Біёлаг, ізноў пранікліва зірнуўшы на заггаса, адчуў ягонаю глыбокую маркоту. Ён зірнуў на гадзіннік, потым у вакно, дзе разам з цемрай пайшоў густы сьнег, і зразумеў, што дырэктар не прыедзе, ці прыедзе занадта позна, пусьціў руку пад стол і нечакана для прысутных выцягнуў пляшку брэндзі, бляшанку шпрот, мяккі белы батон, сыр і шматок кракаўскай кілбасы. Кумпанія зразу ажыла і набыла амаль страчаную еднасьць.
Паглядзі, Савельевіч, на ваенрука. Малады, сімпатычны, прыгожы, а розум дзіцячы, нямашака сапраўднага розуму. Кідаецца на ўсё, што варушыцца. А навошта? Дзе якасьць дзейства? А хваробы? А СНІД? Не-е-е, так, брат, не пойдзе
А як пойдзе? ваенрук Алег трымаўся на дзіва спакойна.
Якасьць жыцьця, брат, гэта табе не ля ля ля От прызнайся, хто табе, акрамя загадчыцы ФАПа, удавы пані Алесі, яшчэ падабаецца з нашых тутэйшых жанчын? Хто, так сказаць, хвалюе тваю кроў і можа паклікаць на подзьвіг?
Настаўнік утаропіў настойлівы, пранізьлівы позірк на Алега.
Ты ўсё піянэрважатую шчыкаеш, неяк несурёзна. Дарослы мужчына.
Па-праўдзе кажучы, падпіты Алег уздыхнуў і нечакана прызнаўся, моцна мне падабаецца, аж далоні пацеюць, наша філёлаг Ала Васільеўна! Ёй бы здаўся зразу, так бы і ўкленчыў, абчапіў рукамі ейныя ногі і страціў рэшту сумленьня.
Што? заггас Савельевіч спалохана азірнуўся па баках габінэта.
Здурнеў ці што?
Голас маджахеда. Дай руку, Алег Пятровіч!
Біёлаг мужна паціснуў руку Алегу. І, ўзяўшы бутэльку, пачаў разьліваць па чарках брэндзі. Ваенрук рыхтаваў лусьцені, наразаючы батон, і працягваў тлумачыць свой сьветапогляд.
А як вы думалі, любіць, то каралеву, красьці, то мільён!
Ды вы што? сцішана перапытаў заггас і трывожна зірнуў на дзьверы габінэта.
Савельевіч, памаўчы, сам казаў, што тваю каханую зьвёз аграном. А хто такі дырэктар саўгаса, той самы аграном. Прыехаў аднекуль, хрэн ведама адкуль, тыповы азіоп, качэўнік. Кінуў сям'ю з двума дзяцьмі
Ты што? Ня можа быць?
Вось табе і што! Трэба нарэшце, Савельевіч, вучыцца браць у жыцьці рэванш. Гэты феадал кінуў жонку з дзеткамі дзесьці ў Расеі і прыехаў да нас хавацца ад аліментаў. І тутака захапаў дваццаціпяцігадовую прыгажуню. Наставіць яму рогі! Вып'ем за рэванш.
За рэванш!
Заггас торгнуўся рукой да чаркі, але рука, зрабіўшы плаўны рух уперад, нечакана затрымалася і пачала павольна вяртацца назад, ня ў сілах зрабіць рашучы крок праз нябачную мяжу. Ён пазіраў на паўнюткую чарку з брэндзі і мармытаў ціха, угаворваючы сваё сялянскае сумленне.
Едзе па дарозе ў горад, нават не гляне. Не, каб падвезьці! Феадоп!..
Біёлаг узяў чарку і ўставіў яе ў руку заггаса.
Кінь ты свой сумнеў. Глянь на ягонае пуза і на яго твар: не твар, а пыса. А прозьвішча Бірукоў. Найшоў каго шкадаваць! Ты шляхетнасьць сваю шкадуй, сваю маладосьць шкадуй. Таварыша, сябра, аднавяскоўца свайго шкадуй.
Яны ўзьнялі чаркі, узнёсла чокнуліся.
За рэванш!
Спажыўшы дзьве бутэлькі сьпіртовых напояў, яны крадком, каб не трапіць на вочы дырэктара, выйшлі чорным ходам з школы і пашыбавалі ў вёску.
Аднекуль зьверху з сьнежна-белай цемры церушыў і церушыў доўгачаканы сьнег. Ён уладарна зьмяніў навакольле. Прынёс надзею аб пераменах. Вечар і надыходзячая ноч усталявалі вакол чорна-белы сусьвет. Сьнег абсыпаў дрэвы, зямлю, хаты, чароўным чынам памяняўшы вясковыя краявіды.
Біёлаг ішоў побач з Савельевічам, ваенрук Алег пабег на рэйсавы арбон ён жыў у райцэнтры упарта цьвердзіў: А як жа каханьне? Навошта тое жыцьцё, калі няма каханьня, а толькі звычка?
Мілок, жыцьцё гэта дызель-цягнікХочаш ці ня хочаш, а вымушаны падпарадкавацца. Здзейсьніць цыкл гэта, брат, не абы што. За гэта трэ даваць ордэн. Думаеш, падняць дзяцей лёгка? Зрабіць лёгка а ўзгадаваць, выхаваць, а потым адукаваць потым жаніць і затым дачакацца ўнукаўго-го-го браток. Ордэн, можна сьмела даваць ордэн!
Скажы, Савельевіч, і гэта ўсё?
Пытаньне біёлага, як ні дзіўна, заггас зразумеў зразу. Ён ўздыхаў і маўчаў, зьбіраючыся з сіламі, каб патлумачыць сябру галоўную ісціну быцьця.
Хата ў цябе ёсьць і някепская. Малайчына, не прапіў, купіў хату. За гэта цябе паважаюць у вёсцы. Цяперака трэба экіпаж на твой карабель. Без каманды скруха зесьць. Сябры падсалоджваюць існаваньне, але не вырашаюць праблемы. От я зараз пайду дадому, да сваёй маладзіцы. А ты пойдзеш да сваёй пустой хаты. І нічога тутака не прыдумаеш іншага, бо Бог прыдумаў усё за нас
Скажы, Савельевіч, і гэта ўсё?
Пытаньне біёлага, як ні дзіўна, заггас зразумеў зразу. Ён ўздыхаў і маўчаў, зьбіраючыся з сіламі, каб патлумачыць сябру галоўную ісціну быцьця.
Хата ў цябе ёсьць і някепская. Малайчына, не прапіў, купіў хату. За гэта цябе паважаюць у вёсцы. Цяперака трэба экіпаж на твой карабель. Без каманды скруха зесьць. Сябры падсалоджваюць існаваньне, але не вырашаюць праблемы. От я зараз пайду дадому, да сваёй маладзіцы. А ты пойдзеш да сваёй пустой хаты. І нічога тутака не прыдумаеш іншага, бо Бог прыдумаў усё за нас
Прыпыніўшыся перад уласнай хатай, Савельевіч, які нечакана разгаварыўся, працягваў тлумачэньне: Можа зойдзем, Віця, да мяне? Яшчэ па чарцы і я табе ўсё растлу-ма-чу!.. У-у! Жызнь гэта, брат, не ля-ля, тут, браток, трэба быць вёрткім і галавой шурупіць і хутка, ох і хутка паварочвацца. Браць трэба, што пад рукамі. Дзе знаходзішся, дзе стаіш там і бяры Жыццё, брат, такое: не схапіў Жанну яна ўжо ня твая. Схопіць ваенрук Алег. А там не пасьпееш азірнуцца ужо сорак, і трэба падсумоўваць вынікі Зойдзем да мяне і я табе раскажу, як я дзецюком у Мурманску шчасьця шукаў, тры гады на рыбалоўным траўлеры траску лавіў
Пратаптаўшыся яшчэ хвілін дваццаць, яны нарэшце разьвіталіся. Правёўшы да хаты заггаса, Вітаўт паціху рушыў па замеценай завірухай дарозе, пакідаючы на доўгачаканым сьнезе адзіны на ўсю вёску сьлед. Лёгкі ветрык нёс па вуліцы сьнег з пахам маладой зімы і дымам ад выпаленых на нач печаў у вясковых хатах. Гэтыя пахі вярталі памяць некуды далёка назад, у першыя дзіўныя і чароўныя гады працы вясковым настаўнікам
Якія былі ночы! А якія сьнягі! А цяпер толькі чужыя хаты чарнеюць у белай начы Вітаўт стаяў адзін сярод начной вуліцы. Ня ведаючы, што рабіць далей, ён у роспачы сьпяваў словы некалі ўразіўшай яго песьні:
Берега, берега, берег этот и тот, Там за быстрой рекой, что течет по судьбе. своё сердце навек я оставил! А на том берегу звёзд весений салют!. Первый раз я любил и от счастья был глуxв первый раз пригубил дикий мёд твоих губТам за быстрой рекой, где черёмухи дым, и другую найти не пытаюсь!
Вітаўт скрыгатнуў зубамі, ён адчуваў, што гэтая вясковая штодзёнасьць мацней за яго, што яна нішчыць высокароднае, Боскае і назойліва прапануе зямное, блізкае, спакусліва лёгкае. А можа пайсьці да прыемнай і вабнай пані Алесі, каб інфармаваць яе аб выніках аналізу? Ці ўсё шукаць некалі страчанае шчасьце, праставаць праз зімовы засьнежаны лес да чыгуначнага прыпынку і там сустрэць таемную незнаёмку, якая, магчыма, прыедзе сёння начным дызелем?.. Прыедзе не прыедзе? Зайсьці не зайсьці? Таемную незнаёмку ён даўно ўжо прамінуў і яна засталася далёка-далёка ў мінулым.
Хацелася зьдзейсніць нешта адметнае, нават подзьвіг. І Вітаўт ужо разумеў, што час ягоных гераічных учынкаў прайшоў і што ніколі ён ужо не сустрэне таемную незнаёмку, непаўторную і чароўную, як гэта першая некалі дзівосная зімовая ноч Ісціны не было нідзе. Нават у вялікім горадзе. Была звычка. Людзі жылі звыкла і ў Менску, і ў Беластоку, гэтаксама, як і ў гэтай вёсцы. Між тым ў нечым да ісціны было бліжэй тут, у вёсцы, ноччу
Сьнег ішоў і йшоў да самай раніцы, і толькі, калі першыя пеўні абвясьцілі аб пачатку новага зімовага дня, прыпыніў сыпаць зь неба. Раніцой заггас Савельевіч, едучы на санях па засьнежанай вёсцы, заўважыў сьвежы сьлед на сьнезе, што йшоў ад хаты пані Алесі. Ён прыпыніўся і пры сьвятле ліхтара пазнаў знаёмы адбітак белвестаўскіх чаравікаў дружбана Вітаўта. Ён толькі пачухаў патыліцу: Ну, блін, гэты біёлаг!.. Сапраўдны маджахед.» Заггас не паленаваўся зьлезьці з саняў і зацерці сьляды сябрука. «Любоў зла, думаў ён, вяртаючыся ў сані, узлюбіш і казла».
Конь трушком каціў сані па бязлюднай вуліцы. Заггас, захінуўшыся ў кажух, трымаў лейцы адной рукой, паліў папяросу «Беламорканал» і, змрочна ўперыўшы позірк у зімовую снежную цемрадзь, крыва ўсьміхаўся. Два пачуцці змагаліся ў ягонай душы. Адно адмоўнае дружбан перахапіў у яго вабную жанчыну. І другое, рэваншысцкае, і таму прыемнае, яно мацнела і ўрэшце перамагло. «Фершал Алеся кабета, канечне, сакавітая, але не для цябе, Віця. Табе маладая і адукаваная цёлка патрэбна, а не кабета з прычэпам, якая цябе зараз так зацугляе, што да самай пэнсіі будзеш пад яе хамутом хадзіць. Разумнік ты, а супраць жывой бабы слабак. Слабак ты Віця, ох і слабак!»
Жнівень 2004 г.Упершыню надрукавана ў кніжцы «Маўчы і будзь хітрым» у 2007 г.