Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля 6 стр.


Дзеці-мулаты растуць, вучацца ў школе, сталеюць. Іх выхоўваюць беларускія мамы і бабулі. Ім незнаёмы афрыканскае пякучае сонца, традыцыі і жарсці гарачага кантынента. Яны дзеці беларускай восеньскай смугі, туманаў і дажджоў, зімовага холаду і белай завірухі. Яны выраслі на беларускай глебе, склаліся як пазл з мясцовых звычак і адметнасцяў. Па сутнасці яны беларусы. Але ім няўтульна на радзіме. Стаўшы дарослымі, яны знікаюць. Напэўна, зязджаюць туды, дзе на колер іх скуры ніхто не зверне ўвагі. І дзесьці там за мяжой жывуць мулаты з беларускай душой

4

Мінаў час, аднастайна адлічваючы месяц за месяцам. Сумеснае жыццё з Вікторам перайшло паўгадавы рубеж. Але кардынальна нічога не змянілася. Тая ж нявызначанасць. Віктора, здаецца, усё задавальняла. Ён прызвычаіўся да прыгатаваных у час вячэраў, адпрасаваных сарочак. Успрымаў клопат аб сабе як належнае. Веры даводзілася паспяваць на працы і дома. Усё б было нічога, каб не далёкія паездкі на працу. Гадзіну яна дабіралася ў адзін бок раніцай, перасядаючы з аднаго перапоўненага аўтобуса ў другі, гадзіна назад вечарам дамоў. Вера выматалася тымі бясконцымі пераездамі і вырашыла звольніцца. Яна нічога не губляла, магла працаваць дома, браць замовы на вячэрнія сукенкі. У шафе ў кутку затулілася, чакаючы свайго часу, фірмовая швейная машынка ў чамадане, перанасная. Вера купіла яе з пераплатай у часы суцэльнага дэфіцыту машынка яе мары з бясконцай колькасцю аперацый, фігурныя строчкі, зігзагі. У пластыкавым шэрым карабку-пенале захоўваліся металічныя лапкі розных канфігурацый, аб прызначэнні некаторых нават Вера, па прафесіі мадэльер, не мела ўяўлення, не кажучы пра звычайных гаспадынь, што маглі прастрачыць выключна адну строчку, і тую крывую. З такой машынкай ёй была па плячу любая замова на самую складаную мадэль сукенкі. Віктор падтрымаў Верына рашэнне хутка, без абмеркавання. Ён наогул не вельмі цікавіўся яе справамі. І Вера засела за шыццё дома. Графік свабоднага прадпрымальніка ёй спадабаўся. Пад настрой шыла некалькі замоваў за тыдзень, а потым магла тыдзень пагуляць без працы.

У стомлены ад зімовых халадоў горад прыйшла доўгачаканая вясна. Няспешна ўбіралася ў сілу, доўгі час было зябка і дажджліва, і раптам пацяплела, цэлы тыдзень дзень за днём без перапынку свяціла сонца, парыла, угравала зямлю. Хутка на шэрых галінах дрэў павыстрэльвала яскрава-салатавае маладое лісце. Клумбу ля падезда нізкім покрывам заслалі рассыпаныя купкамі фіялкавага колеру дробныя кветкі. Працінаючы напоеную вільгаццю глебу, узнімаліся свежыя парасткі цюльпанаў і касачоў. Ціўкалі птушкі. Вера пачала заўважаць, як абуджаецца прырода. Раней у яе не было на тое часу. Кожны дзень на бягу.

Надышоў выходны дзень. Субота. Выходны для Віктора. Вера ж цяпер сама планавала, калі зрабіць сабе адгул. У гэту суботу Віктор з самага рання паехаў да бацькоў. Яны рабілі рамонт у кватэры. Паехаў на цэлы дзень, дапамагаць, выконваць сыноўні абавязак. Вера засталася дома. Яна ніводнага разу не была ў бацькоў Віктора. Не запрашалі. Віктор рабіў выгляд, быццам так і трэба, і ніколькі не імкнуўся знаёміць Веру з бацькамі. Вера прыняла тыя абставіны, як належнае. «Не хоча і не трэба менш праблем», харахорылася яна. Але дзесьці ў патаемных кутках душы пашкрэбвала крыўда на Віктора: паводзіць сябе, нібыта яна патаемная палюбоўніца.

Віктор зехаў. У кватэры царавала нязвыклая для суботы цішыня. Звычайна выходным днём Вера пякла бліны, грымела рондалямі і патэльняй на кухні. Гэтым разам блінцамі Віктора накормяць у бацькоўскім доме. Дачка Насця гуляла з сяброўкамі на вуліцы. Вера расчыніла шафу. У кутку, прыціснутая Вікторавым пінжаком, вісела недашытая замова. Вера адсунула пінжак і сумна агледзела васільковую сукенку. На ліфе шпількай быў прымацаваны крой каўняра з белымі ніцянымі рыскамі фастрыгоўкі, неадпрасаваныя бакавыя швы сукенкі загіналіся ў сярэдзіну. Шыць зусім не хацелася. У нейкай кнізе, у якой Вера і сама не памятала, яна напаткала выказванне старой графіні, якая цярпець не магла, каб пры ёй шылі. Графіня сказала: «Шыць могуць толькі зняволеныя пад прымусам». Графіня мела рацыю. Сёння Веры зусім не было жадання шыць, сядзець у чатырох сценах і карпець з напарсткам над васільковым шоўкам. Сонечны дзень за акном выманьваў на вуліцу пашпацыраваць у парку, паназіраць, як абуджаецца прырода «І чаму я не графіня?» ўздыхнула Вера і зняла сукенку з плечыкаў трэба брацца за працу, настырная кліентка прыспешвала з замовай. Рэзка шаргануўшы вешалкай, яна адправіла пінжак на старое месца. З-пад навісаючага адзення з нетраў шафы выцягнула перанасную ў чамаданчыку фірмовую швейную машынку «Зінгер» і павольна прычыніла дзверы. Машынку прыладзіла на пісьмовым стале, мінула некалькі хвілін і яна застракатала прыглушаным мяккім гукам. З-пад лапкі беглі адстрочаныя сукеначныя швы. Скончыўшы строчку, Вера выцягвала непатрэбныя цяпер ніткі фастрыгоўкі і кідала іх на падлогу. На канапе раскіданы крой рукавоў і дробных фальбон вахлаціўся сыпучымі краямі, чакаў свайго часу.

Апоўдні ў дзверы пазванілі. Вера ўзнялася з-за машынкі, прыхінула руку да паясніцы, выгнуўшыся назад, размяла зацёкшую спіну і паплялася да дзвярэй. Зірнула ў дзвярное вочка. Перад вочкам намаляваўся твар Віктора.

 Х-м-м, нешта рана вярнуўся, здзіўлена прамармытала Вера, шчоўкнула дзвярным замком і, падпіхнуўшы рукой, расчыніла дзверы. Віктор, я думала, ты зявішся бліжэй да вечара, што здарылася? заклапочана спытала яна.

 Мама, праходзь, прамовіў Віктор, адступіў пару крокаў назад, і перад ім, прыплыўшы аднекуль збоку, узнікла невялікая жанчына-кадушка з падвоеным падбародкам і дробнай хімзавіўкай на валасах. Пазнаёмся, Вера, гэта мая мама, Валянціна Іванаўна, роблена ўрачыста адрэкамендаваў Віктор.

 Вельмі прыемна, праходзьце, калі ласка, павялічана ветліва мямліла, сустракаючы неспадзяваную госцю, Вера.

«Гад, мог бы папярэдзіць я хоць бы падрыхтавалася не, я калі-небудзь заеду яму патэльняй!» віравала ў Верынай душы патаемнае абурэнне, перамешанае з разгубленасцю ад нечаканай сустрэчы з магчымай свякроўкай.

Кадушка не сказала, што ёй таксама прыемна, не любіла і не лічыла патрэбным маніць. Ганарыста пераступіла парог кароткімі нагамі, зняла пантофлі, вызваліўшы са скураной няволі кароткія і шырокія, нібы ласты, ступні.

 Я зараз вам дам тапкі, хвіліну пачакайце, мітусліва рылася Вера ў скрыні для абутку.

Адшукала новыя тапкі Віктора, разлічыўшы, што яе тапкі трыццаць шостага памеру на тыя ласты наўрад ці ўзлезуць. Валянціна Іванаўна ўсунула ногі ў тапкі і гугнява прамовіла:

 Як вы тут жывяце?

 Нармальна жывём, мама. Я табе казаў, што ўсё ў нас у парадку.

 У парадку? Валянціна Іванаўна працяла сына паглядам рэвізора.

 Праходзьце, калі ласка. Будзьце як дома а я я хуценька чайнік пастаўлю, сказала Вера.

Яна марыла хутчэй уцячы з пярэдняй, каб перавесці дух. Пакінуўшы Віктора абіхаджваць маму, руплівай гаспадыняй змылася на кухню.

Валянціна Іванаўна праводзіла рэвізію памяшканняў. Першнаперш зазірнула ў залу. Абрыўкі нітак валяліся на падлозе, недашытая васільковая сукенка і кавалкі крою на канапе.

 Парадак, зедліва склала вусны ў крывыя складкі Валянціна Іванаўна і няўхвальна захістала галавой.

Сын стаяў у яе за спінай, маўчаў і пакутліва зводзіў вочы да пераносся. Зрэнкі зехаліся адна да адной, а як мама павярнулася і глянула на Віктора, спрытна вярнуліся на свае месцы.

 Мама, пойдзем, папем гарбаты.

 Што ты мяне падганяеш? Я хачу паглядзець, як жыве мой сын.

 Нармальна жыву, мама.

Вера грукала кубкамі на кухні. На пліце шыпеў чайнік. А Валянціна Іванаўна няўёмна шастала па пакоях. У спальні яна затрымалася, уважліва разгледзела двухспальны ложак, дзе яе сын спаў з гэтай Валянціне Іванаўне захацелася падысці і пакратаць, праверыць пругкасць спружын, ці добры ў сына матрац для начнога адпачынку. Не памацала, перадумала. Накіравалася ў дзіцячы пакой. Сын хадзіў следам, закатваючы вочы, ён зусім бы скасавурыўся, але з кухні прагучаў ратавальны свісток. Працяглы, спачатку невыяўна шыпучы, ён разгойдваўся, наліваўся і ўзрастаў, набраўшы моцы, залівіста завішчаў на ўсю кватэру. Свісток на носе чайніка клікаў піць гарбату.

 Так, мама, хопіць, прагучаў фінальны свісток. Агляд скончаны, пайшлі на кухню, загадаў Віктор.

Вера сустрэла маму Віктора лісліва-ветлівай усмешкай, падсунула ёй табурэтку.

 Сядайце, калі ласка, запрасіла госцю і, павярнуўшыся да Віктора, пачала яго ўшчуваць: Віктор, чаму ты мяне не папярэдзіў, я б торт купіла.

 Так атрымалася, абыякава адбрыкнуўся Віктор.

 Частуйцеся, калі ласка, працягвала абіхаджваць Валянціну Іванаўну Вера і падсунула да яе вазу з пячэннем.

 Ды не мітусіся ты сядзь Папём гарбаты ды паедзем. Мама спяшаецца.

Віктор крануў Веру за плячо. Яна адчула хоць нейкую падтрымку і паспакайнелая села на табурэтку, адпіла глыток гарбаты.

 Яшчэ безліч спраў трэба зрабіць, хутка паедзем Мы з мамай заязджалі на Уручынскі рынак купіць шпалеры. Вось яна захацела на хвіліну да нас заскочыць, паглядзець, як мы жывём, бадзёра трындзеў Віктор.

Валянціна Іванаўна хруснула зубамі сухое квадратнае пячэнне. Вера аж здрыганулася. А госця пад пячэнне гучна сербанула з кубка гарачага напою.

 Валянціна Іванаўна, а якія вы купілі шпалеры? старанна вырабляючы на твары зацікаўленасць, спытала Вера.

Яна хацела паразмаўляць пра колеры і малюнкі, гэта была Верына стыхія, тым больш размова ні аб чым, можна доўга мусоліць такія кветачкі, гэтакая фактура.

Назад Дальше