Час Вогненнага Птушкалова - Кацярына Захарэвіч 5 стр.


240 невялікіх земляных фігурак, падобных на паставы людзей, шчыльнымі шэрагамі ляжалі на зямлі. Апошняй, 241-й, чорнай, большай за астатнія і галоўнай над імі Самотнік прыладжваў вочы. Паспеў! Сёння поўня абліе сваім святлом усе фігуркі зямля стане скурай, трава валасамі, камяні вачыма. На світанку, калі поўня аддасць усю сваю сілу, Самотнік падзеліцца сваім дыханнем з 241-й, атая ажывіць астатніх. Праз яе істоты падпарадкуюцца свайму ўладару. Дзеці Вогненнага Птушкалова і ночы.

Прайшоў год з таго дня, калі ён сабраў усіх на цэнтральнай плошчы. І вось 120 чалавек зноў стаяць перад ім. Позіркі напружаныя, недаверлівыя. Самотнік адчуваў вір іх думак вакол сябе, залежнасць іх ад яго слоў. Выраз твару яго стаў рахманым куткі вуснаў і вочы апусціліся долу.

«Прабачце, што зноў патурбаваў вас, ціха сказаў ён і з задавальненнем пачуў уважлівае маўчанне. Каб паміж намі не было ніякіх сакрэтаў і крыўдаў, я пазваў вас сёння. Я зразумеў, што застаўся адзін, каб быць карысным, зрабіць вас шчаслівымі, а наш Свет яшчэ лепшым. Каб кожны з вас мог займацца тым, чым сапраўды хочацца навукамі, мастацтвамі, шпацырамі і гутаркамі, я стварыў істоты, здольныя рабіць справы, не вартыя вашай увагі. Кожны з вас атрымае па два Шэрыя, што возьмуцца за любую працу, на якую вам шкада часу і сіл. Уявіце, колькі карыснага вы зможаце зрабіць! Да таго ж істотам амаль не трэба есці і спаць, працаваць яны будуць нястомна нават тады, калі вы адпачываеце!

Па знаку Самотніка больш за дзве сотні земляных служак зявіліся на плошчы. Людзі разглядалі іх з цікавасцю, без насцярогі. Шэрыя адрозніваліся ад іх, як першы малюнак дзіцяці ад карціны мастака. Насычана сінія, карыя, чорныя, блакітныя, зялёныя вочы глядзелі ў шэракарычневыя. Светлыя, ззяйкія, адухоўленыя, з акуратнымі рысамі твары кантраставалі з землянымі, што стракацелі чырвонымі пражылкамі. У параўнанні з высокімі, стройнымі постацямі людзей крывыя ногі, задоўгія рукі і згорбленыя спіны істот выглядалі яшчэ больш няўклюднымі, асаламяныя валасы здаваліся няўдалай пародыяй на густыя аблокі, цяжкія косы і бліскучыя струмені розных колераў на галовах стварэнняў Лёсу. «Шкада гэтых няўклюд, думалі людзі. Напэўна, малюнкі іх жыццяў неслі на зямлю груганы, хаваючыся між чорных-чорных хмар старога раззлаванага неба». Цяжка верылася, што і людзі, і шэрыя створаныя, каб існаваць на адной зямлі, у адным Свеце.

«Выгляд іх недасканалы, але не пераймайцеся. Я стварыў іх для працы, а для прыгажосці і гармоніі ёсць мы з вамі», дадаў Самотнік.

Працу па гаспадарцы нельга назваць невыноснай, але столькі часу вызваліць на творчасць, навуку, натхняльныя шпацыры і гарачыя гутаркі ці не падарунак Лёсу гэта? Канешне, выглядаюць па-страхоцку але праўда, не для прыгажосці іх стварылі. Яны зявіліся штучна, а значыць, нельга казаць пра іх розум, душу і пачуцці. Самотнік чалавек, таму ведае, што і навошта робіць.

Праз чвэрць гадзіны пляц спусцеў: кожны чалавек сышоў, ведучы за сабой двух шэрых. Самотнік і Чорны глядзелі ім услед аднолькава пустымі вачыма. Так скончылася эра Нябёснай Птушкі і пачаўся час Вогненнага Птушкалова.

Калі людзі заўважылі, што з імі, было позна. Ды яны і не дадумаліся, што ўсе беды Свету з-за Самотніка бо развучыліся думаць. Зрэшты, найперш яны забыліся на фізічную працу. Марылі, што ўвесь час і сілы прысвецяць навукам і мастацтвам. Потым заўважылі, што розум не можа працаваць заўсёды яму патрэбны адпачынак. А раз ад фізічнай працы яны былі вольныя, то заставалася толькі сядзець бессэнсоўна, соўгацца туды-сюды без мэты, гутарыць і думаць пра лухту. Шкодна ўвесь час думаць, інакш да такіх страшных рэчаў можна дайсці я чытала запісы аднаго чалавека ў дзённіку гэта сапраўды вусцішна Вось яны забаранілі сабе думаць зусім. Шэрыя, што спачатку былі памагатымі, сталі нянькамі. Ніхто не заўважыў, калі няўклюды пачалі злосна зыркаць каменнымі вачыма ў адказ налюбы загад. Ніхто не здзівіўся, калі яны перасталі слухацца. Ніхто не запярэчыў, калі шэрыя пачалі кіраваць.

Трэці раз сабраў Самотнік жыхароў Свету на плошчу. О, якую гарачую прамову ён пракручваў у галаве! Ён меўся нагадаць пра ганьбу, што перажыў некалькі гадоў таму, заявіць пра свой трыумф сёння. Ён уяўляў, як невыносна балюча будзе кожнаму, хто пачуе яго словы, і як соладка будзе яму. Людзі ўсвядомяць, што без яго не могуць жыць, што ён іх выратаванне, і падхопяць на рукі, пранясуць па цэнтральных вуліцах, і ўсадзяць на трон, з якога ён будзе правіць разумна і радасна доўгія гады на шчасце людзям і Свету! Узыходзячы на памост, ён глядзеў у неба і ўяўляў, як падкідваюць яго і клапатліва ловяць удзячныя рукі.

Трэці раз сабраў Самотнік жыхароў Свету на плошчу. О, якую гарачую прамову ён пракручваў у галаве! Ён меўся нагадаць пра ганьбу, што перажыў некалькі гадоў таму, заявіць пра свой трыумф сёння. Ён уяўляў, як невыносна балюча будзе кожнаму, хто пачуе яго словы, і як соладка будзе яму. Людзі ўсвядомяць, што без яго не могуць жыць, што ён іх выратаванне, і падхопяць на рукі, пранясуць па цэнтральных вуліцах, і ўсадзяць на трон, з якога ён будзе правіць разумна і радасна доўгія гады на шчасце людзям і Свету! Узыходзячы на памост, ён глядзеў у неба і ўяўляў, як падкідваюць яго і клапатліва ловяць удзячныя рукі.

Яны стаялі змрочныя так і не зразумелі, навошта Шэрыя прыцягнулі іх на плошчу. Пустыя вочы слепа ўтаропіліся ў Самотніка. Той спужаўся: раптам узбунтуюцца, нападуць? Паглядзеў, колькі Шэрых стаіць побач ці паспеюць уратаваць яго? Але войска служак не спатрэбілася 120 пар пустых вачэй не бліснулі ні гневам, ні радасцю. Самаабвешчаны ўладар блякла ўсміхаўся.

Ён прамаўляў доўга і палымяна, запальваўся сам, і яго вогнішча хапіла б на тысячу чалавек, калі б навокал не стаялі 120 кавалкаў лёду. Людзі, прыбітыя да зямлі цяжкімі сэрцамі, не паднімалі галоў. Яны перасталі быць Дзецьмі, але не сталі нават Ахвярамі, бо не здольныя былі ўсвядоміць сваю ахвярнасць. Саламяна-земляныя шэрыя і тое выглядалі жывейшымі. Але і яны былі халодныя, бы каменне. Сцяна з лёду і камянёў вось хто быў слухачом Самотніка. Ён кідаў і кідаў словы ўсё больш гарачыя, і з кожным словам яго ўласнае полымя цішэла. Застаўся толькі невялікі агеньчык. Самотнік хацеў аддаць і яго, але спыніўся, не дазволіўшы апошнім словам вылецець. Калі ён зараз зробіць гэта, то стане, як і яны, халодна-каменным, але не запаліць іх.

Ён развярнуўся і павольна сышоў.

Чорны, што ўвесь час стаяў побач, памкнуўся было ісці за ім, але хвалі холаду ад сагнутай постаці гаспадара спынілі яго. Потым Чорны ўзгадваў: у гэты момант ён і адчуў сябе вольным.

Вікторыя замаўчала і перасмыкнулася, вяртаючыся са шматлюднай халоднай плошчы ў невялікі цёплы пакой. Позірк так і не лёг на кнігу, разгорнутую на першай старонцы. Працягнула:

 Можа, і не хацелі людзі бачыць над сабой кагосьці, акрамя Лёсу, але выйшла сапраўды так, што без Самотніка зусім горка стала жыць. Шэрых стрымліваў толькі Чорны. Чорнага не стрымліваў ніхто. Земляныя істоты, адчуўшы вольніцу, зрабілі людзей сваёй прыслугай. Стройнасць постацей, прыгажосць твараў, яскравасць вачэй, даўгія густыя валасы сталі агіднымі прыкметамі адметных так пачалі называць людзей, калі каменнавокія навучыліся ствараць семі, нараджаць дзяцей, і іх стала нашмат больш за нас. З часам птушына-жывёльныя рысы згладзіліся, але не зніклі: засталіся шэра-жоўтыя рэдкія валасы, бляклыя вочы, дзіўныя фігуры. А назву, што памятала прыслужніцкі час, яны забыліся. За сотні гадоў горад разросся да княства, усё яно стала называцца Светам. І хоць ніхто ніколі не бачыў іншых княстваў, ні блізка, ні далёка, ніколі Свет не ваяваў ні з кім, але кожны князь больш за астатнія службы падтрымліваў службу вайсковую.

Людзі, у памяці якіх захаваліся былыя часы, доўга спадзяваліся вярнуць іх. Толькі аднымі спадзевамі нічога не зможаш, а што рабіць, ніхто з іх не ведаў новыя гаспадары моцна трымалі жыццё Свету ў сваіх руках. Першымі «прачнуліся» матэматыкі зразумелі, што так больш немагчыма. Але яны не пайшлі вайной, не падбухторвалі на паўстанне, не ладзілі дыверсій і не складалі планаў, як узяць уладу ў свае рукі. Яны знікалі карысталіся сваім правам скончыць жыццё.

Вікторыя нарэшце перагарнула некалькі старонак:

 Адзін з людзей-пісьменнікаў, што да апошняга дня вёў Летапіс першых людзей, напісаў: «Страшна было, калі знік першы з матэматыкаў. У нас ніхто ніколі не знікаў. Усе хадзілі прыгнечаныя да гэтага моманту не верылі, што сапраўды можна знікнуць. Ніхто не думаў, што спатрэбіцца знікнуць. Другі, таксама матэматык, знік хутка пасля першага ніхто не здолеў здзівіцца. А навіны пра трэцяга, чацвёртага і далейшых прымалі як належнае.

Усе яны пакідаюць па сабе новых людзей. Дакладней, гэта не людзі, а адметныя маленькія, знешне падобныя да нас, але наўрад ці з іх вырастуць сапраўдныя людзі.

Я бачыў на свае вочы. Калі б не было так страшна і безнадзейна ад сутнасці, я б сказаў, што гэта прыгожа. Цела млявее, лягчэе, падпарадкоўваецца плыні паветра. Павольна, пачынаючы ад валасоў, ад кончыкаў пальцаў, рассыпаецца на мноства драбнюткіх пясчынак, пылінак, што папялеюць ад двух агеньчыкаў, пакуль тыя не згаснуць. Калі агеньчыкі розум і душа згасаюць, а ад цела застаецца не больш як жменя попелу, у глыбіні яго зніадкуль запальваюцца новыя розум і душа, што ўтвараюць вакол сябе з попелу новае цела.

Назад Дальше