Але неўзабаве не вытрымаў і зноў пабег на луг. А каза ўжо іншаму суседу агарод «палоць» дапамагае.
Я папярэдзіў рагатую:
Будзеш карміцца чужымі агародамі, плаціць будзеш сваімі бакамі.
І дубец паказаў. Яна патрэсла барадой, маўляў, згодная.
Так і мінуў дзень.
Увечары жонка падаіла казу, паспытала малака ды кажа:
Смачнае. Адразу адчула, як імунітэт умацоўваецца.
Вядома, адказваю, гэта ж напой з суседскай капусты ды буракоў.
Чаму яму не быць смачным і карысным?
І сам ледзь не літр выпіў. Здалося, нават паздаравеў.
На наступны дзень я казу не прывязваў. Думаю, калі ў агарод чый завітае, то і добра, вітамінаў у малацэ больш будзе.
Так і пачалі жыць. Каза па чужых агародах ходзіць, а мы са старой імунітэт умацоўваем.
Аднойчы рагатая ў наш агарод завітала, гародніну нібы языком злізала. Як убачылі мы з жонкай такое, дык аж ціск падскочыў. Я адразу пабег дубец шукаць. Вярнуўся, а на двары старшыня сельсавета стаіць і суседзі сабраліся. Талкуюць: маўляў, ёсць сведкі, ваша скаціна нашыя агароды спляжыла, аплаціце ўрон пацярпелым. Што зробіш? Аддаў грошы.
Вечарам зайшоў у хлеў і кажу казе: «Я цябе папярэджваў, калі будзеш карміцца чужымі агародамі, плаціць будзеш сваімі бакамі? Ты не паслухала. Вось і атрымлівай». Лупцаваў яе не таму, што грошы суседзям давялося заплаціць, а таму, што каза на свой агарод вока кінула.
На наступны дзень завёў яе на кірмаш.
З таго часу я з козамі не сябрую і ні пра што не дамаўляюся. Слова яны не трымаюць. А што тычыцца імунітэту, то цяпер мы з жонкай павышаем яго гарбузовымі семкамі. Вітамінаў у іх не пералічыць.
P. S. Узяць каментар у казы аўтару не атрымалася. Ніхто не ведае, дзе яна знаходзіцца. Ды наўрад ці мы пачулі б ад яе праўду. А ці верыць Сідару, вырашайце самі.
Падарунак ад сэрца
Сямейныя гісторыйкі
Цюльпаны, ружы i мiмозы
Іх супакоілі. Прадаўшчыцу і Мішку.
Мішка, якога выводзілі з крамы Воўка і Колька, усё ж сказаў на развітанне некалькі слоў. Маўляў, няякасны напітак рэалізуюць, дзяруць немалыя грошы, а пасля сцвярджаюць, што людзей губіць вада.
А я тут прычым? апраўдвалася прадаўшчыца. Якое прывозяць, такое і рэалізуем.
Прадаўшчыца была мілавіднай, сярэдніх гадоў жанчына.
На Вас зірнуць, то Вы нічога, а людзей дык дурыце, сказаў у дзвярах Мішка.
Усе вы так, мужчыны, кажаце, паляцела наўздагон сумнае, жаночае. А самі зіркаеце не на прыстойную і прывабную, а на прылавак.
На вуліцы да нас падскочыў Сашка. Утварылася кампанія. Была нядзеля, таму ніхто не спяшаўся. Мішка выцягнуў з кішэні штаноў «зялёны» грошык і пакруціў яго ў паветры перад нашымі насамі. Мы былі не супраць. Дастаўшы з кішэняў купюры рознай вартасці, прадэманстравалі перад Мішкам яго ж трук.
Адным словам, скінуліся.
Мішка з урачыстасцю зазначыў:
Айчынную вытворчасць патрэбна падтрымлiваць: добрую і розную.
Што ж, купілі таматны сок.
Ужо за прылаўкам, распіваючы другую шклянку цягучай вадкасці, Мішка стаў гаварыць шчыра:
Бач ты, як у жыцці атрымоўваецца, пачаў ён здалёк, да 23 лютага штодзень у каляндар часцей заглядвала Маша, а пасля я.
Пэўна, «сямейны» каляндар вам прыйшоўся даспадобы, разважыў Колька.
Яшчэ б, у тон адказаў Мішка, асабліва, калі бачыш перад носам даты такіх грандыёзных маштабаў.
Сашка строга зазначыў:
А дзе факты?!
Мішка факт выдаў:
8 сакавіка ўжо заўтра!
Хіба?!
Мішка кіўнуў.
Мы дружна пачасалі патыліцы. У адрозненні ад Мішкі, з нас ніхто не меў звычкі заглядваць ў каляндар ні напярэдадні свята, ні пасля яго. Бо жылі адным днём.
Падарунак ужо выбраў? пацікавіўся Воўка.
У тым і справа, што не, разгублена вымавіў Мішка. А горш за ўсё тое, што я і не ведаю, што выбраць
Сашка здзівіўся.
Як? Зусім няма ніякай думкі?
Чатыры пары вачэй утаропіліся ў Мішку.
На Новы год скончыліся ўсе, з сумам кантаставаў той. Яшчэ напярэдадні нашага першага сямейнага свята я запытаўся ў Машы: «Что тебе подарить, человек мой дорогой?» Яна ж на здзіўленне адказала: «Кветкі». На той час я хадзіў у неадпрасаваных штанах, таму падарыў ёй прас «Алеся». Наступны раз я таксама пачуў знаёмы адказ: «Кветкі». Падарыў Машы патэльню «Tefal». Маўляў, сама, каханенькая бачыш, што я заўсёды клапачуся і думаю толькі пра цябе. І яшчэ шмат якіх добрых рэчаў па парадах рэкламы падарыў я Машы. А на гэты Новы год яна мне кажа: «Ведаеш, любы, для поўнага сямейнага шчасця нам не хапае толькі кухоннага камбайна. Але я не хвалююся, бо ведаю, што знайду яго пад ёлкай у навагоднюю ноч».
Як у ваду глядзела, расчаравана ўздыхнуў Мішка. Мабыць, на гэты раз усё ж падару ёй кветкі. Ніколі не здагадаецца!
І Мішка паставіў на прылавак пустую шклянку.
Тут ёсць паблізу некалькі кропак, пачаў прыпамінаць Сашка, дзе гандлююць кветкамі.
Праз пяць хвілін мы стаялі каля трох кветкавых крам, якія мелі адну і тую ж назву «Кактус».
Мішка абурыўся:
Хіба тут знойдзеш ружы?
Можа, за калючкамі кактусаў разгледзім і ружы, знайшоўся Воўка.
У першай краме вочы ад кветак разбягаліся ва ўсе бакі, як зайцы ад ваўкоў, але паварухнуцца ў натоўпе не было як. У другой прапанова не задаволіла наш спажывецкі попыт. Толькі ў трэцяй нам пашанцавала.
Вам што? запыталася адна з двух маладзенькіх дзяўчат-прадаўцоў.
Нам
Мішка разгублена паглядзеў спачатку на нас, а потым на прадаўцоў.
Якія кветкі вам падабаюцца? не адступала ад нас другая дзяўчына.
А нам бы зірнуць
Нас правялі ў глыб залы, сталі паказваць і адначасова расказваць.
У першых радах у нас цюльпаны. Вось цюльпан «Галандская прынцэса», вось «White dream», «Парад», «Абба». Далей ружы. Гэта ружа «Гран-пры», гэта «Foreve young», а гэта «Опіум». Апошні рад мімозы.
Маладзенькая дзяўчына настойліва запыталася зноў:
Які ваш выбар?
А хіт сезона? знайшліся мы.
А дарыць вы будзеце ад сэрца, або каб адкруціцца?
Мішка, было відаць, на імгненне задумаўся, але, убачыўшы нашы пільныя позіркі, адразу ж ажывіўся.
А як жа, пачаў Мішка, вядома, ад сэрца.
Хаваючы ўсмешку, адна з прыгажунь сказала:
Тады вам сюды.
Нам паказалі на дальні кут магазіна. Мы рушылі следам.
Рамонкі, маргарыткі, нарцысы, ландышы, незабудкі набор самых модных кветак гэтага сезона.
Мішка здзівіўся.
Вось гэта?!
Мы паглядзелі на кветкі, а потым на кошт.
Калі так, то такіх кветак я падару Машы хоць ахапак, не хаваючы свайго задавальнення, сказаў Мішка. І ад сэрца, і з задавальненнем, і адкручуся заадно, раскрыў нарэшце ён свае карты.
Праз некалькі хвілін кожны з нас выйшаў з магазіна са сваім «хітом сезона».
А ведаеце, як Пушкін пісаў? запытаўся Колька.
Як Пушкін не, а вось Рубцова чыталі.
І Мішка заспяваў не горш за Аляксандра Барыкіна:
Я буду долго
Гнать велосипед.
В глухих лесах его остановлю.
Нарву цветов
И подарю букет
Мішка прыпыніўся.
А ўсё ж, Сярожа, сказаў ён мне, букет рамонак гэта не кухонны камбайн. Але ж сэрцу не загадаеш
Тое, што сказаў мне Мішка, ніхто не пачуў, бо ўсе дружна падтрымалі песню, і таму па бязлюднай вуліцы ляцелі радкі на верш Мікалая Рубцова:
Той девушке, которую люблю
Жонка на гадзiну
Аднойчы Антось праглядаў газету і заўважыў на апошняй старонцы абяву. Нейкае бюро прапаноўвала патэлефанаваць ім і запрасіць да сябе мужа на гадзіну, які выканае хатнія справы і пазбавіць гаспадыню ад клопатаў.
Бач ты! усміхнуўся Антось, закаранелы саракагадовы халасцяк. Цяпер нават муж на гадзіну ёсць. А жонка?
Ён падышоў да тэлефона, набраў патрэбны нумар: «Зараз пабачым, што такое быць жанатым».
Пачуўся жаночы голас:
Дзень добры. Вы штосьці хацелі?
Так, так, загаварыў Антось. Я па абяве тэлефаную. Тут сказана, што можна заказаць мужа на гадзіну.
Але.
Толькі мне муж не патрэбны. Жонку хацеў бы
На другім канцы дрота ўсё сціхла. А потым усё той жа прыемны галасок адказаў:
Такіх паслуг мы не прапаноўваем. Але для вас зробім выключэнне.
Дамовіўшыся пра кошт і прызначыўшы час, Антось пачаў чакаць другую палавінку. Думаў, якія хатнія справы задасць «каханай-родненькай», хоць яна мусіла быць такой усяго адну гадзіну.
Нарэшце ў кватэру пазванілі і Антось пабег да дзвярэй. На парозе стаяла нафарбаваная, модна апранутая маладая жанчына.
Вы выклікалі жонку на гадзіну?
Так.
Ну вось і я, каханенькі! амаль праспявала жанчына і адразу ж па-гаспадарску пайшла разглядваць кватэру. Падкажы, калі ласка, колькі мы ўжо жывём у шлюбе?
Антось уключыўся ў гульню.
А хіба ты не памятаеш, даражэнькая? пачаў ён гаварыць у такт незнаёмцы. Гадкоў, мабыць, каля дваццаці.
Ага. Чаму ж ты тады, дарагі муж, не прыбраў у кватэры? Відаць, увесь гэты час чакаў мяне, седзячы на канапе?