Жонка на гадзiну - Андрэй Сідарэйка 4 стр.


Не з той нагi

Офісныя гісторыйкі

Графiн

Гэта гісторыя адбылася ў рэдакцыі адной гарадской газеты. Рэдактар там неяк сказаў свайму намесніку:

 А прынясі ты мне вады, Рыгор Данілавіч.

 Гэта мы зараз, Пятро Андрэевіч,  падхапіўся той.

І графін са стала ўзяў. Аднак, выйшаўшы з кабінета, падумаў: «А сакратарка ў нас на што?.. Я хоць і намеснік, але ж ваду гэтаму вепруку насіць не стану».

З гэтым ён паставіў графін на стол у прыёмнай. Сакратарка яго, вядома ж, убачыла. Падумала: «Ну добра, шэфу то кавы, то гарбаты. А тут яшчэ і намесніку?.. Ды яму толькі моду пакажы Не на тую напалі!»

Словам, абурылася кабета і занесла графін у аддзел палітыкі.

Супрацоўнікі яго таксама здзівіліся, бо сакратарка ж, як ты ні круці, ім не начальніца Таму графін яны перадалі ў аддзел гарадскога жыцця.

Але хадзіць па ваду там таксама не пажадалі, і графін апынуўся ў аддзеле культуры.

 Мы, безумоўна, людзі інтэлігентныя,  адзначылі пра сябе тамтэйшыя дзяўчаты,  але ж не настолькі

У кабінеце вёрсткі ўсе шчыравалі над новым нумарам, таму графін аддалі прыбіральшчыцы, якая прыходіла з заявай на адпачынак. «Гэтага мне яшчэ не хапала ваду ім насіць»,  пакрыўдзілася кабета і аднесла графін назад у прыёмную.

Туды (і якраз жа ў гэтую хвіліну!) са свайго кабінета выйшаў рэдактар. Убачыўшы, што графін па-ранейшаму пусты, ён вырашыў, што намесніка некуды выклікалі, і пайшоў па ваду сам. А паколькі пачаўся абед, то сакратаркі на месцы не было, і куды знік графін, ніхто не ўбачыў

Вярнуўшыся з абеда і згледзеўшы, што графіна з вадою няма, намеснік выклікаў да сябе сакратарку:

 Дзе графін?  спытаў у яе.  Шэф патрабуе.

Гэта крута мяняла справу, таму сакратарка ледзь не лёцьма кінулася ў аддзел палітыкі. Там, пачуўшы, што вада патрэбна рэдактару, а не ёй, сказалі: «Адну хвілінку»,  і паімчаліся ў аддзел гарадскога жыцця, адтуль у аддзел культуры

Нарэшце высветлілі, што апошняй, хто бачыў прапажу, была прыбіральшчыца. Яе і папрасілі зайсці да намесніка, а ўжо разам з ім у кабінет да шэфа.

Убачыўшы перад ім графін (ды яшчэ і паўнюткі!), намеснік зусім разгубіўся.

 Што вы хацелі, Рыгор Данілавіч?  спытаў у яго галоўны.

 Мы пад-думалі, знячэўку стаў заікацца той,  можа, вам генеральную прыборку варта было б зрабіць?..

 Згодзен,  сказаў шэф.

А вось што потым сказала прыбіральшчыца намесніку, не чуў ніхто.

Не з той нагi

Раніцай да сябе выклікаў шэф.

 Вы ў Першамаі прыняць удзел жадаеце?  утаропіўшыся пагрозлівым позіркам, запытаўся ён.

Я задумаўся.

 Што вы стаіце, як укопаны?  запытаўся Іван Іванавіч зноў. Дык так ці не?

Я сціснуў кулакі, сабраўся з духам.

«Усё ж,  думаю,  не кожны дзень тут пытаюцца тваёй думкі».

Але, як і заўжды, адкрыць рот не паспеў.

 І не думайце адмаўляцца!  пачуў я.  Усё проста: ад прадпрыемства удзельнікі, удзельнікам па заслугах.

 А за заслугі?  сарвалася неяк з языка.

 Усе людзі, як людзі!  абурыўся шэф.  Калі зяўляюцца сюды, языкі ў іх адразу ж дзе патрэбна падвешваюцца. А ў вас, як бачу, ён свярбіць. Сваімі нетактоўнымі паводзінамі і некампетэнтнымі пытаннямі вы толькі ставіце палкі ў колы сабе і перашкаджаеце вырашаць праблемы простых рабочых мне.

 Выбачайце,  падціснуўшы хвост, вымавіў я,  перашкаджаць вырашэнню намеру не меў.

І задаў драпака з кабінета.

А ў абедзенны перапынак заглянуў у сталовую. Як высветлілася, не з той нагі сёння падняўся не толькі дырэктар, але і кухар.

 Вам што?

 Я,  кажу,  заказваў боршч, а мне падалі суп.

 Што заказвалі, тое і падалі, адмахнуўся кухар. А потым дадаў: Супу ў меню сёння няма.

 У меню, можа, і няма,  не разгубіўся я,  але ён яўна ёсць у маёй талерцы.

Кухара нібы муха ўкусіла.

 Бачыш,  кажа ён мне,  суп яму не боршч! А мне што, з-за гэтага апошнюю порцыю ўчарашняга супу ў памыі выліваць? Выручку губляць?

Пад такім ціскам адчуў сябе не ў сваёй талерцы. А кухар, заўважыўшы, што я разгубіўся, яшчэ вышэй узняў галаву.

 Усе людзі, як людзі, ядуць так, што аж за вушамі трашчыць! Звычайныя катлеты ідуць па кошце адбіўных, і не скардзіцца ніхто. А вы заварылі тут кашу. Сваімі недарэчнымі пытаннямі толькі апетыт наведвальнікам псуяце і ходу абслугоўвання працоўных мас замінаеце.

Ад такога нечаканага супадзення і здзіўлення ў мяне аж язык прыліп да нёба.

 Прабачце,  кажу,  абслугоўванню мас замінаць не хацеў.

І даў лататы са сталовай.

Расчараваны такім няўдалым днём, зайшоў пасля працы ў краму, каб купіць малака. Ужо з якой нагі паднялася сёння прадаўшчыца, не ведаю, але яна ўбачыла, што я засяроджана разглядваю поліэтыленавы пакет, занепакоілася і насцярожана пацікавілася:

 Штосьці не так?

 Усё так,  адказваю,  тлустасць пазначана, завод-вытворца таксама. А вось тэрмін рэалізацыі знайсці ніяк не магу.

Прадаўшчыца занепакоілася яшчэ больш.

 А вы з санэпідстанцыі?  асцярожна і ласкава запыталася яна зноў.

 Не, звычайны спажывец.

 Ну і паводзьце сябе адпаведна,  параіла мне прадаўшчыца.  Няма чаго тут на пакет глядзець, усё адно, што бык на новае шула. І дадала: Усе людзі, як людзі, бяруць і пытанняў не задаюць. Дый часу на гэта няма. Бывае, людзей у краме што селядцоў у бочцы. Якія тут пытанні? Тут сабе і абважыш, і рэшту недадасі. І ціха ўсё. А вы ўзнялі буру ў шклянцы вады. Цікавіць тэрмін рэалізацыі, дык і шліце лісты на пазначаны адрас. А некампетэнтнымі сваімі пытаннямі няма чаго тут прадстаўніка гандлю адрываць ад працы.

«Змовіліся яны сёння, ці што?»

 Выбачайце,  кажу,  адрываць прадстаўніка і ў думках не было.

Я разлічыўся і мяне як ветрам з крамы садзьмула.

У расчараванні так у той вечар і заснуў.

А ўжо на наступны дзень, баючыся задаваць некампетэнтныя пытанні, я хутка разлічыўся ў краме і ўзяў у сталоўцы звычайныя катлеты па кошце адбіўных. Канечне, у краме крыху аблічылі і прадалі прадукт, тэрмін рэалізацыі якога даўно ўжо мінуў, а ў сталоўцы прыйшлося пераплаціць. Затое мне ветліва ўсміхнулася прадаўшчыца, а кухар, прыязна пахлопаўшы па плячы, пажадаў прыемнага апетыту.

Цяпер я мог смела ісці да шэфа: з якой бы нагі ён ні ўстаў, мае надзвычай тактоўныя паводзіны яму спадабаліся б.

Шчаслiвы дзень

Новы шэф быў злым як авадзень. Не паспеў я спазніцца на працу, як выклікаў да сябе.

«Ну, усё,  вырашыў я,  пэўна, звольніць сабраўся».

Нерашуча пераступіў парог кабінета і раптам пачуў:

 Вы, пэўна, стаміліся, дык сядайце, калі ласка. Я вас разумею: гэтыя трамваі, метро. Пакуль да працы дабярэшся, з ног звалішся.

Я кінуў позірк на крэсла. У ім нікога не было.

«Хто ж гэта са мной размаўляе?  падумаў я.  Ці, можа, мне гэта ўсё толькі здалося?»

 Што ж вы стаіце?  пачуў я зноў. Сядайце. А калі я што не так сказаў, то прабачце, калі ласка.

Я няўпэўнена прысеў на першае крэсла, якое было бліжэй да выхаду, і ўрэшце ўбачыў шэфа. Ён стаяў спінай каля акна, трымаючы рукі ў кішэнях.

 Як вашыя справы?  пачуў я зноў лагодны голас.

«Ды гэта проста намеснік, таму і гаворыць так ветліва!» падумаў я і няўпэўнена вымавіў:

Назад