Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин 10 стр.


Развязка адбылася напрыканцы вечара. Пяны Шаўцоў падышоў да Ядзi i валадарна загадаў:

 Не танцуй з iм!

 Пойдзем з табой,  перапоўненая пачуццямi, прыпала да хлопцавай грудзiны Ядзя.

 Я не ўмею,  хiстаючыся, ускрыкнуў Шаўцоў i, зласнавата, абыякавы да таго, што на iх пачалi звяртаць увагу, ужо цiшэй дадаў:  Ён правы, не трэба было вас знаёмiць.

 Мы ж толькi танчылi,  няўпэўнена прашаптала Ядзя,  памiж намi

Яна не дагаварыла, Калеснiк быццам вырас за яе спiнай i жартаўлiва спытаў:

 Атэла раўнуе? I хто ж той шчаслiўчык?

Шаўцоў злосна, з выклiкам зiрнуў на Калеснiка, пагардлiва адвярнуўся i, глыбока засунуўшы рукi ў кiшэнi, хiстаючыся, пашкандыбаў да выхаду.

Ядзя памкнулася за iм, але Серж прытрымаў. Ён далiкатна ўзяў яе руку вышэй локця i, гледзячы ў вочы, спытаў:

 Ты ўпэўнена, што ён патрэбен табе?

Ядзя спынiлася, а праз некалькi хвiлiн пяны Шаўцоў вярнуўся i, убачыўшы iх побач, нядобра зыркнуў i кплiва ўскрыкнуў:

 Дай, нявеста, мой нумарок, паеду дадому.

Ядзя знiякавела, залiлася чырванню. Яна, здавалася, цэлую вечнасць корпалася ў сумачцы, шукаючы злашчасны нумарок. Ёй таксама хацелася пайсцi з рэстарана, але чамусьцi пабойвалася пянага, раўнiвага Шаўцова.

 Школьны сябра хапiў лiшку, i мой абавязак завезцi яго дадому,  прыйшоў на дапамогу Калеснiк i з выклiкам падтрымаў Шаўцова, якi ледзь трымаўся на нагах i ў любы момант мог павалiцца.

 Не чапай!  раптам пачаў вырывацца Шаўцоў, але Калеснiк толькi ўсмiхнуўся, ён моцна трымаў школьнага сябра.

 Я з вамi,  прыняла рашэнне Ядзя i з палёгкай уздыхнула.

Калеснiк прывёў Шаўцова ў фае, усадзiў у крэсла i толькi на хвiлiну пакiнуў, каб дапамагчы Ядзi апрануцца, як пачулася бразгатанне бiтага шкла, пяныя крыкi, валтузня. Шаўцоў кiнуў важкую попельнiцу, што стаяла на столiку, у вялiзнае люстэрка i, мацюкаючыся, стаў пагражаць некаму нябачнаму кулаком.

Адразу прыбеглi швейцар i адмiнiстратар. Яны схапiлi Шаўцова, як небяспечнага злачынца, але перасцярога была лiшняй. Ён штосьцi пянае, абразлiвае прамармытаў i захроп, адкiнуўшы галаву на высокую спiнку крэсла. Адмiнiстратар, высокая бялявая жанчына са стомленым, прыгожым тварам, хацела выклiкаць мiлiцыю, але Калеснiк не дазволiў. Ён заплацiў грошы i за люстэрка, i, як сказаў, за маральныя выдаткi. Калi выходзiлi, а дакладней, калi Калеснiк амаль выносiў пянага Шаўцова, Ядзя бачыла, як ён усунуў у кiшэнь швейцару грошы i, па-змоўнiцку падмiргнуўшы, прагаварыў:

 I абы цiха

Швейцар расплыўся ў лiслiвай усмешцы:

 Канечне, цiха. Заходзьце, мы Вам заўсёды рады

Ядзя на ўсё жыццё запомнiла гэтага яшчэ не старога, грубаватага чалавека. Праз некалькi месяцаў, калi яна наведвала рэстаран ужо «па справе», швейцар неяк ухапiў за руку на ўваходзе i, дыхнуўшы перагарам, сцiшана прасiпеў, выскалiўшы жоўтыя зубы:

 Вось што, дзеўка, ты, бачу, тут капейку зарабляеш, а дзялiцца не хочаш У мяне гонару i пыхi меней, магу i шапнуць каму трэба

Ядзя пагардлiва зiрнула на маленькi, выцягнуты тварык, падобны да пацуковай морды, i з сiлай вырвала руку з лiпкай далонi. Яна зразумела, што дзяжурнай траячкi швейцару мала, i працягнула яшчэ некалькi.

 Грошы, канечне, вазьму,  з бояззю, што нехта ўбачыць, азiрнуўся швейцар,  але я не пра тое

 А пра што?  здзiўлена адхiснулася ад яго Ядзя.

 Прыглянулася ты мне, будзеш разлiчвацца тым, чым з клiентамi.

Ядзя не ўтрымалася i з усёй сiлы заляпiла нахабнiку аплявуху, але швейцар толькi рассмяяўся:

 Натурай, дзеўка, разлiчышся, натурай!

Прыйшлося пра ўсё расказаць Калеснiку, i, калi праз некалькi дзён Ядзя прыйшла з Сержам у рэстаран, швейцара было не пазнаць. Куды падзелiся блазнота i пажадлiвыя крыўляннi! Ён, услужлiва прагнуўшыся, адчынiў дзверы, твар свяцiўся такой трывожнай радасцю, быццам ён выйграў у латарэю не меней як машыну, але яе могуць аддаць камусьцi iншаму.

 Сяргей Мiкалаевiч, нашае Вам шанаванне,  прашапялявiў швейцар, i бяззубы рот скрывiла нешна падобнае на ўсмешку.  Рады Вас бачыць з нявестай.

 А без зубоў табе нават лепей,  сурёзна зазначыў Калеснiк, паблажлiва ляпнуў швейцара па плячы i шматзначна паглядзеў на Ядзю.

Усё гэта было потым, праз некалькi месяцаў, а ў тую навагоднюю ноч, у iх першую сустрэчу Ядзя не знайшла ў сабе цвёрдасцi i, калi Калеснiк пасля таго, як адвезлi Шаўцова дахаты, прапанаваў зазiрнуць да яго «на кубачак кавы», пагадзiлася.

У Ядзi пачалося новае, нязведанае жыццё. Некалькi тыдняў праляцелi, як адзiн дзень. Яна нават, здаўшы сесiю, не паехала на канiкулы да бацькоў, засталася ў Мiнску. Гэтымi днямi яна адчувала сябе на сёмым небе, цяпер i гадзiны не магла пражыць без свайго Сержа. Калеснiк, вярнуўшыся з войска, узнавiў вучобу на юрыдычным факультэце ўнiверсiтэта, i адразу ў Ядзi зявiлiся новыя сябры i знаёмыя. Яны часцяком, а дакладней, амаль кожны вечар, бавiлi час у рэстаранах, у нейкiх напаўлегальных начных клубах. Iншым разам Ядзя здзiўлялася: адкуль у студэнта грошы, каб так шыкаваць? Неяк нават наважылася запытацца ў Сержа, але штосьцi стрымала, у душы зявiлася незразумелая боязь пакрыўдзiць каханка. Ядзя паспрабавала выкiнуць з галавы розныя сумненнi, i праз пэўны час гэта ўдалося, яна поўнасцю даверылася Калеснiку. Грошы i сапраўды перасталi яе турбаваць, усё ўспрымалася як належнае.

 А без зубоў табе нават лепей,  сурёзна зазначыў Калеснiк, паблажлiва ляпнуў швейцара па плячы i шматзначна паглядзеў на Ядзю.

Усё гэта было потым, праз некалькi месяцаў, а ў тую навагоднюю ноч, у iх першую сустрэчу Ядзя не знайшла ў сабе цвёрдасцi i, калi Калеснiк пасля таго, як адвезлi Шаўцова дахаты, прапанаваў зазiрнуць да яго «на кубачак кавы», пагадзiлася.

У Ядзi пачалося новае, нязведанае жыццё. Некалькi тыдняў праляцелi, як адзiн дзень. Яна нават, здаўшы сесiю, не паехала на канiкулы да бацькоў, засталася ў Мiнску. Гэтымi днямi яна адчувала сябе на сёмым небе, цяпер i гадзiны не магла пражыць без свайго Сержа. Калеснiк, вярнуўшыся з войска, узнавiў вучобу на юрыдычным факультэце ўнiверсiтэта, i адразу ў Ядзi зявiлiся новыя сябры i знаёмыя. Яны часцяком, а дакладней, амаль кожны вечар, бавiлi час у рэстаранах, у нейкiх напаўлегальных начных клубах. Iншым разам Ядзя здзiўлялася: адкуль у студэнта грошы, каб так шыкаваць? Неяк нават наважылася запытацца ў Сержа, але штосьцi стрымала, у душы зявiлася незразумелая боязь пакрыўдзiць каханка. Ядзя паспрабавала выкiнуць з галавы розныя сумненнi, i праз пэўны час гэта ўдалося, яна поўнасцю даверылася Калеснiку. Грошы i сапраўды перасталi яе турбаваць, усё ўспрымалася як належнае.

Калеснiк, вiдавочна, быў закаханы, але, у адрозненне ад Ядзi, розуму не трацiў, паводзiў сябе разважлiва i памяркоўна. Увесь хатнi клопат ляжаў на ягоных плячах, да каханкi ставiўся ласкава, стараўся ўва ўсiм дагадзiць, улагодзiць, але ў многiм быў цвёрды, нават жорсткi, праяўляў характар. Ядзя да сустрэчы з iм часцяком прагульвала заняткi ў iнстытуце, асаблiва першую пару, а Калеснiк не дазваляў. Нават калi вярталiся дадому апоўначы, да вучобы ставiўся не па-студэнцку сурёзна. Гэта спярша трывожыла, Ядзя нават шукала нейкiя тлумачэннi, але адразу супакойвалася, пачуўшы: «Мацi маiх дзяцей будзе i прыгожая, i разумная»

Потым Калеснiк настаяў, каб Ядзя з iнтэрната пераехала да яго, у трохпакаёвую бацькоўскую кватэру. Сержавы бацькi працавалi за мяжой, iх камандзiроўка заканчвалася праз тры гады, а iншай раднi ў Калеснiка не было. Ядзя хутка ачомалася, ужылася ў новую для сябе ролю незамужняй жонкi, i, як нi дзiўна, гэта ёй спадабалася. Яна хацела быць вольнай ад людскiх забабонаў i абгавораў, ёй прыносiла неймавернае задавальненне самой, без аглядкi на кагосьцi прымаць рашэннi i быць незалежнай. Ядзя даўно ўпотайкi марыла аб бесклапотным жыццi, якое стварыў для яе Калеснiк.

На пачатку вясны Ядзя адчула сябе нiякавата. Усё пачалося са студэнцкай сталоўкi, дзе падчас абеду ўпершыню закружылася галава i яе званiтавала. Спярша падумала, што гэта ад непрапечаных катлет, але на другi дзень такое паўтарылася, цяпер у таксi, калi ехалi з Калеснiкам да ягонага сябра на дзень нараджэння. На вечарыне Калеснiк з адчаем i трывогай назiраў за каханкай, якая зядала ў неймавернай колькасцi селядцы разам з салёнымi гуркамi i запiвала ўсё салодкiм морсам. А потым яе зноў званiтавала

Дыягназ доктара ашаламiў. Ядзi нiколi i ў галаву не прыходзiла, што ад таго, чым яны займаюцца з Калеснiкам, могуць быць дзецi Адразу прыгадала гаротную мацi, якая нарадзiла акрамя яе яшчэ двух сыноў i дачку, i сэрца зайшлося жалем да сябе. «Няўжо i мне наканаваны гэткi ж лёс?  трывожна i роспачна тахкала ў грудзях.  Няўжо загублю маладосць у пялёнках ды штохвiлiннай калатнечы?.. Калi ж жыць для сябе? Я маладая, я не хачу дзяцей!..»

Ядзя сама прыняла рашэнне i праз тыдзень вярнулася з бальнiцы схуднелая, з бледным тварам, з сiнiмi кругамi пад вачыма. Яна хутка папраўлялася, але ўвесь час здавалася, што нечага не хапае, у душы не было ранейшага спакою i бесклапотнасцi. Нешта з ёй сталася за праведзены ў бальнiцы тыдзень, яна сама сабе здавалася пасталелай, нават пастарэлай. Калеснiк быў як нiколi ўважлiвы i ласкавы, толькi Ядзя адразу заўважыла, адчула сэрцам, што нешта ў iм перамянiлася.

Праз тыдзень здагадка пацвердзiлася. Была нядзеля, ласкавае майскае сонейка пяшчотна дакранулася цяплом да Ядзiнага твару, напоўнiла спальню святлом, а Ядзю прадчуваннем нечага добрага. Упершыню пасля бальнiцы ёй было хораша i бестурботна, знiкла злосць на Калеснiка, якога яна вiнавацiла ўва ўсiм. Вярталася страчанае, як здавалася, назаўсёды, каханне. Яна прачнулася раней i доўга ўглядалася ў спячага Сержа. Каханак нечаму ўсмiхаўся ў сне, i гэтая дзiцячая ўсмешка кранула, мiжвольны парыў любасцi перапоўнiў душу. Ядзя адкiнула з iлба хлопца пасму валасоў i ласкава дакранулася вуснамi да няголенай шчакi. Серж расплюшчыў вочы, летуценна паглядзеў на яе, прыцягнуў да сябе i моцна пацалаваў. Трапяткая дрыготка працяла жанчыну, сэрца затахкала, Ядзя падалася насустрач, прыцiснулася да Сержа, i з вачэй палiлiся слёзы радасцi. Ён цалаваў яе i шаптаў прыемнае i ласкавае. У нейкi момант завiруха пачуццяў падхапiла Ядзю i панесла ў казачны свет кахання. Ёй здавалася, што можна нават памерцi ад перапаўняючага душу пачуцця, i зусiм не было страшна. Нейкi час слоў каханага не ўспрымала, нават не разумела, але раптам, быццам здалёк, дайшоў сэнс Калеснiкавага шэпту: «Сёння пераначуй у iнтэрнаце». Ёй здалося, што на яе перакулiлi вядро з кiпенем.

Назад Дальше