Гэта Крывiцкi. Так працаваць не магу, прашу дазволу на сустрэчу.
Ён хацеў крыху патлумачыць прычыну незапланаванага спаткання, але Астроўскi паспешлiва перапынiў:
Буду на Пугачоўскай а дваццаць другой гадзiне
Маёр Астроўскi выглядаў стомленым i старэйшым за свае сорак два гады. Невысокi, удумлiвы, ён насiў кароткiя, пад вожык валасы, меў няправiльнай формы нос, перабiты кастэтам гадоў пятнаццаць таму, калi затрымлiваў рабаўнiка. Прычоска i нос надавалi яму выгляд суровага i непрыступнага чалавека. Апошнiя днi ён не адчуваў звычайных яго характару ўпэўненасцi i душэўнай раўнавагi, зявiлiся незразумелыя падазронасць i насцярожанасць пры прыняццi самых звычайных i простых рашэнняў. Астроўскi разумеў, што гэтая нервовая ўзбуджанасць, незадаволенасць, якая часцяком пераходзiла ў апатыю, невыпадковыя. Усё пачалося з таго моманту, калi ён узначалiў групу па раскрыццi забойства капiтана Бусла. Першае, што ён зрабiў, пазнаёмiўся з крымiнальнымi справамi, якiмi займаўся капiтан. Прачытаўшы пра спробу крадзяжу наркотыкаў з фармацэўтычнай фабрыкi, пра забойства ў бальнiцы шафёра Кузаўкова, паспешлiвы арышт раней судзiмага Скакуна па мянушцы Князь, Астроўскi не сумняваўся, што менавiта на гэтай справе паслiзнуўся Бусел. Было не ўсё ясна з чалавекам, якi тэлефанаваў капiтану. Ён пасля смерцi Бусла нiчым пра сябе не нагадаў, як скрозь зямлю правалiўся. Адсюль i думка: а цi не спецыяльна ён так рабiў? Чаму невядомы, цi, як яго ахрысцiў капiтан, «добраахвотнiк», выбраў менавiта Бусла? Чаму не пракурора, не суддзю? I потым, не зусiм зразумелая паспешлiвасць, з якой Бусел затрымаў Князя, i ягоная ўпэўненасць, нават перакананасць у дачыненнi Скакуна да забойства Кузаўкова. Капiтан сышчык вопытны, давяраць на ўсе сто працэнтаў «добраахвотнiку» не мог. Значыць, было нешта яшчэ, чаго ў рапартах Бусла няма. У Князя алiбi створана самой мiлiцыяй: у ноч забойства быў затрыманы ў пяным стане на вакзале i змешчаны ў выцвярэзнiк. Ён, канечне, атрымае сваё за захоўванне зброi, але ж у раскрыццi забойства шафёра фармацэўтычнай фабрыкi i капiтана Бусла анiякiх зачэпак. I яшчэ адна акалiчнасць устрывожыла Астроўскага. На фармацэўтычную фабрыку ён накiраваў лепшых агентаў. Яны мелi неабходную адукацыю, добра складзеныя легенды, але на трэцi дзень адзiн «выпадкова» трапiў пад электракару i зламаў нагу, другi ў абедзенны перапынак выпiў бутэльку кефiру i з цяжкiм атручваннем быў дастаўлены ў бальнiцу. Канечне, усё выглядала праўдзiва, толькi Астроўскi зразумеў, што агенты рассакрэчаны i яшчэ добра адкруцiлiся, раз засталiся жывыя. I яшчэ ён зразумеў, што працуе ў правiльным накiрунку: як толькi знойдзе забойцу шафёра i тых, хто гэта задумаў, стануць вядомыя i забойцы капiтана Бусла. Хоць цяпер раскрыццём забойства Кузаўкова займаюцца iншыя людзi, маёр вырашыў весцi паралельнае следства. Але пра гэта нiхто не павiнен ведаць, ляпсус з агентамi на фармацэўтычнай фабрыцы вельмi наглядны i не даравальны таму прыклад. Iдэя накiраваць на гарадскi кiрмаш свайго чалавека, прафесiйнага сышчыка, узнiкла не адразу. Маёр не надта спадзяваўся на поспех, але трэба было рызыкаваць. Па-першае, капiтан Бусел узгадваў у сваiх паперах кiрмаш, пра яго гаварыў «добраахвотнiк». Арыштаваны Князь таксама сцвярджаў, што купiў зброю на кiрмашы ў каўказцаў.
Астроўскi, седзячы ў кабiнеце начальнiка крымiнальнага вышуку горада палкоўнiка Качана, машынальна рабiў запiсы ў службовым блакноце. Iшло чарговае пасяджэнне, падводзiлiся вынiкi не так даўно праведзенай праверкi. Некаторыя ўставалi самi i давалi звесткi, пераканаўча спасылалiся на лiчбы. Прозвiшчы некаторых называлi, i тады пунсовыя маёры, падпалкоўнiкi таропка ўскоквалi i тлумачылi хiбы па сваiх накiрунках дзейнасцi. Астроўскi ведаў цану гэтым патрэбным для галачкi пасяджэнням. Каб ад таго, як сышчыкi валодаюць лiчбамi аб раскрытых i нераскрытых злачынствах i сапраўды паляпшалася раскрыццё, пэўна, усе толькi i займалiся б, што пасяджэннямi.
Думкi маёра былi скiраваны да гарадскога кiрмашу, да лейтэнанта Крывiцкага, якi, канечне ж, пачынае нервавацца, трацiць кантроль над сабой. Астроўскi здагадваўся пра прычыну неспакою Крывiцкага, нават быў упэўнены, што дакладна яе ведае. Упершыню ўбачыўшы лейтэнанта, хуткага, непаседлiвага халерыка, падумаў, што ён i двух дзён не вытрымае ад вымушанай бяздзейнасцi. Аж не, лейтэнант аказаўся з характарам, тыдзень цярплiва выконваў ягоны не зусiм ясны, а таму незразумелы загад «вывучаць кiрмаш». Праз тыдзень у Крывiцкага здалi нервы, але Астроўскi быў задаволены навiнамi, якiя чуў ад лейтэнанта. Усё гаварыла за тое, што ён, даверыўшыся лейтэнанту Мiрончыку, не памылiўся, Крывiцкi той чалавек, якi патрэбен. Калi быць шчырым, не кожны сышчык здатны на ролю, якую выконвае Крывiцкi. Ён добра ўмее абагульняць, робiць правiльныя, лагiчныя высновы i, галоўнае, у яго iнтуiцыя на ліхадзеяў, а гэта не кожнаму дадзена.
Думкi маёра былi скiраваны да гарадскога кiрмашу, да лейтэнанта Крывiцкага, якi, канечне ж, пачынае нервавацца, трацiць кантроль над сабой. Астроўскi здагадваўся пра прычыну неспакою Крывiцкага, нават быў упэўнены, што дакладна яе ведае. Упершыню ўбачыўшы лейтэнанта, хуткага, непаседлiвага халерыка, падумаў, што ён i двух дзён не вытрымае ад вымушанай бяздзейнасцi. Аж не, лейтэнант аказаўся з характарам, тыдзень цярплiва выконваў ягоны не зусiм ясны, а таму незразумелы загад «вывучаць кiрмаш». Праз тыдзень у Крывiцкага здалi нервы, але Астроўскi быў задаволены навiнамi, якiя чуў ад лейтэнанта. Усё гаварыла за тое, што ён, даверыўшыся лейтэнанту Мiрончыку, не памылiўся, Крывiцкi той чалавек, якi патрэбен. Калi быць шчырым, не кожны сышчык здатны на ролю, якую выконвае Крывiцкi. Ён добра ўмее абагульняць, робiць правiльныя, лагiчныя высновы i, галоўнае, у яго iнтуiцыя на ліхадзеяў, а гэта не кожнаму дадзена.
Пасля правалу на фармацэўтычнай фабрыцы Астроўскi стаў больш асцярожны, ён улiчваў, што за iм могуць сачыць. Каб пазбегнуць нечаканасцей i не правалiць явачную кватэру, ён доўга блукаў па горадзе, на вакзале ўзяў таксi, даехаў да Першамайскага аддзела мiлiцыi, зайшоў у будынак, праз запасны выхад джгануў у двор, адтуль на суседнi завулак i на вулiцу Калiнiна. Нiякiх назiральнiкаў за сабой не заўважыў, але, як кажуць, беражонага Бог беражэ.
У прызначаны час маёр быў на вулiцы Пугачоўскай. Убачыўшы ўзбуджанага Крывiцкага, Астроўскi зразумеў, што не памылiўся наконт настрою лейтэнанта. Маёр, прыхiльна ўсмiхаючыся, паздароўкаўся за руку з Крывiцкiм i, кiўнуўшы на попельнiцу, у якой высiлася гара недакуркаў, хiтнуў галавою:
Многа курыце, калега.
Крывiцкi, вiдавочна, быў не ў гуморы i заўвагу начальнiка прапусцiў мiма вушэй. Ён выструнiўся i, як i належыць падначаленаму, не парушаючы субардынацыi, адным духам выпалiў:
Таварыш маёр, прашу выкарыстоўваць мяне ў адпаведнасцi з займаемай пасадай. Больш бiбiкi бiць не магу, калi i надалей мае абавязкi будуць заключацца ў тым, што раблю цяпер, то лепш адпраўце дадому Не магу дый не хачу гуляць усляпую. Удакладнiце абавязкi, i я вылузнуся са скуры, а выканаю загад, але больш «вывучаць кiрмашнае жыццё» не магу
Мне б гарбаты папiць, стрымлiваючы ўсмешку, прайшоў у пакой Астроўскi. I гарэлку не пiў, а сухач мучыць. У цябе, Алесь, так не бывае?
У мяне iншае кулакi свярбяць, незадаволена буркнуў Крывiцкi i знiк на кухнi.
Астроўскi адчынiў фортку, уключыў тэлевiзар i, уладкоўваючыся ў мяккае крэсла, прыгадаў, як давялося выбiваць у гэтую кватэру мэблю: мяккi куток, каляровы тэлевiзар, секцыю. Палкоўнiк Качан тады ўпiкнуў: маўляў, маёр уладкоўвае не канспiратыўную кватэру, а бардэль
Успамiн рассмяшыў Астроўскага, а Крывiцкi, якi ставiў на столiк паднос з гарбатай, ацанiў маёраў смех па-свойму.
З мяне не варта смяяцца, пакрыўдзiўся ён. Мяне вучылi бандытаў лавiць, а не красавацца на крышталi ды пуза расцiць на мяккай канапе З канспiратыўнай кватэры зрабiлi чорт ведама што, быццам век тут жыць Толькi дзяўчат не хапае
Ты правiльна прыкмецiў, Астроўскi зрабiў невялiкi глыток гарбаты. Начальства мяне ўшчувала тваiмi ж словамi, ён зноў адпiў з кубачка i жартаўлiва падмiргнуў Крывiцкаму: А iдэя наконт дзяўчат неблагая!..
Мне было б лепш у гатэлi, сурёзна адказаў Крывiцкi i, сядаючы ў крэсла насупраць маёра, цвёрда спытаў: Што вырашылi са мной?
Астроўскi няспешна пiў гарбату i маўчаў. Лейтэнант сядзеў непрыступны i, здавалася, праглынаў яго позiркам, але пытанне больш не паўтараў. Гэтая рыса спадабалася Астроўскаму: такi чалавек не будзе проста так мянцiць языком, узважыць кожнае слова. Ён паставiў пусты кубак на стол i ўважлiва паглядзеў Крывiцкаму ў вочы:
Ты чытаў некралог па капiтане Буслу?
Чытаў, асцярожна прамовiў Крывiцкi i таксама паставiў кубак з недапiтай гарбатай на стол, адразу зразумеўшы, чым будзе займацца.
Капiтан Бусел працаваў над раскрыццём забойства шафёра фармацэўтычнай фабрыкi Кузаўкова. Па падазрэннi быў затрыманы раней судзiмы Павел Скакун па мянушцы Князь. Праўда, даказаць вiну Скакуна капiтан не змог, а хутчэй за ўсё, не паспеў, але Князя арыштаваў за захоўванне зброi. Вось гэты Князь увесь час ацiраўся на гарадскiм кiрмашы, як кажуць, кармiўся з яго. Версiю капiтана Бусла мы павiнны дапрацаваць, не дае спакою ягоная ўпэўненасць у тым, што Скакун i ёсць забойца Кузаўкова. Цяпер разумееш, чаму ты апынуўся на кiрмашы?
Крывiцкi згодна кiўнуў. Астроўскi выцягнуў з кiшэнi партманет, дастаў фотаздымак i паклаў перад лейтэнантам. Крывiцкi зiрнуў на здымак i адразу ўскiнуў здзiўленыя вочы на маёра.