Не ганi туфту! Калеснiк рэзка адштурхнуў жанчыну, крутнуўся ў спальню, на кухню, зазiрнуў у ванную.
Ядзя не пайшла за iм, ведала, каго можа шукаць былы каханак.
Ты адна? нарэшце вынырнуў у калiдор Калеснiк i з недаверам паглядзеў на гаспадыню.
Я не павiнна адчытвацца! гнеўна зiрнула Ядзя на няпрошанага госця i з абыякавым i пагардлiвым выглядам прайшла на кухню.
Не можа такая пекная кабета спаць адна, рагатнуў у спiну Калеснiк i, не распранаючыся, пасунуўся ўслед. От, i сняданак гатовы, а кажаш, што спала, ён па-блазенску зiрнуў на Ядзю i, не чакаючы запрашэння, па-гаспадарску ўсеўся за стол. Частуй госця, сёння свята, хачу выпiць.
Кажы, што трэба! склала на грудзях рукi Ядзя i з выклiкам зiрнула Калеснiку ў вочы. Ты ж не яечню есцi прыйшоў?
Частуй каньяком, робячы выгляд, што не заўважае Ядзiнай злосцi, скалiўся Калеснiк. Цi ты чакала каго iншага?
Так, не цябе
Ядзя не паспела дагаварыць. Калеснiк рыўком ухапiў яе за валасы i балюча тузануў унiз. Жанчына не ўтрымалася на нагах, бразнулася на каленi.
Не зарывайся, ведай сваё месца, у твар прасiпеў Калеснiк i правёў вострым вiдэльцам па адной шчацэ, потым па другой. Можа, крышку папсаваць твой глянец? Не мне дык нiкому
Ядзя заплюшчыла вочы, страх працяў цела, бо ведала, што ад гэтага чалавека можна чакаць усяго, ён слоў на вецер не кiдае. Яна заплюшчыла вочы i, стрымлiваючыся, цiха заплакала.
Не скуголь! злосна рыкнуў Калеснiк i адштурхнуў Ядзю ад сябе. Гарэлку давай!
Ядзя таропка падхапiлася на ногi, дастала з шафкi пачатую бутэльку каньяку, паслужлiва, са згаслымi вачыма, налiла ў шклянку, падала Калеснiку i нясмела прагаварыла:
Ты ж, мабыць, за рулём.
Не бяда, рагатнуў Калеснiк i, каўтануўшы каньяк, працягнуў пустую шклянку гаспадынi. Нох айн маль!
Ядзя зноў налiла i паставiла бутэльку на стол.
Ты снедай, а я прыбяруся.
Дзвярэй не зачыняй, закусваючы, загадаў Калеснiк, я па справе, трэба пагаварыць.
Ён увайшоў у спальню амаль услед за Ядзяй i адразу абняў за плечы, прытулiўся, балюча сцiснуў грудзi.
Не трэба, я не магу вось так усхлiпнула жанчына, нясцерпны смутак агарнуў душу.
Затое я магу, пажадлiва зашаптаў Калеснiк i бесцырымонна пiхнуў Ядзю на ложак
Пасля яны доўга моўчкi ляжалi. Ядзя была прынiжана, адчувала неўтаймавальную злосць на Калеснiка, i ўсё ж у гэтую хвiлiну яе турбавала прычына ягонага вiзiту.
Гэта ўсё цi чаго яшчэ захоча ваша мiласць? здзеклiва спытала яна.
Калеснiк прыўзняўся i ўважлiва зiрнуў ёй у вочы. Ядзя нiколi не магла вытрымаць гэтага пранізлівага погляду яго чорных вачэй. Яна патупiлася, адкiнула коўдру, хацела ўстаць, але Калеснiк паклаў руку на плячо.
Сёння ў мяне сустрэча з вельмi патрэбным чалавекам, хачу, каб ты была са мной.
Сёння не магу, еду да бацькоў, дачка там
А я кажу, што ты мне патрэбна! зласлiва прасiпеў Калеснiк i балюча сцiснуў яе плячо.
Серж, мне балiць, умольна ўздыхнула Ядзя.
Вось бачыш, Калеснiк нахiлiўся, пацалаваў у шчаку i памякчэлым голасам сумна дадаў: Ты нагадала iмя, якiм калiсьцi мяне ахрысцiла, значыць, памятаеш i ўсё наша! ён рэзка падхапiўся, апрануўся i зашпацыраваў па пакоi. Мне патрэбна не толькi прыгожая жанчына, але i надзейная памочнiца.
Ядзя вельмi добра ведала гэтага чалавека i разумела, што, калi ён нешта задумаў, нiякiя адгаворкi не дапамогуць. Толькi яна не дзяўчынка, за» дзякуй» нiчога рабiць не будзе, няхай раскашэльваецца Ядзя выцягнула цыгарку, прыпалiла.
Што маўчыш? спынiўся Калеснiк. I кiнь курыць, трываць не магу цыгарэтнага дыму.
Затое я магу, здзеклiва ўсмiхнулася Ядзя; цяпер быў той момант, калi яна магла хоць нечым адпомсцiць. Я думаю не толькi пра работу, але i колькi яна будзе табе каштаваць.
Ядзя чакала, што Калеснiк абурыцца, пачуўшы пра грошы, але выйшла наадварот: ён задаволена пацёр рукi, вочы засвяцiлiся хцiвымi агеньчыкамi.
За што я цябе люблю, дык за практычнасць, шчыра засмяяўся Калеснiк. Работа так сабе, дробязь, аднаго казла трэба прыручыць, а плата ён iмгненна замаўчаў i ўжо сурёзна, быццам да нечага прыцэньваючыся, дадаў: Калi пашэнцiць, будзем мець столькi, колькi i не снiлася
Значыць, ты многа, я мала. А што азначае «прыручыць»?
Прыручыць значыць пераспаць, жорстка адказаў Калеснiк.
Гэтага Ядзя не чакала. Яна збялелымi вуснамi ледзь прашаптала:
Калi сам карыстаешся, то не думай, што можаш рабiць з мяне падсцiлку!
Успомнi студэнцкiя гады, не зважаючы на палюбоўнiцу, гаварыў далей Калеснiк. Чым займалася, як зарабляла на жыццё?
Гэта ты на мне зарабляў, бездапаможна апусцiлася на пасцель Ядзя, цыгарэта выслiзнула з пальцаў на падлогу, дзе быў дыван. Ты ўва ўсiм вiнаваты
Правiльна! Я вiнаваты! злосна, трацячы над сабой кантроль, ускрыкнуў Калеснiк. Аказваецца, гэта я спёр грошы ў спячага, гэта мне хацелася купацца ў золаце, малочных рэках
Хопiць! Ядзя абхапiла галаву рукамi. Хопiць!
Не Ты ўсё ж паслухай, бо сядзець давялося мне, а цяпер сiтуацыя змянiлася. Прыгадай мiлiцыянера, прыдурка-шафёра Так што без iстэрык, дарагуша, мне патрэбна надзейная жанчына, у iншым выпадку «казлу» хапiла б i прастытуткi. Будзеш у долi, больш нiчога сказаць i абяцаць не магу, Калеснiк расцёр падэшвай недакурак. Спалiш калi-небудзь кватэру
Ядзя не адказала, яна моўчкi ўзнялася, пайшла на кухню, налiла ў шклянку каньяку, выпiла. Праз хвiлiну следам прысунуўся Калеснiк i, не гледзячы на палюбоўнiцу, кiнуў на стол канверт:
Тут адрас, ключ ад кватэры i аванс. Мае людзi адвязуць i прывязуць.
Даляры? раптам праявiла цiкаўнасць Ядзя; каньяк хутка i мякка закружыў галаву, i прапанова Калеснiка ўжо не здавалася брыдкай i абсурднай.
Яны.
Калi за Калеснiкам зачынiлiся дзверы, Ядзя пералiчыла грошы, пайшла ў залу, адчынiла секцыю, дастала бялiзну i намацала патаемны замок у схованцы. Адамкнула, выцягнула важкую скарбонку, беражлiва паклала грошы, потым склала ўсё, як было, i вярнулася ў спальню. Трэба было папярэдзiць бацькоў, што не прыедзе, як абяцала. Слухаўку тэлефона ўзяла мацi, потым пагаварыла з дачкой.
Пасля тэлефоннай размовы настрой яшчэ больш сапсаваўся. Прыгадала Шаўцова, былога мужа. «Мабыць, Калеснiк стрымаў слова, разважала Ядзя, пэўна, пагаварыў з iм, бо Шаўцоў даўнавата не тэлефануе, не вiнавацiць, не пагражае. Апошнiм часам жыцця не даваў, пяны прылiпала. Вунь Калеснiк таксама не з курорта вярнуўся, а i цяпер варочае такiмi грашыма, што мне i сапраўды не снiлiся, а гэты Адным словам, слiзняк, нi ўкрасцi не змог, нi аўтарытэту ў турме набыць. Шкада дачку, яна любiць бацьку. Вось i цяпер адразу ж спыталася пра яго».
У Ядзiнай душы не было спакою. Калеснiк растрывожыў, думкi мiжвольна вярталi ў часы, якiя не хацелася нават успамiнаць. У вушах усё яшчэ гучалi словы: «Чым ты займалася, як зарабляла грошы?..»
Першае знаёмства з Калеснiкам адбылося на Новы год. Ядзя вучылася на другiм курсе народнагаспадарчага iнстытута, i Вiталiк Шаўцоў, яе кавалер, студэнт чацвёртага курса гэтага ж iнстытута, запрасiў у кампанiю школьных сяброў. Святкавалi ў рэстаране, было ўтульна i весела. Шаўцоў знаёмiў Ядзю з сябрамi, i, калi чарга дайшла да высокага смуглявага хлопца з невялiчкiмi чорнымi вусiкамi, цёмнымi, крыху нахабнымi вачыма, дзяўчына ў першы момант разгубiлася, раптам адчула гарачую хвалю любасцi да чалавека, якога бачыла ўпершыню. Нязведанае дагэтуль пачуцце млявай радасцю запаланiла душу i думкi. Шукаючы паратунку ад пранiзлiвых чорных вачэй, расчырванелая Ядзя патупiла позiрк, мацней прытулiлася да Шаўцова.
Сяргей Калеснiк, адрэкамендаваўся прыгажун i мякка пацiснуў Ядзiну гарачую руку.
Ядзя, не сваiм голасам адказала дзяўчына i яшчэ больш запунсавелася.
А ты, Вiталiк, хiтрун, не зводзячы вачэй з дзяўчыны, усмiхнуўся Калеснiк. Схаваў такую прыгажуню, мог бы i раней пазнаёмiць
Не было выпадку, чамусьцi вiнавацячыся, адказаў Шаўцоў, ты ж толькi вярнуўся з войска.
Ядзя зiрнула на Шаўцова i не пазнала хлопца. Ён стаяў збялелы, надзьмуты, вялiкiя адтапыраныя вушы палалi чырванню. Шаўцоў спадылба разгублена глядзеў на Калеснiка, вусны крывiлiся штучнай усмешкай, здавалася, ён вось-вось заплача. Чырвоныя вушы i гэтая плаксiвая ўсмешка быццам токам працялi дзяўчыну, яна рашуча вышмаргнула руку з цёплай, мяккай Калеснiкавай далонi i ўсцешна, па-мацярынску пагладзiла Шаўцова па плячы:
Серж жартуе, сябрам у такой справе дарогу не пераходзяць, і, спахапiўшыся, зiрнула на Калеснiка: Прабачце, што назвала Вас Сержам, неяк само зляцела з языка.
З гэтай хвiлiны iмя Серж мне больш падабаецца, уздыхнуў Калеснiк, i Ядзя раптам зразумела, што яны будуць разам.
Вечар амаль удаўся. Ядзя яшчэ нiколi не адчувала сябе так добра i ўцешна. Ад выпiтага шампанскага злёгку кружылася галава, сябры Шаўцова здавалiся добрымi i ўслужлiвымi, асаблiва прыкметны ў кампанii быў Калеснiк. Ёй iмпанавала шчырая весялосць, жарты, прастата ў адносiнах. А як ён танцаваў! У вальсе кружыў лёгка i грацыёзна, танга вёў з нейкiм асаблiвым, уласцiвым толькi яму шыкам. Ядзi было прыемна, упершыню ў жыццi хацелася, каб музыка доўжылася вечна. Дзяўчына ў гэтыя хвiлiны забывалася пра ўсё на свеце, нават пра Шаўцова, якi, вiдавочна, яе раўнаваў i ўсё часцей i часцей браў чарку. Калеснiк нi на крок не адыходзiў, не пакiдаў нi на хвiлiну, быццам ён, а не Шаўцоў быў яе кавалерам.