Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа 4 стр.


5

Прачнуўся я вельмі кепска сказаць, што мне моцна хацелася гэтак рана падымацца, гэта схлусіць і вам, і мне, і ўсім чатыром пакаленьням мужчынаў маёй сямі.

Я проста ня мог расплюшчыць вачэй. Ня быў здольны ўдыхнуць застаялае паветра ў прапахлым, заканапачаным пакоі. Батарэі грэлі, як на трэцім коле пекла, мая жанчына была на кухні, я чуў звон талерак мыла посуд, сам я змагаўся з клятай гравітацыяй, каб падняць галаву з пакамечанай і вільготнай падушкі.

Ізноў піў. Ізноў атрымаю на кухні па правай шчацэ, але падстаўлю яшчэ і левую, бо так лягчэй, так самаахвярней, а я гэтак хачу быць ахвяраю.

Адолеўшы падём на рукі ды ногі, я, стоячы па-сабачаму, празь дзесяць хвілінаў эвалюцыянаваў у homo erectusa і выправіўся ў ванны пакой.

Зубы.

Твар.

Галава.

Падпахі.

Жывот.

Пахвіна.

Ногі.

Памыўся цалкам. Гатовы сьнедаць.

Пасьля свайго цудадзейнага зьяўленьня на кухні я пасьпеў выпіць толькі паўкубка кавы, бо вытрымліваць ціск сварлівых войскаў было ўжо немагчыма. Мая жанчына была не ў гуморы відавочна чаму, і я яе разумеў.

Я пагадзіўся паехаць у крамы, іншага выйсьця няма, піць мне сёньня нельга, шопінг-тэрапія нам абодвум патрэбная: ёй супакоіцца, мне адцягнуць увагу ад сваёй пэрсоны і праблемаў са злоўжываньнем.

Мы селі ў машыну, я завёў матор, прагрэўся і газануў з двара як ашалелы.

І адразу пасьля першага сьвятлафору даішнік палачкай паказаў мне, куды трэба збочыць.

Блядзтва.

7

Калі сусед пе ў выходныя зь сябрамі, то нікому няма паратунку. Даводзіцца таксама пачынаць піць і рабіць усю тэхніку дома гучней: няхай пралка гучна двойчы пракруціць бялізну, няхай па тэлевізары канал з «Разбуральнікамі легендаў» выбухае на ўсе лады піратэхнікі, а з майго ноўта няхай дзярэ глытку Бацька Тараканаў, хутка нас чакае раённая вайна ў агульным калідоры.

Я з суседам усё-ткі знайшоў нейкае паразуменьне, бо калі тэлефаную яму, часам атрымліваецца зрабіць крыху цішэй музыку, і калёнкі паставіць на падлогу, папярэдне кінуўшы адзеньне, каб заглушыць басы сабвуфэра.

Ён згаджаецца, і я яму і за гэта ўдзячны, бо ён толькі і чакае, каб прабіць каму чэрап.

Сябры ў суседа такія самыя: бывае, уначы яны адно з адным распачынаюць разборкі, і ўжо раніцай на вуліцы можна бачыць плямы крыві на асфальце, ваніты, бітыя бутэлькі.

Міліцыю выклікалі шмат разоў, але пакуль яны едуць, гэтыя бастарды пасьпяваюць замкнуцца і выключыць музыку або разысьціся.

Дзесяць дзён таму ў суботу, увечары, недзе а дзясятай, да яго пагрукалася жанчына зьверху, і проста стала на калені ды пачала плакаць:

 Прашу цябе, над табою памірае мой бацька, ён зусім стары і нямоглы, гэтая музыка яго пужае, мы яму колем абязбольныя, але ён прачынаецца кожныя пяць хвілінаў і пакутуе.

Мой сусед-гопнік толькі сказаў, што да адзінаццатай яшчэ паўгадзіны, і ён мае права слухаць музыку, і за ягонай сьпінай трое брытагаловых у падкасаных джынсах заківалі ды загаманілі, каб падтрымаць свайго.

 Па-чалавечы цябе прашу,  прамовіла суседка.

8

Я вырашыў сустрэцца з Тэрэзай, маёй старой сяброўкай, жанчынай цікавай і надзвычай нелягічнай, непасьлядоўнай і закаханай у аднаго чалавека, які яшчэ са школы пачаў яе падманваць і біць, але ніяк ня кідае, а ёй і добра.

Тэрэза сама ніколі яго не адпусьціць, але прыехаць да мяне на віно і сэкс яна здольная, гэта яе своеасаблівая помста каханаму. Яна нават неяк рабіла сэлфі са мною і адпраўляла яму, каб зайздросьціў, але ён нічога не адказваў. Дайшло нават да сэлфі з засмоктамі.

Я заўсёды чакаю, як вяртаюся дадому позна, што вось тут, на бліжэйшым павароце, мяне напаткае малаток у патыліцу ад пакрыўджаных мужчынаў.

Тэрэза пазваніла, папрасілася прыехаць. Ня бачыў яе месяц. Адказаў, каб ехала да мяне, ключы пакіну як звычайна ў паштовай скрыні, дзьверцы якой зламаныя, дамафон не працуе, а калі раптам працуе, код 4835, няхай заходзіць, а сам я у краму, па віно і бастурму, буду праз гадзіну.

Вечар, чарга па мяса, адчайна хочацца як найхутчэй адкаркаваць віно, якое ляжыць у кошыку і самотна на мяне глядзіць.

 Мне, калі ласка, вось гэтую бастурму, нарэжце тонкімі слайсамі.

 Ой як шкада, а я сама так разьлічвала на гэты кавалак,  кажа мне прадавачка,  можа, палову возьмеце?

 Не.

 От жа  кажа жанчына, якая стаіць у чарзе за мною,  я таксама разьлічвала на гэтую бастурму.

 Выбачайце, але я настроены забраць усю гэтую бастурму. Да віна ў мяне больш нічога дома няма.

 Выбачайце, але я настроены забраць усю гэтую бастурму. Да віна ў мяне больш нічога дома няма.

 Гэта апошні кавалак, пашчасьціла вам.

 Ну хоць у чымсьці мне пашчасьціла.

У чаргу становяцца двое мужчынаў нападпітку, і на ўсю залю:

 А гэта што, больш бастурмы няма?

 Не, няма, забіраюць апошняе,  уздыхае жанчына за мною, пакуль прадавачка маўкліва даразае электрычным нажом маю ялавічыну.

Мінае доўгая, вельмі доўгая і пакутлівая хвіліна. На маіх плячах увесь цяжар такога ўчынку.

 Можна падумаць, сёньня ўвесь сьвет вырашыў купіць гэтую бастурму,  кажу я.

7

Я жыву ў новым двары, дамам ня больш за сем гадоў, парковачных месцаў шмат, і, калі не шукаць месца пад сваім акном, а крыху адехаць,  вольных месцаў яшчэ больш.

Летась адзін жыхар пачаў паркаваць новы мэрсэдэс А-клясы пад балконам, як мага бліжэй да сваёй кватэры.

З уладальнікам машыны спачатку культурна змагаліся, пакідалі на лабавым шкле папярэджаньні, каб паркаваўся паводле правілаў, але гэта не дапамагала. Пару разоў выклікалі ДАІ, машыну забіралі.

Дамагліся ад мясцовых уладаў паставіць дарожныя знакі, але мэрсэдэс паркаваўся, як хацеў і, галоўнае, як мага бліжэй да падезда, балкона, кватэры.

Потым аднойчы, калі машыны не было, месца пад балконам засеялі травою і пасадзілі елкі.

Сусед прыехаў увечары, вырваў елкі ды паставіў на іх месца машыну.

Ня ведаю, можа, ён лічыў, што мае асаблівы прывілей, бо набыў сабе мэрсэдэс, але ў некага сапраўды здалі нэрвы, бо ноччу, а трэцяй гадзіне, камэры ў двары зафіксавалі, як мужчына ў чорнай байцы, падышоўшы да аўтамабіля (які тым разам стаяў чамусьці не на «сваім» месцы, а крыху далей, на газоне), дастаў бутэльку з бэнзінам, падпаліў тканіну, якая тырчэла з рыльца, і кінуў пад машыну.

Згарэў ня толькі мэрсэдэс, але яшчэ чатыры машыны, апошняя ўспыхнула, калі працавалі пажарныя, яны проста не пасьпелі згасіць полымя.

4

Аднойчы Амэрыка прынёс у школу маленькі жоўты дыктафон. Цэлы дзень ён запісваў гутаркі і шэпты, пакідаў жоўты плястыкавы прастакутнік у самых дзіўных месцах: настаўніцкая, прыбіральня, распранальня, пад партамі ў дзяўчат. Хлопцы, якія ведалі пра дыктафон, таксама ведалі і пра месца сустрэчаў праз кожны ўрок, дзе Амэрыка даваў праслухаць запісанае за гадзіну.

Чаго толькі яны ні чулі: і як абмяркоўваюць вучняў настаўнікі, і як хтосьці гадзіць і пукае ў прыбіральні, і як дзяўчаты шэптам адна адной распавядаюць свае сакрэты, прыгоды і думкі, але ўзорным Днём дыктафона стаў той, калі Амэрыка запісаў голас батанічкі, націснуў на колькі кнопак і ўся кляса рагатала ад яе сьмешнага, скажонага, пісклявага віскату: «Грібы належаць да царства» Гэта было сапраўды крута настолькі, што ў аднаго з аднаклясьнікаў Амэрыкі паехаў дах, самым сапраўдным чынам зьехаў дах ад дыктафона, бо хлопец, звалі яго Саша, захацеў сабе гэтую прыладу настолькі моцна, што ня проста пачаў угаворваць замежнага хлопца даць, абмяняць, прадаць яму дыктафон, але прысягаць, што гатовы выканаць усё, што той захоча.

І Амэрыка захацеў. Ён сказаў Сашу, каб той на каленях папрасіў яго падарыць дыктафон. Укленчыўшы, на вялікім перапынку паміж зьменамі, на першым паверсе, каля вахтарскай, дзе больш за ўсё школьнікаў і настаўнікаў.

І Саша пагадзіўся.

Абед. Вялікі перапынак. Стаіць дзесяціклясьнік на каленях, перад ім узвышаецца Амэрыка, усьміхаецца і трымае ў руках жоўты плястыкавы дыктафон з функцыямі зьмены тэмбру голасу і хуткасьці прамаўленьня.

«Дарагі Амэрыка, падары ці абмяняй мне гэты дыктафон, прашу цябе!  і Саша шморгае носам.  Мне ён патрэбны як самая галоўная рэч у жыцьці, я шалёна прагну мець гэтую рэч».

6

Адным волкім вечарам, калі мы ўсе стаялі на прыпынку й чакалі 313-га аўтобуса «Зялёны Бор Лесапарк», аўтобус праехаў паўз нас, мінуўшы прыпынак. Мы падумалі, што гэта выпадковасьць, нехта высунуў здагадку, што прыпынак перанесьлі ці адмянілі праз тое, што аўтобус хуткасны.

Праз два дні гэта паўтарылася. Праз тыдзень зноў.

Аднойчы Печань пабачыў у абед, як 313-ты спыніўся на нашым прыпынку і забраў пасажыраў.

І нам усё стала зразумела!

Значыць, ва ўсім вінаваты той самы кіроўца, той злосны псэўдавыхавальнік!

Як мы на яго ўзлаваліся!

Хтосьці прапанаваў яго адлупцаваць, добра так скруціць, зьняць штаны й адлупцаваць, каб сорамна яму было ўсё жыцьцё.

Хтосьці высунуў ідэю пераапрануцца, трапіць у салон аўтобуса і закідаць яго дзярмом.

Назад Дальше