Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень


Кастусь Травень

Брыгадны генерал

Апавяданні

«Прысвячаю дарагім сябрам юнацтва, студэнтам Мінскага педагагічнага інстытута ім. М. Горкага: Лене Косцень, Антону Станкевічу, Уладзіміру Тананушку і Людміле Бакунінай, якія, нажаль, ужо прайшлі свае жыццёвыя дарогі.»

«Адно з двух: ці заходні сьвет здолее адрадзіць гуманізм, вузлавой праблемай якога зьяўляецца найбльш поўнае развіццё чалавечнасьці, а не праца і вытворчасьць, ці Захад загіне, як і шмат другіх вялікіх цывілізацый

Выбіраць даводзіцца не паміж «капіталізмам» і «камунізмам», а паміж бюракратызмам і гуманізмам.»

Эрых Фромм, «З палону ілюзій»

© Кастусь Травень, 2017

© ІП Янушкевіч А.М., 2017

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017

Уводзіны

Беларускі чытач, пэўна, ведае, што ў нашай мове амаль нароўні функцыянуюць два віды правапісу клясычны (паводле граматыкі Б. Тарашкевіча ён так і названы тарашкевіцай) і, гэтак мовячы, наркамаўка, якая зьявілася вынікам палітычных спробаў набліжэньня ліцьвінскай мовы да сучаснай расейскай. Нягледзячы на яўныя вонкавыя супярэчнасьці, нават прыхільнікі самой тарашкевіцы ўводзяць яе спакваля, фрагмэнтарна, мінуючы важкія прынцыпы і кантрапункты. Напрыклад, выбухное Г, якое ўжываецца і ў старадаўніх тэкстах Статута ВКЛ, Скарынаўскай Бібліі, і ў так званай новай беларускай літаратуры, дзе ажно да 1929 года гук гэты абазначаўся адмысловай літарай г. Варта адзначыць, што ў старых тэкстах таксама было абазначэньне таго гуку КГ (параўнайце, Жыкгімонт Ваза = Жыгімонт Ваза). Бальшавіцкая рэформа пачалася з эканоміі, у выніку якой само гучаньне высокакультурнай ліцвінскай мовы набыло калгаснае гучаньне. Нават дапусканыя наркамаўкай словы-выключэньні (ганак, гузік, розгі, мазгі) пакрысе атрафіраваліся, зьліўшыся ў адзін гук: напрыклад, гімн гімназіі гучыць як шашлык з аднакарэнных словаў, хоць некалі было гімн гімназыі.

Натуральна, дзеячы культуры не адназначна ўспрынялі фрывольныя палітычныя апэрацыі над жывым арганізмам мовы, і ўжо ў 1989 годзе ў буйнейшай на ўвесь сьвет бібліятэцы кангрэсу ЗША зьяўляецца чарговае выданьне «Greatlitvan-Russian Dictionary» доктара Янкі Станкевіча, дзе рэпрэсаваная літара вярнулася ў навуковы ўжытак (гэта шостая пазыцыя беларускага альфабэту паводле Станкевіча).

Рывок з навуковага ўжытку адразу ў культмасавы зрабілі аналітыкі сучаснага маскульта Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй, якія ў сваёй кнізе «222 альбомы беларускага року» (Мн., 2006) сьмела рушылі шляхам вяртаньня першакрынічнага гуку роднай мовы на падставе адэкватнага ейнага графічнага ўвасабленьня. Улічваючы паходжаньне запазычаных словаў і латынічнае напісаньне крынічных марфем, яны прапануюць простую формулу ўжываньня г на месцы латынкавага h, а г на месцы латынкавага g. Такі падыход выклікаў зацікаўленасць і чытачоў, і рэдактараў, быў падхоплены шэрагам інфармацыйных парталаў. Першым у мастацкай літаратуры вырашыў працягнуць аднаўленьне традыцыі пісьменьнік Кастусь Травень у прапанаваных тут апавяданьнях «Шанец» і «Перазагрузка».

Вітаўт Мартыненка, літаратурны крытык.

Брыгадны генерал

Апавяданне

«Мудрымі будзем, як зьмеі, хітрымі, нібы лісы, чыстымі, як лілеі, і першымі ў чорных спісах».[1]

«Будзем» Славамір Адамовіч

I

Летнім ранкам вайсковаму пенсіянэру Віктару Мухабою патэлефанавалі з сакратыярата раённай выканаўчай улады і папрасілі яго схадзіць на вечарыну з «нібыта брыгадным генералам» Стахам Бахановічам, што ўчора прыехаў у іхні невялікі ўтульны горад на Дняпры, з якім, дарэчы, ён некалі ганяў у футбол у тутэйшай дзіцячай спартыўнай школе.

Ваенкам Васіль Юрчанка, які адсочваў усе целарухі былых вайскоўцаў і афіцэраў запасу, прамаўляў яму ў слухаўку:

 Ты ягоны спартыўны дружбан, вось пабудзь, паслухай, паглядзі, панюхай, чым дыхае і што гаворыць гэты нібыта «брыгадны генерал». Ён перад былым сябрам юнацтва захоча пафарсіць, а ты вазьмі жонку, яна ў цябе рэдкай якасьці і прыгажосьці, ён падпіты пачне кукарэкаць, форму генеральскую апране, штаны з лампасамі ўзьдзене, табе нават нічога і пытаць не трэба. Толькі падхвальвай, здзіўляйся ды перажывай за простых каўказскіх людзей. А потым нас паінфармуеш, каб ведаць, што з ім рабіць і як паводзіць. Гэта табе, дружа, даручэнне ад Звязу афіцэраў запасу.

І прыцішана дадаў, робячы таямніцу з вядомай ўсім месцічам ганебнай падзеі для некалі вялікай дзяржавы:

 Ён нядаўна прыехаў з Поўдня. Сам ведаеш, адтуль, дзе цяпер грукоча вайна.  І ваенкам паклаў слухаўку.

Стах Бахановіч у свой час тусаваўся запасным ў гарадской юнацкай футбольнай камандзе, што была кумірам тутэйшай маладзёвай тарсіды і дзе гульцом асновы быў паўабаронца Віктар Мухабой. Цяпер ён з цяжкасцю ўспамінаў нічым не прыкметнага хлапчука, што хваравіта ёрзаў на лаве запасных, не выязджаў на гульні ў другія гарады, нават не меў спартовай формы і буцаў. З недаверам Віктар змрочна асэнсоўваў атрыманае паведамленне, як і дзе ягоны шараговы зямляк здолеў, ня маючы аніякай вайсковай адукацыіі, атрымаць генеральскі чын.

Збіраючыся на гэтую важную сустрэчу, падпалкоўнік запасу Віктор Мухабой задумліва разглядаў сябе ў люстэрку, свой пукаты жывот, абцягнуты сінім казачым мундзірам з палкоўніцкімі пагонамі, потым у скрусе запытаў сваю прыгожую жонку, яна была маладзей за яго на дзесяць год:

 Ядзя,  сказаў ён, рашуча ўперыўшы позірк у свой ужо немалады азызлы твар у люстэрку,  Ядзя, на каго я зараз больш усяго падобны: на пердуна ці на паўпердуна?[2]

 На паўпердуна,  упэўнена адказала Ядвіга, паглядаючы сваімі сінімі вачыма на маладым свежым твары саракагадовай жанчыны, у глыбіні якога хавалася журба. На мінулым тыдні супрацоўнік педагагічнай ўстановы, дзе яна працавала, малады і рухавы Анатоль Шмонаў, трэнер па плаванні ў гарадскім басейне, сарамліва чырванеючы, прапанаваў ёй усталяваць больш блізкія стасункі і запрасіў яе на таемнае спатканне на будучым тыдні, якраз сённяшнім днём.

«Вы мяне хвалюеце, Ядвіга. Давайце ўтворым больш блізкія дачыненні!» мужна і ўзрушана казаў малады мужчына, уперыўшы ў яе напяты, крыху нахабны і юрлівы позірк. У думках, напэўна, ён прамаўляў больш мякка і здалёк. «Усё некалі праміне і што нам марнаваць свае жаданні?»

Зараз Ядзя асэнсоўвала гэтую прапанову, якая чамусьці моцна ўзрушыла яе ўяўленне. Напэўна, ёй мроілася, як дасціпны малады мужчына, палка і ўсхвалявана закаханы ў яе, будзе заляцацца, а потым абдымаць яе, лашчыць і нарэшце яны Не! Навошта ёй гэты местачковы забруджаны басейн бурлівых пачуццяў, аб якіх мрояць звычайныя жанчыны? Яна заўсёды марыла ў глыбіні сваёй душы аб акіяне, аб штармах, аб той свабодзе і чысціні, што дае акіян Не! Яна і цяпер яшчэ мроіць аб акіяне, дзе яны ўдваіх будуць імчаць пад посвіст свежага ветру ў ветразях, і вялізарныя хвалі падкідваюць іхнюю яхту-карвет на ўзгорках і цяснінах акіяна Тады навошта ёй гэты малады правінцыйны шпак?[3] Падпалкоўнік запасу Віктар Мухабой, як амаль кожны савецкі афіцер, таксама меў свае мары, ён некалі імкнуўся дасягнуць чыну генерала. У юнацтве ён іншы раз уяўляў, як прыедзе ў свой маленькі местачковы гарадок над Дняпром у генеральскім мундзіры з адютантам-афіцэрам на шыкоўнай «Волзе», і сам гаспадар горада і раёна, які-небудзь тамтэйшы Сяргей Уладзіміравіч Кучынскі, наладзіць сустрэчу тутэйшай грамадскасьці з яго генеральскай асобай. І сябры дзяцінства, юнацтва, маладосьці адны будуць ганарыцца, іншыя зайздросціць Цудоўна быць генералам, нават занюханым генерал-маёрам, а калі генерал-лейтэнантам Ба-ба-ба У гэты момант у падпалкоўніка запасу Віктара Мухабоя закруцілася ў вачох і ён чуць не бразнуўся на падлогу. Па праўдзе кажучы, як амаль кожны чалавек, Віця Мухабой меў у жыцці адну пэўную магчымасьць спраўдзіць сваю мару. (Божа мой, колькі магчымасцяў прамінае кожны шараговы чалавек!) У той час калі Вялікі Саюз нечакана пачаў бурыцца і савецкае афіцэрства не ведала, што рабіць і куды кінуцца, ён прыехаў з далёкага Улан-Удэ, дзе нёс службу, на вакацыі ў свой старажытны Стары Быхаў над Дняпром. Потым выпадкова паехаў у Менск да сваяка ў госці. Папіўшы з шваграм піўка з сушанай чырвонай рыбай, ён пашвэндаўся па сталіцы і нечакана змікіціў, што жыць у гэтым еўрапейскім культурным месцы з талерантнымі і памяркоўнымі грамадзянамі было б добрым завяршэннем ягонай вайсковай кареры. У той час паветра беларускай сталіцы, як і ўсёй постсавецкай прасторы, было прасякнута свабодай. Пасіянарныя тубыльцы, начапіўшы бел-чырвона-белыя значкі, з гонарам спраўджвалі сваё гістарычнае жаданне самавызначацца і ўсюды торкалі сваю тутэйшую мову. Падпалкоўнік Віця Мухабой быў далёкі ад сучаснай палітыкі, выхоўваўся ў савецкім гледзішчы, гэта значыць, падпарадкоўваўся Загаду. «Загад! Выкананне загаду святая рэч у вайсковай справе!» У вызначальны час, час «разбурэння і ператусоўкі» які бывае толькі адзін раз у жыцці усё шматлікае савецкае афіцэрства, не атрымаўшы «Загаду», разгубілася, і кожны самастойна пачаў выплываць у жыцці. Ахова Вялікай дзяржавы такім чынам, без вышэйстаячага «Загаду», на той момант зрабілася немагчымай справай. І вось у гэты лёсавызначальны час Віктар Мухабой зрабіў малюпасенькую памылку, ну проста цьфу, драбяза, цьфу, цьфу Маленькую, але вызначальную памылку! А як блізка быў да генерала! Ба! Ба! Тады ён рушыў у тутэйшае міністэрства абароны рашучы, цвярозы крок на той момант і звярнуўся ў аддзел кадраў замест таго, каб прамовіць:  «Подполковник Виктор Мухобой. Прибыл в ваше распоряжение, товарищ полковник, с Улан-Удэ. К сожалению, языком не владею, но есть желание служить в Западном военном округе. Прошу прощения, в БВО».

Дальше