Тут жаночыя целы прымаюць форму віяланчэлі і наладжваюцца нотнымі ключамі пальцаў на сутычку Яны дазваляюць свайму погляду растварыцца ў мужчынскім, каб выявіць там бясконцыя спіралі асобы і бясконцае сузор'е пачуццяў
Цёплы дождж накрывае кавярню гуканепранікальным каўпаком, робячы яго ўтульным. Стаiць водар мускуса і людзі не зачыняюць свае ўнутраныя прасторы шматколернымі словамі Ніхто не перарэжа правады, каб не наступіла цемра і паўстала пустэльня недаверу, ніхто не баіцца выставіць напаказ уразлівае нутро ці здзейсніць нябачнае харакіры пакінуць сваё цела Піць віно і ўбіраць у сябе з голасу гітары Хасэ водары каталонскай травы, крыкі чаек, шум мора, наркотык ляноты, фанданга і рэддота раптоўных гарачых павеваў
Багема Кройцбергу самабытная і незвычайная. Гэта зрэалізаваныя і незрэалізаваныя мастакі і літара тары, музыкі і тэатралы, іншагароднія студэнты, палітыкі і нелегалы. Гэтых яго насельнікаў пабачыць не так і проста. Іх палітычныя, анархічныя, феміна-лесбійскія, рэлігійныя і іншыя арганізацыі сядзяць у глыбокім андэграўндзе, схаваўшыся за шыльдамі «Babilonia», «Wagendorf» ці проста сціпла «Kulturclub».
Каб пазнаёміцца з імі, вам давядзецца цёплым летнім вечарам заняць месца за столікам у тыповай кройцберскай кавярні з паабсыпaнай тынкоўкай, бруднай падлогай і мігатлівымі ў цемры свечкамі недзе на Oranienstrasse, Wienstrasse ці Gneisenau.
Бліжэй да паўночы яны пачнуць запаўняцца перса нажамі, выгляд каторых выкліча метамарфозы ў вашай гістарычнай памяці.
Лысыя жанчыны і мужчыны з косамі і хвастамі, барадачы да такой ступені, што выраз твару не зразу мець ні за што, асабліва калі гэта твар, густа пакрыты колцамі і татуіроўкамі.
У вопратцы, што мае музейную каштоўнасць, і той, якой, верагодна, мыюць падлогу.
Такое адчуванне, што хтосьці з іх толькі што пакінуў манаскую цэлю, хтосьці вярнуўся з крыжовага паходу, хтосьці быў сябрам Тыля Уленшпігеля, а хтосьці куртызанкай часоў Мапасана. Скальды, пілігрымы, канкістадоры і іншыя флібусцьеры
На тварах у многіх з іх напісана: «Насамрэч я яшчэ лепшы, я шэдэўр! Але наўрад ці вы лёгка трапіце ў маю прорву» Каго толькі ні сустрэнуць у гэтых прытонах тыя, хто ўцякае ад нуднага правінцыйнага й сямейнага побыту, дзе жыццё страціла сюжэт
Ёсць і другая катэгорыя насельнікаў багемнага Кройцбергу. Ранкамі на вохэнэдэ (па-нямецку «ўік-энд») каля скульптурнага комплексу на Wrangelstrasse часта мільдуецца (тусуецца) яшчэ адна вычварная кодла.
Бабы, якім за 60, але ў мініспадніцах, прыталеных расклёшаных нагавіцах, з глыбокім дэкальтэ, дзядкі з белымі бародамі, хто ў белай тройцы і белых ботах на высокім абцасе, хто ў скураным прыкідзе з клёпкамі. Стаптаныя капыты ў пыле, шыя заплыла ў галаву, але на «Харлі Дэвідсанах» Ветэраны хіпі і «Вудстаку», першыя нямецкія рокеры, а можа, і былыя сябры RAF.
Першы і апошні рудымент свабоды, як яны сябе называюць
Няма нічога больш забаўнага, чымсьці назіранне за рознага кшталту палітычнымі дэманстрацыямі ў Кройцбергу.
Вось тыповы Першамай.
На Oranien Platz зранку ўжо хоць гаць гаці паліцэйскіх машынаў.
Cэкс-шопы заклееныя плакатамi з сярпамi i молатамi i заклiкамi да пралетарскай рэвалюцыi.
Каля iх кучкуюцца пацыфiсты у жудаснай мiлiтарыскай унiформе.
Polizei, маладыя хлопцы з завушніцамі, некаторыя з бародкамі і ў акулярах, какетнічаюць з будучымі дэманстранткамі. Лысымі, з бугрыстымі галовамі, нібыта з фільму «Марс атакуе», татуяванымі так, што нашым паханам і не снілася, і строгімі. Худзенькія дзяўчыняткі палiцайкi на галаве коскі, за пасам вялікія пісталеты у сваю чаргу какетнічаюць з паважнымі панкамі ў савецкіх вайсковых ботах i чырвоных iракезах
Дзесьці ў абед з'яўляецца мноства плакатаў кшталту: «Далоў капіталізм!», «No pasaran!», «Далоў эксплуатацыю» з сярпамі і молатамі, чамусьцi рагаткамi, элементамі савецкай агітацыйнай графікі 2030х гадоў і тройцай у выглядзе Маркса, Маа і Леніна.
Кожную хвiлiну гучыць слова «Рэвалюцыя», кожныя 5 хвiлiнаў «Без барацьбы няма вызвалення!», кожныя 10 хвiлiнаў «Разам супраць капiталiзма i патрыярхата(!?)
Далей суровыя феміністкі з байранічнай бледнасцю, жывы сімвал гатоўнасці пайсці за ідэю хоць на край свету, пачынаюць лекцыю. Магутныя дынамікі перадаюць слухачам гнеўны пафас іхніх прамоваў аб загнілым капіталізме, які бязлітасна гнобіць працоўных, прыпудраных і падрумяненых з іх падачы.
А ў гэты час самі працоўныя, а дакладней непрацоўныя сацыяльнікі напампоўваюцца півам і танчаць «рэп». Бліжэй да вечара жарсці распальваюцца і пайшла пісаць губерня
А ў гэты час самі працоўныя, а дакладней непрацоўныя сацыяльнікі напампоўваюцца півам і танчаць «рэп». Бліжэй да вечара жарсці распальваюцца і пайшла пісаць губерня
Пачынаецца ўвярцюра да «Тангейзера» Вагнера. Камуністы панкі і анархісты з рознакаляровымі іракезамі на галовах скандуюць лозунгі, у тым ліку і ўлюбёны: «Die Arbeit ist Scheise!» (Праца гэта дзярмо!).
Носяцца з чырвонымі сцягамі, сікаюць мінакам пад ногі і правакуюць паліцыю на сутычкі.
Як і мае быць, сутычкі адбываюцца, ляцяць камянi, гараць аўто, самых буйных грузяць у фургоны, і абодва бакі разыходзяцца з пачуццём выкананага абавязку. Ім, як і нашым «дафіністам», неістотна, супраць каго і як бунтаваць, абы бунтаваць. Сёння ён з чырвоным сцягам, а заўтра чорначырвоным, абы піва не канчалася
Назаўтра ў 600 ранiцы ўсе камянi акуратна ўстаўлены на месца, смецце прыбрана, «рэвалюцыянеры» ад пушчаныя дамоў, горад працуе
Некалькі словаў і пра «аўтаномную турэцкую рэспубліку «Кройцберг».
Тут туркі жывуць так, як і ў сваіх фільмах, знарочыста экспрэсіўна, з тэатральнымі вулічнымі сцэнамі, дзе любая нязначная праблема раздзімаецца да памераў слана. Ад рання і да вечара ў вокнах імбісаў (забягайлавак) відаць вусатых янычараў, што колюць ятаганамі бярвенні мяса на пожагах. Запрашаюць шыльдамі на турэцкай мове крамы, кавярні і рэстарацыі, кірмашы і дыскатэкі. Збіраючы нектар з нямецкіх кветак, туркі старанна ігнаруюць усё нямецкае апроч Sozialamt. У іх свая культура, заснаваная на пурытанстве і «дамастроі», свая кухня, свая музыка, свая мода, ад якой жахаюцца феміністкі І яшчэ пра адну славутасць Кройцбергу варта распавесці.
Prinzenbad тут гэта свайго кшталту Рыўера, Лазурны бераг.
Летам тут сыходзіцца бамонд Кройцбергу сябе паказаць і людзей паглядзець. Тут наладжваюць агледзіны сваіх трафеяў немкі, якія вярнуліся з набегаў у паўднёвыя краіны, тыя немкі, якія ставяцца з пагардай да нямецкіх мужчын. Даволі займальна бачыць, як мамці, абкружаныя дзецьмі і густа пакрытыя татуіроўкамі, у суправаджэнні рознакаляровых бацькоў сямействаў дэфілююць ад басейну да басейну, сустракаюцца, шчабечуць, дзеляцца ўражаннямі
Камю сцвярджаў, што самы лепшы спосаб пазнаёміцца з горадам гэта паспрабаваць даведацца, як тут працуюць, як тут кахаюць, як адпачываюць і як паміраюць.
Кройцберг Я пакiдаю тут пустыя келiхi, сваё мiнулае i свае надзеi
Берлiн, 2000Блышыны рынак
Наканаванае
Словато якое «блышыны рынак» У Берліне іх шмат.
Гэта месца, дзе рэчы набываюць сваю сапраўдную каштоўнасць.
Тут усё прадаецца за тое, колькі даюць. Знаёмы мастак марыў атрымаць 2000 даляраў, а яго карціну купілі за дваццаць
Джынсы тут прадаюцца па кошце бохану хлеба. Па мятаю, за свае першыя джынсы «Lee» ў пачатку 70х у Мінску я аддаў месячную зарплату. Тады за яе можна было купіць тысячу боханаў хлеба.
Тысячу
Джынсы тады «дастаць» было цяжка.
Няцяжка было знайсці працу, займець сяброў, ажаніцца
Сёння гэта тут, у эмiграцыi, немагчыма
Тут шануецца не толькі сябар, але і цень сябра
Тыя першыя джынсы я насіў тры гады. Здзьмуваў з іх пылiнкі Сёння я нашу месяцы тры. Максімум.
Панашу і выкіну Панашу і выкіну
Рэчы ад Версачэ, Кардэна, Лагэрфельда там, у Саюзе, для нас былі за межамі мараў, а тут на блышыным рынку яны каштуюць 34 еўра Ну, пяць ад сілы
Усё залежыць ад настрою ўзбека Федзі і турка Юзуфа.
Яны і паняцця не маюць аб нейкіх там версачах і кардэнах. Ім галоўнае паболей тавару збыць оптам
Ненашмат даражэй каштуюць тут скураныя курткі і кажухі, тое, што дзесяцігоддзямі мела там вялікую каштоўнасць. А цяпер яно барахло.
Барахло!
Што шукае аматар на блышыным рынку?
Часта аднуадзіную рэч: спiнiнг, аб якім марыў з дзяцінства, кнігу, якая адкрые магію невядомай краіны, бронзавую штучку, што захоўвае цяпло рук старога майстра пласцінку і яшчэ няведама што
Блышыны рынак гэта заўсёды адкрыццё. Чаго здаецца ты яшчэ не бачыў? Усё бачыў Але заўсёды цябе чакае нешта новае.
Чалавечыя адносіны тут таксама пераацэньваюцца. Памёр чалавек і яго рэчы, нават сямейныя архівы і фотаальбомы, сыходзяць на Flohmarkt (Блышыны рынак (ням.).
І не толькі сталых. Усё часцей сустракаю я фатаграфіі 3040гадовых. У нас такога не было. Чалавечыя адносіны не купіш, як і каханне Тут многае змяніла кошт, змянiлася
Што цэнiцца у эмiграцыi?
Чалавечая цеплыня і прастата званок сябра рэдкi лiст з Радзiмы утульная кватэра, дзе за сталом з кубачкам гарбаты, пад памаранчавым абажурам, цябе чакаюць двое старых цiхiя, цёплыя вочы, поўныя светлай журбы і кахання