Антось уключыўся ў гульню.
А хіба ты не памятаеш, даражэнькая? пачаў ён гаварыць у такт незнаёмцы. Гадкоў, мабыць, каля дваццаці.
Ага. Чаму ж ты тады, дарагі муж, не прыбраў у кватэры? Відаць, увесь гэты час чакаў мяне, седзячы на канапе?
А як жа! радасна адгукнуўся Антось. Вось, думаў, прыйдзе родненькі чалавек, згатуе абед, памые бялізну, прыбярэ
Ты што, зусім з глузду зехаў? Гэта толькі маладая жонка на такое здольная! А пасля дваццаці гадоў сумеснага жыцця жанчыне, якая выхавала тваіх дзяцей, патрабуецца цішыня. Зразумела?
Якіх яшчэ дзяцей? здзівіўся Антось.
Тых, што ўжо выраслі і недзе гуляюць самі па сабе. Ну, хопіць слоў. Сёння ў мяне добры настрой. Так і быць, памыю табе бялізну і згатую абед. У нас пральная машына ёсць?
Ёсць, адказаў Антось.
Пакладзі ў яе сваю брудную вопратку, насып парашку і націсні на кнопку, загадала «жонка».
Новаспечаны «муж» усё выканаў.
Калі машынка спыніцца, не забудзься развесіць адзенне на балконе.
А што ў нас сёння на абед?
Паколькі мы з табой на дыеце, то мюслі і зялёная гарбата. Калі гэтага няма, сходзіш у краму і купіш. Так, цяпер твая чарга выконваць сямейныя абавязкі. Памый падлогу, выбі і прапыласось дываны. І не шумі, калі ласка. Не перашкаджай мне размаўляць з сяброўкамі па тэлефоне.
Што, усе мужчыны так робяць? удакладніў Антось.
Пасля дваццаці гадоў сумеснага жыцця усе. Нават не сумнявайся ў гэтым, каханенькі, прашчабятала «жонка».
За гадзіну Антось выбіў усе дываны, прапыласосіў іх, памыў падлогу ў кватэры. А яшчэ збегаў у краму і набыў для «палавінкі» мюслі, зялёную гарбату, якую сам ніколі не піў, а сабе купіў пельмені: адзін дзень ён можа абысціся і без дыеты. «Жонка» ж увесь гэты час гутарыла з сяброўкамі па тэлефоне.
Пасля абеду, збіраючыся сыходзіць, яна ўздыхнула:
Ой, змарылася я ў цябе, каханенькі. Зусім не цэніш ты мяне. Гэта ж трэба, адно і тое ж прыгатуй, памый, прыбяры І так двацацць гадоў! Але нічога не зробіш. Калі будзе жаданне, тэлефануй яшчэ: на трыццацігоддзе сумеснага жыцця, напрыклад. Бывай!
Нягледзячы на тое, што Антось замарыўся, як ніколі, у душы ён быў шчаслівы.
Усе знаёмыя даўно жывуць з жонкамі. Мне ж пашанцавала: пабыў мужам толькі адну гадзіну!
Больш такой паслугай Антось не карыстаўся.
Нататкi халасцяка
Мне абрыдла весяліцца,
Мне абрыдла піць-курыць,
І таму рашыў жаніцца,
Бо хачу сямю стварыць.
З песніЖанчына пазнаёміцца з мужчынам для стварэння сямі.
З абявыРаней казалі, што ажаніцца і ў гультая спрыту хопіць. У наш час, калі знаёміцца з супрацьлеглым полам стала модна з дапамогай інтэрнэту і СМІ, знайсці сабе жонку зусім проста. Вось і я вырашыў адшукаць каханую сучасным метадам.
Спачатку ўзяўся праглядаць абявы ў газетах і часопісах. У адным выданні прачытаў: «Дзяўчына шукае кампаньёна для сумесных паходаў у кіно і прагулак». Чым не варыянт? Пра сурёзныя адносіны ні слова, а прагуляцца справа няцяжкая. Набраў пазначаны нумар, дамовіўся пра сустрэчу.
Па дарозе ў кінатэатр новая знаёмая заўважыла:
Мужчыны звычайна прыходзяць на спатканне з ружамі.
Якія ружы? пытаюся. У абяве пра гэта нічога не было.
А яшчэ перад кіно заходзяць са спадарожніцамі ў кафэ ці рэстаран, працягвае, нібы не чуе мяне.
Я не вытрымаў:
А жанчыны ў такіх выпадках грошай на абявы не шкадуюць. Свае пажаданні адразу на паперы выказваюць!..
У выніку паход у кіно не задаўся.
На старонках іншага выдання знайшоў абяву: «Зеленавокая прыгажуня з фігурай 906090 жадае пазнаёміцца з багатым мужчынам». Чаму б і не? Мера матэрыяльных каштоўнасцей у кожнага свая. А мой унутраны свет зусім не раскрытая скарбніца. Таму не раздумваючы тэлефаную і дамаўляюся пра спатканне.
Пры сустрэчы доўга гляджу ёй у вочы. Здаецца, сапраўды зялёныя. Потым дастаю з кішэні складны метр і пачынаю абмяраць яе стан.
Як вам не сорамна! крычыць дзяўчына.
Выбачайце, вопыт вымушае. Жадаю ведаць дакладна, ці варта купляць ружы і ісці ў кафэ.
І сапраўды, падвох: замест пазначаных 906090 атрымаліся ўсе 12090120.
Мне вашы параметры таксама падабаюцца, кажу ёй, але ў абяве іншае было напісана
Трэцяга спаткання зусім не адбылося, бо дзяўчына адразу сказала: «Згодная на ўсё. Хоць зараз пад вянец. Але спачатку самы модны рэстаран, потым Мальдзівы»
Трэцяга спаткання зусім не адбылося, бо дзяўчына адразу сказала: «Згодная на ўсё. Хоць зараз пад вянец. Але спачатку самы модны рэстаран, потым Мальдзівы»
Выбачайце, памыліўся нумарам, хутка пралапатаў я і адключыў тэлефон.
Пасля гэтага сам размясціў у газеце абяву: «Забяспечаны бізнесмен шукае сімпатычную дзяўчыну для сурёзных адносін». Вядома, наконт бізнесмена я зманіў, але чаго не зробіш дзеля таго, каб ажаніцца.
Пісьмы на электронную пошту пачалі прыходзіць адно за адным. Першае з іх гучала так: «Выйсці замуж за бізнесмена мая мара». Думаю: «Ага, падстаўляй кішэнь!» Таму адказваю: «Прабачце, калі ласка, але памарце пра каго-небудзь іншага».
Другое было наступнага зместу: «Я звычайная сімпатычная дзяўчына, якая не мае грошай. Канечне, хочацца выйсці замуж па каханні. Але ад забяспечанага мужа не адмовілася б». Даю адказ: «Варта заўсёды верыць у цуды».
Трэцяе аказалася кароткім: «Не жадаеце быць маім забяспечаным зайчыкам?» Адказваю: «Згодны быць толькі львом. А капусту шукайце ў іншым месцы».
Пасля прагляду электроннай пошты заглянуў у сацыяльныя сеткі. На адной старонцы дзяўчына напісала так: «Жадаю мець побач моцнае мужчынскае плячо, у якога будзе дастаткова грошай на нашу будучую кватэру». На другой значылася: «Жадаю мець сапраўднага мужчыну, у якога ўсё ёсць». На трэцяй адразу папярэджвалі: «Хлопцам з перыферыі не адказваю».
Так у мае «сеткі» ніхто і не трапіў. Але вопыт зявіўся.
На гэтым я вырашыў прыпыніць пошукі будучай жонкі. Мне ж толькі сорак гадоў, пачакаю яшчэ. Можа, якія іншыя больш новыя метады пошуку зявяцца?..
Як Вiнцук «хваробы» пазбавiўся
Вінцук быў заўзятым футбольным балельшчыкам. Часам увесь дом чуў, як ён святкаваў гол. Да таго ж не абыходзілася без абавязковага атрыбуту піва і каментавання ходу матча.
Гэта не падабалася жонцы Аўдоцці, якой даводзілася самастойна займацца хатнімі справамі. Аднойчы яна не вытрымала і звярнулася да мужа з папрокам:
Ты б хоць кран адрамантаваў! У мяне адной на ўсё рук не хапае.
Вінцук на імгненне адарваўся ад тэлевізара, зірнуў на жонку.
А ты лічыш, што мне лёгка? Пасля футбола мне ні на што іншае моцы не хапае. Эмацыянальнае выгаранне асобы. Чула пра такое? Вось што робіць са мной гэткая «хвароба».
І яе не можа вылечыць ніводны ўрач? не паверыла жонка.
Не. Толькі цуд, ціха адказаў мужчына.
Аўдоцця папрасіла мужа не хвалявацца, а лепей легчы ды адпачыць, а сама пайшла працаваць далей. Мужчына ж задаволена ўсміхнуўся і адправіўся выконваць пажаданне жонкі.
На наступны дзень пасля працы Вінцук па звычцы пачаў шукаць на кухні вячэру. Але яе не было. Ён зайшоў у залу. Там перад тэлевізарам на канапе сядзела Аўдоцця, глядзела серыял і лузгала семкі. Вінцук ад такога відовішча ажно прысвіснуў.
Чаму не сустракаем любімага мужа?
Аўдоцця пусціла слязу і шэптам прамовіла:
Захварэла я, Вінцук. Цяжкая хвароба мяне апанавала, ніякі ўрач не можа з ёю справіцца.
Што яшчэ за хвароба? занепакоіўся мужчына.
Тэлесерыялізацыяй завецца. Пакуль не пагляджу вечарам усе серыі любімых кінастужак, за ніякую хатнюю работу рукі не бяруцца. Так што ты сам як-небудзь на кухні спраўляйся. Дый і мяне, хворую, частуй.
Незадаволены Вінцук пайшоў гатаваць вячэру. Тое ж яму давялося рабіць і на наступны дзень, і ў іншыя. Напрыканцы тыдня Вінцук звярнуўся да жонкі:
Даражэнькая, мне б вопратку папрасаваць
Не ведаю, ці здолею, сёння самы пік хваробы настаў, стомлена адказала жонка.
Тут Вінцук не вытрымаў.
Я не ведаю, што гэта за хвароба такая «тэлесерыялізацыя», але вылечыць яе змагу. Трэба выключыць тэлевізар і забыцца на яго існаванне!
А ці не выявяцца нейкія пабочныя эфекты, калі мы тэлевізар вынесем на балкон? здівілася жонка.
Не. Калі не глядзіш, то і не «хварэеш», адказаў мужчына і пачаў адключаць тэлевізар.
Колькі вольнага часу ў нас адразу зявіцца Тады, можа, кран адрамантуеш? запыталася Аўдоцця.
Канечне. Хіба я не гаспадар у хаце? рашуча прамовіў Вінцук і пайшоў па інструменты.
Аўдоцця яшчэ з хвіліну пасядзела на канапе, а затым, напяваючы вясёлы матыў, адправілася на кухню. У душы яна была шчаслівая і ганарылася сабой: ніводны ўрач не мог вылечыць мужа, а яна за тыдзень ад жудаснай хваробы пазбавіла. Ці ж гэта не сапраўдны цуд?