Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа 5 стр.


Хтосьці высунуў ідэю пераапрануцца, трапіць у салон аўтобуса і закідаць яго дзярмом.

Хтосьці з нас нават прыдумаў адсачыць, дзе той жыве і разьнесьці нахуй кватэру.

Тым разам, калі сыпаліся прапановы, прыйшоў мой зорны час. Я параіў забрацца на наш пешаходны мост у парку і празь дзіркі ў мосьце насраць на аўтобус.

Спачатку ўсе рагаталі, як коні, а потым, калі адпусьціла зь першым сьмехам, усё палічылі гэта цікавай ідэяй.

Прапанову прынялі і пачалі ператвараць гэты гідкі плян у жыцьцё: дазналіся бліжэйшы працоўны дзень таго кіроўцы, каб на іншага не насраць, разьмеркавалі ролі, разьбіліся на пары.

Да самага вечара ніхто не хадзіў у прыбіральню, усе трывалі.

3

Я сяджу ў Вользіным пакоі на падлозе, у руцэ пляшка піва. Я разглядаю сьценкі старой аблупленай хрушчоўкі. Сьценкі пустыя, вызваленыя ад шафаў, сэрвантаў і кніжных паліцаў, і замест шпалераў заклееныя постэрамі не вядомых мне людзей. І постэры гэтыя, плякаты і партрэты спрэс зробленыя нейкім няўмелым савецкім фатографам.

 Гэта ўсё партрэты маіх любімых актораў беларускага тэатру, ёсьць фота яшчэ з савецкага часу. Ну, проста мой бацька быў акторам, прынамсі так мне казала маці, кажа Вольга, заўважаючы, як я кручу галавою.

Вольга набліжаецца да мяне. Зьнізу яна здаецца высокай, стромкай і нават вытанчанай, і трохі засмучанай. Яна спыняецца за паўкроку і пачынае няўклюдна, але пацешна рухацца, нібыта танчыць, спрабуючы рабіць гэта эратычна. Я заўважаю ў яе левай руцэ пульт, якім яна ўключае музычны цэнтар, і адтуль пачынае гугнява і стомлена сьпяваць свае незразумелыя сюррэалістычныя песьні Барыс Грабеншчыкоў.

Вольга: кароткая кучаравая фрызура, ямачкі на шчочках, танчыць і прывабліваць яна зусім ня ўмее. Але лёгка купляе мяне сваёй дзіцячай, німфэтачнай наіўнасьцю.

Вольга: тонкая хлапечая фігурка і доўгія кіпцюрыкі. Яна спачатку пужаецца таго, наколькі хутка апынулася на ложку, распранутая. Яна спрабуе рукамі мяне адштурхнуць, але ад пачатку выбрала памылковы спосаб супраціву гвалту, бо пакуль яна засяродзілася на тым, каб адхіліць маю галаву, рукі і плечы, я ўжо пасьпеў рэзка і балюча ўвайсьці.

Мае рухі паскараюцца. Нішто так ня ўзрушвае, як супрацьстаяньне.

Вольга супакойваецца, і я адчуваю, як яна стогне са мною ва ўнісон, і яе сьцёгны рухаюцца ў аднолькавым тэмпе са мною. Яна макаўкаю ўдараецца аб драўляны бок ложка, і я вызваляю правую руку і абхопліваю яе галаву, каб ёй было не балюча штораз дакранацца галавою.

Хвіліны, і мы зь ёй ужо ляжым і глядзім у столь. Яна запальвае, маўчыць. БГ скуголіць новую песьню. Хто прыдумаў, што «Акварыюм» і Грабеншчыкоў гэта космас? Звычайны расейскі рокавы абсурд, ні аб чым.

Празь пятнаццаць хвілінаў я сыду па валізу на вакзал, але насамрэч проста зьнікну ў невядомым кірунку, каб гэтай худой кучарашкі больш ніколі ня ўбачыць.

2

Калі ў мяне прарэзаліся зубы, я ўсё яшчэ працягваў смактаць грудзі, пакусваючы смочкі. Мне гэта было неабходна, пра гэта паведамлялі цэнтры задавальненьня, пра гэта распавядаў салют у вачох. Я нічога ня еў, акрамя малака маці, і настолькі да гэтага прызвычаіўся, што потым, калі застаўся пакінуты на бабку, я вечарамі завітваў у хлеў і смактаў вымя каровы Машкі.

Малако было цёплае, тлустае, і несла ня толькі смак і салют у вачох, але і адчуваньне, што ўсе цягліцы майго цела напружваюцца, пачынаюць выпускаць салодкі прыемны сок па скуры, і ты, як істота, што здольная назіраць сябе звонку, робісься бязважкі і расьцякаесься цёплым малочным сочывам па падлозе.

Гэтае далучэньне да сакральнай першакрыніцы жыцьця адбівалася на маім выглядзе, валасы працягвалі бялець, пакуль зусім не зрабіліся малочнага колеру.

Бабка аднойчы заўважыла, што я вечарамі затрымліваюся ў хляве, і, падлавіўшы момант, адлупцавала, спачатку папругаю, а калі тая выскачыла з рук, біла цяжкімі далонямі па сьпіне, галаве, дупе, куды трапляла.

У той момант мне было не да ружова-пэрсікавага сочыва, мяне падлавілі, я адчуваў боль, душэўны боль.

Я мушу стаць няўлоўным драпежнікам, каб ніколі больш не адчуць таго болю.

5

Я спыніў машыну, уключыў жоўтыя габарыты. Мозг не адразу ўсьвядоміў, што салён аўто наскрозь прапахнуў перагарам, а сам я не пасьпеў працьверазець, і калі апушчу вакенца, на даішніка проста вывергнецца плынь алькагольных пароў, таму я са спазьненьнем, але ўсё-ткі зразумеў, што калі я выйду з машыны, сьвежае паветра разьвее вакол мяне гэтае ambré.

Я пэўна занадта жвава выскачыў з машыны з дакумэнтамі і правамі кіроўцы, як каўбой, што выклікае на перастрэлку, таму сяржант трохі напружыўся, калі да мяне падыходзіў. Ён прадставіўся і папрасіў мяне прайсьці ў машыну ДАІ.

Сэкунда, і я ўжо, нібы валацужны сабака, пацягнуў ногі, прадчуваючы непазьбежнае разьвітаньне з правамі, ці, што яшчэ горш,  з машынаю. Пахмельле не давала засяродзіцца на праблеме, настрой скокаў, сэрца гучна грукала.

Адчыніўшы пярэднія пасажырскія дзьверы машыны, я сеў побач зь іншым даішнікам, які быў за стырном, ён адразу мяне папярэдзіў, што ідзе запіс, і што яго супрацоўнік на заднім фатэлі праверыць дакумэнты.

Я, не азіраючыся і спрабуючы як мага радзей дыхаць нават праз нос, перадаў усе дакумэнты.

Даішнік за стырном выйшаў з машыны такі сабе вучань Хрыста, лавец душаў з паласатай палачкай,  і як толькі дзверы за ім зачыніліся, я пачуў за сьпінай:

 Ну, табе толькі ў казыно сёньня і ехаць, з такой удачай.

 Што?  я не зразумеў адразу.

 Я кажу, віншую цябе, алкаш ты недарэзаны, пашчасьціла табе. Сёньня я патрулюю твой раён замест іншай каманды.

Назад