Маё мястэчка Луна-Воля - Лявон Карповіч 16 стр.


Бацька Яна Юзаф Каменьскі (нарадзіўся ў 1789, памёр 5.1842) сын Міхала Ігнація ў 1806 годзе, як кадэт паступіў у 2-й Полк Кавалерыі Варшаўскага Княства, у 1807 г. стаў падпаручнікам Француска  польскай гвардыі, а ў 1808 г. лейтэнантам. Адбыў кампанію супраць Прусіі 1807 г. У 1808 годзе быў удзельнікам баёў у Гішпаніі, а ў 1812 годзе выступіў з Напалеонам на Маскву. У 1809 г. узнагароджаны Кавалерскім крыжам Ганаровага легіёна, у 1820 г.  ордэнам Сьв. Ганны II клясу. У 1812 годзе ён быў ужо падпалкоўнікам 19 Палку Уланаў Літоўскіх, у 1825 годзе  камандзір 4-га Коннага стралковага палку, а ў 1831 г.  брыгадным генэралам. Маршалак Гродзенскага палку, паўстанец лістападавы  брыгадны генэрал, прыгожы бляндын і яго велікавокая прыгажуня жонка Разалія Мразоўская бацькі Яна Каменьскага  паўстанца  абодва ляжаць у Луне каля касьцёла.

Пасьля заканчэньня вядомай гімназіі ў Сьвіслачы і атрымаўшы дадатковую навуку ў Маскве, Ян Каменьскі загаспадарыў уласнасьць у Мінявічах, якая належала яго роду з ХVІІ ст. Двор у Мінявічах стаў месцам кантактаў, складам і кузьняй зброі для паўстанцаў.

Эліза Ажэшка так апісвае паўстанцаў, з каторымі мела непасрэдны кантакт у Кобрынскім павеце: «Мноства постацей і твараў, вялікая разнастайнасьць іх афарбоўкі і выразу. Ёсьць тут сыны дамоў заможных, дзеці дастатку і элеганцыі, з нясьцёртай плямай іх у рухах і адзеньні. Ёсьць маладыя вучоныя, дзеці думкі і ведаў, з не пазбытым іх сьвятлом на чолах і ў вачах. Ёсьць усе амаль лясьнічыя з плячамі шырокімі, позіркамі крыху панурымі, але хуткімі, для пранікненьня скрозь гушчы і змрокі прыстасаванымі. Ёсьць уся моладзь двароў дробнашляхецкіх, шпаркая, сьмелая, з усьмехамі, лёгкімі размашыстымі рухамі. І ёсьць яшчэ некалькі постацяў кволых, найменш выразных, прыдатныя быць ценямі, каторыя ідуць за тымі. Гэтых з мястэчак, дзе-нідзе з вёсак халопскіх, якіхсьці можа дарог памылковых і нешчасьлівых прывялі сюды заклікі, каторыя сонныя душы страсянулі, надзеі будучыні лепшай, каторыя шаром сплылі на злую сучаснасьць».


Ян Каменьскі


Гарачы абаронца народнай справы Ян Каменьскі братаўся з засьцянковай (дробнай) шляхтай і быў у добрых адносінах з сялянамі ў сваіх уладаньнях. Але менавіта адзін з халопаў, нейкі Глэмбоцкі, злакоміўся на юдзіны срэбранікі і данёс царскім жандарам, што ў Мінявіцкім двары хаваюць зброю ды адліваюць кулі. Быў арыштаваны 12.VI. 1863 г. (Віленскі генэрал-губэрнатар Мураўёў-вешальнік выдаў загад аб узнагародзе за кожнага выдадзенага паўстанца.)

Сьмяротны прысуд

Рота жандараў расейскіх спаліла дом.

Ян Каменьскі «посредник для дел владельцев» нёс службу, як абраная асоба. Віленскі генэрал-губэрнатар Мураўёў-вешальнік выкарыстаў дадзеныя яму царом надзвычайныя правы адносна дзяржаўных службоўцаў і выдаў Яну Каменьскаму сьмяротны прысуд, якога ня меў права рабіць для чыноўнікаў цывільнай службы.

«Бацька, прысуджаны да расстрэлу, стаяў ужо прывязаны да слупа, чакаючы на экзэкуцыю, калі ў астатнюю хвіліну надышоў царскі маніфэст, каб што дзясятага асуджанага (была гэта экзэкуцыя вялікай колькасьці паўстанцаў) ад кары сьмерці вызваліць, а выслаць у Сібір на пажыцьцёвую катаргу. Бацька быў тым дзясятым»  пераказвае ўспаміны дачкі Яна Каменьскага Марыі яе дачка ўнучка Яна.

«Бачыла напад пераможцаў, расьпіхваючых усіх ва ўсіх месцах, таптаўшых усё, што было нашым: на рэшткі людзей, застаўшыхся на зямлі, на мову, рэлігію, звычаі.

() Ня толькі не перабольшваю, але на чвэрць не магу заключыць тысячнага зьместу той трагедыі, каторая полымем і мячом ударыла ў мае дваццацігадовыя вочы і сэрца»  пісала ў пісьмах Эліза Ажэшка.

Быў тады Ян Каменьскі мужам і бацькам. З Лявоніяй Станіславай з Судзінаў меў дзьве маленькія дачкі: 8-гадовую Янку і 6-гадовую Станіславу. З цяжкім сумам пакідаў Мінявічы, застаўляючы, па іх канфіскацыі, сямю на волю лёсу.

«Чалавек гэты, такім, якім быў у маладосьці, паслужыў мне як вобраз Андрэя Карчыньскага з той розьніцай, што той загінуў, а гэты многа гадоў на катарзе, а затым, там дзесьці ў стэпе»,  пісала Эліза Ажэшка.

Аб далейшым лёсе Яна захаваў зьвесткі яго ўнук Станіслаў Дмахоўскі, які жыве ў Варшаве, сын наймалодшай дачкі Яна і Лявоніі Каменьскіх, Марыі. Яна прыйшла на сьвет у Омску, і потым многа расказала сыну аб сыбірскім жыцьці дзеда. Захавалася шмат розных лістоў і фатаграфій. На адной з іх на адваротным баку надрукавана: «Фотография при С-Петербургской тюремной крепости». Значыць праз Пецярбург везьлі ссыльных у Сібір. Ян Каменьскікропля ў пятай самай крывавай хвалі рэпрэсій 186364 гадоў. Яна ўражвае сваімі маштабамі128 чалавек былі пакараны сьмерцю, 12 483 адпраўлены на катаргу і пасяленьне ў Сібір, арыштанцкія роты.

() Ня толькі не перабольшваю, але на чвэрць не магу заключыць тысячнага зьместу той трагедыі, каторая полымем і мячом ударыла ў мае дваццацігадовыя вочы і сэрца»  пісала ў пісьмах Эліза Ажэшка.

Быў тады Ян Каменьскі мужам і бацькам. З Лявоніяй Станіславай з Судзінаў меў дзьве маленькія дачкі: 8-гадовую Янку і 6-гадовую Станіславу. З цяжкім сумам пакідаў Мінявічы, застаўляючы, па іх канфіскацыі, сямю на волю лёсу.

«Чалавек гэты, такім, якім быў у маладосьці, паслужыў мне як вобраз Андрэя Карчыньскага з той розьніцай, што той загінуў, а гэты многа гадоў на катарзе, а затым, там дзесьці ў стэпе»,  пісала Эліза Ажэшка.

Аб далейшым лёсе Яна захаваў зьвесткі яго ўнук Станіслаў Дмахоўскі, які жыве ў Варшаве, сын наймалодшай дачкі Яна і Лявоніі Каменьскіх, Марыі. Яна прыйшла на сьвет у Омску, і потым многа расказала сыну аб сыбірскім жыцьці дзеда. Захавалася шмат розных лістоў і фатаграфій. На адной з іх на адваротным баку надрукавана: «Фотография при С-Петербургской тюремной крепости». Значыць праз Пецярбург везьлі ссыльных у Сібір. Ян Каменьскікропля ў пятай самай крывавай хвалі рэпрэсій 186364 гадоў. Яна ўражвае сваімі маштабамі128 чалавек былі пакараны сьмерцю, 12 483 адпраўлены на катаргу і пасяленьне ў Сібір, арыштанцкія роты.

Дарога была доўгай. «Адпачывалі ў этапавых турмах у цеснаце, духаце і гразі. Слабыя паміралі ад тыфу ці ад страты сіл, а выжыўшыя былі этапаваныя далей аж да Омска. Сьнежныя завеі і бураны затруднялі рух. Трэба было цягнуцца па глыбокім па калена сьнезе, ледзьве выцягваючы з гурбаноў закутыя ў кайданы ногі.

Кайданы! Колькім беларусам дастаўся такі падарунак ад расейскіх братоў! Насілі іх над халявамі абутку, прымацаваныя рамянём да пояса. Невідочныя для вока, пры кожным руху выдавалі востры, хоць ціхі, звон. Трэба было купіць за свае грошы спэцыяльныя скураныя падкладкі, бо без іх жалезныя абручы да крыві ранілі ногі. Канструктары кайданаў добра папрацавалі. Кайданы давалі магчымасьць працаваць, таму іх ніколі не здымалі.

Захаваліся фатаграфіі Яна Каменьскага ў вопратцы ссыльнага. Высланы ў Старлітамак, Арэнбургзкай губэрні.


Ян Каменьскі ў катаржнай сярмязе, якой накрылі труну па яго сьмерці


Ян Каменьскі прыйшоў да высновы, што толькі праца, хоць самая цяжкая, адзіны спосаб выжыць. Бо ўмовы жыцьця ў Омскай цьвердзі вялі да згубы здароўя. Таму накіраваньне на цяжкую працу ў саляварню было сустрэта з задавальненьнем. Ранкам усіх, хто працаваў выстройвалі перад кардэгардай на дзядзінцу турмы. Там «кандуктар» дзяліў катаржан на партыі і разьмяркоўваў на розныя работы. І гэта былі найлепшыя хвіліны дня.

Калі цямнела і канваір зачыняў на засаўку цяжкія дзьверы камэры, калі было ўжо вядома, што ніхто з «начальства» не прыйдзе, камэра пачынала жыць сваім жыцьцём. Вязьні запальвалі свае сьвечкі і кожны пачынаў займацца сваёй справай: латалі адзеньне, плялі кошыкі на продаж, ігралі ў карты.

Паўстанцы ўспаміналі родных, сяброў, Радзіму.

Сярод фатаграфій, якія зьберагае ўнучка Яна ёсьць адна з пабляклым лесам крыжоў. На другім баку дата 4 чэрвеня 1865 г. Тлумачэньне: «Пагост ссыльных у Кунгуры Пермскай губэрні» і два вершаваныя радкі:

1864 год гэты ясна выкажа іх думкі і жарсьці.

Таму ўдзячнасьць Ім братняя, хвала Іх памяці.

Так пражыў Ян Каменьскі цэлыя 7 гадоў. У 1871 годзе кайданы з яго былі зьнятыя і праца катаржніка зьменена на «пасяленьне». Мог цяпер жыць пад Омскам, дазволены быў прыезд сямі.

«Кіргіскі кароль»

Скора Лявонія з Судзінаў Каменьская, далікатны профіль з цяжкім вузлом валасоў на фота, зробленым перад выездам, з 13-гадовай дачкой Стасяй прыехала ў 1872 г. да мужа. Старэйшая дачка Яна засталася ў Варшаве, каб не перарываць вучобу.


Лявонія з Судзінаў Каменьская, жонка Яна Каменьскага


Яе лёс быў больш ласкавы, ніж гераіні Андрэевай Карчыньскай. Былі разам. Спрабавалі будаваць жыцьцё аднова. Каменьскі  як бараніў сваіх сяльчан у Мінявічахцяпер у Омску станавіўся на абарону падманваемых праз расейскіх жулікаў кіргізаў.


Дачка Марыя, якая нарадзілася ў Сыбіры


Тут у Сыбіры ў сьнежні 1877 г. нарадзілася дачка Марыя, пазьней Андрэева Дмахоўская. Дзякуючы пазьнейшым запісам Марыі, засталіся ўспаміны аб жыцьці сярод кіргіскіх стэпаў. А яшчэ быў сын, але гэта дзіцё было заслабое, каб перажыць марозную сыбірскую зіму. Марыя перажыла некалькі такіх зімаў. Помніла аулы ў кіргіскіх стэпах з некалькіх кібітак і юрт ці палатак з шэрага лямцу. Цёмнарудыя кіргіскія дзеці да 7 гадоў амаль голыя шукалі цяпла ў попеле вогнішча. Вогнішча гарэла ўвесь час на плоскім камяні, разьмешчаным пасярод юрты, напаўняючы яе едкім дымам, нягледзячы на дзірку ў даху.

Назад Дальше