Я ніколі не бачыў маленькіх людзей. Ёсць у гэтым боль, але ёсць і свой цуд, свая радасць. Радасць разбурэння старога дзеля новага? Так сябе і суцяшаю. Толькі не ведаю, якое будзе гэтае новае. Людзям-філосафам было б тут пра што падумаць. Ястаў занадта эмацыйным улетапісе. Зрэшты, наўрад ці хтосьці будзе дакараць за гэта.
Шэрыя забіраюць малых, каб выхаваць бяспечнымі служкамі. На іх радасць, тыя растуць хутка, патрабуюць мала, амаль не супраціўляюцца і добра засвойваюць усё, чаму іх вучаць. Усё адно каменнавокім не падабаецца, што людзі абавязкова пакідаюць па сабе адметных спрабавалі іх забіваць, але нават бяспраўныя нашчадкі людзей могуць сысці з жыцця толькі па ўласнай волі. Колькасць 121 непахісная. Дакладней, 120 ні Самотніка, ні яго нашчадкаў ніхто так і не бачыў.
Нас засталося шасцёра з тых, першых людзей. Мы дамовіліся, што знікнем сёння ўсе разам. Для гэтага трэба заплюшчыць вочы, згасіць слых і тактыльныя адчуванні, спыніць дыханне, сэрца і думкі і тады перастанеш існаваць, а на тваім месцы зявіцца новы чалавек, які будзе бачыць, слухаць, адчуваць, дыхаць і думаць па-новаму. Напэўна, гэтыя словы павінны даваць надзею.
Мне страшна я не баюся пра гэта казаць, але няма каму усе адчуваюць тое самае. Паветра выбухне ад напругі, калі хтосьці агучыць свае думкі. Я столькі пражыў у Свеце, што няма сэнсу шкадаваць пра тое, чаго не пабачу. Тым больш, наўрад ці нас чакае нешта добрае. І ўсё адно я баюся, што знікну і не ўбачу штосьці важнае. Я шалёна баюся.
А яшчэ я баюся, што ва ўсіх атрымаецца знікнуць, а ў мяне не. Што я буду рабіць адзін з сапраўдных людзей сярод адметных?»
Гэта апошнія словы ў летапісе.
Відаць, у яго атрымалася, Бася здрыганулася, вяртаючыся ў рэальнасць, калі Вікторыя змоўкла.
Мяркую, так.
Але што адбываецца зараз? З усімі намі? Я нічога не ведаю.
Табе пашчасціла твая названая маці, відаць, любіць цябе. З моманту, калі рука пісьменніка вывела гэтыя словы, мала што змянілася. Хіба што новых людзей стала нашмат больш, а мы яшчэ большая рэдкасць і загана. Хтосьці трымае нас за слуг, хтосьці за нелюбімых сваякоў. А хтосьці выгнаў з хаты.
Бася зачапілася за слова «названая» і павісла на ім, як каркам на цвіку, не могучы вызваліцца. Быццам відавочна, што яны з мамай розныя, не могуць быць сямёй па крыві. Але як гэта: Бася нічыя, сама па сабе? Вікторыя не давала апамятацца:
Мы забыліся на права выбіраць майстэрства падушы, але спраўна карысталіся правам паміраць па ўласнай волі дажыўшы да стану, калі страх знікнення саступае перад бессэнсоўнасцю далейшага існавання. Тым больш нікому ў галаву не прыходзіла стаць Воямі і змагацца. Апошнім часам князь (дарэчы, нашчадак таго самага Чорнага) ладзіць аблавы на адметных, спрабуе забіваць іх рознымі спосабамі. Я не ведаю, што гэта за чараўніцтва, але працуе яно спраўна: самыя дасведчаныя ка́ты прамахваюцца, загартаваныя мячы ламаюцца, тоўстыя вяроўкі абрываюцца ці развязваюцца. Пратрымаўшы крыху, вязняў адпускалі, калі супакойвалася князёва лютасць нас заўсёды заставалася 120. Знайшоўшы Летапіс, я вырашыла пабудаваць паселішча, дзе людзі мы сталі б людзьмі змогуць жыць у бяспецы, займацца сваімі майстэрствамі, прайсці ўсе прыступкі і аднавіць свой Свет. Я сабрала знаёмых адметных, і мы пабудавалі тут першыя хаты. Дабрацца да цябе было не так проста маці сапраўды апекавалася табой, хоць іншыя семі звычайна не супраць, каб іх «сваякоў» патрымалі ў вязніцы ці выпрабавалі на іх новы спосаб забойства.
Усё было цудоўна, мы перавезлі амаль усіх. Але нас пачалі расшукваць. Як учора, не саромеючыся. З першых знікненняў мінула паўгода. Ніколі і нікога нетрымалі так доўга.
Вікторыя падціснула вусны і апусціла вочы:
За гады нашчадкі шэрых, хоць мазгі ў іх земляныя і падпарадкоўваюцца князю, у якога яны не менш земляныя, шмат што перанялі ў людзей. А некаторыя навукі нават развілі. Я баюся, што яны прыдумалі, як забіць нас.
* * *Яны ўсе мёртвыя. Змесціва вялікай ружова-фіялетавай бліскучай скрыні нагадвала масавае пахаванне казачных прынцэс і прынцаў. Кожная лялька у празрыстай труне, праўда, не крышталёвай, а пластыкавай. І цалаваць іх, каб ажывіць, не было каму. Меркавалася, што цацкі ажывуць воляй фантазіі дзіцяці. Леся глядзела на іх яны працягвалі быць мёртвымі.
А дзе хаты? Дзе палац? Дзе цэлы свет?
Яны ўсе мёртвыя. Змесціва вялікай ружова-фіялетавай бліскучай скрыні нагадвала масавае пахаванне казачных прынцэс і прынцаў. Кожная лялька у празрыстай труне, праўда, не крышталёвай, а пластыкавай. І цалаваць іх, каб ажывіць, не было каму. Меркавалася, што цацкі ажывуць воляй фантазіі дзіцяці. Леся глядзела на іх яны працягвалі быць мёртвымі.
А дзе хаты? Дзе палац? Дзе цэлы свет?
Хаты і палац асобна прадаваліся. Па такіх коштах, што ў мяне вочы ў кучку збегліся, дагэтуль адысці не магу. Я на гэты кляты набор цэлы заробак аддала, а табе яшчэ і хаты падавай.
Сёлетні падарунак быў горшы за школьную кашулю і чаравікі, купленыя на дзень народзінаў тры гады таму. Тыя рэчы былі завялікія, «навыраст», як любіла казаць мама, нязручныя, шырокія. Рукавы аж закрывалі пальцы, падэшвы шлэпалі па пятках. А гэтыя лялькі запознія. Адно што расставіць іх на палічкі, каб балюча нагадвалі пра страчаны на пустыя мары час.
Зрэшты, іншага падарунка чакаць яшчэ цэлы год. Безвыходнасць саступіла месца дзейнасці. Скрыня, закінутая ў дальні кут пакоя, прыцягвала погляд, клікала кожнай бліскучкай, кожным пералівам фарбы. Калі ёсць жыхары, будуць і хаты. Лёс гэтых пластыкавых істот цяпер залежыць ад Лесі. Дзяўчына сцягнула ў пакой будаўнічы матэрыял кардонныя лісты, скрыні з-пад абутку, кавалкі шпалераў, абрэзкі тканіны, нажніцы, скотч, клей, паперы Якая яна малайчынка, што ніколі нічога не выкідвае, нягледзячы на пратэсты маці і сястры. Няўжо досвед не падказвае ім, што самая бязглуздая рэч можа спатрэбіцца ў самы нечаканы момант і без яе жыццё ніяк не складзецца?
З гэтым быў згодны папугайчык Бяляшык, выпушчаны пагуляць з клеткі: яго жыццё таксама не хацела складвацца без раскіданых па падлозе панадных дробязей. Прагная птушыная дзюба ўвесь час торкалася ў паперу, тканіну, нажніцы і іншыя важныя ў будаўніцтве рэчы. Заўважыўшы, што нешта важнае дзеецца без яго, далучыўся кот Персік, вечны папугаеў сябар, саўдзельнік і супернік. Яму найбольш каштоўнай падалася шпуля скотча. Колькі дзяўчынка ні спрабавала забраць яе з кіпцястых лап, нічога не атрымлівалася. Праца кіпела ў дзве рукі і шэсць лап. Паверх за паверхам паўставаў кардонна-папяровы свет на палічках стэлажа. Скрыні з-пад абутку рабіліся пакоямі, з-пад запалак склейваліся ў разнастайную мэблю. Вакол хат вырастаў лес з зялёных, у лісце, шпалераў, пракладаліся сцяжынкі з дробнага камення, між якімі каляровымі плямамі квітнелі тканінныя краскі. З верхняй палічкі ззяла над Светам папяровае сонца, здалёк яму пагражалі папяровыя хмары. На іх, змагаючыся са спакусай, паглядаў Бяляшык, хаваючыся ад прагных позіркаў Персіка.
Рамонту, канешне, рабіць не перарабіць, але на першы час жыць ёсць дзе, з выглядам вопытнага прараба прамовіла задаволеная Леся. Бяляшык, што сцягнуў у сваю клетку некалькі фанцікаў, і Персік, які так і не прызнаўся, куды падзеў скотч, былі згодныя.
Надышоў час засяляцца.
Хат на ўсіх не хапала. Даводзілася сяліць па дзве, а то і тры лялькі разам. Зрэшты, Леся і так збіралася раздзяляць сваіх апекаваных на пары у яе свеце не павінна быць няшчасных і самотных. Добрая і спагадлівая правіцелька збірала падданых у семі, рабіла закаханымі ці сябрамі, каб пасяліць разам. Атрымлівалася прыгожа і зручна. Пакуль лялькі не пачалі капрызіць. Вось гэтая рудая, са светла-блакітнымі вачыма з выразнай чорнай лініяй вакол райкоў і невялікім пісягом карычневай фарбы над левым брывом бракаваная, ці што, ніяк не можа ні з сямёй ужыцца, ні кахання, ні сяброў знайсці. Усіх заглушае, заціскае, не дае продыху. Ці вось яшчэ адна белая, лёдава-срэбраная, гладка-люстэркавая, амаль празрыстая, але моцная, з вачыма чорнымі і злымі. Звычайна Леся такіх не любіць, пабойваецца. А на гэтую глядзіць і разумее. Не стала б яна проста так злоснай. А можа, іх разам пасяліць рудую і белую? Дзяўчына абхапіла абедзвюх лялек далонямі, сціснула такія яны былі непаслухмяныя, слізкія, калючыя. Вылузнуліся б, каб маглі. Паставіла ў адну скрыню-пакой. Тая пацяснела як бы змяў хто кардонныя сцены вялікай далонню, паветра ў ёй сціснулася, а потым раз! і прарэдзілася. Не сышліся рудая і белая лялькі. Персік і Бяляшык пераглядаліся здзіўлена.
Зрэшты, гэтыя дзве справяцца самі моцныя. А што рабіць з яшчэ адной кудзерыстай знойдзенай за стэлажом? Пары складаліся, запаўняючы вольную прастору кардонных хат. І нідзе не было месца для трэцяй лялькі. Яе было шкада. Вось бы зрабіць для яе штосьці добрае І Леся вырашыла падарыць ёй сваё любімае імя Барбара.