Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень 10 стр.


У апошніх словах заггаса гучала сваё асабістае, некалі нерастрачаная жаданне і ён гэтак недыпламатычна агучыў пытанне, што турбавала ўсё вясковае грамадства.

 От напрыклад, вы, Віктар Іванавіч і вы, Алег Пятровіч, чаму ня жэніцёся?

Біёлаг пільна глянуў на Савельевіча, яму ўжо надакучылі гэтыя міты і іншы раз недыпламатычныя пытанні ў лоб і ён, нешта ўспомніўшы, з заклапочаным і сурёзным тварам адказаў: Ёсьцека ў мяне адна знаёмая бабенцыя, у нас з ёй усё чын-чынам. І ёй добра, і мне асалода. Але яна ўжо ў гадах. Дзетародны перыяд у яе скончыўся. А звычайныя жанчыны, тым больш дзеўкі, не падыходзяць, не вытрымліваюць моцы жанілкі.

Ад нечаканасьці Савельевіч утаропіўся ў Вітаўта Янавіча, ваенрук Алег чуць не падавіўся цыбулінай, кусануўшы надта вялікі кавалак.

 Дак калі не на ўсю моц?  зьбянтэжана перапытаў загас.

 Не на ўсю моц не атрымліваецца, вельмі палкі, крэпка ўзюшваюся і магу скалечыць чалавека.

 Бабу?  перапытаў ваенрук Алег, нарэшце пражаваўшы цыбуліну.

 І бабу Калі быў студэнтам, некалькі разоў хуткую дапамогу прыйшлося выклікаць.

Настаўнік уздыхнуў і ўзрушана прыгладзіў русыя валасы на галаве. Спадарства ніяк не магло зразумець: жартуе ён ці кажа праўду.

 Помню, была вечарына ў нас на Палесьсі і мяне ўгаварыла завуч, такая палкая бабёнка, такія клубы, так і ходзяць, так і ходзяць пад зялёнай сукенкай. Ідзе ходнікам і ўсё ў ёй вытыкаецца, варушыцца, і клубы так і ходзяць, так і ходзяць  Ведаў такую,  заггас Савельевіч памацаў аблыселую галаву і праглынуў набеглую ў рот сліну.

 У нас, помню, была бібліятэкарка Помню, летам я еду на калёсах на луг сена варушыць, а яна з сяброўкай ідзе на рэчку і ўсё ў ёй так і ходзіць, так і вохкае Потым малады аграном забраў яе ў жонкі, у апошніх словах заггаса гучала крыўда.

 Дак што завучыха?  перапыніў заггаса ваенрук Алег.

 Ну, пайшлі мы з ёй у адзін з габінэтаў, здаецца, геаграфіі, покуль там усе танчылі ды сьвяткавалі. Ну, я як той адбойны малаток, як замалаціў, то яна як заенчыць, а я прыпыніцца не магу, ачуняў толькі, калі мяне дырэктар школы з фізруком за плечы сцягнулі. Вэрхал быў страшэнны, чуць не пасадзілі. Добра, што прызналася следчаму, што па добрай волі.

Уяўленьне маладога настаўніка, падагрэтае выпітай гарэлкай, лёгка несла яго ўперад. З сурёзным выглядам ён, не сьпяшаючыся, вымалёўваў дэталі.

 Дырэктар, неблагі мужык, атрымаў вымову з занясенем ў парткартку, завуч з мужыком з'ехала, а я вось такім чынам трапіў да вас.

Ён змоўк, востра перажываючы перыпетыі прыдуманай мінуўшчыны, суразмоўцы таксама маўчалі, уражаныя драматызмам прамільгнуўшых падзей. У вокнах пачынаў сінець зімовы вечар.

 Мусіць, сьнег пойдзе,  задумліва перапыніў усталяваную цішыню Савельевіч. Заггас у думках вярнуўся ў шчаслівыя дні маладосьці і зараз уяўляў, як ён кавалерыць бібліятэкарку, малодзенькую, сьвежую, спакуслівую, духмяную Вось ён кажа пяшчотныя словы, вось лашчыць цалуе і потым, канечне, гэхае гэхае гэхае

 Выпем за каханне,  перапыніў маўчаньне ваенрук і пачаў разліваць гарэлку, што яшчэ засталася ў бутэльцы.

 Так, так, за каханьне,  падтрымала кумпанія. Яны выпілі, закусілі Але гарэлка скончылася, і ўзьнік так нелюбімы мужчынамі прамежак, за якім хавалася жыццьёвая пустэча.

 Я так думаю, што вашу бяду можна паправіць.

Дасьведчаны заггас, будучы вынаходлівым гаспадаром, подумкі спрабаваў вырашыць паўсталыя перад маладым самцом праблемы.

 Можна паспрабаваць павялічыць адлегласць паміж каханкамі з дапамогай гумовых колкаў. Акрамя таго можна з трэцяй пазыцыі. Дарэчы вельмі ўзбуджае.

Сьмяшлівы ваенрук чуць ня ў покат сьмяўся, уяўляючы вырашэньне жыцьцёвай складанасьці прапанованай заггасам.

Біёлаг доўга глядзеў на Савельевіча. У ягоным позірку было нешта недасяжнае для ўсьведамленьня прысутных, быццам ён ведаў нешта такое, чаго ніхто ня ведаў. Нейкія глыбачэнныя таямнічыя віры бруілі ў глыбіні гэтых цёмна-сініх балцкіх вачэй. Яны высмоктвалі з чалавека ўсё яго пражытае сьвядомае і несьвядомае жыцьцё з яго марамі, надзеямі і дробнымі жаданьнямі.

Вітаўт Янавіч ачуняўшы матнуў галавой, адганяючы цяжкія думкі і выбойна зацьвердзіў: Я амаль згодзен. Толькі трэба было б зрабіць выпрабаваньне Вашай прапановы.

 Дак у чым справа?

 Па-першае, патрэбны гумовыя колкі, па другое, аб'ект для выпрабаваньня.

 Які аб'ект? Бабу?

Вітаўт Янавіч ачуняўшы матнуў галавой, адганяючы цяжкія думкі і выбойна зацьвердзіў: Я амаль згодзен. Толькі трэба было б зрабіць выпрабаваньне Вашай прапановы.

 Дак у чым справа?

 Па-першае, патрэбны гумовыя колкі, па другое, аб'ект для выпрабаваньня.

 Які аб'ект? Бабу?

 Верагодна, так.

Суразмоўцы зьбянтэжана ўзяліся за галовы. Дзе ты яе возьмеш, вольную жанчыну ў вёсцы! Тут усялякая маёмасьць пад пільным прыглядам уладальнікаў.

 Трэба жаніцца.

 Жаніцца нельга без выпрабаваньня. Можна скалечыць жыцьцё маладой дзяўчыне,  сувора зазначыў Вітаўт. Савельевіч панура падтрымаў ягонае меркаваньне, хітнуўшы галавой. Ён ужо ўнюхаў сваім сялянскім інстынктам тую пастку, куды кіраваў яго гэты культурны і нечакана спрытны інтэлігэнт.

 Справа ў тым, што гумовага колка няма. Трэба час для падрыхтоўкі.

 Адклад ня йдзе ў лад.

Падпіты ваенрук таксама быў настойлівы і ўпарты.

 Стасункамі трэба карыстацца тады, калі яны ўзьнікаюць. Мы і так шмат прачакалі. Уперад да перамогі! Ёсьць другі варыянт. Галоўнае, што трэба сталая жанчына, якая мае жыцьцёвы досьвед, была замужам, але зараз вольная. Мне здэцца, што загадчыцца ФАПа, удава пані Алеся якраз тое, што трэба.

Алег Пятровіч агучыў думку, што ўжо віравала ў паветры. Тутака ён утварыў зьдзіўленьне на твары і таемна зазначыў: Але ж і ёмкая бабенцыя пані Алеся, проста дух пераймае. Я б зразу капітуляваў перад ёй, як той фельдмаршал Паўлюс у Сталінградзе.

 Но-но, хлопцы, на яе ўжо пакладзена вока ўплывовых людзей.

Заггас зрабіў важны выгляд, але дзесьці ў пачатку свайго прамаўленьня крышку засьпешыў і тым самым засьведчыў уласную зацікаўленасьць.

 Савельевіч, вы мяне зьдзіўляеце. Зараз жа не прыгонны лад, калі адзін пан зьяўляўся ўладаром і трахаў усю вёску. Цяперака дэмакратыя, усе роўныя, і калі вы, ці я, ці Алег, а таксама жанчыны, хочуць кахацца, то на здароў'е. Ніхто ім ня мае права перашкодзіць.

 Э не, брат! Гэта вы самі дзівак. Яшчэ адукаваны чалавек. Не разумееце, што і ў сучасным жыцьці просты чалавек, няхай сабе і адукаваны, павінен атрымліваць жыцьцёвае шчасьце згодна чаргі. Станьце ў чаргу! Як усе!

Заггас стаяў насьмерць, у ягоных словах гучала непрыхаваная крыўда, апошняя мяжа спакою, за якой праглядалася роспач.

 Якая к хранам чарга? Савельевіч! Чалавеку трэба тэрмінова жаніцца. А ты чарга-чарга

Алег Пятровіч сёк праўду-матку, не зьвяртаючы ўвагі на складанасьці жыццьёвай сытуацыі. Між тым біёлаг уважліва разглядаў заггаса.

 Вы мяне зацікавілі, Савельевіч, дальбог зацікавілі. Трэба зірнуць больш пільна.

 Зірніце, зірнуць дазваляецца.

 Што вы такі баязлівы, Савельевіч? Усяго на сьвеце баіцёся?

 Пажывеце, Віця. Жэніцеся. Народзяцца дзеткі. Спатрэбіцца кароўка. Сена для кароўкі. Добрая праца для жонкі. Дровы. Бульбачку захочаце пасадзіць. Грошыкі захочаце зарабіць А без улады гэта ўсё немагчыма. Было і да вас шмат «герояў». Частка зьехала, а большасьць скарылася, прыгнула галовы. Супраць праўды жыцьця не папрэш.

 А што такое праўда жыцьця? Як ты думаеш, Вітаўт?

 Жыцьцёвая праўда большасьці гэта, брат, каб была скварка і была чарка, каб хацелася і маглося, і каб ні было вайны.

 А праўда меншасьці?  Тутака адной скваркай не абыдзешся. Відаць, якасьць Якасьць жыцьця?! Да таго ж меншасьць хоча дамінаваць?

 А для цябе?..

 Каб я ведаў Вось, думаю, можа сяньня знайду адказ на гэта пытанне.

 Жаніць цябе трэба. Чым бібліятэкарка Жанна не файная дзяўчына?

 Згодны. Але патрэбна выпрабаваньне.

Маўклівы Савельевіч, нешта падумаўшы, нечакана прапанаваў.

 Можа, пойдзем да мяне дадому? Смажаная сьвежая пячонка з цыбуляй, капустка з журавінамі і чысцюткая, як божая раса, жытнёвая

 Што занадта то нядобра.

 То давай заўтра па парошы на зайцоў!..

 Думка чароўная. Зайцы гэта вельмі актуальна. Але лепш было б папаляваць на ліс. Каб наш сябар Савельевіч запрасіў на сьвежыну да пані Алесі. Га?

Зьбянтэжаны заггас змоўчаў, уздыхнуў, успамінаючы праляцелае сумнае жыцьцё і з журбой пакруціў у руцэ пустую стограмоўку.

 Што вам маладым тлумачыць! Алеся, Алеся Што вы ведаеце? Ла-ла-ла, ля-ля-ля, а самі ні чорта ня ведаеце. Што вы пра Сталіна ведаеце? Тады б гэтак не пасядзеў у школе А пасьляваенны час? Выжыць было ня проста, ня тое што цяпер. Вераб'ёў елі, а жаніліся па патрэбе, а не па каханьню. Каб хату збудаваць, на сабе бярвеньні з лесу цягалі. А колькі людзей жыло некалі ў вёсцы Скока моладзі Цяперака большасьць жыве ў вялікіх гарадах. Тут засталіся слабакі І вытаксама Ля-ля-ля, ла-ла-ла, а самі нічога ня петрыце. Мінулага ня ведаеце. А як даведаецеся, зразумееце сэнс жыцьця, то ўжо будзеце старымі, аблезлымі, ні на што няздольнымі пердукамі.

Назад Дальше