Ну, містэр Фялім, усклікнуў Зеб, цяпер трымайся! Калі я не напалохаю тваю баязлівую душу так, што ты не заснеш да ранку, то я дурань, які не можа адрозніць сарыча ад індыка. Пачакай жа!
I паляўнічы накіраваўся да хаціны; ціхенька пракраўшыся пад яе ценем, ён пусціў вужа ўнутр кола з вяроўкі, якім Фялім акружыў сваё жыллё.
Вярнуўшыся на сваю травяную пасцель, паляўнічы яшчэ раз нацягнуў коўдру і прамармытаў:
«Курачка» не перапаўзе цераз вяроўку гэта напэўна; ясна і тое, што яна аблазіць усё, шукаючы выхаду. I калі змяя праз паўгадзіны не забярэцца на гэтага ірландскага дурня, то Зеб Стумп сам дурань Стой! Што гэта? Чорт вазьмі, ці не ўжо?
Калі б паляўнічы хацеў сказаць яшчэ што-небудзь, то ўсё роўна не было б чутна, таму што падняўся такі неверагодны шум, які мог бы разбудзіць усё жывое на Аламо і на адлегласці некалькіх міль у наваколлі.
Спачатку пачуўся немы крык ці, дакладней, лямант такі, які мог вырвацца толькі з глоткі Фяліма ОНіла.
Затым голас Фяліма патануў у хоры сабачага браxy, конскага фыркання і ржання; гэта працягвалася без перапынку некалькі хвілін.
Што здарылася? спытаў мустангер, саскочыўшы з ложка і навобмацак прабіраючыся да ахопленага жахам слугі. Што на цябе найшло? Ці ты ўбачыў прывід?
О, майстар Морыс, горш! На мяне напала змяя! Яна мяне ўсяго пакусала!.. Святы Патрык, я бедны, прапашчы грэшнік! Я, мабыць, зараз памру
Пакусала змяя? Пакажы дзе? спытаў Морыс, спешна запальваючы свечку.
Разам з паляўнічым, які ўжо паспеў зявіцца ў хаціне, ён стаў аглядаць Фяліма.
Я не бачу ніякіх укусаў, працягваў мустангер, пасля таго як старанна агледзеў усё цела слугі.
Няма нават драпіны, адазваўся Стумп.
He ўкусіла? Але ж яна поўзала па мне, халодная, як міласціна.
А ці была тут змяя? спытаў Морыс з сумненнем у голасе. Можа, гэта толькі прыснілася табе?
Якое там прыснілася, майстар Морыс! Гэта была сапраўдная змяя. Праваліцца мне на гэтым месцы!
Можа, і была змяя, умяшаўся паляўнічы. Паглядзім раптам знойдзем яе. Дзіўна ўсё ж! Вакол вашага дома ляжыць вяроўка з конскага воласу. Як жа гэта гадзюка магла перабрацца цераз яе?.. Вунь, вунь яна!
Кажучы гэта, паляўнічы паказаў у куток пакоя, дзе, скруціўшыся кальцом, ляжала змяя.
Дык гэта ўсяго толькі «курачка»! працягваў Стумп. Яна не страшней за голуба. Пакусаць яна не магла, але ж мы ўсё роўна з ёю расправімся.
Паляўнічы схапіў вужа, высока падняў і кінуў вобзем з такой сілай, што амаль пазбавіў яго здольнасці рухацца.
Вось і ўсё, містэр Фялім, сказаў Зеб, наступаючы на галаву змяі сваім цяжкім абцасам. Кладзіся і спі спакойна да ранку: змяя цябе больш не кране.
Падштурхваючы нагой забітага вужа і весела пасмейваючыся, Зеб Стумп выйшаў з хаціны, зноў расцягнуўся на траве на ўвесь свой агромністы рост і на гэты раз нарэшце заснуў.
8. Мнаганожка
Пасля расправы са змяёй усе супакоіліся. Брэх сабакі спыніўся разам з лямантам Фяліма. Мустангі зноў спакойна стаялі пад ценем дрэў.
У хаціне ўсталявалася цішыня; толькі час ад часу было чуваць, як круціўся ірландзец на падсцілцы з мустангавай шкуры, не верачы больш у абарону кабрыэста.
Звонку цішыню парушаў толькі адзін гук, зусім не падобны на шолахі, якія даносіліся з хаціны. Гэта было нешта сярэдняе паміж шыпеннем алігатара і кваканнем жабы; аднак, паколькі гэты гук вылятаў з ноздраў Зеба Стумпа, наўрад ці ён мог быць чым-небудзь іншым, чым здаровым храпам заснулага паляўнічага. Яго гучнасць сведчыла, што Зеб моцна спіць.
Паляўнічы заснуў амаль адразу, як толькі зноў улёгся унутры вяровачнага кола. Жарт, які ён сыграў з Фялімам, каб адпомсціць за перапынены сон, заспакойліва падзейнічаў на яго, і ён цяпер цешыўся поўным адпачынкам.
Амаль цэлую гадзіну працягваўся гэты дуэт; час ад часу яму акампаніравалі крыкі вушастай савы і тужлівае выццё каёта.
Але вось зноў загучаў хор. Запявалам, як і ў мінулы раз, быў Фялім.
Ратуйце, гіну! закрычаў нечакана ірландзец, разбудзіўшы не толькі свайго гаспадара ў хаціне, але і госця на лужку. Святая Дзева! Заступніца чыстых душ! Выратуй мяне!
Выратаваць цябе? Ад каго? спытаў Морыс Джэральд, зноў саскочыўшы з пасцелі і спешна запальваючы святло. Што здарылася?
Другая змяя, ваша міласць. Ох! Яй-богу, гадзюка, злейшая за тую, якую забіў містэр Стумп. Яна пакусала мне ўсе грудзі. Месца, дзе яна прапаўзла, гарыць, быццам каваль з Балібалаха апёк мяне распаленым жалезам.
Другая змяя, ваша міласць. Ох! Яй-богу, гадзюка, злейшая за тую, якую забіў містэр Стумп. Яна пакусала мне ўсе грудзі. Месца, дзе яна прапаўзла, гарыць, быццам каваль з Балібалаха апёк мяне распаленым жалезам.
Пракляты ёлупень! закрычаў Зеб Стумп, зявіўшыся ў дзвярах з коўдрай на плячы. Другі раз ты будзіш мяне, дурань!.. Прашу прабачэння, містэр Джэральд! Вядома, што дурняў хапае на ўсіх краінах і ў Амерыцы, і ў Ірландыі, але такога ідыёта, як Фялім, я яшчэ не сустракаў. Гэта сапраўднае няшчасце! Наўрад ці нам сёння ўдасца заснуць, калі мы не ўтопім яго ў рэчцы.
Ох, мілы Стумп, не гаварыце так! Клянуся, што тут зноў змяя! Я ўпэўнены, што яна яшчэ ў хаціне. Толькі хвіліну назад я адчуваў, як яна поўзала па мне.
Гэта табе прыснілася, мабыць? сказаў паляўнічы паўзапытальна і больш спакойна. Кажу табе, што ні адна тэхаская змяя не перапаўзе цераз валасяную вяроўку. Тая напэўна ўжо была ў хаціне да таго, як ты палажыў ласо. Наўрад ці тут схаваліся дзве адразу. Зараз пашукаем
О Божа! крычаў ірландзец, задзіраючы кашулю. Вось ён, след змяі, якраз на рэбрах! Значыць, была тут другая! О Маці Божая, што са мной будзе? Пячэ, як агнём!
Змяя? усклікнуў Стумп, набліжаючыся да напалоханага ірландца і трымаючы над ім свечку. Як жа, змяя! He, чорт вазьмі, клянуся, што гэта не змяя! Гэта горш!
Горш за змяю? усклікнуў Фялім у адчаі. Горш, вы сказалі, містэр Стумп? Вы думаеце, гэта небяспечна?
Як табе сказаць Усё залежыць ад таго, ці знайду я сёе-тое паблізу і ці хутка. Калі не, то я не адказваю
О містэр Стумп, не пужайце мяне!
У чым справа? спытаў Морыс, убачыўшы на грудзях Фяліма ярка-чырвоную паласу, нібы праведзеную распаленым прутком. Што ж гэта, у рэшце рэшт? паўтарыў ён з нарастаючай трывогай, заўважыўшы, як заклапочана глядзіць паляўнічы на дзіўны след. Я нічога падобнага не бачыў. Гэта небяспечна?
Вельмі, містэр Джэральд, адказаў Стумп, пазваўшы мустангера за дзверы хаціны і гаворачы шэптам, каб не пачуў Фялім.
Але што ж гэта такое? усхвалявана паўтарыў Морыс.
След ядавітай мнаганожкі.
Ядавітая мнаганожка! Яна яго ўкусіла?
He, не думаю. Але гэтага і не патрабуецца. Хопіць таго, што мнаганожка прапаўзла гэта можа быць смяротна.
Божа міласэрны! Гэта так небяспечна?
Так, містэр Джэральд. He раз я бачыў, як здаровы чалавек адпраўляўся на той свет з такой паласой. Трэба дапамагчы, і хутчэй, a то ў яго пачнецца гарачка, а потым памутнее розум, усё роўна як пасля ўкусу шалёнага сабакі. Але не трэба пужаць бедалагу, пакуль я не высветлю, ці нельга яму дапамагчы. У гэтых краях сустракаецца трава адна гаючая расліна, і калі мне ўдасца хутка яе знайсці, тады вылечыць Фяліма будзе няцяжка. На жаль, месяц схаваўся, і прыйдзецца шукаць навобмацак. Я ведаю, што на абрыве шмат гэтага зелля. Ідзіце супакойце хлопца, а я пагляджу, што можна зрабіць. Праз хвілінку я вярнуся
Гэты шэпт за дзвярамі ніколькі не заспакоіў Фяліма, а, наадварот, прывёў яго ў панічны стан. He паспеў стары паляўнічы адправіцца на пошукі лекавай расліны, як ірландзец выбег з хаціны з яшчэ больш жалобным енкам.
Прайшло нямала часу, перш чым Морысу ўдалося заспакоіць свайго малочнага брата, пераканаўшы яго, што небяспекі няма ніякай, хаця сам ён зусім не быў у гэтым упэўнены.
Неўзабаве ў дзвярах зявіўся Зеб Стумп; па спакойнаму выразу яго твару няцяжка было здагадацца, што гаючая расліна знойдзена. У правай руцэ паляўнічы трымаў некалькі авальных лістоў цёмна-зялёнага колеру, якія густа і раўнамерна былі ўсаджаны вострымі калючкамі. Морыс пазнаў у іх лісце кактуса арэгана.
He бойся, містэр Фялім, сказаў стары паляўнічы, пераступаючы парог хаціны. Цяпер баяцца няма чаго. Я дастаў кветачку, якая хутка выцягне гарачку з тваёй крыві, хутчэй, чым агонь спаліць пяро Перастань выць, кажу табе! Ты разбудзіў усіх птушак, звяроў і гадаў на дваццаць міль уверх і ўніз па рацэ. Калі ты не змоўкнеш, сюды збягуцца ўсе каманчы, а гэта, бадай, будзе трохі горш, чым след станогага стварэння Містэр Джэральд, пакуль я буду рыхтаваць прыпарку, пашукайце, чым яго перавязаць.
Перш за ўсё паляўнічы зрэзаў нажом калючкі. Затым, выдаліўшы скурку, ён нарэзаў кактус тонкімі скрылікамі, разлажыў іх на падрыхтаванай мустангерам чыстай анучцы і спрытна прылажыў гэту «прыпарку», як ён яе назваў, да барвовай паласы на целе Фяліма.
Кактус хутка падзейнічаў яго сок быў добрым проціяддзем. I Фялім, заспакоены ўпэўненасцю, што небяспека мінула, а таксама ад стомленасці, забыўся моцным асвяжальным сном. Пасля няўдалай спробы зайсці мнаганожку агіднага паўзуна, які, у адрозненне ад змяі, не баіцца перапаўзаць цераз валасяную вяроўку, доктар-самавучка вярнуўся на свой лужок, дзе спакойна праспаў да раніцы.