі ў лазні. Рагаталі як коні ў парылцы, начапіўшы каўпакі на галаву, хвасталіся бярозавымі венікамі. Пасля працэдуры амавення браліся за чарку і ішлі ў адрыў. Прыпаўзаў за поўнач добра наклюканы. На наступны дзень прачухваўся да вечара. Часам пасля чарговага начнога загула, пакутуючы пад гнётам рэшткаў сумлення, але не падаючы выгляду, прачухаўшыся, з апухлымі вачамі ён па-барску падзываў Веру, прызыўна махаючы кручкаватым пальцам. Вера пасміхалася пра сябе, гледзячы на падпухлага, пакамечанага выгляду «барына». Віктор, палазіўшы ў партманеце, выцягваў долары і са словамі:

 Купі сабе што-небудзь залаты кулончык ці ланцужок, запіхваў ёй грошы ў станік. Вера моршчылася, але прымала гульню ідэальных мужчын не бывае. Урэшце, ён не забірае, як Лёнчык, а дае. Вера трывожна цярпела загулы, хвалявалася, каб чаго не здарылася. Яна па-свойму кахала Віктора, без юнацкай жарсці, спакойным каханнем пасталелай, памудрэлай жанчыны. Радавалася, што буйныя здзелкі здараліся не вельмі часта. У астатнія дні Віктор алкаголь ужываў умерана

У кватэры затарахцеў тэлефон. Грымеў стары тэлефонны апарат кватэрнай гаспадыні, з дырчатым дыскам на баку, пад кожнай дзіркай намаляваныя лічбы 1, 2, 3, 4 Зверху ўпоперак ляжала тэлефонная трубка. Вера ўзняла трубку і прыклала да вуха.

 Вера, добры дзень. Гэта Рыта.

Званіла кватэрная гаспадыня. Між сабой з Вікторам яны называлі яе Марго.

 Добры дзень, Рыта, добра, што вы пазванілі. Я сёння сама збіралася вам званіць. Вы ж павінны былі ўчора прыехаць па грошы.

Учора надышоў дзень аплаты, а Марго не зявілася. Падрыхтаваныя грошы чакалі ў шкатулцы. Яны ляжалі паверх Верынай біжутэрыі, прыхлопнутыя накрыўкай у скарбонцы сціплых каштоўнасцяў.

 Нешта я заматалася. Няма часу вырвацца, нібыта сама здзіўляючыся гэтай акалічнасці, прамовіла Марго. Я прышлю па грошы Цёму. Ён зможа прыехаць к чатыром гадзінам. Як наконт чатырох? Атрымаецца ў цябе, будзеш дома?

Марго была жанчына пунктуальная. Паўгода кожны месяц прыязджала ў адзін і той жа дзень да кватарантаў па грошы. Але ж усякае здараецца.

 Добра, добра. Мне якраз гэты час падыходзіць. У чатыры буду дома, пацвердзіла Вера.

 Цудоўна. Дамовіліся. Цёма падедзе.

Вера паклала трубку. Яна часта чула ад Марго пра Цёму. Цімафей старэйшы сын Маргарыты Паўлаўны. Так гучала імя і імя па-бацьку кватэрнай гаспадыні. Але яе так ніколі ніхто не называў. «Якія мае гады», любіла паўтараць саракагадовая Марго. Яе сыну было каля шаснаццаці гадоў. Вучыўся ў старэйшых класах. «Цёма тое, Цёма гэта Цёмка мне дапамагае, Цёмка любіць малодшую сястру. Цёма ў краму збегае і кватэру прыбярэ», сын Цёма не сыходзіў з языка Марго. Вера завочна палюбіла Цімафея. Залатое дзіця.

Без пяці хвілін чатыры ў дзверы пазванілі. Вера адклала шыццё і, шморгаючы тапкамі па падлозе, выйшла ў пярэднюю. У дзвярное вочка яна не зірнула, ведала, павінен прыйсці Цімафей па грошы. Вера расчыніла дзверы. На пляцоўцы перад ёй паўстаў цемнаскуры, кучаравы мулат, у чорнай куртцы. Чорныя, вугальныя зрэнкі з яркіх бялкоў спакойна глядзелі на Веру. Некалькі імгненняў яны моўчкі стаялі насупраць.

 Вы кагосьці шукаеце?.. Я магу вам дапамагчы? расцягваючы і выяўна вымаўляючы словы для замежніка, што дрэнна разумее сказанае, вылузвалася Вера перад незнаёмцам.

 Я Цімафей! адрэзаў мулат.

 Цёма?! высокай нотай вырвалася ў Веры, яе вочы зрабіліся пулятымі зенкамі.

 Я па грошы прыйшоў. Мама сказала забраць.

 Так, так канечне разгублена тарахцела Вера. Марго тэлефанавала, казала, што ты прыйдзеш, ой Вера спахапілася, што назвала гаспадыню патаемным іменем Марго, і няўдала выправілася. Маргарыта Паўлаўна гэта я хацела, хацела сказаць Рыта.

 Я магу зайсці? насуплена спытаў Цімафей.

Ён мужна зносіў непрыемную сцэну, быццам ён іншапланетнік. Не першы раз трапляў у падобную сітуацыю.

 Канечне, Цімафей, праходзьце калі ласка, Вера разгублена звярталася да падлетка на «вы».

Цімафей зайшоў у пярэднюю. Вера адводзіла вочы, каб схаваць у іх здзіўленне. Цімафей глядзеў насуплена, але ўпэўнена. Ён не губляўся ў краіне белых людзей. У яго была надзейная апора мама Рыта. Але ледзь улоўны смутак залёг ў глыбіні вугальных вачэй. Ён тут чужы.

 Можа быць, гарбаты? прапанавала ўпалым голасам Вера. Яна не ведала, як рэабілітавацца за свае дурацкія паводзіны. Зладзіла сцэну з пулятымі вачамі: «Цё-ё-ма?!»

 Не, дзякуй. Мне трэба ехаць дамоў, сястру з садка забіраць, буркнуў Цёма.

 Я зараз хвілінку пачакай, паспешліва прамовіла Вера і панеслася да шкатулкі, ляпнула адкінутай накрыўкай, ухапіла долары і электравенікам вярнулася да Цімафея, працягнула яму грошы. Тут падлічана якраз колькі я павінна заплаціць, без рэшты. І вось што, Цімафей, нарэшце Вера саўладала з разгубленасцю і пацвярдзелым голасам дала даручэнне сыну кватэрнай гаспадыні: Перадай, калі ласка, маме, што прыходзілі з ЖЭСа. Нешта там падпісаць трэба, няхай ім патэлефануе.

 Я перадам, бліскануўшы з-пад смуглявага ілба бялкамі вачэй, паабяцаў Цімафей.

Ён узяў грошы ў шырокую далонь, паспешліва развітаўся і, крутнуўшыся ў пярэдняй, хутка знік за дзвярамі. Узрушаная, Вера пайшла ў залу.

«Я сапраўдная клуня. Трэба ж было беднага хлопца ў такую няёмкую сітуацыю паставіць. Злуючы на сябе, яна плюхнулася ў крэсла. Мулат і што цяпер? Яму ж непрыемна, калі на яго пуляюць вочы як на дзіва упікнула сябе Вера. А ён сімпатычны, напэўна дзяўчатам падабаецца», на вусны набегла прыемная ўсмешка

Здараецца, беларускі нараджаюць дзяцей ад чарнаскурых афрыканцаў, студэнтаў, што прыязджаюць у Беларусь за адукацыяй. Маладосць, каханне, жарсць і на свет зяўляецца цемнаскурае немаўля.

Назад Дальше