Паверце, каб я мог, зрабіў бы ўсё, што ў маёй моцы, каб зрынуць ды пакараць яго.
Веру, высакародны рыцар, шчыра веру, ад усяго сэрца прамовіў мужчына. Ну што ж, працягнуў ён пасля невялікай паўзы, разумею, што ў вас яшчэ шмат сурёзных планаў, не магу вас затрымліваць.
Што вы! усміхнулася Мілана.
Насамрэч у мяне багата спраў. Маю ж працу ніхто за мяне не зробіць. Прашу прабачэння, схіліў ізноў галаву незнаёмец, але змушаны вас пакінуць. Не хачу лішніх пытанняў.
Трэба значыцца, трэба, з разуменнем адказаў Янка. Яшчэ раз шчыры дзякуй за вашую шчодрую паслугу.
Як яшчэ чым змагу вам дапамагчы, звяртайцеся. Бывайце.
Усяго вам найлепшага, да пабачэння, ветліва развіталіся з ім Янка з Міланай.
І незнаёмец хуценька заспяшаўся дадому.
Падумаць толькі, выказалася Мілана, якія шчырыя і зычлівая людзі тут жывуць.
Гэта насамрэч так, азваўся Вуж. Жыхары нашага каралеўства вельмі добрыя. Але яны дужа запалоханыя за апошнія гады, усяго пільнуюцца. Таму, як заўважыце косыя позіркі ў свой бок, не перажывайце. Хутчэй за ўсё, гэтыя людзі ці істоты проста вас перасцерагаюцца. Адно таму і глядзяць на вас недаверліва.
Добра падеўшы, яны прыбраліся і рушылі ізноў у дарогу праз вёску, ля якой спыніліся. Сяло прыкметна рознілася ад тых, што яны бачылі. Рознілася не толькі хатамі, але і дарогай. Што такое асфальт, тут, падаецца, і не ведалі. Нідзе не было электрычных слупоў, а ўжо казаць пра аўтамабілі ў дварах ці тыя ж ровары нават і не даводзілася. Адным словам, аніякіх прыкмет сучаснай цывілізацыі. Сапраўднае Сярэднявечча.
Пакуль яны разглядалі наваколле, звярталі ўвагу на юных вандроўнікаў і тутэйшыя жыхары. Але людзі глядзелі на іх скоса, нібы баючыся сустрэцца з імі вочы ў вочы. І ў гэтых позірках адчуваўся нейкі недавер, а можа, і запужанасць. Запужанасць невядомым. Што яны, хлопец і юная паненка, могуць з сабою несці. Добрае ці ліхое? Ды яшчэ і Вуж нейкі з імі паўзе. Хоць менавіта на яго глядзелі менш за ўсё.
Ты гэта адчуваеш? сцярожка запытаўся Янка ў сястры.
Як нас разглядаюць?
Так.
Ветласці я нешта не заўважаю.
Няўжо людзі ў вас настолькі запужаныя? запыталася Мілана.
На жаль, так, сумна прамовіў Вуж.
Небаракі, уздыхнуў Янка і са шкадаваннем пахітаў галавой. Гэта ж трэба так усяго лякацца, каб нават галавы баяцца падняць. Вось каб яны абядналіся ды пачалі змагацца разам.
Каб так! Можа, жыхары і ўзбунтаваліся б, ды хто ж іх падыме? Хто павядзе за сабой? Нашы рыцары, вунь, спрабавалі падняць бунт. Вынік усе пакутуюць за кратамі. Не тыя суадносіны моцы.
Несалодка вам тут даводзіцца, паспачуваў Янка.
Не тое слова. Сам часам здзіўляюся, як усе могуць так жыць. Мяркую, выжываюць хіба таму, што не страцілі яшчэ пачуццё гумару і веру ў лепшае. Павінна ж гэта ўсё калі-небудзь скончыцца? Не вечны ж ён. Зрэшты, хто яго там ведае? Вядзьмак жа, як-ніяк.
А няўжо ваш мудры Пугач нікому не даваў аніякай падказкі ці парады?
Мяркую, ён досыць мудры, каб не лезці ў гэтыя справы.
Не хоча наклікаць на сябе бяду?
Так. Як кажуць: язык мой вораг мой. Ды і ўвагі не жадае ён да сябе залішняй прыцягваць. Ведае ён багата, але самі разумееце
Багата ведаеш мала жывеш, выказаў Янка тое, што, падаецца, не хацеў прамовіць Вуж. Але і дурнем заставацца нельга, трэба ўвесь час вучыцца і ўдасканальвацца.
Ну вось, вы самі ўсё разумееце.
Невясёлымі яны выйшлі з вёскі і скіравалі далей праз поле ў нетры. Яны прабіраліся ў глыб лесу, які станавіўся ўсё болей густыя і непралазныя. Падавалася, што сюды ніхто і ніколі не забіраўся. У такім гушчары самае месца хавацца ад усіх. Урэшце, яны выбраліся на паляну, сярод якой стаяў стары магутны разложысты дуб. Не меншы за той, праз які яны тут апынуліся ў каралеўстве Сварга.
Ну, вось мы і прыйшлі, сказаў Вуж.
Нішто сабе! здзівілася зачараваная такім відовішчам Мілана.
Ізноў дуб, азваўся Янка, намякаючы сястры на тое, што пачалі свае прыгоды яны праз такі ж самы.
Ага, паківаў Вуж. Будзем спадзявацца, што шаноўны Пугач сёння ў гуморы і згодзіцца вас прыняць.