Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень 8 стр.


VІІ

У другой палове дня, пад вечар, калі сонца пачало хіліцца на захад, пасля размовы з бацькам і маці, Бахановіч выйшаў з хаты. У горадзе стаяла цішыня, толькі было чутна, як па чыгунцы ад вакзала адыйшоў грузавы цягнік і колы вагонаў грукочуць на стыках. Пах квітучага бэзу перамешваўся з свежым вясновым паветрам і крыкамі чаек на птушыным кірмашы, што чуўся з паплавоў Дняпра.

У садзе ў сінім спартовым касцюме сядзеў у альтанцы Уладзь Церашонак, убачыўшы Бахановіча, ён заклапочана запытаў яго:

 Што рабіць будзем, камандзір?

 Думаць будзем, Уладзь. Цябе нешта непакоіць?

Уладзь Церашонак сурёзна адказаў:

 Час не стаіць на месцы, нехта ў гэты самы момант дзейнічае, магчыма, небяспечна для нас.

Уладзь адчуваў нейкую несвядомую трывогу, і Стах разумеў яго, але прамовіў спакойна:

 Створым фірму і пачнём працаваць на ўласную краіну. Трэба абжываць сваю жыццёвую прастору, покуль яе не абжылі чужынцы. Зоймемся вандроўкамі. Рачныя турыстычныя вадаплавы будуць хадзіць з БаркалабаваБыхава да Гомеля і далей да Пінска, а таксама да Кіева, Запарожжа, Херсона. Уяўляеш, узяць знаёмую прыгожую жанчыну і ўлетку на белым цеплаходзе па Барысфену,[16] па Прыпяці, альбо да Чорнага мора. Гэта табе не чужая Турцыя і не занюханы Егіпет. Праграма ажывіць цэлыя рэгіёны краіны, створыць рабочыя месцы. А якія мясціны! «Беларусія радная, Україна залатая»

 Ці дасць нам тутэйшае чынавенства магчымасьць разгарнуцца?

 Калі мы, Уладзь, на поўдні разгарнуліся, то тут мы таксама не прападзём. Тутэйшыя таксама любяць грошы Будзем плаціць направа і налева Зробім візіты ў райвыканкам, міліцыю, падатковую службу, КДБ, злётаем у Магілёў, у сталіцу. Падключым сяброў з Украйны Навошта нам перціся ў Чэхію ці Польшу, мы і тут раскруцімся Возьмем крэдыты. Заробленыя грошы покуль не будзем чапаць, няхай паляжаць у банках. Дзеля страхоўкі купім покуль што кватэры ў Менску.

 Так, Стах. Ты зьняў з маёй душы цяжкі камень трывогі. Дарэчы, па тэлескрынцы паведамілі, што на поўдні ідуць моцныя баі. І як гэта ты змікіціў, і так спрытна тады мы зехалі? Я цябе пасля і пачаў успрымаць, як сапраўднага генерала. У нас у брыгадзе былі Бадаеўскія віжы?

 Віжы, дзе іх няма? Віжы ў нас былі і Бадаеўскія, і з супрацьлеглага боку. Вунь Руслан з Тамбова, як я мяркую, быў шпегам ФСБ. І мабыць, Віця Мухабой таксама віжуе па даручэнні свайго Згуртавання вайскоўцаў-афіцэраў, лагодна прамовіў апошнія словы Бахановіч і засяроджана дадаў: Добра пачаставаўшы Віктара, мы выказалі яму павагу і ператварылі яго з патэнцыйнага ворага ў шчырага свайго сябра.

Ён азірнуў наваколле уважлівым позіркам асобы, што ўпэўнена адчувае сябе ў цяперашняй таўканіне гістарычнага часу, разумее новыя законы і алгарытмы і ўмее імі карыстацца.

Знадворку гаспадарыла такое знаёмае і чароўнае блакітнае травеньскае неба Зеляніна свежай травы буйна прабівалася ўздоўж плоту, яблыні квітнелі беларужовымі кветакамі. Бліскучы ў сонечных промнях шпак на шпакоўні высвістываў свае вясновыя мелодыі

Нічога не сведчыла аб існаванні нейкіх прыкмет небяспекі. Стах, пільна ўглядаючыся ў чароўнае асяродзе, у роздуме прадоўжыў:

 А віжы гэта абавязковы чыннік сучаснасьці, без іх аніякая ўлада існаваць не можа. Калі ты не ўяўляеш пагрозы для ўлады і нават зьяўляешся для яе карысным, то аніякія шпегі нас моцна непакоіць не павінны.

 Валік Піткевіч мне казаў, што нібыта бачыў каля Шмалабы[17] на Дорахава некага вельмі падобнага да Руслана. Ён крутануўся у завулак за ім, а той як скрозь зямлю праваліўся.

 Бачыў, кажаш?  насцярожыўся Бахановіч.  Значыць, фэсбэшнікі ўжо тут! Трэба тэрмінова прымаць меры. Дарэчы, Зміцер Цыбульскі інфармаваў зараз па тэлефоне, што заўтра ў нас прыём у прэмер-міністра па пытаннях перадачы нашых каўказскіх нафтавых свідравін дзяржаўнаму холдынгу Нам трэба пратрымацца толькі гэтую ноч. Заўтра мы ўжо будзем пад дзяржаўнай аховай. Бо рана ці позна да нас могуць заявіцца расейскія госці!

 Расейскія фэсбэшнікі? На тэрыторыі суверэннай дзяржавы іхняя тэрарыстычная акцыя? Гэта ж чорт ведама што, міжнародны скандал?

 Гэта для цябе, Уладзь, тэрыторыя суверэннай дзяржавы! А для іх тэрыторыя расейскай імперыі, часова набыўшая суверэнітэт. Яны нават ідэалагічную налепку прыдумалі: «экономически несостоятельные государства». Што тут казаць, разбурыўшы Савецкі Саюз, «москоўскае сообшчество» рушыла не наперад, а назад, у сярэдневечча! Яны могуць сёння ноччу захапіць нас у палон, а астатніх зьнішчыць. Потым зваляць на помсту генерала Бадаева?!

Стах крыху засяроджана падумаў і потым рашуча зацвердзіў Церашонку.

 Абвясьці хлопцам дзейства па плану нумар «3БЭвакуацыя». Неабходна трыццаць легкавікоў з Быхава і Магілёва, прыкладна ў 19.00 гадзін. Акрамя таго .

Бахановіч звыкла аддаваў загады, ягоныя падначаленыя хутка, без мітусні, выконывалі іх, а ён у думках ужо рыхтаваўся да вызначальнай сустрэчы з выканаўчай уладай дзяржавы. Узбагачаны за папярэдні дзень новымі ідэямі і звесткамі, Стах Бахановіч адчуваў сябе чалавекам, што знаходзіцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час, і ператвараўся ў сучаснага прадбачлівага і чэпкага жыхара сваёй незалежнай і суверэннай краіны

Верасень 2009кастрычнік 2010 г. МагілёўМінск

Пад зорным небам Айчыны

Апавяданне

«Ад таго, наколькі розум развіты, тонкі, своеасаблівы ці, наадварот, шараговы і ардынарны, залежыць малюнак рэчаіснасьці ў люстерку нашай душы».

М. Южык «Човен на Млечным Шляху»

І

Чырвоны дыск сонца ўладарна ўздымаўся над небакраем, над вясковымі краявідамі белай заснежанай прасторай, цёмна-шэрай пасмай шашы, што ўзбягала на ўзгорак і цягнулася да чыгуначнай станцыі над усёй гэтай гістарычна дробнай і часовай чалавечай марнасьцю.

Ранішнюю цішыню наваколля парушалі вясёлыя галасы і смех юнакоў і дзяўчат, што ішлі шыхтам па шашы. Дзесьці ў канцы шыхта Вова Ігнацюк граў на баяне і спяваў: «Ты куды мяне клічаш, паслухай? Завіруха, мяцель-завіруха»

Веня Давідовіч як зачарованы глядзеў на непахісны рух зоркі. «Вось так некалі валадарна сонца ўздымалася над рымскімі легіёнамі Цэзара, фалангамі Аляксандра Македонскага, арміямі Банапарта, партызанскімі атрадамі і вайсковымі групоўкамі другой сусветнай вайны І ўсё мінула, як і не было ніколі. Гэтаксама праляціць ягонае маладое жыццё: хутка, імкліва і незваротна. Жыццёвы час разыйдзецца на нейкія драбноты. Застануцца толькі ўспаміны»

Веня адвёў позірк ад сонца і, выдыхаючы пару ў марознае паветра, глянуў па юначы шчымліва на Ліпу.

 Ты пайшоў? Навошта? Не разумею,  зялёна-бурштынавыя вочы Ліпы Бакуніч пяшчотна глядзелі на Веню.  Чаму ты не такі, як усе? Будзь прасцейшы. Ідзі па дарозе. Яны для таго і створаны, каб па іх хадзіць.

 Разам з усімі!  адказаў Веня, каб хоць нешта сказаць. Ён трымаў руку Ліпы ў блакітнай рукавічцы, глядзеў у яе дзіўныя вочы і бянтэжыўся ад рою пачуццяў і думак. Сэнс выказаных Бакуніч слоў не кранаў ягоную свядомасьць. Побач ішлі таварышы па вандроўцы ў брызянтовых штармоўках, з заплечнікамі і звязанымі іртамі[18] на плячах. Яны жартавалі, смяяліся, гаварылі аб чымсьці сваім, а праходзячы вобак, звярталі ўвагу на Веню і Ліпу, падначкі і падбухторванні ляцелі ў іх бок.

Ліпа Бакуніч прыгожая і дасціпная, яе ведаў увесь фізіка-матэматычны факультэт, і маленькі, нічым непрыкметны, сарамлівы Веня Давідовіч, якому аднакурснікі з факультэта прыродазнаўства далі мянушку «шчаўлік». Яны стаялі трымаючыся за рукі на вачах усяго вандроўнага гурта. Веня адчуваў сябе няёмка, бо гэта было нязвыкла: ён і яна разам.

Імгненні іх развітання імкліва меншалі. Хвост шыхта няўмольна набліжаўся да іх.

 Да пабачэння, Веня. Жадаю табе ўдачы.  Ліпа зняла рукавічку і паціснула яму руку.

Веню вельмі хацелася ўзяць гэтую маленькую пяшчотную дзявочую далонь і пацалаваць яе.

Бакуніч уважліва глядзела, запамінаючы яго аблічча. У гэтай зорнай вандроўцы ёй спадабаўся гэты шчыры і таму цікавы хлопец. У яго былі жывыя сінія вочы і выгляд далікатнага дзецюка, здольнага саромецца і чырванець. Веня быў такі эмацыянальны і чуллівы, што ўсе думкі і пачуцці адлюстроўваліся на яго твары. Ён нагадваў ёй мілае пухнатае кацяня, якое хочацца пагладзіць. Веня істотна адрозніваўся ад іншых хлопцаў упэўненых, дасціпных і нават грубых. Хлопцы заўсёды ведалі, чаго яны хочуць у цяперашніх варунках жыцця. Веня быў спадкаемцам іншай эпохі, той, што даўно адыйшла, гераічнай і прывабнай, у якой некалі жылі ветлівыя і мужныя шляхетныя рыцары, па якіх яшчэ мроілі пяшчотныя дзявочыя душы.

 Бакуніч, а ты помніш, што мы рабілі летась пасля вяртання ў Менск з вандроўкі, калі ўбачылі тралейбус?  запытаў, падыйшоўшы ў канцы шыхта Вова Ігнацюк.

 Убачыўшы тралік, мы закрычалі ура!  засмяялася Ліпа, і падхапіўшы лыжы на плячо, пайшла побач з Ігнацюком. Вова нешта гаварыў ёй, потым павесіў за плечы баян і забраў ірты ў Ліпы. Яны адыходзілі, а Веня застаўся і цяпер глядзеў ім услед.

Назад Дальше