А потым, канечне, ля-ля-ля, дзе служыў, агульныя знаёмыя, а потым у рэстаранчык, пакуначак чырвонай сухой рыбкі з армянскім каньяком, так сказаць, прэзент ад вайскоўцаў з Далёкага Усходу, «хоць край далёкі, але нашынскі». Трэба сказаць, у той момант БВА пераўвасаблялася ў Міністэрства Абароны і патрэба ў тутэйшым чынавенстве была вялізарная. Некага трэба было тэрмінова рабіць міністрам абароны, і гэта павінен быў быць мясцовы па нараджэнні афіцэр і, у сваю чаргу, па выхаванні адданы Вялікай дзяржаве. Новаму міністру трэба было зрабіць толькі адно: не даць стыхійна раскрасьці ўсю вайсковую маёмасьць. Начальнік вайсковых кадраў Цвёрдалобаў рабіў неверагодныя высілкі, шукаючы гэткую асобу. Нетутэйшыя вайскоўцы ўсе як адзін зрабіліся надзвычай зладзеяватыя, зязжаючы з сваіх кватэр на месца жыхарства ў Расею, гэтыя афіцэры адбівалі нават кафлю на кухні і, дзе толькі можна, здымалі дзверы і выдзіралі ванны Дзівакі! Нават сцібрыць нічога не здолелі па-сапраўднаму каштоўнае! Да прыкладу, якінебудзь стратэгічны бамбавік ці найноўшую сыстэму электронай аховы паветранай прасторы. А тутэйшыя афіцэры здуру ў гэты момант якраз правялі шэсце па праспекце Францішка Скарыны, да смерці перапудзіўшы ўсіх нетутэйшых і нават тых вайскоўцаў-генералаў, што сядзелі далёка і высока ў самой Маскве. Імгненна па загаду з самага верху беларускім «самасційнікам» было праведзена кесарава сячэнне, ад гэткай паразы яны аслупянелі і да сённяшняга часу знаходзяцца ў здранцвелым стане.
Ну, канечне, Банапарт быў вялікі чалавек! А цяперашнія, ох-хо-хо-хе, гэтыя банапарцікі ды тухачэўскія, далёка ім да разумення сучасных палітычных варункаў. Вялікія часы нараджалі вялікіх людзей і, што крыўдна, потым дробныя, шараговыя, аніякія людцы з наступных пакаленняў пачыналі даваць гістарычную адзнаку грамадскім волатам мінулага.
У гэты вызначальны пераломны момант, калі амбітныя мужчыны рабілі і робяць шалёную кареру, Віця Мухабой, не разабраўшыся ў сапраўднай дыспазыцыі, сунуўся ў адзел кадраў міністэрства абароны, і ўсё ў яго было на мазі: і ласось сушаны падрыхтаваны, і рэстарацыя вызначаная. І палкоўнік Цвёрдалобаў, начальнік кадраў БВА, прабачце Міністэрства Абароны, з надзеяй узрадавана ўзняў на яго свой змучаны позірк, (у яго загарэліся вочы, як толькі ён уявіў, як у Маскве ў Генеральным Штабе ягоныя калегі будуць рагатаць ад прозвішча міністра абароны суверэнай дзяржавы: «Виктор Мухабой! Победитель мух! Ха, ха, ха Кадровик Твёрдолобов на сваём месте!»). Яшчэ крыху і Віця быў бы генералам, адну грамульку розуму, міліметар да поспеху Не хапіла якраз гэтай грамулькі, далажыўся вайсковец не так, як трэба:
Падпалкоўнік Мухабой, жадаю ўдзельнічаць у будаўніцтве беларускай суверэннай арміі І далей панёс розную тутэйшую лабуду, што наслухаўся, швэндаючыся па праспекце ад мясцовых пасіянарных прыдуркаў
Яму, канечне, паабяцалі ў міністэрстве, узялі як быццам на ўлік, далікатна так паціснулі руку, але ў рэстарацыю не паехалі і рыбку не ўзялі, а потым, канечне, паставілі патрэбны маркер у патрэбным месцы ў сваіх спісах, які сьведчыў, што гэны расейскі афіцер атручаны мясцовым сепаратызмам
Думкі падпалкоўніка запасу перапыніла жонка Ядзя Сікорская, якая з журбой і цікаўнасцю дзівілася ў люстэрку сваёй паставай у новай, колеру чорнаморскай хвалі, сукенцы, стрункай, моцнай, з хвалюючымі абрысамі, такой цудоўна вытанчанай, ад якой мужчыны спачатку дранцьвелі, а потым з натхненнем торылі новыя жыццёвыя накірункі, зараз нечакана запярэчыла:
Ведаеш, мілы, а чаго я папруся на гэтую сустрэчу з тваім спартыўным дублёрам генералам? Што я, генералаў не бачыла? І што гэта за чын такі брыгадны генерал? Ён што, кіргіз ці чачэн?
Заўвага была слушная, і Віктар Мухабой пагадзіўся з жонкай Ядзяй Сікорскай. (У свой час будучая жонка па дамоўленасьці з жаніхом захавала сваё шляхецкае прозвішча.) Сапраўды, генерал на самай справе нейкі несапраўдны, «не настаяшчы». Ні ў братняй Расеі, ні ў Беларусі, ды, мабыць, і ва Украйне не было такіх чыноў. І ўсе астатнія генералы з іншых пастсавецкіх рэспублік, па цвёрдым меркаванні падпалкоўніка, былі «не настаяшчымі». Так, бутафорскія арміі з бутафорскімі генераламі.» Усё роўна, калі што, ваяваць прыйдзецца нам, славянам» цвяроза і рэалістычна думаў ён.
Зараз ён нечакана прамовіў словы, робячы прафілактычную прамыўку жончынай сьвядомасьці:
Тут да мяне дайшлі звесткі з нашай ветэранскай контравыведкі, што з цябе вачэй не зводзіць тутэйшы валацуга, нехта Толік Шмокін, падпалкоўнік знарок скрывіў прозвішча Шмонава і засяроджана паглядзеў на жонку. Ён табе ўжо зрабіў прапанову аб сустрэчы? Сёння, дарэчы, якраз самы спрыяльны момант для адультэру.
Ведаеш, мілы, а чаго я папруся на гэтую сустрэчу з тваім спартыўным дублёрам генералам? Што я, генералаў не бачыла? І што гэта за чын такі брыгадны генерал? Ён што, кіргіз ці чачэн?
Заўвага была слушная, і Віктар Мухабой пагадзіўся з жонкай Ядзяй Сікорскай. (У свой час будучая жонка па дамоўленасьці з жаніхом захавала сваё шляхецкае прозвішча.) Сапраўды, генерал на самай справе нейкі несапраўдны, «не настаяшчы». Ні ў братняй Расеі, ні ў Беларусі, ды, мабыць, і ва Украйне не было такіх чыноў. І ўсе астатнія генералы з іншых пастсавецкіх рэспублік, па цвёрдым меркаванні падпалкоўніка, былі «не настаяшчымі». Так, бутафорскія арміі з бутафорскімі генераламі.» Усё роўна, калі што, ваяваць прыйдзецца нам, славянам» цвяроза і рэалістычна думаў ён.
Зараз ён нечакана прамовіў словы, робячы прафілактычную прамыўку жончынай сьвядомасьці:
Тут да мяне дайшлі звесткі з нашай ветэранскай контравыведкі, што з цябе вачэй не зводзіць тутэйшы валацуга, нехта Толік Шмокін, падпалкоўнік знарок скрывіў прозвішча Шмонава і засяроджана паглядзеў на жонку. Ён табе ўжо зрабіў прапанову аб сустрэчы? Сёння, дарэчы, якраз самы спрыяльны момант для адультэру.
Калі гэта цябе так турбуе, мілы, я магла б пайсьці з табой на сустрэчу з тваім брыгадным генералам і з вашымі вайсковымі пердунамі. Але не пайду!
Ядвіга прамовіла гэтыя словы з некаторай кропляй сарказму і нават грэблівасьці, і адначасова нейкая ўзрушанасьць, узнёсласьць у ёй патухла. Яна зрабілася звычайнай, такой, як заўсёды, і падпалкоўнік Віктар Мухабой, па-вайсковаму пільны, з добра прыхаванай душой прагматыка, зразумеў, што, мабыць, трапіў у цэль. «Дзеля прафілактыкі трэба будзе набіць морду гэтаму шпаку Шмокіну, помсліва падумаў ён, а жоначку сёння неабходна шчыра і пяшчотна патаптаць.» Зрабіўшы гэтую выснову, падпалкоўнік пачаў рупліва рыхтавацца да сустрэчы з генералам.
ІІ
Наогул сучасныя генералы падзяляюцца на дзве супрацьлеглыя суполкі. Адны з іх гэта паяднаныя повезямі непарушнай лучнасьці генералы мірнага часу, тыя, хто скончыў акадэмію генеральнага штабу і па ўсіх дзяржаўных і міжнародных статутах цяпер мелі права насіць штаны з лампасамі. У мірныя часы зьявілася таксама процьма розных генералаў-не-вайскоўцаў: адзін некалі добра іграў у хакей да сарака год і адначасова рос у чынах, другі кіраваў сімфанічным аркестрам і спрытна махаў палачкай, і абодва ў патрэбным узросце пасталі ў высокіх вайсковых чынах. Рэальная логіка іншы раз прыводзіць людзей да алагічных зьяў, амаль варяцтва
Акрамя ўсяго, генералы мірнага часу павінны ўмець кіраваць буйнымі вайсковымі злучэннямі, умець выконваць запланаваныя генштабам мерапрыемствы, кантраляваць сітуацыю над тэрыторыяй, а ў нядаўна прамінулыя часы павіны былі ўмець падаіць вайсковаю казну, падсілкаваць вышэйстаячых вайсковых чыноўнікаў, а ў цяперашні час, мабыць, спісаць, а потым уцюрыць замежнаму пакупніку за вялікія грошы, як навейшую стратэгічную распрацоўку, якую-небудзь састарэлую зенітную сыстэму. І вельмі важная галіна іхняй дзейнасьці уменне праводзіць вайсковыя манёўры і парады! Калі генерал не ўмее праводзіць манёўры і парады, тады яго лёс гібець дзе-небудзь у тундры ці ў гарнізонах Крайняй Поўначы. Такім чынам, у мірны час паркетныя генералы квітнелі і адчувалі сябе на сваім месцы. Падчас нядаўніх рэгіянальных войн генералы мірнага часу ў большасьці былі няздольнымі да пераможных вайсковых дзеянняў з сепаратыстамі і таму ў хуткім часе зрабіліся непатрэбнымі. На некаторых з іх, каб неяк патлумачыць затрачаныя дзяржаўныя сродкі, звалілі ўсе вайсковыя памылкі, хібы, страты і паразы першых регіянальных вайсковых канфліктаў
Зрэшты, у прамінулых размаітых і стракатых грамадскіх супрацьстаяннях, што потым хутка перараслі ва ўзброеныя канфлікты, сапраўдныя ваенныя кіраўнікі выходзілі з самых глыбінь народных мас, з розных «бацькаў» бацька Махно, камбрыг Катоўскі, камдзіў Чапаеў, камандарм Будзённы, Олека Дундзіч, бацька Мінай, у новыя часы: генерал Радка Младзіч і Радаван Караджыч, Шаміль Басаеў і Салман Радуеў
Па зместу гэткія людзі самой прыродай былі створаны для вайны. У мірны час яны пакутавалі ў рахманым марудным жыцці, іншы раз траплялі за краты, і толькі пры ваенных канфліктах і разборках уласцівая ім амбітнасьць і ваяўнічасьць дазваляла сцвердзіць і адчуць сябе на сваім месцы ў новых гістарычных варунках.