Што цэнiцца у эмiграцыi?
Чалавечая цеплыня і прастата званок сябра рэдкi лiст з Радзiмы утульная кватэра, дзе за сталом з кубачкам гарбаты, пад памаранчавым абажурам, цябе чакаюць двое старых цiхiя, цёплыя вочы, поўныя светлай журбы і кахання
Кожную суботу я пачынаю з наведвання рынку, размешчанага ў мяне пад вокнамі на Moritz Platz, гэта мяжа «чорнага і белага» Кройцберга.
Восень з баямi пакiдае горад. Каляндар безнадзейна пахудзеў. Лістапад клыпае млявай хадой.
Платаны нарэшце скінулі лістоту, якая замінала любавацца чароўнай геаметрыяй іх галінаў. Яна ўнесла ў восеньскую гаму фарбаў рэзкую канцэнтрацыю жоўтага кадмія. Каляровы аловак кiрxi точыць свой грыфель у воблаку. Старыя будынкi ў залапленых фраках запоўнілі партэры вуліц і пляцаў. Вакол, у цеснаце бетонных трас, як праалееныя шпроты ў бляшанцы, спяць заціснутыя «Мерседэсы», «Вольвы», «Аўдзі» Скрозь роўны гул вуліцы прасвечваецца яркі лапік жыцця «блышыны рынак».
Дыбам стаiць холад.
Але заўсёднікам рынку ўсё ні па чым. Няспешна плыве цягучая замазка натоўпу. Ля дзвярэй павільёна адзення кучкуецца натоўп.
Вось сухарлявыя немкі, марцыпанавыя матроны, якім добра за сорак
Вось полькі, зграйка пералётных ведзьмачак, якiя належаць да жанчын такога класа, якім не трэба фарбаваць твар і круціцца ля люстэрка
Румынскiя цыганкі, якiя нярвова паляць цыгарэту за цыгарэтай
Негрыцянскія «шакаладкі Джоні», якія расплыліся ў дзяжурных усмешках
Застылыя, як статуі вострава Пасхi, жанчыны ў хеджабах і паліто да зямлі
Ёсць тут і рускія з напружанымі тварамі і вачамі, поўнымі клопатаў, у якiх знiклi караблi надзей Гэта тыя, хто думаў, што купіў удачу ў лёсу Асколкі мары ўтаптаныя ў пясок Жыццё адпусціла цеціву Мiнор застыў на вуснах Людзі, якія апынуліся наколатымi на ўласнае сэрца, як на іголку
Усе адзін аднаго ведаюць. Толькі і чуваць: «Халейшн!» (Прывецiк! ням.).
Роўна ў дзевяць расчыняюцца дзверы. Натоўп схамянуўся і рынуўся наперагонкі, на хаду дастаючы вялізныя пластыкавыя мяшкі.
Былы ташкенцкі плэйбой і банвiан, палiглот і весялун Федзя вітае народ:
Лангзам! Лангзам! Aх, ду ашлох! (Спакойна! Спакойна! Гэй ты, задніца! ням.)
Доконт летиш, курва! (польск.) Нешта там яшчэ па-турэцку і неперакладальнае паруску.
Тэмбр яго голасу прымае глыбіню вялікага і магут нага.
Пасыпаліся маляўнічыя дзеясловы, розумам якія не зразумець, але верыць неабходна
На яго твары трывала сядзiць маска супермэна.
Драпежны выгiб носа, магутныя сківіцы байцовага сабакі, стомленая абыякавасць сталёвых вачэй, голас раскольніка, моцнае тулава раздзірае кашулю. Федзя жыве ў Нямеччыне ўжо даўно. Ён не склаўся як камерсант, але на кавалак хлеба ёсць.
Бітыя русачкi адразу бяруць яго ў абарот:
Федзя, як ты добра сёння выглядаеш! Нібы па маладзеў!
У Федзі вока на палову твару ад шчасця. Ён залыпаў. Іду далей.
Вакол разгортваюць свае прылаўкі югаславы, арабы, цыгане, палякі, туркі, албанцы, манголы з карычневымі блінамі твараў. Публіка, я вам скажу, яшчэ тая.
Вось надутыя пiвам Макс і Морыц.
Каларытныя два керла (дзяціны ням.) гадоў пяцідзесяці, заплылыя твары, шчацінне, гумовыя боты і вайсковыя плашчы да зямлі ў любое надворе. Нязменныя бутэлькі піва ў руках
Старая румынка з асляпляльнай усмешкай і этажэркай жалезных зубоў, гадзінамі пілікае на скрыпцы адну і тую ж мелодыю Здаецца, яна выцягвае ноты за хвасты з глыбiнi душы
Эстэт гадоў шасцідзесяці, горла захутанае ў вялізнае чырвонае кашнэ, чорны плашч наросхрыст, рукі ў кішэнях, сівы хвосцік Зпад лесу валасоў выступае тонкi твар нябожчыка. Дамы такога ж узросту ў старых манто і карункавых капялюшыках, нафарбаваныя флёрам ХІХ стагоддзя
Два волаты з пірсінгам на шчоках, пакрытых шчаціннем, як у кабаноў, цалуюцца ўзасос
Чатырохгадовы немчык намёртва ўчапіўся ў яркі паравозiк і ніякія хітрыкі бацькоў не ў моцы адарваць юнага тэўтона ад яго
Ужо разносіцца галасістае:
«Хойте бiлiч, моргенд тоя!» (Сёння танна заўтра дорага няправ. ням.).
Траскучая зварка слоў:
Богамяш пула! Футуз морцы мацi (рум.)
А гэта бухценне з паўднёвафранцузскім пранонсам:
Эскуземуа!
Аб чымсьці спявае гартанная музыка іўрыту. І далей яшчэ там усякія «бамбарбiя»і «кергуду»
На ўсю моц ужо ідзе гандаль каляднымі сувенірамі. Колькасць ёлачных цацак і анёлачкаў усіх масцяў не паддаецца ўліку. Дымяць парам вялізныя чаны з глiтвей нам, побач на кратках смажацца каштаны
Вiфiл тую гебэн? (Колькі ты дасі? неправ. ням.) Тут прадаюць Нямеччыну. Оптам і ўраздроб Прадаюць кавалкі берлінскай сцяны, відавочна пад робленыя На колах і аглоблях ад нейкіх стогадовых драбiнаў ляжаць плэеры, мабiльнiкi, кампутары, CD, DVD
Даганяе душны водар самаробнага разнакалярова га мыла Цяжка прайсці спакойна паблізу скрыняў, набітых старой бронзай А як вам гэта: у цэнтры по пельніцы намаляваны шкілет і надпіс: «Rauchen macht schlank» (Паленне робіць стройным ням.).
А яшчэ гавораць, у немцаў з гумарам нелады. Але мяне цікавіць толькі Ібрагім.
У яго я купляю нямецкую гісторыю. Нядорага. Не тое, што на «Kunstmarkt 17 juni». Там сядзяць немцы і ўсяму ведаюць кошт. Шукаю вачамі тугi абём знаёмай фігуры. Ён выглядае, як баабаб ядраны, з паравознай аддышкай. У Ібрагіма бірузовая ўсмешка і глянцавая пралысіна.
На суразмоўцу ён пралівае струмені ласкавай га воркі У аліўкавых вачах зіхацяць вясёлыя пырскі Ён не вельмі развіты, але нюхам адрознівае арыгінал ад фальшыўкi.
Ібрагіму няма справы да нямецкай гісторыі. У яго думалка не тая.
Ён прабіўся ў гэтую краіну ў пачатку 90х, заплаціўшы дзве тысячы даляраў каму трэба, і зараз для яго галоўнае гэта своечасова атрымаць сацыял і кіндэргельд (дзіцячыя грошы ням.) за сваіх семёра дзяцей Выконвае з дапамогай сваёй жонкі праграму ісламізацыі Нямеччыны, за што яму і плоціць грошы нямецкая дзяржава
Ібрагімаў тавар гэта кнігі і старыя сямейныя фотаздымкі. Як гэтая, напрыклад, «Die Geschichte der WaffеnSS» кніга, я вам скажу, яшчэ тая
Усе старыя нямецкія фотаальбомы аднолькавыя.
Вось галоўны герой з татам і маці, плюс пяцёра братоў і сясцёр, гімназія або realschule, салдат Вермахта, вяселле (калі дажыў), дзеці, унукі, пляжныя кошыкі Растока, горы Аўстрыі. Але яшчэ абавязкова юбілеі і вечарынкі.
Мяне цікавіць толькі адно фотаздымкі людзей у форме. Нацысткай. Далёка не ва ўсіх альбомах яны ёсць. Але ёсць Калі ўпершыню ўбачыў іх, зразумеў гэта не тыя фашысты.
Куды дзеліся тыя карыкатурныя фрыцы з савецкіх фільмаў. Савецкая прапаганда разабралася з іканаграфіяй фашыста на ўзроўні антрапалогіі: ён быў чужым ва ўсім, меў ненаскія міміку і абрыс твару, погляд, выправу Тыя, у фільмах, іншыя. Гэтых нібы падмянілі. Такія ж хлопцы, што атачаюць мяне на вуліцы, на працы, паўсюль Лагодныя, усмешлівыя. Толькі жылі яны тады. Цяпер іх шмат у мяне
Зігфрыды, Йоганы, Віллі, Пiтэры, Томасы
1939, 1940, 1941, 1942, 1943, 1944й Сорак пятага няма ніводнага фотаздымку.
Большасць са сваімі Штэфанi, Монікамі, Даніэлямі, Рэнатамі, Кароламi
Такімі ж вясёлымі і лагоднымі Маладосць усмiхаецца з фотаздымкаў.
Іншы варыянт фотаздымкаў групавыя. Салдаты на адпачынку, у казарме, на прыродзе. Заўсёды вясёлыя, бестурботныя, жыццярадасныя. Хлапчукі, што гуляюць у «вайнушку». Штодзённая гульня з прыладамі смерці рознага калібру. Гульнёвы рытуал вайны
Кожны верыў, што вайна не надоўга. Што загіне хто заўгодна, толькі не ён. Ніхто не жадаў застацца ў чужой краіне, у чужой зямлі
Засталіся
Яны цэлiліся ў маіх бацькоў, сваякоў, знаёмых не сваякоў і не знаёмых
Яны цэлiліся ў мяне
Тысячу разоў я задаю сабе гэтае пытанне: «Чаму такія добрыя і адкрытыя ў іх твары? Хіба з такімі тварамі можна было забіваць?»
Сёння Ібрагім падрыхтаваў мне сюрпрыз. Кнігу пра лётчыкаў.
Я узяў у рукі самавіты фаліянт, выдадзены ў Штут гарце пасля вайны.
Адкрыў І праваліўся кудысьці Паляцелі галодныя чайкі думак
Дэталi выразна чапляюцца за памяць, як апазнавальныя знакi Зiхацiць лязо думкi.
Выбух Агонь кранаe цела, аблітае бензінам Са спрэсаванага пласта часу вырваўся самалёт.
Панёсся над гарадамі і палямі, балотамі і рэкамі, бязмежнымі палямі Беларусi і Прусіі Палаючым Мінскам Разбуранымі кiрхамі Дрэздэна
Зза куляметных трасёраў не відаць зорак на начным небе Занесла на ўзлётную паласу аэрадрома Вось я сярод хударлявых хлопцаў, якія стаяць паміж сваімі «Юнкерсамі».
Адзін з іх вылучаны кружком. Галава мая напоўнілася крупінкамі векавой таямніцы.
Чую, як закадравы пераклад, манатоннае мармытанне Роўнае, без дыкцыі, экспрэсіўнасці і іншых эмацыянальных праяў
«Зараз, як і шэсць стагоддзяў назад, мы ўцягнутыя ў бітву з Усходам»
Якую бітву? Вайны ж насамрэч не было, яна існуе толькі для мяне ў галаве, у выглядзе электронаў, якія танчаць, якія здольныя прымаць любое аблічча Але чаму ляскоча кулямёт?
Ібрагім цягне руку па шалёны мабільнік у кішэню і супакойвае яго электронныя нервы Ноч у зарыве пажараў