Маё мястэчка Луна-Воля - Лявон Карповіч 15 стр.


«Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 г.» Карціна Пётры Сергіевіча


Унук паўстанца Язэпа Шамета з в. Дубраўляны (апошні час жыў у Седзянеўцах) успамінаў, што яго дзед быў сувязным паўстанцкіх атрадаў, што ў нашай мясцовасьці дзейнічала каля трох тысяч паўстанцаў, узброеных драбавікамі, шаблямі, пікамі ды косамі. Пасьля паразы каля Кнышава Язэп Шамет вывез з поля бою параненага паўстанца Жалезьнякоўскага з в. Хамічы, а самому ўдалося пазьбегнуць палону. Мясцовыя сяляне вялікай актыўнасьці ў паўстаньні не праявілі, але калі паўстанца агітатара з в. Камянчаны Івана Алізара арыштавалі, то 30 сялян зьяўіліся ў Луненскае валасное праўленьне, зьбілі старшыню Малашку і вывезьлі ў невядомым накірунку. Але на самой справе «Малашка (Małaszko) Ян, с. Шымона, войт Лунна, быў арыштаваны ў першыя дні сакавіка 1866 г. [? памылка  1863] за захаванне паўстанчай літаратуры. У той час меў 45 гадоў», гэта значыць  быў паўстанцам.

Невядома, якую пазыцыю ў адносінах да паўстаньня занялі гаспадары маёнтка Луна, але ён не быў абкладзены часовым зборам з маёнткаў памешчыкаў польскага паходжаньня на ўтрыманьне сельскіх каравулаў у пэрыяд з 1 кастрычніка 1863 г. да 1 мая 1864 г. Сельскі каравул у Луна складаўся з дзяржаўных сялян Ваўпянскага і Дубнаўскага вясковых грамадзтваў, якія забясьпечваліся хлебам з запасных абшчынных магазынаў, а грашовыя сродкі выдзяляліся з харчовага і мірскага капіталаў.

22 ліпеня 1863 года Гродзенскі губэрнатар Уладзімір Бобрынскі па прапанове Віленскага генэрал  губэрнатара Міхаіла Мураўёва распараджаецца «о строжайшем запрещении женщинам носить траур, а мужчинам польские национальные костюмы или же другие революционные знаки». Аб'ява аб гэтым была надрукавана ў «Гродненских губернских ведомостях» і аддзельнымі публікацыямі.

У І864 г. Паўстаньне было задушана, а Кастусь Каліноўскі 22.03. І864 г. павешаны на Лукіскім пляцы ў Вільні і тайна пахаваны, каб і магілы яго не было. У «Лісьце з-пад шыбеніцы» ён пісаў для свайго народу: «Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца,  но не жаль згінуць за тваю праўду Няма ш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай навукі,  адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо не будзе.

Твой слуга

Яська-гаспадар з-пад Вільні».

Варта сказаць пра жанчын, якія актыўна, ці ўскосна ўдзельнічалі ў змаганьні, душой і сэрцам падтрымалі яго высокія ідэі.

Пад наглядам паліцыі па Гродзенскай губэрні за спачуваньне Паўстаньню і ўдзел у ім знаходзілася 64 кабеты. Многія жанчыны паехалі ў Сыбір за сваімі мужамі. Некаторыя несьлі гэты крыж разам са сваімі дзецьмі: Канстанцыя Сядлецкая і дачка Сафія, Владычанская Яна з дачкой Вікторыяй, Малевічова Людвіка з дачкою Аляксандраю Лявонія Каменьская з дачкой Марыяй і сынком, які памёр у Сыбіры

У 1863 г. у Гродзенскую турму былі кінуты 638 чалавек, з іх  36 жанчын. Найчасьцей  шляхецкага паходжаньня і высокага сацыяльнага статусу: жонка «предводителя дворянства Гродненского уезда» Севярына Ромэра  Тэадора, сёстры Людвіка і Крыстына Нарбуты і інш.

Аб вялікай самаахвярнасьці жанчын і нялюдзкасьці, дзікай жорсткасьці царскай жандармэрыі сьведчыць і тое, што ў турму кінулі жанчын разам з дзецьмі: Казіміра Высоцкая і трое маленькіх дзяцей  Казімір, Мар'яна, Станіслава; Канстанцыя Высоцкая і дочкі Аўгусціна і Тэрэза; Антановіч Канстанцыя з дачкою Юліяй і 4-х гадовым сынам Казімірам і інш.

Ссылалі жанчын і за непасрэдны ўдзел у Паўстаньні: Караліна Станішэўская ў Цвер за збор ахвяраваньняў і перадачы ежы паўстанцам, Багдановіч Эвеліна ў Кастраму  за збор ахвяраваньняў для сем'яў паўстанцаў і шмат інш.

Пратэст жанчын працягваўся і пасьля падаўленьня паўстаньня, набываў цікавыя формы. Кабеты масава пачалі апранаць жалобнае адзеньне з сымбалічнымі знакамі  чорная доўгая сукенка, абшытая чырвонай і блакітнай стужкай, чорны капялюш, на якім знаходзілася спражка герба Паўстаньня. Найбольш распаўсюджана гэтая зьява была ў Віленскай і Гродзенскай губэрнях.

Пратэст жанчын працягваўся і пасьля падаўленьня паўстаньня, набываў цікавыя формы. Кабеты масава пачалі апранаць жалобнае адзеньне з сымбалічнымі знакамі  чорная доўгая сукенка, абшытая чырвонай і блакітнай стужкай, чорны капялюш, на якім знаходзілася спражка герба Паўстаньня. Найбольш распаўсюджана гэтая зьява была ў Віленскай і Гродзенскай губэрнях.

Пратэст жанчын набыў такі масавы характар, што царскі ўрад быў вымушаны прыняць самыя жорсткія меры і інструкцыі: «Принять меры к прекращению преступных манифистаций, воспретить носить траур и другие мятежницкие знаки начали эти беспорядки в здешнем крае женщины».

Ад тых часоў каля в. Мінявічы засталася магіла-курган 40 паўстанцам.

Штогод патрыёты ўшаноўваюць памяць паўстанцаў. На што ўлады адказваюць затрыманьнямі, арыштамі і штрафамі.


Ушанаваньне Паўстаньня 1863 у Сьвіслачы скончыўся затрыманьнямі

Ян Каменьскі-паўстанец

Загінем,  добра, але гэты наш крык, крывёю і сьлязьмі сплываючы, застанецца ў паветры, і тым, што пасьля нас прыйдуць, памерці не дасьць, і сонных зрываць будзе з пуховых пасьцеляў, і стане сном чорным і сном залатым народу, і лупцуючым яго да вечнай барацьбы пугай, а тады толькі адгучыць, калі пераможа-ідэя. Эліза Ажэшка «Gloria victis»  «Слава пераможаным»

Цывільны начальнік Гродзенскага павету

У кастрычніку 1862 г. кіраўніком Літоўскага правінцыяльнага камітэту стаў Кастусь Каліноўскі. У канцы сакавіка 1863 г. ён зноў прыяжджае ў Гародню з усімі паўнамоцтвам, і як рэвалюцыйны камісар ваяводзтва.

«Дзяцюкі,  зьвяртаецца К. Каліноўскі да сялян  Жывучы пад рондам маскоўскім, кожны ведае, што ён нас абдзірае і глуміць, но мала хто добра падумаў, чы можна ад яго спадзяваціся чаго-лень для нас альбо для дзяцей нашых?» І ў канцы пісьма: «Так з гэтага пісьма і відна: што няма чаго ждаці ад нікога, бо той толькі жне, хто пасее. Дык сейце ж, Дзяцюкі, як прыйдзе пара, поўнаю рукою, не шкадуйце працы  каб і мужык быў чалавекам вольным, як е на цалюткім сьвеце. Бог нам дапаможа!!!

Яська-гаспадар з-пад Вільні.

Каштуе грошы 5».

Кастусь Каліноўскі і Валеры Урублеўскі ствараюць рэвалюцыйны камітэт партыі «чырвоных», абядноўваюць пяць паветаў. Сябрамі камітэта сталі Баляслаў Заблоцкі, Аляксандар Гінтаўт, Ян Ваньковіч, Станіслаў Сонгін, Ян Казлоўскі, Фелікс Ражанскі, Ян Заржыцкі. Камісію апекі ў складзе жаночага камітэта ачольвае Эліза Ажэшка. Гродзенская губэрня дзеліцца на два ваяводзтва  Гродзенскае і Берасьцейская.

Цывільным начальнікам Гродзенскага павету быў прызначаны Ян Каменьскі ўладальнік Мінявіч з Луненскай воласьці.

Ян Каменьскі названы Эліза Ажэшка «рыцарам з брыльянтавай душой» паслужыў ёй прататыпам Андрэя Карчыньскага ў рамане «Над Нёмнам», а маёнтак Мінявічы названы ў рамане Карчынам, у 1862 г. зьвярнуўся да люду: «Маці Бацькаўшчына прыгавораная да сьмерці, як жа дзецям яе не плакаць Павер у Міласэрдзе Божае, большае за грахі народу, малю братоў сваіх у поўным зьяднаньні выйсьці на адно поле, поле бітвы, са штандарам са знакам Арла і Пагоні і Міхала Анёла, да адной мэты, якой ёсьць вызваленьне Бацькаўшчыны».


Герб Паўстаньня: Белы Арол  Герб Польшчы, Пагоня  Герб ВКЛ (Беларусі), Сьвяты Архангел Міхаіл  Герб Русі (Украіны)


Вядома пра Яна Каменьскага, што ён нарадзіўся 16 сьнежня 1827 г. у фальварку Камянец пад Заблудавым.

Верагодна, дзед Яна Каменьскага  Міхал Ігнат Каменьскі (нарадзіўся ў 1758 годзе ў Ленчыцы, памёр у 1815 годзе ў Раскошы)  дывізіённы генэрал Варшаўскага княства.

Пасьля заканчэньня кадэцкага корпусу ў 17701776 паступіў 1 верасьня 1777 у 5 полк франтавой гвардыі кароннай у званьні прапаршчыка. Пасьля праходжаньня ніжніх афіцэрскіх чыноў ён атрымаў званьне ў маёра ў 1789. У 1790 стаў падпалкоўнікам. У 1792 годзе ваяваў супраць расейскай інтэрвэнцыі. Ён вызначыўся пад Вішняполем, атрымаў у 1793 годзе званьне палкоўніка 5 палка франтавой гвардыі і стаў кавалерам Крыжа Ордэна Віртуці Мілітары. 10 красавіка 1794 года пасьля ўзнагароджаньня ў баі пад Шчэкацінамі авансаваў у генэрал-маёры. Пад Мацеевіцамі трапіў у расейскі палон. Узнагароджаны Залатым пярсьцёнкам Радзіма Абаронцы Свайму 20. У 1795 дзякуючы намаганьням калегаў ён здабыў свабоду і абгрунтаваўся на ралі. У 1808 годзе служыў у Генэральным штабе Арміі Варшаўскага Княства. У 1809 годзе ваяваў пад Рашынам, за Замосьце, з генэралам А. Ражнецкім, заняў Львоў і арганізоўваў там Часовы ўрад. Паддаўся на выхад у поле расейцам, якія як «саюзьнікі» выціснулі яго з Малапольшчы Ўсходняй. У адсутнасьць сіл для абароны вёў з імі партызанскую вайну. У 1810 ваенны камэндант Сядлецкага дэпартамэнту. Удзельнічаў у Напалеонаўскай кампаніі 1812 года, камандаваў коннай дывізіяй V Польскага корпуса Вялікай Арміі. Як камандуючы франтавой аховай Вялікай Арміі пацярпеў паразу пры Раманаве. Камэндант Смаленска. Цяжка паранены падчас баявых дзеяньняў у абароне маршала Оўдзінота трапіў у палон. Вярнуўся з Расеі ў 1814 г. у Сядлецкі дэпартамэнт, бо тут у 18141815 гадах арандаваў фальварак Літоўнікі. Памёр 31 сьнежня 1815 года (1 студзеня 1816 года) у Раскошы блізу Бялай, пахаваны пры касьцёле Сьвятой Ганны ў Бяла-Падляскай.

Назад Дальше