Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка 3 стр.


Мяне гэта не турбавала, я апраўдваў сябе перадусімі навокал і самім сабой цытуючы эйнштэйнаўскае «Парадак неабходны толькі дурням, геній пануе над хаосам».

Доктар Эдмон Гаспар Эш зусім не быў дурнем. Як і належыць чыноўніку яго ўзроўню і пасады, ён быў больш чым праніклівы, разумны і цынічны. Менавіта цынізм, уласцівы выключна людзям з высокім інтэлектам, быў часткай тых маральных якасцей, якія, як мне здаецца, варта было б пісаць у рэзюмэ кожнага топ-мэнэджэра. Эш быў надзелены гэтай якасцю спаўна.

Кабінет намесніка Генеральнага сакратара самай уплывовай міжнароднай арганізацыі планеты ўяўляў сабой узор аскетызму.

Як я ўжо сказаў, тут знаходзіўся стол гаспадара памяшкання, які ўтвараў з далучаным доўгім сталом для перамоў класічную «Т»падобную канструкцыю. Для наведвальнікаў было пастаўлена шэсць пар простых у афармленні, але зручных для працяглага сядзення крэслаў. Што тычыцца крэсла самога Эша, то яно адрознівалася ад іншых досыць незвычайнай формай: перакрыжаваныя ножкі неслі вузкую платформу сядзення без абіўкі, на якую была пакладзена тонкая вязаная падушка, закліканая надаць драўлянай аснове хоць трохі камфорту; выгнутыя падлакотнікі былі быццам працягам ножак, завяршаючы вобраз перакрыжавання; разная спінка была ўпрыгожана барэльефам, якія адлюстроўваў, хутчэй за ўсё, нейкіх міфалагічных персанажаў.

Злавіўшы мой зацікаўлены погляд, Эш дазволіў сабе злёгку ўсміхнуцца, прыпадняўшы куткі вуснаў.

 Вам таксама спадабалася гэтае крэсла, доктар? Вы не першы, каму яно прыйшлося да душы.

 Прызнацца, ніколі не бачыў такіх раней.

 Вы не цікавіцеся антыкварыятам?

 Не магу назваць сябе знаўцам.

 Гэта шмат што тлумачыць. Я паставіў яго у кабінеце сам, калі заняў пасаду намесніка Генеральнага Сакратара дванаццаць гадоў таму. Яно належыць маёй сямі ўжо чатыры пакаленні. Гэта так званае курульнае крэсла, традыцыя іх вырабу паходзіць з часоў Рымскай Імперыі. Падобныя крэслы рабілі для чыноўнікаў, якія займалі высокія пасады. Што вы пра яго думаеце?

 Яно больш чым вытанчанае і саліднае. Мяркую, яно павінна быць дастаткова зручным, раз такімі карысталіся людзі, якія мелі шмат улады?

 Вы памыляецеся, доктар. Гэта былі жорсткія, але шмат у чым справядлівыя часы. Курульнае крэсла выглядае сапраўды вытанчана, аднак яно вельмі нязручнае для працяглага знаходжання ў ім. Як вы разумееце, у гэтым былі асаблівы сэнс і іронія, уласцівыя жыхарам адной з самых магутных імперый у гісторыі. Тым самым яны намякалі на тое, што дзяржаўная срака павінна выконваць свае справы як мага хутчэй і эфектыўней, бо менавіта для гэтага яна і была прызначаная на высокую пасаду.

 Для дыпламата і палітыка вы абіраеце смелыя выразы, спадар Эш.

 Ох, калі ласка, я лічу за лепшае пакідаць мудрагелістыя і прыгожыя фразы для трыбун і журналістаў. Вы разумны чалавек, доктар, з вамі можна гаварыць проста, не саромеючыся ў падборы прыгожых сінонімаў да словазлучэння «дзяржаўная срака».

 Ці адносіце вы сябе да такіх?

 Я больш не служу канкрэтнай дзяржаве, доктар Глінскі. З таго часу, калі я пакінуў пасаду міністра замежных спраў Францыі, я працую для кожнай краіны і ні для адной з краін паасобку. Зрэшты, форма змянілася, сэнс застаўся тым жа: я чыноўнік. Таму, напэўна, выраз, які збянтэжыў вас, смела можна ўжываць і ў дачыненні да мяне. Аднак, не хвалюйцеся, на публіцы я не прамаўляю падобных крамольных слоў. Мне падабаецца філасофія, якую нясе ў сабе гэты прадмет інтэреру, вось і ўсё. На жаль, я паддаўся слабасці: як бачыце, я паклаў на сядзенне падушку, каб яна надавала троху камфорту дрэву, прызванаму падтрымліваць маю старэчую пятую кропку.

 Вас жа нельга назваць кабінетным работнікам, доктар Эш.

 Гэта праўда. Я дастаткова рэдка бываю ў гэтым кабінеце. Па праўдзе сказаць, куды больш часу я праводжу ў зручным крэсле самалёта. Аднак, я ж дыпламат, вы памятаеце? Мне можна быць трохі крывадушнікам.

 Гэта не крывадушнасць, доктар проста жаданне выглядаць лепш ва ўласных вачах. Мне таксама гэта ўласціва.

 Вы праніклівы, mon cher. Але што мне падабаецца ў вас яшчэ больш вы не імкнецеся дагадзіць мне, пазбягаючы нязручных фраз і пытанняў, як гэта робяць многія іншыя. Хочаце кавы?

 Не адмоўлюся.

Да майго здзіўлення, Эш не пацягнуўся да слухаўкі ўнутранага тэлефона, а пачаў са значным высілкам падымацца са свайго філасофскага крэсла. Пасля гэтага ён прайшоў да дзвярэй убудаванай шафы, за якой, як высветлілася, размясцілася значных памераў кава-машына.

Да майго здзіўлення, Эш не пацягнуўся да слухаўкі ўнутранага тэлефона, а пачаў са значным высілкам падымацца са свайго філасофскага крэсла. Пасля гэтага ён прайшоў да дзвярэй убудаванай шафы, за якой, як высветлілася, размясцілася значных памераў кава-машына.

 Вы самі варыце сабе каву, доктар Эш?

 Ведаеце, бюджэт Арганізацыі Абяднаных Нацый хоць і здаецца на першы погляд досыць вялікім, але не зяўляецца такім на самой справе, прымаючы пад увагу разнастайнасць напрамкаў дзейнасці нашай місіі. Мой памочнік атрымлівае свае грошы зусім не за тое, што варыць мне каву.

 З вашымі поглядамі не пагодзяцца вельмі многія.

 Хай так. Хіба вас хвалюе, што будуць казаць пра вашы звычкі чужыя людзі?

 Ніколькі.

 Я прытрымліваюся таго ж меркавання.

Эш акуратна паднёс і перадаў мне сподак з кубкам. Водар кавы быў густы і даўкі, з ледзь улоўнымі ноткамі карыцы.

Я падзякаваў яму позіркам, зрабіў невялікі глыток і прасачыў за тым, як Эш паморшчыўся, калі ўсаджваўся зноў на сваё месца.

 Пяройдзем да справы, доктар. Я ўважліва прачытаў усё, што вы падрыхтавалі для мяне, ён адкрыў шуфлядку і дастаў з яе шырокі канверт. Даволі нядбайна пляснуўшы пакетам аб стол, Эш адным рухам вярнуў шуфлядку на месца. Маю адзначыць, што я азнаёміўся з вашымі матэрыяламі з вялікай цікавасцю. Я па палічках разабраў кожную старонку, кожную прапанову, і ў мяне засталося толькі адно пытанне да вас.

 Якое?

 Што гэта ўсё такое?

 Мне здавалася, што я досыць недвухсэнсоўна выклаў сваю ідэю.

 Доктар, я хачу, каб вы самі, гледзячы мне ў вочы, сваімі словамі распавялі, чаго менавіта вы дамагаецеся.

 Калі ласка. Доктар Эш, матэрыялы, якія я падрыхтаваў для вас, утрымліваюць прапанову па стварэнні новай арганізацыі ў структуры ААН арганізацыі, якая курыравала б пытанні навуковых і гуманітарных распрацовак, што маюць надзвычайную каштоўнасць для ўсяго чалавецтва ў цэлым. Час гэтых распрацовак ўжо прыйшоў, але рэалізацыя знаходзіцца на зачаткавым узроўні.

 Прабачце, я адразу перапыню вас. Вы пералічылі цэлы шэраг сфер, у якіх павінна працаваць гэтая арганізацыя. Зялёная энергетыка, медыцына, прамысловае апрасненне вады, барацьба з голадам, распрацоўка і ўкараненне новых падыходаў у адукацыі і многае іншае. Але хіба ўсё гэта не зяўляецца кампетэнцыяй ЮНЕСКА, СААЗ і шэрагу іншых структур, падначаленых Арганізацыі Абяднаных Нацый?

 Вы замілоўваеце мяне, доктар Эш. Няўжо вы верыце, што пералічаныя структуры ў стане рэагаваць на свет, які змяняецца хутчэй, чым мы з вамі пём нашу каву? Якую ацэнку вы як намеснік Генеральнага сакратара можаце даць дзейнасці ЮНЕСКА?

У вачах Эша зявілася неразуменне і адчуванне схаванай пагрозы.

 А якую ацэнку, па-вашаму, я павінен даць? Можа быць, вы абвергнеце той факт, што дзякуючы ЮНЕСКА на планеце былі выратаваны сотні тысяч жыццяў, масавая непісьменнасць была ліквідаваная ў дзясятках краін, паспяхова праходзіла ліквідацыя наступстваў велізарнай колькасці гуманітарных катастроф, значна скарацілася колькасць памерлых ад хвароб, якія носяць глабальны характар, дзякуючы прапагандзе ўсеагульнай вакцынацыі дзіцячая смяротнасць знізілася да ўзроўню, які немагчыма было ўявіць сабе яшчэ два дзесяцігоддзі таму?

 Я прашу вас, доктар, не трэба эмоцый. Вы не зусім зразумелі мяне і маю прапанову. Ужо даўно сыходзяць у мінулае тыя часы, калі перспектыўнымі распрацоўкамі, якія могуць змяніць свет, займаюцца толькі дзяржаўныя лабараторыі. Мы з вамі цудоўна ведаем, што NASA актыўна карыстаецца ракетамі «SpaceX» і што іншая кампанія, якая належыць уладальніку SpaceX Ілану Маску «Tesla» зрабіла рэвалюцыю ў аўтамабілебудаванні, што ў корані зменіць наша ўяўленне пра тое, якім павінен быць транспарт будучыні. Прататып кампактнага тэрмаядзернага рэактара распрацавалі ў «Lockheed Martin», сістэму прамысловай ачысткі вады для самых бедных рэгіёнаў свету ўкараняе ўладальнік «Microsoft» Біл Гейтс. Гэты спіс можна працягваць бясконца. Урады аддалі на водкуп прыватным карпарацыям тое, што, здавалася б, не пад сілу нікому, акрамя дзяржавы, і мы бачым, што там, дзе няма ўрадавага кантролю, гэта атрымліваецца значна больш эфектыўна, хутка і рацыянальна. Што застаецца самім урадам? Мабыць, «выказваць глыбокую заклапочанасць чарговымі парушэннямі міжнародных дамоўленасцей» на пасяджэннях Савета Бяспекі і Генасамблеі ААН, прычым, як правіла, гэта датычыцца парушэнняў гэтых самых дамоўленасцей з боку каго-небудзь з пастаянных членаў Савета Бяспекі. Мы бачым, як на пасяджэннях, незлічоных камісіях і міжнародных семінарах прадстаўнікі дзяржаў толькі і робяць, што выказваюць глыбокую заклапочанасць. Дыпламаты, якія прадстаўляюць свае дзяржавы ў ААН, ператварыліся ў пасмешышчы, якія, не маючы ніякіх рэальных паўнамоцтваў, адбываюць ганаровую ссылку, атрымліваючы за гэта салідны паёк, між тым як сапраўдныя праблемы застаюцца нявырашанымі, а тыя сферы, дзе прадстаўнікі ўсяго чалавецтва павінны абядноўваць намаганні дзеля выгоды кожнай краіны, шчасна рэалізуюцца геніяльнымі энтузіястамі. У мяне складваецца ўражанне, што ўсе даўно забыліся, для чаго на самой справе стваралася Арганізацыя Абяднаных Нацый, і цяпер зацыкленыя на мерапрыемствах, дзе людзі ў дарагіх гарнітурах абмяркоўваюць праблемы імплементацыі норм гуманітарнага права ў ваенных канфліктах замест таго, каб шукаць шляхі вырашэння і, дябал, прадухілення саміх ваенных канфліктаў! Я не адмаўляю бясконцага ўкладу ААН у выратаване мільёнаў жыццяў на планеце, але гэты гіганцкі бюракратычны волат страшна стаміўся і пастарэў. Свет паскорыўся ў развіцці за апошнія дваццаць гадоў настолькі, што арганізацыя, якая абвясціла пастулаты ўстойлівага развіцця як догму для ўсёй чалавечай супольнасці, згубіла гэта самае развіццё з-пад свайго кантролю, а зараз толькі, падобна да старца, спачывае на лаўрах і з насцярожанасцю сочыць за тым, як падлеткі гуляюць у незразумелыя састарэламу розуму гульні. Гэтыя гульні могуць быць цалкам бяскрыўднымі і нават карыснымі, але карысць ужо не настолькі відавочная апекуну як мінімум таму, што ён страціў нітку падзей. У сваю чаргу, яны могуць быць надзвычай небяспечнымі, але, зноў жа, гэта губляецца з вышыні старэчага маразму, і той, хто павінен, з дапамогай сістэмы стрымак і проціваг, па-майстэрску кантраляваць гульню, у стане толькі паўшчуваць гарэзлівых вісусаў, не ў стане зразумець, што ўчарашнія свавольнікі заўтра могуць стаць ужо крымінальнікамі міжнароднага маштабу.

Назад Дальше