Арыстакратаў? са смехам адазваўся лейтэнант драгунскага палка. He думаю, што тут шмат арыстакратаў, а красунь, бадай, і таго меней.
Вы памыляецеся, Генкок. На берагах Ляоны можна знайсці і тых і другіх. Сюды перакачавалі людзі з вялікім аўтарытэтам у грамадстве. Мы сустрэнем іх на свяце ў Пойндэкстэра, у гэтым я ўпэўнены. Адносна арыстакратызму не турбуйцеся: у самога гаспадара яго столькі, што хопіць з лішкам на ўсіх гасцей. Што ж тычыцца красунь, бюся аб заклад, што яго дачка лепшая за любую дзяўчыну па гэты бок ракі Сабінас! Пляменніцы інтэнданта напэўна прыйдзецца ўступіць ёй сваё месца першай красуні.
Во як!.. выразна працягнуў лейтэнант стралковага палка; па тону яго можна было зразумець, што гэтыя словы кранулі яго за жывое. Значыць, міс Пойндэкстэр павінна быць чартоўскі прыгожая.
Яна надзвычайна прыгожая, калі толькі не пабрыдчэла з той пары, як я бачыў яе ў апошні раз на бале ў Лафурша. Там было некалькі маладых крэолаў, якія дабіваліся яе ўвагі, і ледзь не дайшло да дуэлі.
Какетка, мабыць? заўважыў стралок.
Hі кроплі, Кросмен. Наадварот, паверце мне. Яна дзяўчына сурёзная і не дазваляе залішняй фамільярнасці унаследавала гордасць свайго бацькі. Гэта фамільная рыса Пойндэкстэраў.
Дзяўчына якраз па майму густу, жартаўліва заўважыў малады драгун, і калі яна такая прыгожая, як вы кажаце, капітан Слоўмен, то я, мабыць, закахаюся ў яе. Маё сэрца, дзякуй Богу, свабоднае, не тое што ў Кросмена.
Паслухайце, Генкок, адказаў пяхотны афіцэр, чалавек практычны, я не люблю ісці ў заклад, але гатовы паставіць любую суму, што, убачыўшы Луізу Пойндэкстэр, вы гэтага больш сказаць не зможаце, канешне, калі будзеце шчырым.
He турбуйцеся, калі ласка, пра мяне, Слоўмен! Я занадта часта бываў пад агнём чароўных вачэй, каб іх баяцца.
Але не такіх чароўных.
Каб вас чэрці ўзялі! Вы заставіце чалавека закахацца ў дзяўчыну, перш чым ён гляне на яе. Калі верыць вашым словам, яна рэдкая прыгажуня.
Так, вы не памыліліся. Яна была такой, калі я бачыў яе ў апошні раз.
Даўно гэта было?
Баль у Лафурша? Дайце ўспомніць Года паўтара назад. Хутка пасля таго, як мы вярнуліся з Мексікі. Яна тады толькі пачала выязджаць; пра яе гаварылі: «Загарэлася новая зорка, што народжана для святла і для славы».
Паўтара года гэта вялікі тэрмін, разважліва сказаў Кросмен. Вялікі тэрмін для дзяўчыны асабліва крэолкі: іх жа часта аддаюць замуж у дванаццаць гадоў замест шаснаццаці. Яе прыгажосць ужо магла страціць сваю свежасць.
Ніколечкі. Я мог бы зайсці да іх, каб праверыць, але думаю, што яны ў клопаце па гаспадарцы, і ім, мабыць, не да гасцей. Зрэшты, днямі ў іх пабываў маёр, і ён так многа гаварыў пра надзвычайную прыгажосць міс Пойндэкстэр, што ледзь не пасварыўся з жонкай.
Слова гонару, усклікнуў драгун, вы так заінтрыгавалі мяне, што я, здаецца, ужо амаль закаханы!
Перш чым вы канчаткова закахаецеся, я павінен папярэдзіць вас, сказаў пяхотны афіцэр сурёзным тонам, што вакол ружы ёсць калючкі іншымі словамі, у сямі ёсць чалавек, які можа прычыніць вам непрыемнасці.
Брат, мабыць? Так звычайна гавораць пра братоў.
У яе ёсць брат, але не ў ім справа. Гэта цудоўны, высакародны юнак, адзіны з Пойндэкстэраў, якога не грызе чарвяк гордасці.
Тады яе арыстакратычны татачка? He думаю, каб ён стаў адмаўляцца жыць пад адным дахам з Генкокамі.
Я ў гэтым не ўпэўнены He забывайце, што Генкокі янкі, а плантатар высакародны жыхар Поўдня! Але я кажу не пра старога Пойндэкстэра.
Хто ж тады гэта загадкавая асоба?
Яе дваюрадны брат Касій Калхаўн. Вельмі непрыемны субект.
Я, здаецца, чуў гэта імя.
I я таксама, сказаў стралок.
Пра яго чуў кожны, хто так ці інакш меў дачыненне да мексіканскай вайны, гэта значыць, хто ўдзельнічаў у паходзе Скота. Касій Калхаўн пакінуў аб сабе дрэнную памяць. Ён ураджэнец штата Місісіпі і ў час вайны быў капітанам у палку місісіпскіх валанцёраў. Толькі яго часцей сустракалі за картачным сталом у ігральным доме, чым у казармах. Было ў яго адно-два дзельцы, якія склалі яму рэпутацыю дуэлянта і задзіры. Але гэту славу ён набыў яшчэ да мексіканскай вайны. У Новым Арлеане ён лічыўся апасным чалавекам.
Ну і што? сказаў малады драгун некалькі задзірыста. Каму якая справа, апасны чалавек містэр Касій Калхаўн ці бясшкодны! Мне гэта, праўда, усё роўна. Вы ж кажаце, што ён для яе ўсяго толькі дваюрадны брат.
Ну і што? сказаў малады драгун некалькі задзірыста. Каму якая справа, апасны чалавек містэр Касій Калхаўн ці бясшкодны! Мне гэта, праўда, усё роўна. Вы ж кажаце, што ён для яе ўсяго толькі дваюрадны брат.
He зусім так Мне здаецца, што ён да яе не абыякавы.
I карыстаецца ўзаемнасцю?
Гэтага я не ведаю. Але, відаць, ён любімец яе бацькі. I мне нават растлумачылі праўда, пад вялікім сакрэтам прычыну гэтай сімпатыі. Звычайная гісторыя грашовая залежнасць. Пойндэкстэр цяпер ужо не такі багаты, як раней, інакш мы ніколі не ўбачылі б яго тут.
Калі яго дачка такая абаяльная, як вы кажаце, то трэба думаць, што Касій Калхаўн таксама скора зявіцца тут.
«Скора»! Гэта ўсё, што вам вядома? Ён ужо тут. Ён прыехаў разам з усёй сям'ёй і цяпер пасяліўся з імі. Некаторыя мяркуюць, што яны разам купілі плантацыю. Сёння раніцай я бачыў яго ў бары гасцініцы ён пянстваваў, чапляўся да ўсіх і выхваляўся, як заўсёды.
У яго смуглы колер твару, на выгляд яму гадоў трыццаць, цёмныя валасы і вусы, носіць сіні суконны сурдут напаўваеннага крою, на поясе рэвальвер Кольта так?
Во-во! I яшчэ крывы нож, калі зазірнуць за адварот сурдута. Гэта ён самы.
Субект даволі непрыемнага выгляду, заўважыў стралок, і калі ён такі хвалько і задзіра, то знешнасць не абманвае.
К чорту знешнасць! з раздражненнем усклікнуў драгун. Афіцэрам арміі дзядзькі Сэма наўрад ці варта пужацца знешнасці. Ды і самога задзіры таксама. Калі ён уздумае задзіраць мяне, то спазнае, што я ўмею спускаць курок хутчэй, чым ён
У гэты час ражок пратрубіў збор на ранішні агляд цырымонію, якая захоўвалася ў маленькім форце гэтак жа строга, як калі б там стаяў армейскі корпус. I тры афіцэры разышліся, кожны да сваёй роты, каб падрыхтаваць яе да агляду, які праводзіў маёр, камандзір форта.
10. Каса-дэль-Корва
Маёнтак, ці асьенда, Каса-дэль-Корва працягнуўся па лясістай даліне Ляоны больш чым на тры мілі і ішоў на поўдзень у прэрыю на шэсць міль.
Дом плантатара, які звычайна, хаця і няправільна, таксама называлі асьендай, стаяў на адлегласці гарматнага стрэлу ад форта Індж, адкуль была бачна частка яго белых сцен; астатнюю ж частку асьенды засланялі высокія дрэвы, якія акружалі берагі ракі.
Месцазнаходжанне асьенды было незвычайным і, безумоўна, выбрана па меркаваннях абароны, бо ў тыя часы, калі закладваўся падмурак дома, каланісты апасаліся набегаў індзейцаў; зрэшты, гэта небяспека пагражала ім і цяпер.
Рака робіць тут крутую лукавіну ў форме падковы ці дугі ў тры чвэрці круга; на яе хордзе, ці, дакладней, на паралелаграме, што прымыкаў да яе, і была пабудавана асьенда. Адсюль і назва «Каса-дэль-Корва» «Дом на лукавіне».
Фасад дома павернуты ў бок прэрыі, якая рассцілаецца верад ім да самага гарызонта; у параўнанні з гэтым цудоўным лугам каралеўскі парк здасца зусім маленькім.
Архітэктурны стыль Каса-дэль-Корва, як і іншых вялікіх памешчыцкіх дамоў Мексікі, можна назваць маўрытанска-мексіканскім.
Дом аднапавярховы, з плоскім дахам асатэяй, абнесенай парапетам. Унутры знаходзіцца пакрыты плітамі двор «паціо» з фантанам і лесвіцай, што вядзе на асатэю. Масіўная драўляная брама галоўнага ўвахода; па абодва бакі ад яе два ці тры акны з жалезнымі кратамі. Такія характэрныя асаблівасці мексіканскай асьенды. Каса-дэль-Корва мала чым адрознівалася ад гэтага тыпу старадаўніх будынкаў, раскіданых па ўсёй агромністай тэрыторыі Іспанскай Амерыкі.
Такім быў маёнтак, які нядаўна набыў луізіянскі плантатар.
Да гэтага часу не адбылося ніякіх перамен ні ў знешнім выглядзе дома, ні ўнутры яго, калі не гаварыць пра яго жыхароў. Асобы напаўангла-саксонскага, напаўфранка-амерыканскага тыпу мільгаюць у калідоры і ў двары, дзе раней можна было сустрэць толькі чыстакроўных іспанцаў; а замест багатай, гучнай мовы Андалузіі цяпер чуецца рэзкая, гартанная гаворка і толькі зрэдку музыкальная крэола-французская.
За сценамі дома, у накрытых юкавым лісцем хацінах, дзе раней жылі пеоны, адбыліся больш заўважныя перамены. Там, дзе высокі худы вакера ў чорным глянцавым капелюшы з шырокімі палямі і ў клятчастым серапе на плячах, пазвоньваючы шпорамі, важна хадзіў па прэрыі, цяпер расхаджвае фанабэрысты наглядчык у сіняй куртцы ці плашчы, шчоўкаючы сваім бізуном на кожным кроку; там, дзе чырванаскурыя нашчадкі ацтэкаў, ледзь прыкрытыя аўчынай, сумна хадзілі каля сваіх хакале, цяпер чорныя сыны і дочкі Эфіопіі з ранку да вечара балбочуць, спяваюць і танцуюць, як бы абвяргаючы сцверджанне, што рабства гэта няшчасце.